Сказка як сцепка з панам гаварыў

20 верасня, напярэдадн спамну арханла мхала, габрыэля рафала 29 верасня мы распачынаем навэнну да святога арханла мхала з бблйным

NavennadaMihala

20 верасня, напярэдадні ўспаміну арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала (29 верасня) мы распачынаем Навэнну да святога арханёла Міхала з біблійнымі чытаннямі. Запрашаем сачыць за навэннаю ў нашых сацыяльных сетках: Instagram, Facebook, Vk, Ok.


Штодня на пачатку набажэнства чытаюцца «Малітва аб перамозе дабра» і «Малітва аб апостальскай руплівасці».

Малітва аб перамозе дабра

Абаронца зняважаных Божых законаў, падтрымай нас у змаганні за перамогу дабра ў свеце. Сатана, непрыяцель Бога, спрадвечны праціўнік праўды і дабра здрадлівымі ілюзіямі распальвае чалавечыя жарсці, ловіць душы ў расстаўленыя пасткі і сцягвае іх на дно згубы. Колькі ж душаў жыве, не ведаючы Бога і сваіх абавязкаў адносна Яго!

С.: Святы Міхале, першы абаронца Хрыстовага Касцёла!

Н.: Маліся за нас.

Колькі людзей, нягледзячы на тое, што ведаюць Бога, грашаць недапушчальнаю абыякавасцю. Дзеці не маюць пашаны да іншага чалавека, ім не хапае паслухмянасці і нават любові да бацькоў; моладзь часта гоніцца за зманлівымі чарамі пачуццёвых задавальненняў, і ў выніку хвілінныя прыхамаці разбіваюць сем’і. Сужэнцы разыходзяцца, парушаючы дадзеныя Богу святыя абяцанні.

С.: Святы Міхале, першы абаронца Хрыстовага Касцёла!

Н.: Маліся за нас.

Злачыннасць павялічваецца; добрае імя бліжняга і чалавечае жыццё страцілі сваю вартасць. Дзеці адной Маці-Айчыны жывуць у нязгодзе. У свеце не гасне полымя войнаў. Мы ўсведамляем, што прычынаю гэтых бедаў, няшчасцяў і пара жэнняў з’яўляюцца неўтаймаваная чалавечая прагавітасць, хцівасць і пажадлівасць. А падступны дух цемры распальвае іх для таго, каб загубіць сяброў Божых.

С.: Святы Міхале, першы абаронца Хрыстовага Касцёла!

Н.: Маліся за нас.

Малітва аб апостальскай руплівасці

З-за наступстваў першароднага граху, мы маем слабую волю. Многія з нас становяцца ахвярамі ўласнай слабасці. Святы арханёле Міхале, пераможны арханёле, дапамажы нам будаваць Божае Валадарства ў штодзённым жыцці.

— Святы арханёле Міхале, павядзі за сабою дзяцей, няхай з ранняга маленства яны вучацца ад маленькага Езуса пабожнасці і паслухмянасці.

Н.: Каб разам будаваць Божае Валадарства.

— Святы арханёле Міхале, прыцягні да сябе працоўную моладзь; няхай яна мужна адбівае атакі супраць веры і сваёю пазіцыяй схіляе сваё найбліжэйшае асяроддзе да пашаны рэлігійных перакананняў.

— Святы арханёле Міхале, натхні душы дзяўчат; няхай сваёю простасцю і нявіннасцю яны ўнаследуюць цноты Найсвяцейшай Панны Марыі.

— Святы арханёле Міхале, дапамажы маладым навучэнцам, каб яны, здабываючы веды, не страцілі з поля зроку Першапрычыну сусвету.

— Святы арханёле Міхале, падтрымлі вай мужчынаў, бацькаў, каб яны кожны дзень распачыналі і заканчвалі просьбаю да Боскага Цесляра аб благаслаўленні для сваёй працы і сваёй сям’і.

— Святы арханёле Міхале, уплывай на маці, каб яны не толькі адчувалі абавязак перадаваць жыццё, але і па-Божаму выхоўвалі дзяцей і не лічылі сваю задачу выкананай, пакуль не ўбачаць іх сярод выбраных у небе.

— Святы арханёле Міхале, падбадзёр усіх, хто пакліканы да выключнага служэння Богу ў святарстве, манастве і ў свецкім жыцці, каб яны імкнуліся да асабістай святасці і ахвярна прысвячалі сябе бліжнім.

— Святы арханёле Міхале, асаблівым чынам падтрымлівай выхаваўцаў і душпастыраў, місіянераў, якія ездзяць у далёкія краіны з Добраю Навінаю, кансэкраваных асобаў, якія праводзяць жыццё там, дзе пакутуюць людзі, у шпіталях, у служэнні любові, у кляштарах, здзяйсняючы суровае пакаянне за грахі чалавецтва. 

Усе мы хочам быць у Тваёй пераможнай свіце, але нас атакуюць цяжкасці, адольваюць спакусы, ілюзіі, якія злы дух памнажае вакол нас і якімі імкнецца аддаліць нас ад Бога. Аднак мы захоўваем глыбокую пашану да Божых законаў і прысвячаем сваё жыццё служэнню дзеля дабра. Святы Міхале, будзь нашаю сілаю. Барані нас у змаганні. Няхай тваё імя — баявы заклік «Хто ж як Бог!» — і твая магутная апека вядуць нас да перамогі перад тронам усемагутнага Пана. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

Святы арханёле Міхале, ты пануеш у бляску неба, мужных герояў ад пастак сатаны — абараняй!
Тым, хто падае і зноў падымаецца ў няспынным жыццёвым змаганні, — дапамагай!
Ускладаючы ўсе справы на шалі Боскай справядлівасці, за нас — заступайся! 

С.: Святы арханёле Міхале, барані нас у змаганні,
Н.: Каб мы ацалелі на Апошнім Судзе.
С.: Патроне паўсюднага Касцёла, прывядзі нас да аблічча Міласэрнага Айца ў святыні вечнай хвалы.
Н.: Амэн.

Першы дзень

Чытанне з Кнігі Быцця (28, 10–17)

Якуб выйшаў з Бээр-Шэбы і скіраваўся да Харана. Дайшоўшы да пэўнага месца, ён захацеў адпачыць пасля захаду сонца. Узяў адзін з камянёў, што там ляжалі, падклаў сабе пад галаву і заснуў на гэтым месцы.

І ўбачыў у сне лесвіцу, якая стаяла на зямлі і сваім верхам дасягала да неба, а таксама Анёлаў Божых, якія ўзыходзілі і сыходзілі па ёй. І вось Пан стаяў над ёю і казаў: «Я — Пан, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і нашчадкам тваім. І тваё патомства будзе як пыл зямны; і ты пашырышся на захад і на ўсход, на поўнач і поўдзень; і благаслаўлёныя будуць у табе і ў патомстве тваім усе плямёны зямлі. Вось Я з табою і буду захоўваць цябе, куды б ты ні пайшоў, і вярну цябе на гэтую зямлю. І не пакіну цябе, пакуль не выканаю ўсяго, што абяцаў табе».

Калі Якуб прачнуўся, сказаў: «Сапраўды Пан ёсць на месцы гэтым, а я не ведаў». І з бояззю казаў: «Якое страшнае тое месца! Гэта нішто іншае, як дом Божы і брама ў неба».

Другі дзень

Чытанне Кнігі Тобія (12, 11. 15–22)

Я пакажу вам усю праўду і не затаю ад вас ніводнага слова. Я ўжо абвясціў вам і сказаў: «Гэта добра — захоўваць таямніцу караля, але пахвальна таксама адкрываць і вызнаваць Божыя справы. <…> Я — Рафал, адзін з сямі святых анёлаў, якія ўваходзяць і служаць перад абліччам славы Пана».

Яны [Тобій і яго сын] збянтэжыліся абодва і ўпалі ніцма ад страху. Тады ён сказаў ім: «Не бойцеся, супакой вам! Праслаўляйце Бога ва ўсе вякі. Бо я быў з вамі не па ўласнай прыхільнасці, але з волі Бога. Яго праслаўляйце ва ўсе дні, Яму спявайце гімны. Вы бачылі, што я нічога не еў, таму што з’явілася перад вамі бачанне. А цяпер праслаўляйце Пана на зямлі і вызнавайце Бога. Я ж узыходжу да Таго, хто мяне паслаў. Запішыце ўсё гэта, што здарылася з вамі». І ўзышоў.

Яны ўсталі, але ўжо не маглі яго бачыць. Таму праслаўлялі і спявалі гімны Богу і вызнавалі Яго за тыя вялікія справы Ягоныя, бо ім з’явіўся Божы анёл.

Трэці дзень

Чытанне Кнігі прарока Ісаі (6, 1–8)

У год смерці караля Озіі я бачыў Пана, які сядзеў на высокім і ўзнесеным троне, а канцы Ягонай шаты напаўнялі святыню. Серафімы стаялі над Ім. Кожны з іх меў па шэсць крылаў: двума закрываў кожны свой твар, і двума закрываў ногі свае, і двума лятаў.

Яны ўсклікалі адзін да аднаго, кажучы: «Святы, святы, святы, Пан Магуццяў. Уся зямля поўная хвалы Яго».

І захісталіся вушакі дзвярэй ад гэтага голасу, і дом напоўніўся дымам.

І сказаў я: «Гора мне, бо Я загінуў, таму што я чалавек з нячыстымі вуснамі і жыву сярод людзей з нячыстымі вуснамі, а вочы мае бачылі Валадара, Пана Магуццяў».

Тады падляцеў да мяне адзін з Серафімаў, а ў руцэ яго быў распалены вугаль, які ён клешчамі ўзяў з ахвярніка. Ён дакрануўся ім да вуснаў маіх і сказаў: «Вось дакранулася гэта да вуснаў тваіх, і прыбрана беззаконне тваё ад цябе, і адкуплены грэх твой».

Тады я пачуў голас Пана, які казаў: «Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля нас?» І сказаў я: «Вось я, пашлі мяне».

Чацвёрты дзень

Чытанне Кнігі Эзэхіэля (10, 1–5. 18–19)

Пан голасна ўсклінуў да вушэй маіх, кажучы: «Наблізьцеся, карнікі горада, кожны са знішчальнай зброяй у руках». І вось прыйшло шэсць мужоў з дарогі да верхняй брамы, што звернута на поўнач, і кожны меў у руцэ знішчальную зброю. Таксама адзін муж сярод іх быў апрануты ў ільняное адзенне, а на баку меў пісарскія прылады. Яны прыйшлі і спыніліся каля меднага ахвярніка. І слава Божая перанеслася з-над Херубіма, над якім была, да парога дому. Тады Пан паклікаў мужа, які быў апрануты ў ільняное адзенне і меў на баку пісарскія прылады, і сказаў яму: «Прайдзі пасярод горада, пасярод Ерузалема, і пастаў знак „ТАЎ“ на чолах людзей, якія ўздыхаюць і смуткуюць з прычыны ўсёй агіды, што творыцца ў ім».

А іншым сказаў, як пачуў я: «Ідзіце па горадзе следам за ім і забівайце, няхай не шкадуе вока ваша, і не майце літасці: старога, юнака, дзяўчыну, дзяцей і жанчын пазабівайце дашчэнту. Аднак не падступайце ні да кога, на кім убачыце знак „ТАЎ“. Пачніце з Маёй святыні».

І яны пачалі са старэйшын, што былі перад святыняй. І сказаў ім: «Зганьбіце святыню і напоўніце панадворкі забітымі. Выходзьце».

Яны выйшлі і забівалі тых, хто быў у горадзе.

Хвала Пана адышла з парога святыні і спынілася над Херубімамі. І Херубімы, падняўшы крылы свае, узвысіліся над зямлёю перада мною. Калі яны адыходзілі, калясніцы ішлі разам з імі. Яны спыніліся каля ўваходу ва ўсходнюю браму дому Пана, і хвала Бога Ізраэля была над імі. Гэта была жывая істота, якую бачыў я пад Богам Ізраэля над ракою Хабар, і я зразумеў, што гэта — Херубімы. У кожнага з чатырох было па чатыры твары, кожны меў па чатыры крылы і падабенства чалавечых рук пад сваімі крыламі. А падабенства твараў іхніх нагадвала тыя твары, што я бачыў над ракою Хабар. Кожны ішоў проста наперад.

Пяты дзень

Чытанне Кнігі прарока Даніэля (10, 12–21)

Ён сказаў мне: «Не бойся, Даніэль, бо з першага дня, калі ты сэрцам сваім імкнуўся да разумення і скарыўся перад сваім Богам, былі пачутыя твае словы, і я прыйшоў да цябе з прычыны тваіх словаў. Але анёл персідскага валадарства змагаўся са мною дваццаць адзін дзень. І вось Міхал, адзін з першых анёлаў, прыйшоў дапамагчы мне, калі я быў пакінуты там пры каралях Персіі. Я прыйшоў растлумачыць табе тое, што напаткае твой народ напрыканцы дзён, бо яшчэ пра тыя дні будзе бачанне».

Калі ён гаварыў мне гэтыя словы, я схіліў сваю галаву да зямлі і анямеў. Тады хтосьці, падобны да сыноў чалавечых, дакрануўся да маіх вуснаў, і я пра мовіў да таго, хто стаяў перада мною, кажучы: «Мой Пане! Ад гэтага бачання я напоўніўся болем і страціў сілы. Як жа гэткі слуга майго Пана можа гаварыць з такім Панам маім, калі цяпер няма ўва мне сілы і я не магу дыхаць». Ізноў да мяне дакрануўся той, які выглядаў як чалавек, і ўмацаваў мяне. Ён сказаў: «Не бойся, любы чалавек! Супакой табе! Будзь моцны, будзь дужы!»

Калі ён размаўляў са мною, я набраўся сілы і сказаў: «Гавары, мой Пане, бо Ты ўмацаваў мяне». Ён сказаў: «Ці ведаеш, чаго я прыйшоў да цябе? Але цяпер я вяртаюся, каб змагацца з анёлам Персіі. Калі я адыду, прыйдзе анёл Грэцыі. Але я абвяшчаю табе тое, што запісана ў кнізе праўды. І няма нікога, хто б падтрымаў мяне супраць іх, акрамя Міхала, анёла вашага».

Шосты дзень

Чытанне Кнігі прарока Захарыі (1, 8–17)

У гэтую ноч я бачыў: Вось нейкі вершнік быў на чырвоным кані. Ён стаяў сярод міртаў у нізіне. А за ім былі чырвоныя, каштанавыя і белыя коні. І я спытаў: «Мой Пане, што яны азначаюць?» Анёл, які размаўляў са мною, адказаў мне: «Я пакажу табе, што яны азначаюць». Тады адказаў чалавек, які стаяў сярод міртаў: «Гэта тыя, каго паслаў Пан абысці зямлю». А яны адказалі анёлу Пана, які стаяў сярод міртаў: «Мы абышлі зямлю і ўбачылі, што ўся зямля заселена і спакойная». Тады анёл Пана сказаў: «Пане Магуццяў, дакуль Ты будзеш стрымліваць міласэрнасць да Ерузалема і гарадоў Юды, на якія гневаешся ўжо семдзесят гадоў?» Пан адказаў анёлу, які размаўляў са мною, спагадлівымі словамі, словамі суцяшэння. Тады анёл, які размаўляў са мною, сказаў мне: «Абвясці, што так сказаў Пан Магуццяў: Я палаю вялікай любоўю да Ерузалема і Сіёна, але моцна гневаюся на бесклапотныя народы, якія, калі Я крыху разгневаўся, прычыніліся да зла. Таму так кажа Пан: Я вярнуся  ў Ерузалем з міласэрнасцю, адбудую ў ім Маю святыню, — кажа Пан Магуццяў, — і мерны шнур будзе расцягнуты над Ерузалемам. Таму ўсклікай і кажы: Так кажа Пан Магуццяў: Зноў расквітнеюць Мае гарады, Пан зноў суцешыць Сіён і зноў выбера Ерузалем».

Сёмы дзень

Чытанне паслання да Эфесцаў (1, 16–23; 2, 1–2. 4–5)

Не перастаю дзякаваць за вас, успамінаючы вас у сваіх малітвах, каб Бог Пана нашага Езуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасці і адкрыцця ў пазнанні Яго і прасвятліў вочы сэрца вашага, каб вы ведалі, у чым надзея паклікання Ягонага, якое багацце слаўнай спадчыны Ягонай для святых і якая нязмерная веліч моцы Ягонай у нас, веруючых праз дзеянне магутнай сілы Ягонай, якую Ён выявіў у Хрысце, калі ўваскрасіў Яго і пасадзіў праваруч сябе на нябёсах, вышэй за ўсялякае княжанне, і ўладу, і сілу, і панаваннне, і за ўсялякае імя, якое называецца не толькі ў гэтым веку, але і ў будучым. Усё паклаў пад ногі Ягоныя, і паставіў Яго па-над усім галавою Касцёла, які ёсць целам Ягоным, паўнатою таго, хто напаўняе ўсё ва ўсім. І вы былі мёртвымі з-за праступкаў і грахоў вашых, у якіх вы калісьці жылі згодна са звычаямі гэтага свету, па волі князя, які ўладарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непаслухмянасці. А Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю.

Восьмы дзень

Чытанне Паслання святога Юды (10–15. 20–21)

Хачу нагадаць вам, хоць вы ўсё ведаеце, што Пан вывеў народ з зямлі егіпецкай, а тых, хто не паверыў, знішчыў. Анёлаў, якія не захавалі сваёй годнасці і пакінулі сваё жыллё, Ён трымае ў вечных путах у цемры аж да вялікага суднага дня. Падобна Садома і Гамора, і навакольныя гарады, што таксама жылі ў распусце і пажадлівасці іншага цела, сталіся прыкладам пакарання вечным агнём.

Тое ж будзе і з гэтымі мройнікамі, якія апаганьваюць цела, адкідаюць Божую ўладу, зневажаюць нябесныя істоты. Нават арханёл Міхал, калі гаварыў з д’яб лам, спрачаючыся за цела Майсея, не адважыўся вынесці прысуд знявагі, але сказаў: «Няхай Пан цябе пакарае!» А гэтыя зневажаюць тое, чаго не ведаюць, а што, як неразумныя жывёлы, па прыродзе ведаюць, тым сябе знішчаюць. Але вы, умілаваныя, будуйцеся на найсвяцейшай веры вашай і маліцеся ў Духу Святым. Захоўвайце сябе ў любові Божай і чакайце міласэрнасці нашага Пана Езуса Хрыста дзеля жыцця вечнага. 

Дзявяты дзень

Чытанне Кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна (12, 1–11)

Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак. Яна была цяжарная і крычала ад болю і родавых пакутаў. З’явіўся таксама другі знак на небе: вось вялікі вогненны цмок з сямю галовамі і дзесяццю рагамі, а над галавой яго сем дыядэм. Хвост ягоны змятае траціну нябесных зорак і кідае іх на зямлю. Цмок стаў перад жанчынаю, якая павінна была нарадзіць, каб пажэрці дзіця, як толькі яна народзіць. І нарадзіла яна сына, мужчыну, які будзе пасвіць усе народы жалезным кіем. Яе дзіця было забрана да Бога і да Ягонага трона. А жанчына ўцякла ў пустыню, дзе ёй было падрыхтавана месца Богам, каб яе кармілі там тысячу дзвесце шэсцьдзесят дзён. 

Узнялася бітва на небе. Міхал і ягоныя анёлы змагаліся з цмокам. Ваяваў цмок і ягоныя анёлы, але не перамаглі, і не знайшлося ўжо месца для іх на небе. Таму скінуты быў вялікі цмок, змей старадаўні, называны д’яблам і сатаною. Той, які зводзіць увесь свет, быў скінуты на зямлю, і разам з ім былі скінуты ягоныя анёлы. І пачуў я моцны голас, які казаў з неба:

«Цяпер настала збаўленне і сіла,
і валадаранне Бога нашага,
і ўлада Памазаніка Ягонага,
бо скінуты абвінаваўца братоў нашых,
які дзень і ноч абвінавачваў іх
перад Богам нашым.
Яны перамаглі яго
дзякуючы крыві Баранка
і дзякуючы слову сведчання свайго».  


Паводле: «Хто ж як Бог! Малітоўнік да святога арханёла Міхала і анёлаў», Мінск — Про Хрысто, 2018.

174 гады таму нарадзіўся Эдвард Вайніловіч. Ягонае імя наўрад ці можна пералічваць сярод «забытых» дзеячаў нашай мінуўшчыны, разам з тым яно мае ўсе шансы патрапіць у спіс «недаацэненых» асобаў, піша «Новы Час». Большасць ведае, што менавіта ён стаў фундатарам пабудовы Чырвонага касцёла, але ці ўсё на гэтым?


52.jpg
Эдвард Вайніловіч

Рэвалюцыянер, які не адбыўся

На момант пачатку Паўстання 1863-га Вайніловіч меў пятнаццаць гадоў і навучаўся ў Слуцкай гімназіі. У той час узнёслыя патрыятычныя настроі ахапілі не толькі Захад, але і цэнтральную частку ды нават раёны Усходняй Беларусі. Аб тым, што паўстанне належным чынам не падрыхтаванае і можа апынуцца бойняй ды катастрофай для ўсяго краю, мабыць, задумваўся далёка не кожны.

Гучыць неймаверна, але ў паўстанцы падлетка Вайніловіча хацела адправіць… маці! Атрымалася па-іншаму: калі ў Савічы, радавое гняздо Вайніловічаў, заявіліся паўстанцы, каб рэкрутаваць да сябе баяздольных мужчынаў, Эдварда наўпрост не было дома, а да інсургентаў далучыўся адно пісар з таго ж маёнтку. Відаць, часовая адсутнасць Эдварда была знакам Лёсу: Слуцкі атрад быў неўзабаве разбіты, пісар арыштаваны, а канфіскацыі маёнтку Вайніловічаў перашкодзіла толькі заступніцтва дзядзькі Эдуарда Тадэвуша Вайніловіча, тагачаснага слуцкага павятовага маршалка.

53.jpg
Тытульная старонка мемуараў Вайніловіча з Пагоняй і Арлом

Прыхільнік Еўропы, чалавек новага кшталту

Вайніловіч ніякім чынам не ўпісваўся ў стэрэатыпы пра «аджываючую» шляхту, якая жыве адно ўспамінамі пра мінулае, што апісана як у «Вішнёвым садзе» Чэхава, так і ў «Пінскай шляхце» Дуніна-Марцінкевіча. Гэта быў чалавек цалкам новай фармацыі, які разумеў: акрамя шляхецкай годнасці патрэбны здаровы капіталістычны разлік.

Пасля навучання ў Пецярбургу, ён праходзіў стажыроўку на заводзе па вырабу лакаматываў Штросберга ў Гановеры, а з 1870-га працаваў памочнікам машыніста лакаматыва на чыгунцы Брусэль—Аквізгран. «Узважыўшы тую маю папярэднюю працу, тыя гады, праведзеныя ў рабочай блузе, тыя гады спецыяльнай навукі за страчаныя зусім не лічу: наадварот, набыў карысны досвед, бо навучыўся працаваць сам і цаніць працу іншых, разумець псіхалогію рабочых, падуладных і залежных людзей, і таму лепей разумець абавязкі працадаўцаў, у шэрагі якіх сам хутка меўся стаць», — пісаў Вайніловіч у сваіх успамінах.

54.jpg
Бронзавы барэльеф з радаводам Вайніловічаў

Пазней былі падарожжы па Еўропе разам з роднымі і сябрамі: Вена, Інсбурк, Венецыя, Рым, Фларэнцыя, Гановер, Дрэздэн, лекцыі ў Сарбоне ды «Каледж дэ Франс» у Парыжы, салоны ды тэатры. У 1872-м Вайніловіч паехаў у Прушкаў у прускай Сілезіі, дзе стаў слухачом курсаў сельскагаспадарчай акадэміі — гэта была воля паміраючага бацькі, каб сын навучыўся працаваць на зямлі па еўрапейскіх стандартах ды рэалізаваў свае веды на Радзіме.

Прапанова Сталыпіна, ад якой… можна адмовіцца

На Радзіме Вайніловіч стаў сапраўдным адмыслоўцам у галіне сельскай гаспадаркі, замацоўваючы тут досвед, засвоены ў Заходняй Еўропе. У 1878-м ён уступіў у Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, затым зрабіўся яго віцэ-старшынёй і, нарэшце, старшынёй. Менавіта дзякуючы яму таварыства стала ўзорным у рэгіёне, на якое раўняліся іншыя арганізацыі рэшты губерняў Паўночна-Заходняга краю.

55.jpg
Эдвард Вайніловіч

Не дзіўна, што ў 1906-м Вайніловіч атрымаў прапанову стаць намеснікам міністра земляробства ўсёй Расійскай імперыі. Аўтарам прапановы быў ніхто іншы, як Пётр Сталыпін, які марна спрабаваў перабудаваць агромністую імперыю, якая знаходзілася на парозе рэвалюцыі, на капіталістычны манер. Вайніловіч адмовіўся: ягоныя інтарэсы былі тут, у сваім краі.

Дапамагаў бежанцам, габрэям ды татарам

Добра засвоіў у сваім жыцці Вайніловіч і яшчэ адну таямніцу поспеху: каб нешта браць, трэба і аддаваць. Дабрачынныя праекты сталі акурат тым фактарам у ягонай асабістай гісторыі, дзякуючы якому ён увойдзе ў гісторыю нацыянальную. Найбольш вядомы ягоны праект — гэта, безумоўна, касцёл святых Сымона і Алены, альбо Чырвоны касцёл, у Мінску, збудаваны як памяць пра заўчасна памерлых дзетак: 12-гадовага Сымона і 19-гадовую Алену.

Пры гэтым Вайніловіч быў унікальным прыкладам рэлігійнай талерантнасці, бо даваў грошы таксама і на праваслаўныя цэрквы, — напрыклад, зафундаваў Георгіеўскую царкву ў вёсцы Макраны, стаўся заснавальнікам камітэта абароны правоў габрэяў і татараў у Клецку. Міжканфесійны мір у краі быў для яго першасным за рэлігійныя, нацыянальныя і палітычныя спрэчкі.

56.jpg
Касцёл св.Сымона і Алены

Цяжка ўзгадаць, на якую сферу грамадскага жыцця Вайніловіч шкадаваў грошай: на ягоным рахунку і будаўніцтва камерцыйнага вучылішча ў Слуцку, і арганізацыя безлічы выставаў сельскай гаспадаркі, падчас Першай сусветнай — дапамога бежанцам і ахвярам вайны. Дарэчы, цягам той вайны ён арганізоўваў дагляд за прыватнымі гаспадаркамі Міншчыны ды перахоўваў эвакуяваную пародзістую жывёлу — і тут да пытання падышоў без эмоцыяў, па-гаспадарску.

Ці не апошнімі ягонымі дабрачыннымі праектамі ў Беларусі былі фінансаванне Беларускага нацыянальнага камітэту ў Мінску ў 1917-м ды Літоўска-беларускай дывізіі ў складзе польскага войска ў 1918-м, якая мелася абараніць краіну ад нашэсця бальшавікоў.

57.jpg
Палкавы знак Літоўска-беларускай дывізіі, якую падтрымаў Вайніловіч

Чаму сварыўся з «бацькамі» БНР?

У сваіх мемуарах Вайніловіч адзначаў, што род ягоны паходзіць з «беларускіх баяраў», чытай, з «беларускай шляхты». Паводле светапогляду ён заставаўся прыхільнікам «краёвасці», пра што гучна заявіў у 1907-м, калі стаў старшынёй Краёвай партыі Літвы і Беларусі, якая патрабавала аўтаноміі для нашых земляў у складзе імперыі. У 1918-м ён выступіў з ідэяй адраджэння Вялікага Княства Літоўскага, што на той момант зусім не здавалася фантазіяй — такія думкі агучваў і сам Пілсудскі.

Што ж наконт беларускага руху? Вядома, Вайніловіч яму сімпатызаваў, даючы грошы на культурныя праекты, маючы асабістыя знаёмствы сярод беларускіх дзеячаў, ведаючы мову. Адзінай праблемай, якая, відаць, і не дазволіла яму сысціся з маладымі беларускімі палітыкамі, быў іхны… сацыялізм. Пра гэта Вайніловіч таксама разважаў у сваіх мемуарах, згадваючы са скрухай, што кожная сустрэча з дзеячамі заканчвалася аднолькава негатыўна, калі размова заходзіла аб прыватнай маёмасці.

Разам з тым, ягоным пратэжэ і «палітычным вучнем» быў землеўласнік Раман Скірмунт, прэм’ер-міністр БНР, які — ці не адзіны — выступаў за тое, каб нованароджаная рэспубліка развівалася ў капіталістычным рэчышчы. На жаль, адстаўка Скірмунта і канчатковая перамога сацыялістаў для Вайніловіча былі непрыемным ударам і фактарам асабістага расчаравання ў БНР.

Нягледзячы на палітычныя разыходжанні, падтрымаў Вайніловіч і случчакоў, якія ў лістападзе 1920-га правялі «Беларускі з’езд Случчыны» ў ягоным прыватным доме. Ці фінансаваў Вайніловіч непасрэдна ўдзельнікаў Слуцкага Збройнага Чыну? Невядома. Але калі б такія факты ўсплылі — наўрад ці б нехта здзівіўся. Прынамсі, гэта б цалкам уклалася ў жыццёвую філасофію Вайніловіча: «заўжды падтрымліваць сваіх, нават калі не супадаюць веравызнанне альбо палітычныя погляды».

58.jpg
Юбілейны значок, падораны Вайніловічу сябрамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі

«Свой сярод чужых…»

Вайна, рэвалюцыя, бальшавіцкае нашэсце і, як вынік, Рыжская дамова для Вайніловіча сталіся катастрофай. Праца ўсяго ягонага жыцця, эканамічныя і дабрачынныя праекты па развіцці і адраджэнні краю пайшлі прахам. Пазіцыю польскіх палітыкаў, паводле якой Міншчына мелася застацца «на водкуп» бальшавікам, ён успрыняў як здраду. Савічы, маёнтак Вайніловіча, быў разрабаваны, сямейныя архівы знішчаныя… Разам з чальцамі сям’і ён не меў іншага выбару, як прыняць польскае грамадзянства ды з’ехаў у Быдгаш.

Да канца жыцця ён быў прыхільнікам беларуска-польскай федэрацыі, выступаў супраць паланізацыі беларускага насельніцтва на «Усходніх крэсах», за вяртанне інтэлігенцыі ды эліты Заходняй Беларусі да беларускай ідэнтычнасці, але — выключна ў еўрапейскім культурным ключы.

Вайніловіч быў «сваім сярод чужых, чужым сярод сваіх»: чужым для зацятых палякаў, якія бачылі Беларусь выключна як прыдатак да Польшчы, чужым для беларускіх сацыялістаў, для якіх ён быў адно «панам» і «польскім землеўласнікам»… У гэтым ягоная асабістая трагедыя і, адначасна, трагедыя агульнабеларуская, калі галасы сапраўдных патрыётаў і гаспадароў заглушаюць крыкі папулістаў і мройнікаў.

Памёр Эдвард Вайніловіч у 1928 годзе ў Быдгашы, дзе і быў пахаваны. У 2006-м труна з ягонымі парэшткамі была ўрачыста перапахаваная ў Чырвоным касцёле ў Мінску, дзе знаходзіцца і дагэтуль.

Алесь Кіркевіч, «Новы Час»

Сказка як сцепка з панам гаварыў

6 мая 2021 года — 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (1911-1996)

     Нарадзіўся Васіль Вітка 16 мая 1911 года ў вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна. На самой справе Васіль Вітка – гэта псеўданім, а звалі яго Цімох Васільевіч Крысько.У 1912 годзе сям’я ў пошуках лепшага жыцця апынулася ў Омску. У родную вёску вярнуліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Бацька, Васіль Максімавіч, быў вясковым філосафам, кнігачэем. Як самага граматнага, яго пасля рэвалюцыі выбралі старшынёй калгаса, а потым у Вялікую Айчынную вайну за тое ж самае, немцы катавалі ў слуцкай турме і павесілі на плошчы.

   У роднай вёсцы Цімох скончыў тры класы мясцовай школы, экстэрнам здаў экзамен за чацвёрты клас у суседняй сямігодцы, але далей вучыцца не давялося. Хлопец стаў вучыць дзяцей мясцовага хутараніна за харчы і невялікую плату. Таксама пазнаваў кавальскую справу ў кузні свайго суседа.

   Вершы будучы паэт пачаў пісаць, калі яшчэ вучыўся ў другім класе. Але толькі ў 1928 годзе яго першы верш “На чоўне сабраўся ў бязмежную даль” пабачыў свет. Рэдактарам газеты “Камуніст”, у якой надрукавалі гэты твор, быў Міхась Лынькоў. Цімох Васільевіч сябраваў з малодшым братам Лынькова – Рыгорам Лыньковым, які друкаваўся пад псеўданімам Рыгор Суніца.

    У 1928 годзе юнак скончыў Слуцкую прафесійна-тэхнічную школу, працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у завадской шматтыражцы, рэдакцыях газет і часопісаў: “Камуніст”, “Ударнік”, “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, “Полымя рэвалюцыі”.

    Удзельнічаў у паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. На фронт Васіля Вітку не ўзялі, ужо тады ён дрэнна бачыў. Працаваў у Маскве на Беларускім радыё, у сатырычных часопісах “Раздавім фашысцкую гадзіну” і “Партызанская дубінка”. З дня ўтварэння часопіса “Беларусь” у 1944 годзе працаваў яго адказным сакратаром. З 1948 года – намеснікам рэдактара, а з 1951 года – галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”. З 1957 па 1974 гады – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”. З 1974 па 1987 гады – член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі “Беларусьфільм”. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 года.

    Васіль Вітка паспеў вельмі шмат. Быў празаікам, паэтам, драматургам,  эсэістам, журналістам, педагогам, рэдактарам. Галоўнае, ён быў дзіцячым пісьменнікам і стаяў ля вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры. Хто з нас, беларусаў, не ведае дзіцячага часопіса “Вясёлка”?!  Яго стварыў Вітка і быў яго рэдактарам. Сімвал “Вясёлкі” – прыдуманы хлопчык Вася Вясёлкін. У гэтым імені і весялосць, і вясёлка, і кавалачак псеўданіма пісьменніка.

    Васіль Вітка збіраў трапныя дзіцячыя выказванні ўнучак, якія потым увайшлі ў кнігу “Дзеці і мы”. Маленькія беларусы вучыліся чытаць па яго “Уроках роднага слова”, уступалі ў свет паэзіі з яго кнігамі “Дударык”, “Вавёрчына гора”. Дзецям вельмі падабаюцца яго цудоўныя творы “Буслінае лета” і “Казка пра цара Зубра”.

 Творчасць Васіля Віткі для дзяцей – свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод. У 1978 годзе Васіль Вітка адзначаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Х.К. Андэрсена, прозвішча яго занесена ў ганаровы спіс 100 лепшых казачнікаў свету. Але сам пісьменнік аб гэтым мала гаварыў,  ніколі і нікому не паказваў дыплом. Гаварыў, што не інтэлігентна. Галоўны крытэрый Цімоха Васільевіча: інтэлігентна і не інтэлігентна. У суровы кодэкс інтэлігентнасці пісьменніка ўваходзілі ветлівасць, далікатнасць, сціпласць, вечная незадаволенасць сабой, самадысцыпліна. Там не было месца марнасці, клопату пра дабрабыт, багацце.

А яшчэ Васіль Вітка шмат пісаў для дарослых. У 1944 годзе ў Маскве быў выдадзены першы зборнік вершаў “Гартаванне.

     Таксама выйшлі яго зборнікі паэзіі “Поўдзень” (1946 г.), “Вернасць” (1953 г.), “Ружа і штык” (1958 г.), “Паверка” (1961 г.), “Вершы” (1968 г.), “Праводзіны лета” (1972 г.), “Вышыні святла” (1977 г.), “Случчына” (1981 г.), “Трэція пеўні” (1988 г.).

    Васіль Вітка — аўтар п’ес, сатырычных твораў, шматлікіх літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў на маральна-этычныя і выхаваўчыя тэмы. Ён перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, латышскіх, балгарскіх і польскіх пісьменнікаў.

     У любое надвор’е Цімох Васільевіч гуляў у Купалаўскім скверы, вельмі любіў прыроду, як ніхто іншы адчуваў яе. Адрозніваў галасы птушак, ведаў назвы ўсіх дрэў. Штодня пісаў, штодня чытаў кнігі, перыёдыку. Усё, што там яго цікавіла, акуратна падкрэсліваў, рабіў паметкі.  Вельмі патрабавальна адносіўся да сваіх твораў: удасканальваў іх, перакрэсліваў тое, што не падабалася, перапісваў па некалькі разоў. Любімыя паэты Васіля Віткі – Марына Цвятаева і Фёдар Цютчаў. Таксама любіў Барыса Пастэрнака, Іосіфа Бродскага, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Янку Брыля, Алеся Адамовіча, Васіля Быкава і асабліва Кузьму Чорнага.

Любіў і разумеў класічную музыку. Кожны вечар пісаў дзённік. Адказваў на пісьмы. А пісалі яму шмат: і сельскія настаўнікі, і сельскія вучні. Сябраваў і перапісваўся з Сухамлінскім, з педагогамі-наватарамі Шаталавым, Аманашвілі, з акадэмікам Ліхачовым. Адказваў на лісты заўсёды ў парадку чаргі. Таму, напрыклад, сельскі другакласнік, мог атрымаць пісьмо значна раней, чым вядомы акадэмік.

Творы Васіля Віткі напісаны на цудоўнай беларускай мове, з улікам усіх граматычных і сінтаксічных яе правілаў. Дарэчы, пісьменнік ніколі не дапускаў ніякіх граматычных, моўных, стылістычных памылак. А атрымаў ён адукацыю ў вясковай школе, потым у прафтэхшколе, астатняе – самаадукацыя. Можна толькі пазайздросціць суроваму кодэксу інтэлігентнасці пісьменніка. Лічыў, што асветай, адукацыяй, удасканаленнем палепшыць не толькі сябе, але і свет побач.

     Праца пісьменніка адзначана ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, медалямі. Ён – заслужаны дзеяч культуры БССР. У 1972 годзе за кнігі для дзяцей “Беларуская калыханка”, “Казкі” і “Чытанка-маляванка” Васілю Вітку была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Янкі Купалы. У кастрычніку 1991 года пісьменнік атрымаў медаль Францыска Скарыны.

     Памёр Васіль Вітка 5 ліпеня 1996 года. Да таго, як яго разбіў інсульт, пісьменнік яшчэ паспеў паглядзець у акно, падысці да свайго пісьмовага стала і ўбачыць у акне светлае ліпеньскае сонейка, якое ён так любіў.


Количество просмотров:

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Сказка як сцепка з панам гаварыў
  1. РАЦЫЯ
  2. Падзеі
  3. XVIII Беларускі Трыялог у Крынках



XVIII ТРЫЯЛОГ / КРЫНКІ 2017 / «Litwo! Ojczyzno moja!»

ПЯТНІЦА, 1 верасня
17:00 мастацтва
Галерэя Крынкі – вул. Ю. Пілсуцкага 6
«Od René Magritte’a do Nożownika z Krynek» Ян Грыка (PL)

Сказка як сцепка з панам гаварыў

18:30 тэатр
Каўказская сінагога – вул. Ю. Пілсуцкага 5
«Pudełko. Odczynianie guseł Mirona Białoszewskiego» Павал Пассіні, Яцэк Копціньскі (PL)

Сказка як сцепка з панам гаварыў

СУБОТА, 2 верасня

Дыскусія
Каўказская сінагога – вул. Ю. Пілсуцкага 5
мадэратар: Кшыштаф Чыжэўскі (PL)

10:00 літаратура
Анатоль Брусевіч (BY), Людміла Рублеўская (BY), Радаслаў Раманюк (PL), Земовіт Шчэрэк (PL)

12:00 гісторыя
Яўген Мірановіч (PL), Павал Коваль (PL), Вінцук Вячорка (BY)

14:30 культура
Аляксандар Краўцэвіч (BY), Анда Ротэнбэрг (PL), Андрей Струмілло (PL), Бронюс Маркаўскас (LT)

18:00 музыка
Каўказская сінагога – вул. Ю. Пілсуцкага 5
«Kwiaty» Яцашэк з Ганяй Маляроўскай (PL)

Сказка як сцепка з панам гаварыў

Караліна Ціха і Барт Палыга (PL)

Сказка як сцепка з панам гаварыў

Уваход бясплатны

* * *

XVIII TRIALOH / KRYNKI 2017

piątek 1 września
SZTUKA
godz. 17:00 / Galeria Krynki – ul. J. Piłsudskiego 6
«Od René Magritte’a do Nożownika z Krynek» Jan Gryka (PL)

TEATR
godz. 18:30 / Synagoga Kaukaska – ul. J. Piłsudskiego 5
«Pudełko. Odczynianie guseł Mirona Białoszewskiego»
Paweł Passini, Jacek Kopciński (PL)

Сказка як сцепка з панам гаварыў

sobota 2 września
DYSKUSJA
«Litwo! Ojczyzno moja!»
Synagoga Kaukaska – ul. J. Piłsudskiego 5
Moderator: Krzysztof Czyżewski (PL)

godz. 10:00 Literatura
Anatol Brusiewicz (BY), Ludmiła Rubleuskaja (BY), Radosław Romaniuk (PL),
Ziemowit Szczerek (PL)

godz. 12:00 Historia
Eugeniusz Mironowicz (PL), Paweł Kowal (PL), Wincuk Wiaczorka (BY)

godz. 14:30 Kultura
Alaksandr Kraucewicz (BY), Anda Rottenberg (PL), Andrzej Strumiłło (PL),
Bronius Makauskas (LT)

MUZYKA
Synagoga Kaukaska – ul. J. Piłsudskiego 5
godz. 18:00 «Kwiaty» Jacaszek Feat. Hania Malarowska (PL)
godz. 19:30 Karolina Cicha & Bart Pałyga (PL)

Wstęp wolny

FUNDACJA VILLA SOKRATES • SOKÓLSKA 9, 16-120 KRYNKI • NIP 545 17 95 234 • VILLASOKRATES.PL

Organizator: Fundacja Villa Sokrates w Krynkach
Współorganizator: Muzeum Podlaskie w Białymstoku
Partnerzy: Urząd Miasta Krynki, Gminny Ośrodek Kultury w Krynkach, Białoruskie Centrum Informacyjne
Dofinansowano ze środków Narodowego Centrum Kultury w ramach Programu Narodowego Centrum Kultury –
Kultura – Interwencje
Zrealizowano dzięki Ministrowi Spraw Wewnętrznych i Administracji
Zrealizowano przy wsparciu finansowym Województwa Podlaskiego
Wystawę w ramach XVIII Trialogu
dofinansowano ze środków Ministra Kultury i Dziedzictwa Narodowego

Сказка як сцепка з панам гаварыў
* * *

Літва, мая Айчына?

Гэтыя словы Адама Міцкевіча ведае і памятае бадай кожны паляк і многія беларусы. Я сам упершыню пазнаёміўся з «Панам Тадэвушам» у школьныя гады, але прачытаў твор даволі неахвоча, як усё, што робіцца паводле загаду, бо гэта быў абавязковы элемент школьнай праграмы. Тады не было і не магло быць у падлетка таго паглыбленага разумення твора, якое з’явілася пасля, разам з накапленнем уласнага жыццёвага досведу, у тым ліку – эмігранцкага. Аднак з прычыны сваёй маляўнічасці і меладычнасці, малітоўна-пафасны заклік – інвакацыя, а таксама шэраг фрагментаў твора, моцна ўрэзаліся ў памяць, і нават зараз, пасля больш як паўстагоддзя, магу іх свабодна дэкламаваць. «Пан Тадэвуш», першапачаткова прыняты без асаблівага энтузіязму, толькі з часам стаў для палякаў народнай эпапеяй, і зараз лічыцца шэдэўрам літаратуры і культуры, культавым творам Адама Міцкевіча, дэкларацыяй глыбокага патрыятызму. На ім выхоўваюцца чарговыя пакаленні палякаў. Літаратурныя крытыкі лічаць, што паэма «Пан Тадэвуш» аказалася звышчасовай: яна дасканала адлюстроўвае нацыянальны характар палякаў, якія поўныя супярэчнасцяў: ад сварлівасці і крайняга эгаізму, да палымянага, ахвярнага патрыятызму. Важна таксама адзначыць, што 17 гадоў таму эпапею Міцкевіча творча разгарнуў у выглядзе кінафільма знакаміты польскі рэжысёр – Анджэй Вайда. Я паглядзеў фільм жывучы таксама па-за роднымі мясцінамі, хаця недалёка, у чэшскай Празе.

ПАЧЫНАЕМ ДАРАЖЫЦЬ КАЛІ СТРАЦІМ

Эпапея «Пан Тадэвуш», гэта непасрэднае наступства эміграцыі. Ёсць усе падставы меркаваць, што паэт вельмі дрэнна пачуваў сябе на выгнанні ў Францыі. Эміграцыя яму абрыдла. Ён не любіў Парыжа, не зважаючы на прыгажосць горада. Таму больш чым бягучым жыццём ён жыў успамінамі, найперш з маладосці. Як любіў паўтараць Сакрат Яновіч, „каб добра пісаць, трэба адчуваць сябе няшчасным”; і Міцкевіч якраз адчуваў сябе нешчаслівым. Ён быў эмігрантам і палітычным уцекачом, але яго не вярнулі з мяжы назад! (Хай пра гэта памятаюць тыя палякі, у якіх мільёны суайчыннікаў рассеяных па ўсім свеце, але самі яны не хочуць прыняць да сябе нават адной сям’і ўцекачоў!) Праўда гэта ці не, што няшчасце – натхняе, але калі б Міцкевіч заставаўся на Радзіме, дык можна з упэўненасцю сказаць, што мабыць не было б гэтага твора наагул. У пралогу эпапеі Міцкевіч пісаў абсалютна шчыра:

„Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!…
Што варта ты, ацэніць той належным чынам,
Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую,
Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую”.

Пішучы «Пана Тадэвуша» на „парыжскім бруку”, сярод будынкаў і вуліц вялізнага горада, Міцкевіч не бачыў родных краявідаў ужо 10 гадоў. Ён сумаваў за роднымі мясцінамі і кожны фрагмент таго роднага краявіду станавіўся для яго больш каштоўным чым тады, калі там жыў і выхоўваўся. Цудоўныя, жывыя колеры, якімі вымалёўваў Айчыну, выплывалі з вялікай любові і шматгадовай разлукі з Бацькаўшчынай.

За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасць Адам Міцкевіч правёў 5 гадоў у ссылцы, аднак не ў Сібіры, але ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Адэсе і на Крыме. Пакінуў Расійскую Імперыю у 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцця ў выгнанні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, а затым перабраўшыся ў Парыж. У матэрыяльным сэнсе жыў адносна няблага, будучы выкладчыкам славянскай літаратуры ў Калеж-дэ-Франс, ды „не адным хлебам жыве чалавек…”. Будучы ў Парыжы, у 1832-34 гадах ён і напісаў сваю эпапею «Пан Тадэвуш». Якраз поўнай паразай завяршылася, ужо другое пасля паўстання на чале з Тадэвушам Касцюшкам, Лістападаўскае паўстанне. Яно ставіла перад сабою за мэту аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772-га года. Атрымалася ўсё наадварот: была скасавана нават пэўная аўтаномія таго невялічкага „Польскага каралеўства” ў рамках Расійскай Імперыі. У рамках рэпрэсій быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, у якім вучыўся Адам Міцкевіч. За мяжу ўцяклі не толькі многія ўдзельнікі паўстання, пазбаўленыя маёнткаў арыстакраты, але і тыя, каму пагражалі рэпрэсіі. Неўзабаве была скасавана Берасцейская вунія, было адменена дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588-га года, і пачалася дэпаланізацыя і русіфікацыя тае паланізаванай „Літвы”. Будучы ў Парыжы Міцкевіч чуў і бачыў бясконцую грызню, гарачыя дыскусіі вакол мэтазгоднасці паўстання і ўзаемныя абвінавачанні. Яму хацелася падбадзёрыць выгнаннікаў, падтрымаць патрыятычныя пачуцці, аб’яднаць эмігрантаў і народ вакол ідэі далейшай барацьбы за незалежнасць. Варта звярнуць увагу на гэтую важную акалічнасць. У канцы паэмы, маючы на ўвазе страчаныя рэшткі дзяржаўнасці, Міцкевіч атоесамлівае сябе з Польшчай і палякамі.

„Мы ў свеце, як няпрошаныя госці,
У будучым, і ў тым, што на пагосце,
Адзіны край такі існуе ў Бога,
Дзе шчасця для паляка ёсць нямнога:
Дзяцінства край! Ён прад вачыма ўстане,
Святы і чысты, як першае каханне”.

Інакш кажучы, калі паэт мае на ўвазе незалежніцкія, вызвольныя памкненні, ён кажа пра Польшчу і палякаў да якіх далучае і сябе. Міцкевіч, пра якога з націскам гаворыцца, што ён ніколі не пабываў ні ў Варшаве, ні ў Кракаве, адчуваў сябе грамадзянінам і спадкаемцам звыш 400-гадовай традыцыі шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Беларуска-літоўская шляхта, з якой паходзіў паэт, даўно была паланізаванай і лаяльнай у дачыненні да Кароны-Польшчы, аднак захоўвала пачуццё гонару з адметнай гісторыі тае „Літвы”.

„Лёс дзіўны Польшчы і Літвы.
Яны ў пакуце, і ў шчасці так жылі,
Як з жонкай муж – сям’ёю!”

– кажа ў паэме Гервазы.

„МАЛАЯ АЙЧЫНА”

Аднак у асноўным, будучы ў эміграцыі, Адам Міцкевіч сумаваў за сваёй Наваградчынай і марыў аб вяртанні на сваю „малую Айчыну”. У «Пану Тадэвушу» ён ідэалізуе і сакралізуе гэтую страчаную Радзіму і ўжо ў пралогу вымалёўвае яе прыгажосць. Паэт прадстаўляе Сапліцова як „аркадыю” – краіну вечнага шчасця, дзе няма турботаў і праблемаў, а жыццё бяжыць сваім спакойным, упарадкаваным рытмам. „Малая Айчына”, гэта месца асабліва важнае, з якім звязаныя галоўныя, жыццёвыя ўспаміны. Гэта можа быць краіна дзяцінства, дзе чалавек рос і фармаваўся, пазнаваў свет і даспяваў. „Малая Айчына”, можа займаць большую альбо меншую прастору. Яна не мае дакладных межаў, затое мае сваю адметнасць. Гэтую адметнасць ствараюць не толькі месцы, але і людзі са сваёй культурай, гісторыяй, традыцыямі і вераваннямі. Гэтыя месцы, асабліва блізкія сэрцу, адыгрываюць міфатворчую ролю, спрыяюць ідэалізацыі ўспамінаў і ўзбуджаюць настальгію. „Малыя радзімы” з’яўляюцца моцнай інспірацыяй для творчых людзей. Яны дазваляюць адарвацца ад зменлівай, няпэўнай будзёншчыны ў пошуках даўняга шчасця, прастаты, высокай маралі і тоеснасці: нацыянальнай, этнічнай, рэгіянальнай і грамадзянскай. Міцкевіч моліцца да Маці Божай:

„Як Ты ў жыццё мяне калісь вярнула цудам…
Так нас вярні з выгнання на зямлю Айчыны,
Перанясі душу маю адсюль, з чужыны,
Да ўзгоркаў тых лясных, да тых лугоў зялёных,
Над сінім Нёманам раскінутых, прымглёных,
Да тых палёў, размаляваных пад блакітам,
Пшаніцай залатой ды серабрыстым жытам,
Тых, дзе свірэпка, як бурштын, у грэчцы белай,
Дзе рдзее дзятлавінка дзеўчынкай нясмелай,
А ўсё абведзена, бы стужкаю, мяжою,
З ігрушкай-дзічкай, што стаіць там сіратою…”.

Сам Міцкевіч прызнаў, што ў «Пану Тадэвушу» ён прадставіў ідэалізаваную, міфічную краіну, якой у такім выглядзе ніколі не было. Але ж, з другога боку, не падлягае сумневу, што гэтак маляўніча і пераканаўча мог Міцкевіч прадставіць прыроду і рэаліі жыцця месцаў, якія па-сапраўднаму любіў, гэта значыць, роднай Наваградчыны. У паэме бачым дакладныя інтэр’еры шляхецкага двара і замка, каларытныя індывідуальныя і групавыя партрэты. З вялікай любоўю да свайго народа Міцкевіч паказвае прывабнасці і слабасці шляхецкага жыцця, гаворыць аб непазбежнай змене пакаленняў, аб неабходнасці аднаўлення маральнага аблічча нацыі.

Адам Міцкевіч слушна лічыцца заснавальнікам новага кірунку ў польскай літаратуры –рамантызму. Ён з вялікай увагай паглыбіўся ў народнае сэрца, адлюстраваў жывы дух народнага светаразумення. Натуральнасць сялянскага побыту, вера ў таямнічыя сілы і прыкметы фармавалі ў народзе высокі маральны патэнцыял, рабілі патрыярхальна-кансерватыўную традыцыю эталонам паводзін. Такі аспект паэт лічыў важнейшым за сацыяльна-побытавую адметнасць беларускага сялянства. Вобраз русалкі – адзін з самых загадкавых у народнай дэманалогіі. Ужо сама па сабе сувязь русалкі з вадой, лесам і полем, прыналежнасць, з аднаго боку, да свету памерлых, а з другога – да духаў прыроды, няпэўнасць у адносінах да дабра і ліха, утвараюць вакол гэтай істоты своеасаблівую аўру звышнатуральнасці, якая не магла не прывабіць таленавітага літаратара.

КАМУ НАЛЕЖЫЦЬ МІЦКЕВІЧ?

Да выдатных людзей ахвоча прызнаюцца і лічаць іх сваімі ўсе, абгрунтавана альбо і цалкам беспадстаўна. Шмат гаворыцца пра натхняльнае, вялікае значэнне Міцкевіча для Беларусі, Літвы, Украіны, балканскіх краін, а таксама для татарскай і жыдоўскай культур. Гэтая апошняя не магла не паўплываць на паэта, калі ён вучыўся ў Вільні. Трэба памятаць, што тагачасная Вільня ўяўляла сабою своеасаблівы культурны кацёл, дзе варыліся: жыдоўства, беларушчына, пальшчызна – пад пільным вокам нядаўна прыбылай расейскай адміністрацыі. Усё ж, у першую чаргу „сваім”, у большай або меншай ступені, яго лічаць палякі, беларусы і літоўцы.

У шэрагу публікацыяў і беларускіх, і літоўскіх бачна, што існуе спакуса калі не перацягнуць Міцкевіча на свой бок, дык, прынамсі, падкрэсліць у ім нешта сваё. Па-мойму, найменшыя падставы лічыць Міцкевіча сваім маюць літоўцы, бо словы „Літва, мая Айчына” і кароткі час, калі паэт жыў у Коўне – нічога не значаць. Вядомы літоўскі празаік – Марыюс Івашкевічус напісаў ясна і выразна: „Ваш Пан, Ваш Тадэвуш”. Ён нават мае прэтэнзіі да паэта, што той прадставіў „Літву”, ды забыўся прадставіць літоўцаў. Па-мойму, ён крыўдуе дарэмна. У пачатку XIX стагоддзя ля Наваградка не было жамойтаў, этнічных літоўцаў. Сяляне былі беларусамі. Гэта іхны фальклор: абрады, звычаі, мову, вераванні і традыцыі знайшлі адлюстраванне ў творах Міцкевіча і філаматаў. „Літву” і прыметнік „літоўскі” паэт з поўным перакананнем адрозніваў ад „жмудзка-літоўскай” мовы, культуры і этнасу. Затое дырэктар музея Адама Міцкевіча ў Вільні – Рымантас Шальна без аніякай крыўды кажа: „Я вельмі люблю Міцкевіча, але я не назваў бы яго „польскім літоўцам”. Думаю, што на якой мове чалавек піша, такую і нацыянальнасць выбірае… Не варта паглыбляцца ў розныя генетычныя нюансы, адкуль паходзіў, кім быў, бо некаторыя кажуць, што меў ён і трохі жыдоўскай крыві… Для нас – гэта неістотнае”. Рымантас Шальна прызнае, што Міцкевіч разбудзіў у літоўцаў патрыятызм, натхніў літоўскіх літаратараў, навучыў павагі да сваёй Радзімы, але быў найперш польскім паэтам.

Тым не менш, нацыянальная свядомасць і патрыятызм Міцкевіча – пытанне неадназначнае. Быў грамадзянінам Расійскай Імперыі. Безумоўна, ведаў расійскую мову, аднак не жадаў на ёй ні пісаць, ні размаўляць, бо проста шчыра ненавідзеў усё, што звязанае з акупантамі. Тым не меней, калі падаўся ў эміграцыю, мяркую, што ён не мог карыстацца ніякім іншым пашпартам, як толькі расійскім. У моўным сэнсе, належаў да польскага этнасу, паколькі шляхта ужо даўно была апалячаная і акаталічаная. Аднак Міцкевіча нельга назваць і „стопрацэнтным палякам” і сам ён сябе такім не называў. Ён найперш прызнаваўся ў любові да тае зямлі, дзе нарадзіўся і вырас. Дзе ўбачыў і адчуў прыгажосць навакольнага свету. Дзе далучыўся да народнай культуры: святаў, звычаяў, абрадаў, легенд, песняў і казак. Усё гэта ён творча скарыстаў у прыватнасці ў сваіх баладах, а таксама ў п’есе «Дзяды». Беларускае, сялянскае атачэнне Міцкевіч ведаў хаця б з тае прычыны, што бываў на кірмашах і вяселлях. У сваіх артыкулах для „Польскага Пілігрыма” (Pielgrzym Polski) ён называў гэты народ, з якім у значнай ступені сябе атаясамліваў – беларусамі.

Гэтае пытанне: „каму належыць Міцкевіч?”, я задаваў некалькім вядомым беларусам. Уладзімір Мархель, літаратуразнавец, паэт і перакладчык заявіў: „Само прысвойванне Міцкевіча не дасць ніякае карысці. Гэта – правінцыйная пазіцыя. Ён – усіхны, калі так сур’ёзна глядзець. Проста наша задача – успрыняць, усвядоміць Міцкевіча як свайго. Падчас, калі палякі і літоўцы ўсведамляюць канкрэтна, то беларусы яшчэ недастаткова”. Уладзімір Мархель з’яўляецца аўтарам кнігі выдадзенай у 2003 годзе: «Шлях да Беларусі: Адам Міцкевіч — прадвеснік адраджэння беларускай літаратуры».

Даследчыкі творчасці Міцкевіча адназначна сцвярджаюць, што на выхаванне будучага паэта выдатна паўплывалі: парабак Блажэй, па мянушцы „Уліс”, які расказваў малому Адаму розныя беларускія казкі. Таксама служанка Гансеўская, якая ведала шмат народных песняў і любіла спяваць, спявала іх у прысутнасці Адама. Вось такія, простыя, чужыя людзі міжвольна, як гэта было і ў выпадку Аляксандра Пушкіна, прышчапілі будучаму паэту любоў да фальклору. Дарэчы, у адным класе з Міцкевічам вучыўся Ян Чачот, будучы беларускі паэт і фальларыст. Светапогляд іх абодвух складваўся пад уплывам навакольнага асяроддзя. Такім чынам Адам Міцкевіч напэўна з маленства ведаў беларускую мову тамтэйшых сялян. Паводле даследчыка творчасці Міцкевіча – Алега Лойкі, магчыма продкі паэта былі беларусамі, што было б цалкам натуральным.

БЕЗ БЕЛАРУСІ НЕ БЫЛО Б МІЦКЕВІЧА

Дарэчы, Алег Лойка лічыць, што „без Беларусі не было б Міцкевіча, альбо ён быў бы кімсьці іншым, хутчэй за ўсё – кімсьці меншым”. „Беларусь – месца нараджэння Міцкевіча. Наваградчына – зямля, на якой ён рос, гадаваўся. І першая вучоба – у наваградскіх дамініканцаў была на зямлі беларускай, і першы раман XIX стагоддзя пачаўся над беларускай Свіцяззю… Мы не беларусізуем Міцкевіча, а проста сцвярджаем яго прыналежнасць Беларусі ўвогуле, беларускаму народу, беларускай культуры, літаратуры і гісторыі… „Ліцьвінізм” – гістарычная фаза беларускасці, мутацыя беларускасці пад уплывам апалячвання. Ступень беларускасці ў яе спецыфічнай незвычайнасці”. Алег Лойка пісаў: „Вялікі польскі паэт застаўся ў маёй свядомасці не толькі як стваральнік шэдэўраў, але і як зямляк, зачараваны Белай Руссю, ейным фальклорам, душой крынічна-чыстай. Прастора думак і пачуццяў паэта міжвольна зліваецца з ваколіцамі майго дзяцінства, напаўняецца айчыннымі водгукамі, рэхам, песняй і матчынай казкай. Гэта тут, у нас, здзейсніўся цуд паэзіі Міцкевіча”.

На пытанне: кім для яго з’яўляецца Адам Міцкевіч, выдатны беларускі паэт Рыгор Барадулін адказаў: „Для мяне Міцкевіч – постаць унікальная… Ён для мяне зяўляецца пісьменьнікам, народжаным беларускай зямлёй. Ён спаліў свае першыя вершы, напісаныя на беларускай мове. Можа я трошкі перабольшваю, але скажу: Міцкевіч – беларускі паэт, хаця ягоныя вершы напісаныя па-польску. Ягонае светаадчуванне, ягонае мысленне з’яўляюцца беларускімі… Я вяртаўся да яго творчасці шмат разоў, таму што яе нельга да канца спасцігнуць з першага разу. У ягонай лірыцы і баладах ёсць душэўнасць, замілаванне роднай зямлёй і яе прыродай. Калі чытаеш Міцкевіча, то адчуваеш сябе беларусам”. Пранікнёна ахарактарызаваў асобу Міцкевіча Ніл Гілевіч у сваім вершы «Санет Адаму Міцкевічу»: „І ўсё такі лёс аддзячыў нам, няйначай: Так, волатам ты ўзрос на ніве нашай, Каб славе Польшчы паслужыць пяром, Але, вялікі і ў любові і ў скрусе, Ты стаў і вечнай славай Беларусі, Яе красы чароўным песняром”.

ДЫК ЧАМУ МІЦКЕВІЧ НЕ ПІСАЎ ПА-БЕЛАРУСКУ?

Тое, што Міцкевіч ведаў і беларускую, і расійскую мовы – не падлягае сумневу. „З усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гарадзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рысаў. У іх песнях і казках ёсць усё… «Літоўскі Статут» напісаны іх мовай, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай”, – такую ацэнку вартасцям беларускай мовы даваў Адам Міцкевіч, працуючы выкладчыкам каралеўскага ўнівэрсітэта Калеж-дэ-Франс у Парыжы. Даследчыкі яго творчасці знайшлі не менш за 30 беларусізмаў у самім «Пану Тадэвушу». Дырэктар Дома-музэя Адама Міцкевіча ў Наваградку Мікола Гайба кажа, што Міцкевіча папракалі у „псаванні” польскай мовы тымі „правінцыялізмамі”, аднак паэт адказваў, што ўжывае іх свядома і мэтанакіравана.

Калі Міцкевіч скарыстоўваў мясцовую гаворку, калі ведаў мову простага народа, калі любіў сваю „Малую Айчыну”, дык чаму ён не пісаў па-беларуску? Тое, што нібыта ў Швейцарыі быў знойдзены верш Міцкевіча па-беларуску, гэта ўсяго толькі здагадка. Тое, што беларускія вершы ён спаліў, гэта таксама не факт. Па словах Міколы Гайбы, магчыма, пры больш спрыяльных умовах ён пісаў бы творы і па-беларуску, але не было яшчэ ні беларускага чытача, ні беларускага выдаўца. У пачатку XІХ стагоддзя амаль усё адукаванае грамадства ў Беларусі карысталася польскай мовай. На ёй вялося выкладанне ў павятовых гімназіях і кляштарных вучылішчах. На ёй навучалі нават сялянскіх дзяцей у парафіяльных школах. У 1810-1820 гады значным цэнтрам польскай адукацыі ў Беларусі з’яўлялася Полацкая езуіцкая акадэмія, са сцен якой выйшлі многія вучоныя, пісьменнікі, мастакі. Становішча змянілася толькі ў 1836 годзе, калі царскім загадам было забаронена выкладанне на польскай мове ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У астатніх губернях польскае навучанне захоўвалася да паўстання 1863 года. Выкладчыкі звычайна карысталіся традыцыйнымі праграмамі, складзенымі ў канцы XVIIІ стагоддзя Адукацыйнай камісіяй.

Трэба таксама прызнаць, што само пісанне па-беларуску ў той час было яшчэ вялікім выклікам, хутчэй змаганнем, чым літаратурнай творчасцю. Можа маюць рацыю тыя, якія кажуць, што паэт такога маштабу як Міцкевіч не здолеў бы рэалізавацца па-беларуску. Адмыслоўцы згодна прызнаюць, што ў сваіх лістах Міцкевіч шмат разоў пісаў „Беларусь”, „беларускі”, але афіцыйна, назвы такой – „Беларусь, беларускі” – у сучасным значэнні тады яшчэ не было. Паняцце „Беларусь” адносілася пераважна да Віцебскай, Магілёўскай і ўсходняй часткі Мінскай губерняў, а пад „Літвой” разумеліся і населеныя беларусамі Гарадзенская, Мінская і частка Віленскай губерняў. Нашмат пазней іх адрознасць сфармулюе і пусціць ва ўжытак Францішак Багушэвіч. Не было і беларускага правапісу. Апроч таго вядома, што і ў XVIII, і ў XIX стагоддзях самая адукаваная, культурная, інтэлігентная частка насельніцтва, што пражывала на тэрыторыі сучаснай Беларусі, лічыла сябе ці то палякамі, ці то рускімі, і творы таленавітых беларусаў часта станавіліся здабыткамі якраз польскай культуры.

ЧАМУ МІЦКЕВІЧ НЕ ЗГАДВАЕ БЕЛАРУСАЎ?

У эпілогу «Пана Тадэвуша» Міцкевіч пісаў:

„О, дачакацца б мне такой уцехі,
Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі,
І каб, кудзелю прадучы, сялянкі,
Калі закончаць любыя спяванкі,
Пра дзеўчыну, якая граць любіла,
І цераз скрыпку гусак пагубіла,
Пра сірату прыгожую, як зоры,
Што гусак гнала ў спозненую пору,
Каб кнігі простыя мае, як гукі
Іх песняў, узялі сялянкі ў рукі!”

Калі Міцкевіч марыў, каб яго кнігі трапілі „пад сялянскія стрэхі”, дык чаму ў яго паэме не знайшлося месца для тых сялян-беларусаў? Думаю, што па той самай прычыне, што і няма там літоўцаў-жамойтаў, няма татараў, хаця яны жылі ў Наваградку і мелі сваю мячэць. Акрамя вайскоўцаў, няма там і расейцаў, хаця павінны быць хаця б царскія чыноўнікі. Ёсць толькі жыд – Янкель, прадстаўлены ў надзвычай станоўчым святле, як чалавек таленавіты і нават – польскі патрыёт. Гэты разумны жыд заклікаў сварлівую шляхту да згоды, прынамсі ў нацыянальных пытаннях. Паказваючы Янкеля як вернага сваёй традыцыі жыда і адначасова польскага патрыёта, Міцкевіч не прамінуў падкрэсліць даўнюю загану многіх палякаў: антысемітызм. Для прыкладу, ключнік Гервазы зняважліва ставіўся да парадаў Янкеля. Факт, што ў асобе Янкеля Міцкевіч гэтак прыгожа прадставіў жыдоў, затое абмінуў іншыя этнасы: хаця б татараў, не кажучы пра беларусаў-сялян, гэта для мяне загадка. Магчыма, будучы ў вымушанай эміграцыі, Міцкевіч узгадаў жыдоў як вандроўны народ, які спакон вякоў жыве ў выгнанні? Можа паэт адчуваў да жыдоў сімпатыю, ці нават захапленне, што яны, не маючы сваёй пастаяннай Радзімы, умеюць прыстасавацца да любых умоваў? Можа, сапраўды, у Міцкевіча была частка жыдоўскай крыві? Усё гэта здагадкі. У любым выпадку, што тычыцца беларусаў, дык у прадмове да расійскага выдання «Пана Тадэвуша» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Чэслаў Мілаш задаваўся тым жа пытаннем: „Чаму сярод герояў паэмы няма сялянаў? На якой мове яны размаўлялі?”.

Па-мойму, Міцкевіч напісаў што хацеў і як хацеў! Ён і назваў свой твор «Шляхоцкая гісторыя з 1811 – 1812 гадоў у дванаццаці быліцах вершам». Міцкевіч адрасаваў сваю эпапею не беларускаму, але польскаму грамадству. Таму ён і прадставіў шляхецкае, а не сялянскае або іншае саслоўе, тое, якое ў найбольшай ступені ўвасабляла патрыятызм і вернасць традыцыі ў гістарычны напалеонаўскі перыяд – час надзеі на вызваленне. Паэт выразна сябе пазыцыянаваў як патрыёта і спадкаемца ўжо неіснуючага як дзяржава Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, адной з першых сталіц, адміністрацыйных цэнтраў Княства быў якраз Наваградак.

Тут мне прыгадваецца эпізод з чэрвеня 2003 года. Тады Сакрат Яновіч атрымаў узнагароду імя Анджэя Дравіча. Сябра журы, адзін з найбольш выбітных польскіх інтэлектуалаў і грамадскіх дзеячаў Яцэк Курань, у прывітальным лісце патлумачыў выбар тадышняга лаўрэата наступным чынам: „Я веру, што творчасць пісьменніка, паэта, публіцыста і выдаўца Сакрата Яновіча мае для самасвядомасьці сучасных беларусаў, а таксама для справы збліжэння беларусаў і палякаў, вялізнае значэнне. Заўважу, што на беларуска-польскім памежжы нараджаліся і нараджаюцца шмат талентаў. Узгадаю Адама Міцкевіча, для якога беларускія народныя традыцыі былі надзвычайна важныя. Пачынаючы «Пана Тадэвуша» словамі „Літва, айчына мая”, ён пісаў пра ўсё Вялікае Княства Літоўскае – дзяржаву, дзе канцылярыя карысталася беларускай мовай. Можна смела сказаць, што колішняе ВКЛ было чымсьці накшталт той аб’яднанай Еўропы, пра якую мы цяпер марым – Еўропы многіх культур і народаў” – гаварыў яшчэ да ўступлення Польшчы у Еўразвяз Яцэк Курань.

ПЛЮСЫ ШМАТКУЛЬТУРНАСЦІ

Такой „малой Еўропай многіх культур і народаў” было і Вялікае Княства Літоўскае. Некалі гэта была вялізная і магутная, шматэтнічная і шматкультурная дзяржава. Яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, жыды, татары. Гэта была дзяржава, дзе даўжэйшы час жылі паганцы, побач з праваслаўнымі, католікамі, пратэстантамі, іудзеямі і мусульманамі. Сярод розных моваў працяглы час дамінавала старабеларуская мова, аднак паступова яе выцяснялі лацінская і польская мовы. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, у выніку аб’яднання ВКЛ з Польшчай (Люблінская унія, 1569), хоць і з захаваннем на пачатку юрыдычнай роўнасці абедзвюх дзяржаў, прывяло да павелічэння польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Валодаючы ўнутрыпалітычнай ініцыятывай, Польшча пачала ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да ВКЛ. Меншая ва ўсіх сэнсах Карона падпарадкавала большага, усходняга партнёра пашыраючы на яго каталіцызм, польскую мову і культуру. Многія палякі нават не здагадваюцца, што такія магнацкія і шляхецкія роды як Радзівілы, Сапегі, Патоцкія, Чартарыскія, Вішнявецкія, Тышкевічы і многія іншыя некалі былі літоўска-беларускімі баярамі і шляхцічамі. Міцкевіч быў апалячаным нашчадкам Вялікага Княства Літоўскага. Аднак ён таксама з’яўляецца прыкладам таго, наколькі гэтая разнастайная палітра была тым спрыяльным грунтам для развіцця духоўнай і матэрыяльнай культуры. Шматкультурнасць і шматмоўнасць гэта багацце краіны. Рэч Паспалітая была наймацнейшай, калі яна была федэратыўнай дзяржавай. (Аб гэтым ізноў жа павінны памятаць тыя, хто наймацней выкрыквае: „Польшча для палякаў”!)

БЕЛАРУСЬ – РАДЗІМА ЗНАКАМІТАСЦЯЎ

Некалі Юзэф Пілсудскі выказаў крылатую фразу: „Польшча бы той абаранак. Усё, што найлепшае – па баках, (на „крэсах”) а ў сярэдзіне – пустата”. Я сам, пачынаючы са школьных гадоў, задаваўся пытаннем: чаму самыя слаўныя, вялікія палякі нараджаліся і жылі не ў цэнтральнай Польшчы, а чамусьці – на Усходзе? Уручаючы Сакрату Яновічу узнагароду імя Дравіча прэзідэнт Квасьнеўскі падкрэсліў, што беларуская зямля дала Польшчы такіх людзей як Міцкевіч і Касцюшка. Але ж, не толькі іх!

У канцы 2016 года, навукоўцы Тэхналагічнага Інстытута з Масачусэтс (ЗША) стварылі базу „сусветна вядомых людзей у гісторыі”. Сярод самых знакавых асобаў у сусветнай гісторыі 32 чалавекі паходзяць з Беларусі. Сярод іх – першае месца займае якраз Адам Міцкевіч. Аднак акрамя яго Беларусь і беларуская культура далі свету выдатных навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў, пісьменнікаў, мастакоў, і тых, якія праслылі ў розных галінах жыцця, узбагачаючы культуру іншых краін. З Беларусі паходзілі 18 людзей, якія пакінулі выразны след, у прыватнасці, у гісторыі Ізраіля і адначасова – усяго чалавецтва: Марк Шагал, Шымон Перэс, Менахем Бегін, першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, былы кіраўнік урада Ізраіля Іцхак Шамір. Беларус з Гомельскай вобласці Андрэй Грамыка 28 гадоў узначальваў МЗС СССР. Першая касманаўтка Валянціна Церашкова была ўраджэнкай Беларусі. Мабыць у найбольшай ступені беларуская зямля ўзбагаціла польскую культуру даючы ёй: караля Станіслава Панятоўскага, затым Тадэвуша Касцюшку, пісьменнікаў: Юльяна Урсына Нямцэвіча, Адама Нарушэвіча, Францішка Карпінскага, Юзэфа Крашэўскага, Рышарда Капусцінскага, бацьку польскага тэатра Францішка Багамольца, кампазітараў Станіслава Манюшку і Міхала Агінскага. Адам Мальдзіс у сваёй кніжцы «Творчае пабрацімства – беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі» (1966) называе таксама прыклады палякаў, якія станоўча паўплывалі на беларускую культуру. Яны сапраўды, у значнай ступені, стаяць ля вытокаў беларускай нацыянальнай літаратуры. У першай палове XІХ стагоддзя польскія вучоныя пачалі сістэматычна даследаваць мінулае беларускага народа, яго мову, фальклор, літаратуру. Раней за ўсіх, бадай, загаварыў аб адметнасці Беларусі і беларускай мовы вядомы лінгвіст, складальнік польскага слоўніка – Самуіл Ліндэ.

Усё ж мяркую, што Беларусь больш дала свету, і найперш суседзям, чым яна ад іх атрымала. Яна раздарыла свае таленты хутчэй міжвольна і ў выніку аб’ектыўных абставінаў, чым у прыліве шчодрасці. Стагоддзямі не маючы сваёй дзяржавы, беларусы працавалі на карысць усё новых гаспадароў. Не маючы магчымасці паслужыць свайму народу, не маючы нават права народам звацца, яны раздалі свае найвялікшыя скарбы іншым краінам і народам. У выніку і атрымалася тое „Літва, мая Айчына” заміж „Беларусь, мая Айчына”. Хто разумны, той ведае – чаму гэтак здарылася.

Васількаў, ліпень 2017
Кастусь БАНДАРУК

У раннім Касцёле існаваў звычай папярэджваць вялікія святы начным чуваннем, калі люд збіраўся ў храмах і праводзіў час за спевам псальмаў і чытаннем фрагментаў Святога Пісання. Такое набажэнства называлася Ютранню (matutinum), а ноч пры гэтым дзялілася на тры часткі, якія называліся нактурнамі. Пад раніцу гэтае набажэнства набывала яшчэ больш урачысты характар і пераходзіла ў так званыя Хвалы (laudes).

Агулам Ютрань і Хвалы займалі даволі значную частку ночы. Сёння яны сталі менш патрабавальным набажэнствам, але ў традыцыйных сузіральных кляштарах яны дагэтуль праводзяцца ўначы. Звычайнае ж духавенства чытае адпаведныя Гадзіны прыватна.

З цягам часу людская пабожнасць да Ютрані і Хвалаў астыла, і на працягу года засталося толькі чатыры выпадкі падобных масавых цэлебрацый, а менавіта тройчы на працягу святога Пасхальнага трыдуума і ў ноч Божага Нараджэння. Ды і тое, Ютрані Пасхальнага трыдуума (або Цёмныя Ютрані) прынялося служыць не ўначы, а заўчасна, у другой палове папярэдняга дня. Ютрань жа Божага Нараджэння захавала сваё гістарычнае начное месца.

След былой велічы Ютрані Божага Нараджэння застаўся нават пасля літургічнай рэформы ХХ ст. Што праўда, цяпер яна называецца Гадзінай чытанняў. Агульныя ўводзіны да Літургіі гадзінаў прапануюць:

215. У ноч Нараджэння Пана пажадана перад Імшой правесці цэлебрацыю ўрачыстай вігіліі з выкарыстаннем Гадзіны чытанняў. Удзельнікі гэтай вігіліі не чытаюць Камплету.

У Рымскім Брэвіярыі 1961 года (і, відаць, таксама ранейшых рэдакцыях) Ютрань Божага Нараджэння мае самы разбудаваны фармат з магчымых: яна ўключае ў сябе тры нактурны, гэта значыць агулам дзевяць псальмаў і дзевяць чытанняў. У І нактурне чытаюцца ўрыўкі з кнігі прарока Ісаі, у ІІ нактурне — казанне св. Льва Вялікага, а ў ІІІ нактурне — тры кароткія ўрыўкі з розных гамілій, якія з’яўляюцца каментарыямі да Евангелляў трох Імшаў на свята Нараджэння Пана.

Ніжэй мы прыводзім скарочаны тэкст гэтай Ютрані, апускаючы ўступныя часткі і псальмы з антыфонамі. Старазапаветныя чытанні ўзяты са Святога Пісання ў выданні Біблейскага таварыства. Іншыя чытанні, а таксама рэспансорыі перакладзены з лацінскай мовы.


І нактурн

[Псальмы 2, 18, 44 з антыфонамі]

Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым.

℣. І не ўводзь нас у спакусу.
℟. Але збаў нас ад злога.

Абсалюцыя. Пане Езу Хрыстэ, выслухай просьбы слугаў Тваіх і змілуйся над намі. Які з Айцом і Духам Святым жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
Благаслаўленне. Благаслаўленнем няспынным хай благаславіць нас Айцец спрадвечны. Амэн.

Чытанне 1 (Іс 9:1-6)

У даўнія часы аддаў [Госпад] на занядбанне зямлю Забулона і зямлю Нэфталі; а ў наш час праславіць Ён дарогу да мора праз Ярдан, Галілею паганскую. Народ, які жыў у цемры, святло ўбачыў вялікае: для жыхароў у краіне засені смерці святло заззяла. Памножыў Ты радасць і павялічыў весялосць. Радуюцца яны перад Табою, як радуюцца ў пару жніва, як цешацца, калі дзеляць здабычу. Бо зламаў Ты ярмо цяжару яго, і палку над спіной яго, і жазло ката яго, як у дзень мадыянцаў. Бо кожны бот таго, хто прыходзіць з вайною, і адзенне, залітае крывёю, пойдзе на спаленне, на спажыццё агню. Бо нарадзілася нам Дзіця, дадзены Сын нам, і ўладарніцтва на Яго плячах; і назавуць Яго імем: дзівосны Дарадца, Бог моцны, Айцец вечнасці, Князь міру.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

℟. Сёння Кароль нябёсаў пажадаў нам нарадзіцца з Дзевы, каб страчанага чалавека паклікаць назад да валадарства нябеснага. * Радуецца войска анёлаў, бо вечнае збаўленне аб’явілася роду людскому.
℣. Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі.
℟. Радуецца войска анёлаў, бо вечнае збаўленне аб’явілася роду людскому.
℣. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
℟. Сёння Кароль нябёсаў пажадаў нам нарадзіцца з Дзевы, каб страчанага чалавека паклікаць назад да валадарства нябеснага. * Радуецца войска анёлаў, бо вечнае збаўленне аб’явілася роду людскому.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
℟. Адзінародны Сын Божы хай будзе ласкавы благаславіць і дапамагчы нам. Амэн.

Чытанне 2 (Іс 40:1-8)

“Пацяшайце, пацяшайце народ Мой, — кажа Бог ваш. — Прамаўляйце да сэрца Ерузаліма і крычыце да яго, бо скончылася ліхота яго, адпакутавана правіннасць яго; атрымала з рукі Госпада падвоеную кару за ўсе грахі свае”. Голас таго, хто кліча ў пустыні: “Рыхтуйце дарогу Госпаду, прастуйце сцежкі на пустыні Богу нашаму. Хай усякая яма будзе засыпана, і кожная гара і ўзгорак хай будуць паніжаны, і крывізны хай стануць роўнымі, а церні — гладкімі дарогамі. І аб’явіцца ласка Госпада, ды таксама ўбачыць кожнае цела, што сказалі вусны Госпада”. Голас кажучага: “Крычы!” А я сказаў: “Што маю крычаць?” Кожнае цела — трава, і ўся яго слава — як кветка палявая. Высахла трава, і завяла кветка, бо дух — вецер Госпадаў — падуў на яе; сапраўды, народ ёсць сена. Высахла трава, і завяла кветка, слова, аднак, Бога нашага трывае вечна.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

℟. Сёння на нас з неба сышоў спакой праўдзівы. * Сёння на ўсім свеце мёдам засачыліся нябёсы.
℣. Сёння асвятліў нас дзень новага адкуплення, старажытнага выпраўлення, вечнага шчасця.
℟. Сёння на ўсім свеце мёдам засачыліся нябёсы.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
℟. Ласка Духа Святога няхай асветліць нашы пачуцці і сэрцы. Амэн.

Чытанне 3 (Іс 52:1-6)

Прабудзіся, прабудзіся! Апраніся ў мужнасць сваю, Сіёне; апраніся ў шаты славы сваёй, Ерузалім, горад святасці! Бо не наважыцца болей неабрэзаны ды нячысты, каб прайсці праз цябе. Абтрасіся ад пылу, устань, о паланянка ерузалімская! Развяжы сабе вяроўкі на шыі, паланянка, дачка Сіёна! Бо вось што кажа Госпад: “Задарма былі вы прададзеныя і без срэбра адкуплены”. Бо вось гэта кажа Госпад: “Народ мой калісьці перабраўся ў Егіпет, каб зрабіцца там пасяленцам, а Асірыя без прычыны прыгнятала яго. А цяпер, што мне з гэтага, — кажа Госпад, — бо народ мой забраны задарма. Валадары яго з радасці крычаць, — кажа Госпад, — і ўсяцяж, штодзень блюзнераць на імя Маё. Дзеля таго народ Мой пазнае імя Маё ў той дзень, бо Я Той Самы, Які гаварыў: “Вось, гэта Я!”.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

℟. Каго бачылі вы, пастухі? Скажыце, абвясціце нам: хто на зямлі аб’явіўся? * Народжанага мы бачылі і хоры анёлаў, што праслаўлялі Пана.
℣. Скажыце: каго ж вы бачылі? І абвясціце нараджэнне Хрыста.
℟. Народжанага мы бачылі і хоры анёлаў, што праслаўлялі Пана.
℣. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
℟. Народжанага мы бачылі і хоры анёлаў, што праслаўлялі Пана.


ІІ нактурн

[Псальмы 47, 71, 84 са сваімі антыфонамі]

Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым.

℣. І не ўводзь нас у спакусу.
℟. Але збаў нас ад злога.

Абсалюцыя. Няхай дапаможа нам дабрыня і міласэрнасць Таго, Які з Айцом і Духам Святым жыве і валадарыць на вякі вечныя. Амэн.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
Благаслаўленне. Бог Айцец Усемагутны хай будзе да нас прыхільны і ласкавы. Амэн.

Чытанне 4
Казанне св. Льва, Папы
(Казанне 1 на Божае Нараджэнне)

Узлюбленыя, сёння нарадзіўся наш Збаўца: узрадуемся! Бо няма месца для смутку там, дзе нараджаецца жыццё, якое, знішчыўшы страх смерці, прыносіць нам радасць ад абяцанай вечнасці. Ніхто не выключаны з удзелу ў гэтай радасці. Адзіная для ўсіх прычына радасці: Пан наш, знішчальнік граху і смерці, хоць і не знаходзіць нікога вольным ад віны, прыходзіць, каб вызваліць усіх. Няхай узрадуецца святы, бо ён набліжаецца да пальмы ўзнагароды. Няхай радуецца грэшнік, бо ён запрошаны да прабачэння. Няхай ажывіцца язычнік, бо ён пакліканы да жыцця. Бо калі настала паўната часу, якую запланавала неспасцігальная глыбіня Божай задумы, Сын Божы прыняў натуру роду людскога, каб прымірыць яе з Творцам і каб д’ябла, вынаходніка смерці, перамагчы тым, што ён быў адолеў.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

℟. О вялікая тайна і цудоўная таямніца: жывёлы бачылі народжанага Пана, Які ляжаў у жолабе. * Благаслаўлёная Дзева, чыё ўлонне было годнае насіць Хрыста Пана.
℣. Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з табою.
℟. Благаслаўлёная Дзева, чыё ўлонне было годнае насіць Хрыста Пана.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
Благаслаўленне. Хрыстус няхай дасць нам радасць жыцця вечнага. Амэн.

Чытанне 5

У гэтай барацьбе, пачатай за нас, Ён змагаўся з вялікай і незвычайнай справядлівасцю, таму што Бог, хоць і ўсемагутны, сышоўся са сваім злейшым ворагам не ў сваёй велічы, а ў нашай сціпласці, супрацьпастаўляючы яму тую самую форму і тую самую натуру, што ўдзельнічаюць у нашай смяротнасці, аднак не паддадзеныя аніякаму граху. Бо гэтага нараджэння не датычыцца тое, што можна прачытаць пра іншыя: ніхто не чысты ад бруду, нават дзіця, якому адзін дзень жыцця на зямлі. А на гэтае выключнае нараджэнне не перайшло нічога з пажадлівасці цела і не дакранулася нічога з закону граху. Дзева, выбраная з роду Давіда, якая павінна была зацяжарыць святым Дзіцём, гэтага боскага і людскога нашчадка раней духам, чым целам зачала. А каб, не ведаючы нябесных планаў, яна не спужалася незвычайных словаў, анёл у размове навучае яе пра тое, што павінен здзейсніць у ёй Дух Святы і як без парушэння дзявоцтва яна ў хуткім часе стане Багародзіцай.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

℟. Благаслаўлёная Багародзіца Марыя, чыё ўлонне засталося некранутым. * Сёння нарадзіла Збаўцу свету.
℣. Благаслаўлёная тая, што паверыла, бо здзейснілася ўсё сказанае ёй Панам.
℟. Сёння нарадзіла Збаўцу свету.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
Благаслаўленне. Агонь сваёй любові няхай распаліць Бог у сэрцах нашых. Амэн.

Чытанне 6

Таму падзякуем, узлюбленыя, Богу Айцу праз Сына Ягонага ў Духу Святым, які ў сваёй вялікай любові, якою палюбіў нас, змілаваўся над намі. І калі мы былі мёртвыя ў граху, Ён ажы­віў нас з Хрыстом, каб мы былі ў ім новым творам, новым стварэннем. Таму адкінем старога чалавека з ягонымі паводзінамі і, атрымаўшы ўдзел у патомстве Хрыстовым, адрачэмся ад справаў цела. Прызнай, о хрысціянін, сваю годнасць і, стаўшы саўдзельнікам боскай натуры, пачварнымі паводзінамі не вяртайся да ранейшай грахоўнасці. Памятай, часткай чыёй Галавы і чыйго цела ты з’яўляешся. Прыгадай, што цябе вырвалі з улады цемры і перанеслі ў святло Божага Валадарства.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

℟. Святое і беззаганнае дзявоцтва, як выказаць тваю хвалу, не ведаю. * Бо Каго нябёсы знесці не маглі, ты ў сваім лоне змясціла.
℣. Благаслаўлёная ты між жанчынамі, і благаслаўлёны плод улоння твайго.
℟. Бо Каго нябёсы знесці не маглі, ты ў сваім лоне змясціла.
℣. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
℟. Бо Каго нябёсы змясціць не маглі, ты ў сваім лоне змясціла.


ІІІ нактурн

[Псальмы 88, 95, 97 са сваімі антыфонамі]

Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым.

℣. І не ўводзь нас у спакусу.
℟. Але збаў нас ад злога.

Абсалюцыя. Ад путаў грахоў нашых няхай вызваліць нас усемагутны і міласэрны Пан. Амэн.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
Благаслаўленне. Чытанне Евангелля хай будзе нашым збаўленнем і абаронай. Амэн.

Чытанне 7
Чытанне святога Евангелля паводле Лукі
(Лк 2:1-14)

У той час: Выйшаў ад цэзара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. І астатняе.

Гамілія святога Грыгорыя, Папы
(Гамілія 8 на Евангелле)

Паколькі сёння з ласкі Пана мы маем адслужыць тры ўрачыстыя Імшы, то не можам доўга казаць пра прачытанае Евангелле. Аднак само Нараджэнне нашага Адкупіцеля змушае нас сказаць хоць што-небудзь або хаця б коратка. Для чаго ж пры нараджэнні Пана свет перапісваецца, калі не для таго, каб ясна паказаць, што прыходзіў у целе Той, хто сваіх выбраных запісаў у вечнасці? А адваротнае прарок піша пра адкінутых: Няхай будуць выкрэслены з кнігі жывых і са справядлівымі не будуць запісаны. Пан слушна нараджаецца ў Бэтлееме, бо Бэтлеем азначае “дом хлеба”. Бо Ён сам кажа пра сябе: Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Таму месца, у якім нараджаецца Пан, яшчэ перад тым называлася домам хлеба, бо ў будучыні станецца, што там у матэрыяльным целе з’явіцца Той, хто душы сваіх выбраных умацуе і ўнутрана насыціць. Нараджаецца Ён не ў доме бацькоў, а ў дарозе, каб адназначна паказаць, што з-за сваёй людской натуры, якую прыняў, Ён нібы на чужыне нарадзіўся.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

℟. Благаслаўлёнае ўлонне Дзевы Марыі, якое насіла Сына Спрадвечнага Айца, і благаслаўлёныя грудзі, якія кармілі Хрыста Пана. * Які сёння дзеля збаўлення свету з Дзевы нарадзіцца быў ласкавы.
℣. Дзень асвячаны заззяў нам: хадзіце, народы, і пакланіцеся Пану.
℟. Які сёння дзеля збаўлення свету з Дзевы нарадзіцца быў ласкавы.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
Благаслаўленне. Няхай словы Евангелля знішчаць грахі нашыя. Амэн.

Чытанне 8
Чытанне святога Евангелля паводле Лукі
(Лк 2:15-20)

У той час: Пастухі сказалі адзін аднаму: Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Пан. І астатняе.

Гамілія святога Амброзія, біскупа
(Кніга 2, да раздз. 2 ад Лукі, каля сярэдзіны)

Паглядзіце на пачатак Касцёла, які паўстае: Хрыстус нараджаецца, а пастыры пачынаюць чуваць, каб статкі язычнікаў, якія перад тым жылі, як жывёлы, збіраліся ў аўчарні Пана, каб у начной цемры на іх не накінуліся дзікія духоўныя звяры. І слушна чуваюць пастыры, бо да гэтага іх схіляе Добры Пастыр. Таму статак — гэта люд, ноч — гэта свет, пастухі — гэта святары. А можа і той пастыр, каму сказана: Будзь чуйны і ўмацоўвай. Бо не толькі біскупаў Пан прызначыў сцерагчы статак, але і анёлаў для таго прызначыў.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

℟. Слова сталася целам і пасялілася паміж намі. * І бачылі мы славу Ягоную, славу як Адзінароднага ад Айца, поўнага ласкі і праўды.
℣. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася.
℟. І бачылі мы славу Ягоную, славу як Адзінароднага ад Айца, поўнага ласкі і праўды.
℣. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
℟. І бачылі мы славу Ягоную, славу як Адзінароднага ад Айца, поўнага ласкі і праўды.


℣. Загадай благаславіць, Пане.
Благаслаўленне. Словам святога Евангелля хай навучыць нас Хрыстус, Сын Божы. Амэн.

Чытанне 9
Чытанне святога Евангелля паводле Яна
(Ян 1:1-14)

На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. І астатняе.

Гамілія святога Аўгустына, біскупа
(Тракт. 1 на Яна, каля сярэдзіны)

Не думай пра штосьці марнае, пра што звык думаць, калі чуеш людскія словы. Паслухай, пра што маеш думаць: Богам было Слова. Няхай цяпер выйдзе які-небудзь няверны арыянін і скажа, што Слова Божае было створана. Як жа магло стацца, што Слова Божае было створана, калі Бог праз Слова ўсё стварыў? Калі ж і само Слова Божае было створана, то праз якое іншае слова было створана? Калі кажаш, што праз слова Слова яно было створана, то я кажу, што Бог не меў іншага Слова, акрамя Адзінага Сына Божага. Калі ж не кажаш пра слова Слова, то прызнай, што не было створана тое, праз што ўсё было створана. Бо не мог стварыць сябе самога Той, праз Якога ўсё было створана. Таму вер Евангелісту.

℣. Ты ж, Пане, змілуйся над намі.
℟. Дзякуем Богу.

[Te Deum]

℣. Пане, выслухай маю малітву.
℟. І просьба мая няхай да Цябе дойдзе.

Молімся.

Дай, просім, усемагутны Божа, каб нас, якіх старажытнае рабства трымае ў палоне граху, вызваліла новае, паводле цела нараджэнне Адзінароднага Твайго Сына. Якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога, Бог, праз усе вякi вечныя. Амэн.

℣. Пане, выслухай маю малітву.
℟. І просьба мая няхай да Цябе дойдзе.

℣. Благаслаўляем Пана.
℟. Дзякуем Богу.

℣. Душы верных праз Божую міласэрнасць няхай адпачываюць у спакоі.
℟. Амэн.


Ілюстрацыя: Ёзаф Вагнер-Хёхенберг, “Манах за чытаннем”, да 1939 г.

  • Сказке можно покататься на луне текст
  • Сказке золотой ключик 85 лет
  • Сказка юрия васнецова в современном городе
  • Сказка ювелирный магазин официальный сайт каталог
  • Сказка я считаю до пяти