Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Замк на зямл беларус. нашы продк будавал замк, каб абаранцца ад ворага. слова замак падобна на слова замок . на

Замкі на зямлі Беларусі.

Замкі на зямлі Беларусі.

 Нашы продкі будавалі замкі, каб абараніцца ад ворагаў. Слова замак падобна на слова

Нашы продкі будавалі замкі, каб абараніцца ад ворагаў. Слова замак падобна на слова «замок» . На самай справе, старажытныя ўмацаванні былі сапраўднымі замкамі, адамкнуць або падабраць ключы да якіх ворагам удавалася не заўсёды. Найбольш магутныя замкі ўзводзіліся на граніцах у самых небяспечных месцах. Першапачаткова замкі будавалі з дрэва. А потым — з каменю i цэглы. Кожны замак меў свае асаблівасці.

Стары замак - ХI-XIX ст. (г. Гродна) Стары замак, замак Баторыя — адзін з

Стары замак — ХI-XIX ст. (г. Гродна) Стары замак, замак Баторыя — адзін з найстаражытнейшых помнікаў архiтэктуры ў Беларусi. Стары замак з’яўляецца адзіным захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусi. Доўгі час замак быў рэзідэнцыяй вялiкiх князёў лiтоўскiх і каралёў польскiх, і такім чынам адыгрываў важную ролю ў жыцці чатырох сучасных народаў: беларускага, лiтоўскага, польскага і украiнскага. Замак размешчаны на высокім і стромкім узгорку на правым беразе Нёмана пры ўпадзенні ў яго рэчкі Гараднiчанкi. Пачаў будавацца ў часы Старажытная дзяржавы. Замак неаднаразова руйнаваўся, аднаўляўся і перабудоўваўся. У яго планіроўцы і архітэктуры выяўляюцца напластаванні многіх стагоддзяў. Тапаграфія мясцовасці вызначыла абрыс плану замка, блізкага да трохвугольніка. Ад горада замак падзяляўся ярам і глыбокім ровам. Самымі вядомымі ўладальнікамі замка былі вялікі князь Вітаўт і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, а таксама славуты абаронца замка Давыд Гарадзенскі. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскi дзяржаўны гiсторыкаархеалагiчны музей. Традыцыйна ўвесь комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Новы замак - XVIII ст. (Гродна) Новы замак у Гродна — адзін з буйнейшых

Новы замак — XVIII ст. (Гродна) Новы замак у Гродна — адзін з буйнейшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры сярэдзіны XVIII ст. Размешчаны ў цэнтры Гродна, на правым беразе Нёмана. Пабудаваны як рэзiдэнцыя караля i месца правядзення соймаў. З’яўляецца па сваёй архітэктуры прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі 2 -й паловы XVII ст. Будаўнiцтва пачалося ў 1737 г. па праекце дрэздэнскага архiтэктара Матэвуша Даніэля Пёпельмана. Скончана будаўнiцтва ў 1751 г. Iаганам Фрэдэрыкам Кнобелем. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца прымалi ўдзел I. Х. Яўх, Рыбенька, А. Рашкевiч. У 1780 -я гг. рэканструкцыю праводзiў Дж. Сака. Разбураны нямецка-фашысцкiмi акупантамi ў 1941— 1944 гг. , адбудаваны ў 1952 г. па праекце архiтэктара У. Вараксiна ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт КПСС. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. У 2009 годзе двор замка ўпрыгожвалі некалькі 50 -гадовых акацый, а ля ўваходу стаяліблакітныя елкі. Але ў 2010 годзе па ініцыятыве дырэктара гісторыка -археалагічнага музея. Юрыя Кетурка, была праведзена высечка 9 акацый і блакітных елак ля ўваходу. Кетурка матываваў сваё рашэнне тым, што «У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы» . Тым самым гродзенцы былі пазбаўленыя яшчэ аднаго месца адпачынку.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Крэўскі замак - пачатак XIV ст. (в. Крэва) Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў

Крэўскі замак — пачатак XIV ст. (в. Крэва) Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў тыпу кастэль каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна. Гэта быў першы ў Беларусі замак, поўнасцю пабудаваны з каменю. Пабудаваны каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне. Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Ужо ў хуткім часе пасля будаўніцтва ён быў абстраляны каменным ядрамі, была спалена баявая галерэя. У 1433 Крэўскім замкам авалодаў вялікі князь. Свідрыгайла, які прэтэндаваў на вялікакняжацкі трон. У 1503 -1506 гадах замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары, але хутка ён быў адбудаваны. Яшчэ ў XVIII ст. Крэўскі замак быў у добрым стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, якое давяршыла Першая сусветная. Пад час абстрэлаў асабліва моцна пацярпела Княжацкая вежа і сцены ў паўднёвай частцы замка. Да нашых дзён захаваліся толькі замкавыя руіны. Замак знаходзіцца на мяжы разбурэння. Некаторыя мясцовыя жыхары і турысты дазваляюць сабе вывозіць старажытныя камяні і цэглу з

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Лідскі замак - XIV ст. (Гродзенская вобласць) Будаўніцтва замка было пачата ў 1323 г.

Лідскі замак — XIV ст. (Гродзенская вобласць) Будаўніцтва замка было пачата ў 1323 г. вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Гедымінам. Замак будаваўся на насыпным пясчаным узгорку, акружаным берагамі рэк Лідзея і Каменка і ровам, які злучаў гэтыя рэкі з поўдня і аддзяляў замак ад горада. Ён быў зроблены з бутавага каменю і цэглы. За сваю гісторыю замак вытрымаў мноства бітваў і аблог. У XVIII ст. ён страціў сваё стратэгічнае значэнне і пачаў паступова разбурацца. У 1891 г. цэнтральная частка горада Ліда моцна пацярпела пры пажары, і камні з паўднёва-заходняй вежы і часткі заходняй сцяны замка былі выкарыстаны для аднаўлення будынкаў, што пацярпелі ад агню. У 1920 -я гады пачалася кансервацыя замка, якая завяршылася ў 1982 г. Цяпер вядзецца рэстаўрацыя сцен і вежаў. Лідскі замак, як і Мірскі замак, знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Навагрудскі замак - XIV—XVIст. (г. Навагрудак) Замак у Наваградку быў адным з самых важных

Навагрудскі замак — XIV—XVIст. (г. Навагрудак) Замак у Наваградку быў адным з самых важных на беларускіх землях: тут праходзілі дзяржаўныя сэймы, сустрэчы паслоў і каралёў. З пачатку XI і да сярэдзіны XIII ст. на валах стаялі драўляныя сцены, якія аднаўляліся ня менш за пяць разоў. Потым была ўзведзеная першая каменная вежа. Спачатку гэтая вежа была адзіным каменным умацаваньнем у коле драўляных сцен, але ўжо ў XVI ст, Навагрудскі замак стаў сямівежавым і лічыўся адным з самых магутных для свайго часу. Значна замак пацярпеў у час вайны 1654– 1667 гг. Яшчэ адзін удар замкавыя сцены атрымалі ад швэдаў падчас Паўночнай вайны. У 1920 -30 -я гады была праведзена частковая кансэрвацыя ацалелых сцен. Да сёння захаваліся руіны Шчытовай і Касьцельнай вежаў. Было вырашана, што аднаўляць будынкі немэтазгодна. Ну а ацалелыя руіны дзьвюх вежаў — стабілізаваць і закансэрваваць.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Мірскі замак-пачатак XVI ст. (пасёлак Мір у Гродзенская вобласцi) Самыя раннія збудаванні выкананы ў

Мірскі замак-пачатак XVI ст. (пасёлак Мір у Гродзенская вобласцi) Самыя раннія збудаванні выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI ст. Замак быў закладзены князем Іллінічам. У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ўстылі рэнесансу. Уздоўж усходняй і паўночнай сцен замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана на поўдні. У час Напалеонаўскіх войнаў замак сур’ёзна пацярпеў і стаяў у запусценні больш як стагоддзе. Усё яшчэ знаходзячыся ў руках багатай сям’і Радзівілаў, ён быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў аднаўленне замка, якое праходзіла пад кіраўніцтвам архітэктара Тэадора Буршэ. Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон. У 2000 годзе ЮНЭСКА ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Удалае спалучэнне архітэктурных стыляў готыкі, барока і рэнесансу робіць Мірскі замак адным з найбольш адметных замкаў у Еўропе. У снежні 2010 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў. Аднак абнаўленне замка прадаўжаецца і цяпер. Існуюць планы аднаўлення італьянскага рэнесанснага саду, англійскага парку і сажалкі, рэстаўрацыі палаца Святаполк-Мірскіх. Рэстаўрацыя помніка архітэктурызавяршылася ў 2013 годзе.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Любчанскі замак - XVI-XVII ст. (г. п. Любча Гродзенскай вобласці Будаўніцтва Любчанскага замка распачата

Любчанскі замак — XVI-XVII ст. (г. п. Любча Гродзенскай вобласці Будаўніцтва Любчанскага замка распачата ў 1581 г. Янам Кішкам, затым перайшоў да Радзівілаў. . У канцы XVI ст. замак значна перабудаваны новым уладальнікам князем Мікалаем Радзівілам Любчанскі замак размясціўся на высокім узгорку, на левым беразе Нёмана. Усе вежы замка мелі бляшаныя дахі з купаламі, якія вянчалі флюгеры з гербам уладальнікаў зямель Радзівілаў. Да сённяшняга дня захаваліся дзве мураваныя замкавыя вежы. У 1864 -1870 г. г. на тэрыторыі замка быў пабудаваны палац, які замкнуў каменнае кола замка. Цэнтральная частка яго была двухпавярховай, а бакавыя крылы – аднапавярховымі. Па кутах знаходзіліся завершаныя зубцамі вежы. Фасады палаца аздаблялі рызаліты з імітаванымі радамі байніц у зубчатых шчытах, а цэнтр галоўнага фасада адзначаў балкон на калонах. Інтэр’еры залаў і пакояў мелі багатую ляпніну, кафляныя печы. Гэтыя пабудовы моцна пацярпелі ў час першай сусветнай вайны і пасля рамонту страцілі свой рамантычны гатычны ўбор. Замак уключаны ў турыстычныя маршруты.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Гальшанскі замак – XVII ст. (ля мястэчка Гальшаны) Паселішча Гальшаны з драўляным замкам, вядомае

Гальшанскі замак – XVII ст. (ля мястэчка Гальшаны) Паселішча Гальшаны з драўляным замкам, вядомае па летапісах з ХIIІ ст. , узнікла на высокай самароднай гары па-над р. Карабель, на паўночны ўсход ад мястэчка Гальшаны. Князі Гальшанскія валодалі замкам да 1525 г. , а потым, пасля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам, ён перайшоў ва ўладанні Сапегаў. Пры Сапегу рэзідэнцыю перанеслі на бераг р. Лусты (Жыганкі). Сваёй кампазіцыяй ён аддалена нагадвае Мірскі замак і ўяўляе сабой прамавугольны (88, 6 х 95, 6 м) замкнуты будынак. Жылыя карпусы з вежамі на вуглах утвараюць замкнёны квадратны двор. Замак неаднаразова быў разбураны і перабудаваны, што значна змяніла яго знешні выгляд і аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Дрэнная захаванасць замка ў Гальшанах не дазваляе дастаткова поўна вызначыць яго планіроўку. Можна толькі сцвярджаць, што справа ад уваходу знаходзілася вялікая квадратная зала з чатырма калонамі, на якія абапіраліся крыжовыя скляпенні. Ужо ў ХVII ст. Гальшанскі замак ад Сапегаў трапіў да іншых гаспадароў і на працягу стагоддзяў часта пераходзіў з рук у рукі. У 1880 г. уладальнік замка Гарбанёў пачаў узрываць вежы і сцены, ацэглу прадаваў на пабудову карчмы.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў Нясвіж - XVI—XVIII ст. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у

Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў Нясвіж — XVI—XVIII ст. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка. На пачатку(да 1599 г. ) ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае ў сябе ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, а таксама вялікі ландшафна-пейзажны парк. Нясвіжскі замак з’яўляецца родапачынальнікам новага тыпу бастыённых умацаванняў у Беларусі — так званай новаітальянскай сістэмы. На момант пабудовы замак лічыўся адным з самых магутных і дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. У замку не было недахопу ў артылерыі, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі. Замак меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў. У агульнай планіроўцы і пабудове Нясвіжскага замка прыкметная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Вонкава палац выглядаў заўсёды вельмі рамантычна: манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў. Увесь комплекс занесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА з 2005 года.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Косаўскі замак - XIX ст. (г. Косава) Косаўскі замак (таксама вядомы як палац Пуслоўскіх)

Косаўскі замак — XIX ст. (г. Косава) Косаўскі замак (таксама вядомы як палац Пуслоўскіх) — неагатычны палац у выглядзе абарончага замка, збудаваны ў фальварку Мерачоўшчына, непадалёк ад сядзібы, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Палац пабудаваны графам Вандалінам Пуслоўскім у Мерачоўшчыне ў 1838 г. Палац Пуслоўскіх і старадаўняя сядзіба Касцюшкаў разам з паркам стварылі ўнікальны палацава-паркавы ансамбль, але на яго долю выпалі вельмі складаны лёс і цяжкія выпрабаванні. Пасля задушэння паўстання 1863 г. палац быў канфіскаваны і перайшоў да маскоўскай арыстакратыі, спачатку да купца Аляксандрава, потым князёў Трубяцкіх і, нарэшце, Альдэнбургскіх. У час Першай сусветнай вайны палац быў моцна разбураны, але пасля праведзенай рэстаўрацыі ён выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыі староства Косаўскага павета. Палац складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса i двух бакавых крылаў, злучаных з iм вузкiмi галерэямi, прарэзанымi высокiмi спічастымі аркамi. Вуглы цэнтральнага корпуса фланкiраваны гранёнымi вежамi рознай вышынi, вуглы бакавых крылаў умацаваны вежападобнымi эскарпамi. Фасады рытмiчна чляняцца спічастымi аркамi, аконнымi праёмамi, перспектыўнымi нiшамi, гранёнымi вежамi. Унутраная планiроўка сiметрычная, характэрная для палацавай архiтэктуры класiцызму. Палац – прыклад спалучэння класiцыстычных прыёмаў у планiроўцы i кампазiцыi з элементамi неаготыкi ў архiтэктурнай аздобе.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Быхаўскі замак - XVII ст. (Быхаў) Быхаўскі замак – палацавы комплекс у стылі барока,

Быхаўскі замак — XVII ст. (Быхаў) Быхаўскі замак – палацавы комплекс у стылі барока, узведзены ў XVII стагоддзі на беразе Дняпра ў горадзе Быхаў. Некалькі будынкаў комплексу размешчаны такім чынам, што ўтворыцца замкненая прастора. У сярэдзіне галоўнага корпуса маецца высокая вежа дазорца. У комплекс акрамя палаца ўваходзяць граненные абаронныя вежы, якія знаходзяцца па кутах будынка, і казармы. У цяперашні час вядуцца работы па рэстаўрацыі замка і перадачы яго ў музейны фонд Беларусі, што дае надзею на тое, што велічнае збудаванне здабудзе ў хуткім часе другое жыцце.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

 Замкі — агульнанародная гордасць, бо хоць i належалі яны князю, але ж ствараліся

Замкі — агульнанародная гордасць, бо хоць i належалі яны князю, але ж ствараліся ўciм народам, яго намаганнямі i талентам. У час навалы ўсе навакольныя жыхары ратаваліся ў замку. Абаранялі яго, а значыць, i сваю зямлю.

Рассказы про беларусь на белорусском языке 4 класс

Замкі на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца сапраўднымі сведкамі мінулых часоў, сімваламі гісторыі і архітэктурных помнікаў. Вялікая колькасць замкаў была пабудавана па ўсёй краіне, аднак толькі некаторыя з іх захаваліся да нашых часоў. Многія з іх ужо былі адрэканструяваны, а некаторыя ўсё яшчэ чакаюць сваёй чаргі, і ўсе яны заслугоўваюць вашай увагі.

Гісторыя замкаў Беларусі

Першыя замкі ў Беларусі былі пабудаваны галоўным чынам у абарончых патрэбах, вось чаму месцы для пабудавання замкаў выбіраліся ў нізінах (такія замкі называліся зямнымі), альбо на ўзвышшах (такія замкі называліся гарыстымі). Матэрыялы для будаўніцтва браліся з усёй тэрыторыі Беларусі. Крэпасці ў Оршы, Пінску, Гомелі, Магілёве і інш. былі пабудаваны з дрэва; замкі ў Лідзе, Навагрудку, Заслаўлі, Міры і Крэве былі пабудаваны з каменю.

Гарадскія цытадэлі таксама мелі абарончую патрэбу, вось чаму іх памеры звычайна былі вялікімі. Прыватныя рэзідэнцыі 16 – 18 стагоддзяў мелі дзве часткі: знешняе ўкрапленне і палац. Палац з’яўляўся галоўным культурным творам. Замкі 15 – 16 стагоддзяў мелі рысы рэнесансу і готыкі, барочныя элементы з’явіліся толькі ў 17 стагоддзі. Бастыёнскія крэпасці з’явіліся ў сярэдзіне 16 веку (замкі ў Ляўковічах і Заслаўлі). Толькі ў канцы 16 стагоддзя пачалося будаўніцтва палацаў і замкавых комплексаў (замкі ў Гальшанах і Нясвіжы). Да канца 18 века ваяўнічыя крэпасці замянілі ўсе сярэдневяковыя палацы і замкі, якія вельмі часта былі дапоўнены абарончымі крывымі за некалькі кіламетраў.

Мы прапаноўваем Вам пазнаць як мага больш аб самых прыгожых замках Беларусі:

  • Нясвіжскі замак
  • Мірскі замак
  • Косаўскі замак
  • Лідскі замак

 Нясвіжскі замак

Нясвіжскі замак з’яўляецца рэзідэнцыяй Радзівілаў. Гэты замак быў абяўлены міравой спадчынай ЮНЕСКА. Калі Вы не былі ў Нясвіжы, то Вы не пабачылі Беларусь. Больш чым 200 тысяч турыстаў наведвае гэты маленькі горад кожны год. Ён вельмі папулярны з-за таго, што Радзівілы зрабілі Нясвіж сваёй рэзідэнцыяй.

Гісторыя Нясвіжскага замка

Італьянскі архітэктар Джаванні Бернардоні распрацаваў і пабудаваў замак з каменю ў 16 стагоддзі. Многія вякі гэты замак лічыўся самым дасканалым фортам Беларусі, які супрацьстаяў многім нападам. Толькі ў пачатку 18 века шведы ўчынілі набег і зруйнавалі гэты замак дашчэнту. Пасля рэстаўрацыі замак пераўтварыўся ў мірскі палац барочнага стылю. Каля чатырох вякоў Радзівілы былі ўладальнікамі гэтага замка.

Знешні воблік Нясвіжскага замка

Нясвіжскі замак прыцягвае адразу, паколькі выглядае вельмі рамантычна: вялікая пабудова ў гарманічным спалучэнні з вежамі розных памераў і дэкаратыўнымі аздабленнямі. У час росквіту ў нясвіжскім палацы было 12 залаў і 365 пакояў у адпаведнасці з колькасцю месяцаў і днямі года. Увогуле ў замкавым комплексе Вы можаце назіраць сіметрыю, якая надае замку асаблівы шык. Цэнтральная пабудова мае пірсы, рэльефныя дэкарацыі, скульптурныя кампазіцыі і шыкоўныя разьбяныя аздабленні. З боку цэнтральнай пабудовы знаходзіцца тэраса з дзвюма вежамі, усходняя вежа мае капліцу князя.

Нясвіжскі замак сёння:

Сёння Нясвіжскі замак займае другое месца па наведванні ў Беларусі (першае месца займае Брэсцкая крэпасць). Калі Вы сабіраецеся ў тур, то Вы можаце ўзяць з сабой аўдыё-гід, які раскажа Вам усё дэталёва пра гісторыю замка. Многія залы адчынены для турыстаў. Танцавальныя залы з’яўляюцца аднымі з самых прыгожых частак замка, бо менавіта тут ёсць сапраўдныя разьбяныя аздабленні. У каралеўскай зале Вы можаце атрымаць асалоду ад тэатральных прадстаўленняў, якія глядзелі самі Радзівілы. Раней у замку змяшчалася вялікая калекцыя слуцкіх паясоў, аднак сёння мы можам назіраць толькі невялічкія фрагменты гэтых паясоў. Таксама тут ёсць спецыяльны пакой, у якім змяшчаецца зброя. Так як замак меў у сабе абарончыя мэты, то гэты пакой быў вельмі неабходным. Тут Вы можаце адшукаць разнастайную ваенную зброю і амуніцыю.

Паданні Нясвіжскага замка
Самае знакамітае паданне Нясвіжскага замка звязана з Чорнай Дамай Нясвіжа, якая блукае па замку. Аднак гэтая Чорная Дама ніхто іншы як Барбара Радзівіл – жонка польскага караля Сігізмунда Аўгуста. Маці караля не любіла Барбару, вось чаму яна аддала загад забіць яе. Пасля смерці Барбары Сігізмунд Аўгуст прыехаў у Нясвіж і вырашыў правесці   чараўніцкі рытуал, каб вызваць дух сваёй каханкі. Патрабавалася, каб ніхто яе не чапаў. Калі ж кароль убачыў дух Барбары, ён кінуўся яе абдымаць. З таго часу здань  Барбары Радзівіл блукае па замку і людзі бачаць яе, калі яна папярэджвае іх аб непрыемнасцях.

 Мiрскi замак

Мірскі замак размяшчаецца ў той жа мясцовасці недалёка ад Мінска. Гэты замак быў аб’яўлены міравой спадчынай ЮНЕСКА ў 2000 годзе. Таксама адзін з брытанскіх часопісаў назваў гэты замак самым прыгожым у Еўропе.

Мірскі замак

Знешні выгляд Мірскага замка

Абапіраючыся на некатаря гістарычныя звесткі,  замак быў пабудаваны  ў 1520-х гадах. Знешне  ён нагадвае крыху неправільны чатырохвугольнік. Кожная са сцен замка мае 75 метраў у вышыню і 2-4 метры ў шырыню. Замак быў добра прыстасаваны да ваеннай страляніны, так як аб гэтым сведчаць два рады байніцаў. Башні працянуліся па ўсіх сценах, што дазваляла ваяваць з-за іх – у тыя дні гэта лічылася самай якаснай абарончай схемай. Вы маглі зайсці ў замак толькі з адной брамы, якая знаходзілася пад аховай цяжкой металічнай агароджы. Абапіраючыся на некаторыя звесткі, ваяўнічы выгляд замка быў неабходны для таго, каб падтрымаць статус яго ўладальніка. Сапраўды, замак выглядае велічава пасля 500 гадоў.

Гісторыя Мірскага замка

Заснаванне замка было пакладзена знамянітай сям’ёй Ільінічаў, аднак гэта доўга не прадлілася. Пасля Ільінічаў уладальнікам замка стала магутная дынастыя Радзівілаў, аднак потым замак быў перапрададзены князю Светаполку Мірскому. Ходзяць плёткі, што князь купіў замак толькі з-за сугучча са сваім прозвішчам. У час вайны тут было яўрэйскае гета, пазней тут жылі бяздомныя.

Мірскі замак сёння:

Пасля Вялікай Айчыннай вайны пачалося аднаўленне замка. Яно доўжылася 27 гадоў і заняло меней часу, чым будаўніцтва самого замка. Унутраны выгляд замка зроблены ў стылі 18-19 вякоў: тут вельмі шмат сцен без атынкоўвання, з прадстаўленым кірпічом і натуральным дрэвам. Галоўным скарбам замка з’яўляецца сцяна 16 веку: на ёй размешчаны сляды жывёл і адпячаткі галінак. Замак мае шмат вузкіх праходаў і таямнічых лесвіц. Усе турысты могуць адчуць як гэта быць лучнікам тых часоў, могуць падняцца на вежы па спіральных лесвіцах. У замку ёсць 3 паверхі. На першым паверсе размяшчаецца кладоўка. Ходзяць плёткі, што ў кладоўцы было  шмат яды, якой хваціла б аж на 3 гады асады. У падземнай турме Вы можаце пабачыць прылады пытак таго часу. Рыцары жылі ў Міры, і таму Вы можаце пабачыць іх зброю ў замку.

Паданні Мірскога замка
Тут ёсць невялікая сцяна, у якой захоўваецца галава барана на паўднёвай старане Мірскага замка. Абапіраючыся на паданне, калі гэтая сцяна ўпадзе, замак разбурыцца дашчэнту.

Замак Косава

Замак Косава – гэта ўнікальны і незвычайны замак, які паражае з першага позірку. Першым уладальнікам замка быў Казімір Пуслоўскі, які пабудаваў у горадзе завод, некалькі цэркваў для гараджан і палац для самого сябе. Знакаміты польскі архітэктар Францішак Яшчолд працаваў над праектам, пабудова пачалася ў 1838 годзе.

Гісторыя замка Косава:

Уладальнік замка не дажыў да канца яго будаўніцтва. Новым уладальнікам стаў яго сын Вандалін Пуслоўскі, і пасля яго быў другі член дома – Леон. Ён наведваў замак вельмі рэдка, толькі праводзіў там балі альбо маскарады. Таксама ён быў заядлым азартным гульцом. Аднойчы Леон прайграў вельмі шмат грошай і пагэтаму яму прыйшлося прадаць замак купцу Аляксандраву з Санкт-Пецярбурга. З таго часу ўладальнікі замка мяняліся вельмі часта. Купец прадаў замак Ганне Трубяцкой, а потым яна перапрадала замак прынцу Олдэнбурга.

Знешні выгляд замка Косава:

Знешне замак паражае сваёй архітэктурай. Кожная вежа сімвалізуе кожны месяц года, цэнтральная вежа змяшчала маленькія вежы – сімвалы пладародных месяцаў ад мая да аўгуста. У замку было 130 пакояў, кожны з якіх меў сваё асаблівае імя. Дызайн быў поўнасцю прадуманы ў адпаведнасці з функцыяй пакоя. Напрыклад, Розавы Зал выкарыстоўваўся пераважна для музычных вечароў, у Чорным Пакоі спадары гулялі ў картачныя гульні. Адным з галоўных пакояў зяўляўся Белы Зал – балі ды сацыяльныя мерапрыемствы праводзіліся тут.

Замак Косава сёння:

Войны не збераглі замак. У час Першай міравой вайны калекцыя рэдкіх раслін была згублена. І падчас Вялікай Айчыннай вайны у гэтым замку размяшчалася гета, дзе амаль  ўсё яўрэйскае насельніцтва было знішчана. Толькі ў 2017 годзе замак быў поўнасцю адрамантаваны і цяпер ён адчынены для турыстаў.

Паданні замка Косава
У гэтым замку прысутнічае здань – жонка эканома. Яна была расчаравана няўдачай свайго сына. І цяпер прывід блукае па замку і яго наваколлях у пошуках Леона, каб яго пакараць. Мясцовыя жыхары кажуць, што гэтая здань з’яўляецца таму, хто кепска сябе паводзіць у яе ўладаннях.


Лідскі замак

Лідскі замак альбо замак Гедыміна лічыцца адным з самых старажытных замкаў на Беларусі, які стаіць ў Лідзе ўжо каля 7 вякоў. Гэтая цытадэль адна з самых добра захаваных у Беларусі.

Лідскі замак

Гісторыя Лідскага замка

Лідскі замак быў пабудаваны ў 1330-х гадах па загадзе князя Гедыміна і з’яўляўся адной з частак абарончых умацаванняў ад мечаносцаў. З пачатку 14 века замак цярпеў ад шматлікіх атак і ўварванняў. Спачатку мечаносцы, а потым англа-германцы спрабавалі яго захапіць. Падчас атакаванняў з боку брытанцаў, якія імкнуліся апустошыць і спаліць Ліду, мясцовыя жыхары самі падпалілі свае дамы і схаваліся разам са скарбам у замку. Вось як Ліда разбурыла атакаванні брытанскіх войскаў. У 15-16 вяках замак выстаяў нападзенні крымскіх татар, князя Свідрыгайла і войскаў Юрыя Святаслававіча.

Знешні выгляд Лідскага замка

Лідскі замак выглядае вельмі масіўна: велькія сцены, непрыступныя вежы і маленькія вокны-байніцы. Ён выглядае як чатырохвугольнік з дзвюма вежамі. Сцены замка пабудаваны з чырвонай цэглы і каменю. Чырвонае цэгла было вельмі папулярным у Еўропе ў той час. Быў нават створаны спецыяльны стыль «чырвонай готыкі». Лідскі замак быў пабудаваны менавіта ў гэтым стылі. На паўднёвай сцяне замка размешчаны байніцы трох тыпаў аднолькавай вышыні і рознай шырыні. Вежы патрэбны былі для абароны замка.

Лідскі замак сёння:

Сёлета ў Лідскім замку адбываюцца гістарычныя прадстаўленні і рыцарскія турніры. Тут сапраўды неверагодная атмасфера і ёсць што паглядзець. Кожны турыст можа адчуць сябе ў Сярэднявеччы.

Паданні Лідскага замка
Гэта здарылася падчас яшчэ адной асады замка. Камандзірам абароны быў князь Дзмітрый Корыбут. Ён наказаў сваім вайскоўцам абараняць Лідскі замак да апошняй кроплі крыві, а сам збег з горада праз патаемны ход. Усе салдаты князя злажылі свае галовы ў гэтай бітве з сапраўднай годнасцю. З тых пор іх душы блукаюць каля замка.

Падарожнічайце з задавальненнем!

Тема:
«Моя
Родина — Беларусь»

Цель:
расширение
знаний учащихся о своей стране, её символах и                    достопримечательностях;

         воспитание
патриотических чувств.

Ход мероприятия

         Учитель. Родина… Какое
богатое по своему смыслу слово! А произошло оно от древнего слова род,
которое обозначает группу людей, объединенных кровным родством. Каждый из нас –
потомок какого-либо старинного рода. Назовите слова, которые ассоциируются с
понятиями «род», «Родина».

         Дети.

ü
Родители
— отец и мать, у которых рождаются дети.

ü
Родич
– родственник, член рода.

ü
Родня
– родственники.

ü
Родословная
— перечень поколений одного рода.

ü
Родной
— близкий человек.

ü
Народ
– нация, народность, жители страны. И т.д.

         Учитель. Какие богатые
ассоциации! И само слово «Родина» означает и отечество, и страну, и место
рождения человека. Это и лес, и поле, и узкая тропинка, и пение птиц, и города,
и сёла. И если родина у каждого своя, то большая Родина – наша страна Беларусь
у нас общая. О ней сегодня и пойдёт речь.

         1-й ученик.

         Что мы Родиной зовём?

         Солнце в небе голубом

         И душистый, золотистый

         Хлеб за праздничным столом.

         Что мы Родиной зовём?

         Дом, где мы с тобой растём,

         И берёзки, вдоль которых,

         Взявшись за руки, идём.

         Учитель. Любовь к Родине
присуща каждому человеку. О своей любви к родной земле люди слагали песни,
пословицы, поговорки.

         Игра «Пословица».

ü
Родина
– мать, умей за неё постоять.

ü
Для
Родины своей ни сил, ни жизни не жалей.

ü
Родная
сторона – мать, чужая – мачеха.

ü
Где
мать родила, там и Родина.

ü
Везде
хорошо, а дома лучше.

ü
На
чужой сторонушке рад своей воронушке.

ü
Чужбина
– калина, Родина – мать.

ü
Человек
без Родины, что соловей без песни.

ü
Родину
не выбирают.

ü
Родину,
как и родителей, на чужбине не найдёшь.

         2-й ученик.

         Радзіма наша — Беларусь,

         І колькі ні шукай,

         Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

         Мілей, чым гэты край.

         Песня

         3-й ученик.

         Зямля з блакітнымі вачамі-

         Святло азёр, прастор лугоў!

         Тут называюць Васількамі

         На Беларусі хлапчукоў.

         Звіняць крыніцы, як цымбалы,

         Сцяжынкі свецяць у лясах.

         Палі, узгоркі, перавалы-

         Прасторны шлях, далёкі шлях.

         Учитель. Вас не удивило
название – “зямля з блакітнымі вачамі”? Как вы думаете, почему именно так
часто  называют нашу родину – Беларусь? (ответы детей).

         Беларусь не только край голубых
озёр и зелёных лесов. Ещё её называют землёй под белыми крыльями.

         4-й ученик. Расправив
белые паруса крыльев, летят аисты. Их в Беларуси очень много. Своими крыльями
они как бы накрывают нашу страну. Поэтому её так и называют – земля под белыми
крыльями.

         Кожны ведае, што бусел- сімвал
нашай Беларусі.

         Учитель. Народное поверье
утверждает, что аист

приносит в дом удачу, детей и счастье.

         5-й ученик.

         Няма радзімы без
бацькоўскай хаты;

         Бусліны клёкат – гэта родны дом;

         Ты будзеш жыць шчасліва і багата,

         Калі над хатай — буслава гняздо.

         Учитель. Символом нашей
земли считают и зубра – хозяина Беловежской пущи. А сколько в нашей стране
красивейших уголков, удивительных достопримечательностей – и не сосчитать! В
2007 году газета «Зорька» предложила своим читателям назвать уникальные места,
которые можно зачислить в список «7 чудес Беларуси». В редакцию пришло
множество писем, в которых  содержались разные варианты знатной «семёрки». Дома
вы пытались составить свои варианты.

         Конкурс «7 чудес Беларуси».

          Беловежская пуща – самый великий
лес Европы. Когда учёные замерили количество вредных микробов в кубометре
пущинского воздуха, то оказалось, что их в полтора раза меньше, чем в
стерильной операционной палате больницы. Гордость пущи – самые крупные и редкие
животные зубры.

         Софийский собор в
Полоцке
символ государственной независимости. Его не раз
разрушали, но величественный собор снова и снова возрождался.

         Крест Ефросиньи Полоцкой
– ценнейшая реликвия Беларуси. По приказу княгини Ефросиньи в 1161 году
полоцкий мастер — ювелир Лазарь Богша изготовил шестиконечный надпрестольный
крест, покрытый золотыми пластинами с эмалевыми изображениями святых,
драгоценными камнями.

         Слуцкие пояса
самые оригинальные тканые изделия, в которые вплетались золотые и
серебряные нити. Их создавали слуцкие ткачихи для знатных и богатых людей.
Каждый пояс был единственным в своём роде. По сей день среди них не обнаружено
«двойников».

         Брестская крепость
– мемориальный комплекс, созданный в память героической защиты и героических
защитников крепости в первые дни Великой Отечественной войны. Тысячи туристов
со всего света приезжают в Брест, чтобы поклониться мужеству и стойкости
солдат, до последнего вздоха сражавшихся с врагом.

         Несвиж – красивейший
город Беларуси. Испокон веков он притягивал талантливых и творческих людей.
Памятники Несвижа восхищают всех, кто их видел: Фарный костёл с великолепными
внутренним убранством, городская ратуша, Слуцкая брама, коллегиум иезуитов,
дворцово-замковый комплекс – бывшая резиденция Радзивилов.

         Национальная библиотека
– главное хранилище знаний с восемью миллионами книг. Это уникальное
архитектурное сооружение, которое построено в начале XXI века. Оно превосходит
подобные проекты в городах Германии, Франции, Польши. Здание библиотеки такое
необычное, что имеет шанс войти в историю архитектуры XXI века. Библиотека
оснащена самыми современными системами доставки книг и документов из
книгохранилища. Чтобы расставить все книги, понадобилось 170 км стеллажей.

         Учитель. Белорусская земля
всегда славилась своими людьми: добрыми, щедрыми, талантливыми. Беларусь богата
на славные имена, которые яркими звездами сияют на протяжении многих  столетий.
Назовите прославленных наших земляков. (Ефросинья Полоцкая, Франциск
Скорина, Лев Сапега, Кирилла Туровский,  Максим Богданович, Янка Купала, Якуб
Колас и т.д.)

         Учитель. Однако Республика
Беларусь, как и каждая страна, имеет государственные символы.

         Легенда.

         Родились у матери три сына. Говорит
она первому: «Тебя сынок, буду просить, чтобы ты носил мой венок. Я сплела его
из хлебных колосьев, клевера, льна, которыми богата  наша земля». А потом дает
сыну красную звездочку. «Береги её, — говорит мать, — и смотри, чтобы
никогда-никогда не погасла звездочка, потому что  с нею в сердце боролся наш
народ за свободную жизнь, за солнечное небо».

         «Ты, сынок, — говорит мать
второму, — носи одежду, по которой все будут узнавать нашу богатую и
мужественную землю». И одела сына в красно-зелёно-белую одежду.

         “А ты, сынок, птенец мой
голосистый, будешь петь мою самую любимую, дорогую песню”.

         Задумалась мать: а какие имена
дать своим сыновьям? А потом обратилась снова к своим детям: “Ты, сынок, первый
будешь известен в нашем Государстве под именем Герб; ты, сынок, второй, будешь
называться Флагом, а ты сынок, третий, — Гимном”. Так и живут у матери три
сына:Герб, Флаг, Гимн.

         Учитель. Государственный
флаг, Государственный герб, Государственный Гимн – это государственные символы.
А что такое Государственный флаг?

         6-й ученик. Государственный
флаг —  это символ независимого государства. В очень давние времена  в качестве
флагов применяли украшенные шесты. Древние греки в качестве флага использовали
оружие или кусок ткани с какой-либо буквой, рисунком или символом, поднятые на
шест. Первый матерчатый флаг изобрели в Древнем Риме. Самым старым
государственным флагом является флаг Дании, известный с 1219 года.

         7-й ученик. Государственный
флаг нашей страны имеет три цвета: красный, зелёный, белый. Красный цвет – знак
Солнца. Зелёный – цвет полей и лесов, цвет природы, цвет добра, мира. Белый
цвет – это цвет свободы, нравственной чистоты и мудрости. На белом фоне
расположен красный народный узор – орнамент. (Демонстрируется изображение
Государственного флага Республики Беларусь.)

         8-й ученик.

         Ливнем вымытые нивы,

         Осененные рассветом, —

         Сочетаются счастливо

         Цвет зеленый с красным цветом

         Полыхание восхода,

         Всходы- полосою узкой, —

         Соткала сама природа

         Флаг державы Белорусской.

         Разве довод мой не весок:

         На весенем кругозоре

         И заря, и перелесок,

         И березы белокорье.

         Розовый узор и млечный,

         Красок радостная спевка –

         Как орнамент наш извечный

         Красно-белый возле древка!

         Учитель. Флаг развевается
над всеми государственными учреждениями. Вторым государственным символом является
герб. (Демонстрируется герб Республики Беларусь.)

         9-й ученик. Все
государства имеют свои гербы – официальные эмблемы, которые часто являются
составной частью флага. Они изображены на печатях, бланках, денежных знаках
страны. Изучением гербов занимается наука геральдика.

         10-й ученик.

         Излучает он
чудесный свет.

         У него – высокая судьба,

         И, пожалуй, в целом мире нет

         Благородней нашего герба.

         Гармонично сочетает герб,

         Воедино сопрягает он

         Солнце и колосья, свет и хлеб,

         Человеком чтимый испокон.

         В ярких, выразительных тонах

         Колоски, цветы родных полей.

         В толстых геральдических томах

         Нет герба красивей и светлей.

         Учитель. Символом любого государства
также является и гимн – торжественная песня.

         11-й ученик. Слово
“гимн” возникло в Древней Греции и обозначало торжественное песнопение в честь
богов, героев или исторических событий. В настоящее время гимн играют и поют в
торжественных случаях как знак уважения, оказываемого стране.

         Мелодию гимна нашей страны
сочинил Нестор Соколовский, а слова принадлежат поэтам Михаилу Климковичу и
Владимиру Каризне.

         12-й ученик.

         В шесть утра, в
двенадцать ночи

         Он по радио звучит.

         Всех людей родного края

         Сплачивает и роднит.

         Песня в зале зазвучала,

         Люди дружно все встают.

         От велика и до мала

         Эту песню все поют.

         Она очень величаво

         Прославляет край родной.

         Встав со всеми с тёплым чувством

         Гордо эту песню пой!

         Звучит музыка. Учащиеся
встают и поют гимн Республики Беларусь.

         Выполнение интерактивных
заданий на компьютере.

         13-й ученик.

         Гляджу на родныя мясціны,

         Адданая я ім навек,

         Бо даражэй свёй краіны

         Не мае скарбу чалавек.

         Люблю я пераліў заранак

         І сінявочкі –васількі,

         У белых хустачках сялянак

         На сенажаці ў ракі.

         У полі кветак назбіраю

         Упаду ў росную траву.

         У косы сена наўплятаю…

         Ах, як шчасліва я жыву!

         І хоць багацця я не маю,

         Але скажу з усёй душой:

         Другім багатая, я знаю, —

         Сваёй Радзімай дарагой.

         Учитель. Наша
Родина — Республика  Беларусь, и мы являемся её гражданами. Каждый гражданин
должен знать историю своей страны, её язык, изучать природу и
достопримечательности родного края.

         Предлагаю провести викторины и
конкурсы. Будут участвовать две команды: “Беларус” (мальчики) и
“Беларусачка”(девочки).

          Викторина “Знатоки родного
края”

1. Назовите хвойные деревья наших лесов.
(Сосна, ель, можжевельник.)

2. Каких животных называют строителями?
(Бобров.)

3. Назовите хищных животных наших лесов.
(Волк, кабан, лиса.)

4. Какие животные Беларуси на зиму меняют свой
цвет?(Заяц, лиса, белка.)

5. Назовите ядовитый гриб, которым лечится
лось? (Мухомор.)

6. Какие птицы остаются у нас зимовать?
(Воробей, сорока, ворона.)

7. Кто днем отдыхает, а ночью
летает?(Сова.)

8. Какая птица выводит птенцов зимой?
(Клест.)

9. Как называется жёлто –бурая птица,
похожая на маленькую курицу? (Перепел.)

10. Каких жуков называют санитарами,
потому что они закапывают в землю мертвых птиц и мелких
животных?(Жук-могильщик.)

11. Какие звери наших лесов занесены в
Красную книгу Республики Беларусь?(Зубр, бурый медведь,барсук и т. д.)

12. Какие птицы занесены в Красную книгу
Республики Беларусь? (Серый журавль, филин, черный аист, большая белая цапля,
авдотка, орлан-белохвост и др.)

13. Назовите лекарственные растения наших
лугов. (Тысячелистник, мать-и- мачеха, ромашка, зверобой и др.)

14. Назовите растения, занесенные Красную
книгу Республики Беларусь. (Меч-трава, сон-трава, венерин башмачок, лунник
оживающий.)

15. Кто является “санитаром” водоемов, так
как кормится мертвыми рыбами?( Рак.)

16. Какая хищная речная рыба имеет большую
пасть с загнутыми назад зубами?(Щука.)

17. Назовите самого злостного вредителя
картофеля. (Колорадский жук.)

         Учитель.   Каждый любит
страну, в которой живёт. Мы гордимся тем, что мы – белорусы. Белорусы —
трудолюбивые люди. Но умеем мы не только работать, но и отдыхать. Предлагаю
отдохнуть и поиграть.

         Гульня «Кароль»

         “Кароль” сядзіць
на лавачцы. Дзеці тайна ад яго дамаўляюцца, што будуць рабіць (напарыклад,
капаць бульбу, рваць яблыкі, вудзіць рыбу, касіць і г.д.). Затым падыходзяць да
“караля”:

         -Добры дзень, дзядуля кароль!

         — Добры дзень, дзеці. Дзе вы
былі?

         — На панскім двары.

         — А што вы там рабілі?

         — Мы не скажам, а пакажам!

         Пасля гэтага дзеці імітуюць тую
работу, пра якую яны дамаўляліся, а “кароль” услых адгадвае. Як толькі адгадае,
даганяе дзяцей. Той, каго “кароль” зловіць, становіцца новым “каралем”, і
гульня працягваецца.

         Учитель. Белорусы
образованные и очень сообразительные люди. Давайте сейчас и докажем это. Как?
Будем отгадывать  белорусские загадки.

         Конкурс “Белорусские загадки”

1. Прыйшла чорна маці. Усіх паклала спаці.
(Ноч.)

2. Спачатку падае, потым устае, пасля
гасцінцы раздае. (Дождж.)

3. Што за астры – люба глянуць.  Толькі
ўночы цвітуць, а ўдзень вянуць?(Зоркі.)

4.       Урадзіўся ён высокі,

         Шаўкавісты, сінявокі.

         Апранае нас здавён…

         Здагадайцеся, хто ён? (Лён.)

5.      Цвіту ўсё лета я.

         Жыву звычайна ў жыце.

         Нашу хлапечае імя.      

         Як зваць мяне, скажыце?
(Васілёк.)

6. За ўсіх птушак ён чарней, чысціць поле
ад чарвей. (Грак.)

         Учитель. Умеют белорусы и
шутить.

         Смяшынкі

Хітры хлопец

         -Мама, дай мне гароху.

         -Добра, вазьмі сабе поўную жменю.

         -Аж поўную жменю! То ты, мама,
дай сама, бо твая жменя большая.

Хто старэйшы

        
Хто
з вас старэйшы – ты ці твой брат? – спыталі ў малога Міколкі.

        
У
мінулым годзе мама казала, што брат на год старэйшы за мяне. Так што сёлета я з
ім зраўняўся, — адказаў Міколка.

У фельчара

        
Вось,
цётка, будзеш даваць гэта лякарства свайму старому па 10 лыжак у дзень.

        
А
божа ж мой! Дзе я вазьму столькі лыжак? У мяне іх толькі 4.

Дзед і ўнук

        
Дзядуля,
а ты быў калісьці маленькім, — пытаецца ўнук.

        
Быў,
унучак, быў…

        
Вось
ты быў смешны тады са сваёй лысінай і барадой.

          Викторина “Моя Родина — 
Республика Беларусь”

1. Как называется наша страна?(Республика
Беларусь.)

2. Кто является Президентом нашей страны?
(А.Г.Лукашенко.)

3. Назовите столицу нашей Родины.
(г.Минск.)

4. Какие государственные символы вы
знаете? (Флаг, герб, гимн.)

5. Какие языки в Республике Беларусь
являются государственными?(Русский, белорусский.)

6. Сколько человек проживает в нашей
стране? (Более 10 миллионов.)

7. Назовите самые большие реки Беларуси.
(Днепр, Неман, Западная Двина.)

8. Назовите самые большие озёра нашей
страны.(Нарочь, Красное, Свитязь.)

9. Как называют жителей Республики
Беларусь? (Белорусы.)

10. Какой вид транспорта есть в нашей
стране только в Минске?(Метро.)

         14-й ученик.

         Я – беларус
маленькі,

         Спяшаюся са школы.

         Як і бацькі сумленны,

         Руплівы і вясёлы.

         Я – беларус маленькі

         З блакітнымі вачыма.

         Хачу і  я, каб лепей

         Жыла мая Радзіма.

         15-й ученик.

         Я
дзяўчынка-беларуска

         З васільковымі вачыма.

         Хоць малая, але знаю:

         Беларусь – мая Радзіма.

         Учитель.
Сегодня
мы говорили о своей Родине – Беларуси, о  её символах и 
достопримечательностях, о белорусском народе, о его качествах и традициях. Вы
знаете и любите свою Родину. Наше государство заботится о детях. Для вас
созданы  хорошие условия для учебы и отдыха. А ваши права и обязанности
записаны в Конституции Республики Беларусь, в главном государственном законе. У
вас счастливое детство. Я надеюсь, что вы с гордостью будете нести своё имя –
белорус.

         Песня
«Усе мы родам
з дзяцінства”.

         Учитель. Пусть счастливой
будет земля под белыми крыльями, наша Родина – Беларусь!

           Якaя пpыгoжaя нaзвa ў нaшaй кpaiны – Бeлapycь!    А яшчэ мы зaвём яe – Рaдзiмa. А яшчэ – Бaцькaўшчынa. Рaдзiмa – бo тyт мы нapaдзiлicя, бo янa нaм caмaя poднaя з ycix кpaiн нa цэлым cвeцe. Бaцькaўшчынa – бo янa дacтaлacя нaм aд бaцькoў нaшыx. А iм aд ixнix бaцькoў – нaшыx дзядoў. А дaлeй – aд пpaдзeдaў, aд пpaпpaдзeдaў… I тaк – aж дa caмыx дaлёкix пpoдкaў.    Нaд шыpoкiмi пaлямi, нaд вeкaвeчнымi пyшчaмi, нaд зялёнымi лyгaмi, нaд блaкiтнымi cтyжкaмi pэк i paчyлaк, нaд люcтэpкaмi нeзлiчoныx aзёp лyнaюць y выcoкiм нeбe бeлaкpылыя бycлы. Тaмy пaэт нaзвaў кpaiнy нaшy зямлёю пaд бeлымi кpылaмi.    А кoлькi бaгaццяў cxaвaнa ў зямлi гэтaй! Кaлiйныя coлi, якiмi ўзбaгaчaюць глeбy, кaб янa нe бяднeлa i дaвaлa дoбpыя ўpaджai. Іx здaбывaюць бeлapycкiя шaxцёpы пaд Сaлiгopcкaм. Вyчoныя-гeoлaгi знaйшлi ў нeтpax Бeлapyci i зoлaтa i кaжyць, штo ёcць нaвaт aлмaзы. Тpэбa тoлькi як cлeд пaшyкaць…    Жытa ў пoлi, яблыкi ў caдax, cвoйcкaя жывёлa нa пaдвopкax, звяpы ў ляcax, pыбa ў вoдax… Ды xiбa пepaлiчыш ycё!    Алe caмы вялiкi cкapб Бeлapyci – гэтa людзi, бeлapycы.    Пoбaч з бeлapycaмi жывyць y нaшыx гapaдax i вёcкax пaлякi, лiтoўцы, pycкiя, яўpэi, тaтapы… – выxaдцы з iншыx кpaiн. Уce paзaм мы cклaдaeм бeлapycкi нapoд. Уce мы – гpaмaдзянe нeзaлeжнaй Рэcпyблiкi Бeлapycь. Тaк зaвeццa нaшa дзяpжaвa. Уce мы пaвiнны пaмнaжaць cвaёй пpaцaй яe бaгaццi, бapaнiць aд нягoд i нaпacцяў, як бapaнiлi яe нaшы пpoдкi.

ГЕРБ, СЦЯГ І ГІМН – СВЯШЧЭННЫЯ АТРЫБУТЫ ДЗЯРЖАВЫ

  Мы – беларусы, наша краіна – Беларусь!

  Народаў і краін у свеце шмат. Кожная краіна, кожны народ адрозніваюцца ад іншых: моваю, звычаямі, вопраткай, выглядам. Кожны народ і краіна маюць таксама свае адметныя знакі – гэта ГЕРБ, СЦЯГ і ГІМН.
Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа. Яны ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. Для кожнай краіны герб і сцяг сімвалізуюць незалежнасць, суверэнітэт дзяржавы.

   Дзяржаўны сцяг адлюстроўвае істотна важныя звесткі пра нашу краіну. Кожны грамадзянін павінен добра разумець мову беларускага сцяга, каб асэнсавана шанаваць сцяг і ганарыцца ім, як ганарацца сваім народам і яго слаўнай гісторыяй.

  Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за справядлівую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця.
Зялёны колер – колер дабра – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны – Беларусь – звязана з непахіснай воляй да свабоды.

  Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. І гэтыя якасці павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.

  Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную характэрную дэталь – гэта чырвоны народны ўзор, ці інакш кажучы, арнамент. Арнамент – сімвалічны малюнак, графічны спосаб заклінання вышэйшых боскіх сіл. Праз узоры, ці арнамент, людзі выказвалі розныя пажаданні і запаветы яшчэ ў тыя часы, калі не існавала пісьменства.

  Са шматлікіх варыянтаў беларускага народнага арнаменту на Дзяржаўным Сцягу Рэспублікі Беларусь адлюстравана частка найбольш старажытнага і тыповага арнаменту. Работа была выканана ў 1917 г. і належыць простай сялянцы Матроне Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага павета. Што азначае гэты арнамент? Што ён сімвалізуе? Перш за ўсё – працалюбства і працоўнае майстэрства як перадумову кожнага шчаслівага лёсу. Інакш кажучы, выражае самыя істотныя якасці, пазбавіўшыся якіх, народ, і асобны чалавек губляюць права на дастойнае існаванне.

  У цэнтры арнамента ромб з тоўстымі “кручкамі”, ці “рагамі”, ці “вёсламі”, якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні Зямлі і Урадлівасці. Разам з тым, ромб — гэта сімвал засеянага поля. Ён акружаны знакамі, якія заклінаюць аб ураджаі, удачы і здзяйсненні праведных, добрых жаданняў.
Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклінанні, “хлябы” – гэта значыць ежа, якую трэба разумець як ежу для духа і ежу для цела.

  Такім чынам, Сцяг і Герб Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць развіццё беларускага народа як часткі славянскай галіны індаеўрапейцаў ад самых старажытных часоў і да нашых дзён.

Герб Беларусі вельмі багаты па колькасці закладзеных у ім элементаў. Першае, на што зверне ўвагу кожны – гэта зялёны контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, як яна адлюстравана на геаграфічнай карце. Зялёны контур – у залатых промнях узыходзячага сонца. Гэта сімволіка зразумела кожнаму, усе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але сваёй мы не аддадзім ні пядзі! Мы захаваем яе ў тых межах, у якіх яна нам перададзена папярэднім пакаленнем.

  Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне герба, утворанага вянком з каласоў, пераплеценых з аднаго боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другога – блакітнымі кветкамі ільну. Гэтыя сімвалы ўжо больш складаныя, іх мова патрабуе для разумення пэўных ведаў.

  Вянок (з ружаў, пальмавых лісцяў, лаўра і г.д.) спрадвеку выкарыстоўваўся народамі як узнагарода пераможцу і ўвасабляў перамогу. Разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Вянок, утвораны з пучка жыта, са старадаўніх часоў меў свяшчэнны сэнс для ўсіх славянскіх народаў. Да славян адносяцца таксама рускія, украінцы, палякі – прадстаўнікі гэтых народаў складаюць істотную частку насельніцтва нашай краіны. Славяне верылі, што пучок, або сноп хлебных каласоў – лепшы сродак звароту да боскіх сіл з просьбай аб пасланні ці дараванні новага ўраджаю і працвітання. Чалавек, ахвяруючы багам частку свайго ўраджаю, як бы казаў: “Вось плод маёй працы і міласці Прыроды, я буду старанна і нястомна працаваць і заўтра, няхай не пакіне мяне падтрымка вышэйшай сілы!”. Па сёняшні дзень многія жыхары нашых вёсак ставяць у хаце сноп ці пучок каласоў новага ўраджаю як знак працоўнай удачы ў будычым. У мінулыя часы “дажыначны сноп” лічыўся цудадзейным і свяшчэнным і ўпрыгожваў пачэсны кут хаты – адганяў злыя сілы.

  Канюшына – гэта сімвал сувязі са стваральным светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для якіх яна – лепшы корм. Старажытныя людзі справядліва лічылі, што чалавек – частка ўсяго свету жывых істот, які здольны захаваць сабе жыццё і забяспечыць працвітанне астатняга жывёльнага свету.

  Лён – гэта бавоўна Поўначы, цудоўны матэрыял для адзення. Здаўна з ільну вырабляліся прыгожыя і трывалыя ткані. Лён – сімвал стваральнай працы, знак дабра і дастатку.

  Ніжэй контура граніцы Рэспублікі Беларусі змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі промнямі. Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з імі сябраваць і гандляваць, абменьвацца вырабамі і ведамі. Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. У старажытнейшых міфах чалавецтва адлюстравана гэта сімволіка. Яе можна сустрэць у помніках старажытных Егіпта, Грэцыі і Кітая.

З элементаў герба звяртае на сябе ўвагу чырвоная зорка. Пяціканцовая зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў. У гэтай якасці чырвоная зорка выкарыстроўвалася ў часы існавання вялікай дзяржавы – СССР. Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу чытаем надпіс залацістага колеру – “Рэспубліка Беларусь”.

  Такім чынам, герб нашай краіны раскрывае сябе як яркая і запамінальная кніга пра беларускі народ.
У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальныя, духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і незалежнасць.

  Герб Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўную волю народа і выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі краіны.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М. Клімковіча, У. Карызны
Музыка Н. Сакалоўскага

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!

  У адпаведнасцi з артыкулам 19 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн з’яўляюцца сiмваламi яе дзяржаўнага суверэнiтэту.

  Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь была пастаўлена задача стварэння гiмна новай, незалежнай Беларусi. У якасцi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт краiны зацвердзiў твор на музыку Н. Сакалоўскага i словы М. Клiмковiча, У. Карызны.

 У новым Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь захавана музыка Н. Сакалоўскага, якая сiмвалiзуе пераемнасць гiстарычных традыцый беларускага народа, карыстаецца папулярнасцю i павагай у прадстаўнiкоў розных пакаленняў грамадзян краiны i па сваiх мастацкiх якасцях адпавядае ўсiм патрабаванням, прад’яўляемым да гiмнiчных твораў.

  З прапанаваных варыянтаў тэкстаў гiмна на музыку Н. Сакалоўскага камiсiя i грамадскасць аддалi перавагу вершу М. Клiмковiча i У. Карызны. Захоўваючы адпаведнасць меладычным i рытмiчным асаблiвасцям музыкi Н. Сакалоўскага, гэты паэтычны твор у той жа час адлюстроўвае новыя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя ўмовы развiцця Рэспублiкi Беларусь як суверэннай, мiралюбiвай дзяржавы, падкрэслiвае патрыятызм i працавiтасць яе грамадзян, сяброўскiя адносiны памiж прадстаўнiкамi ўсiх нацыянальнасцей, якiя жывуць у нашай краiне.

  Гэтым жа Указам Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь, якое вызначае статус гiмна, умовы i правiлы яго выканання i выкарыстання.
Зацвярджэннем Дзяржаўнага гiмна завяршыўся працэс фармiравання дзяржаўнай сiмволiкi Рэспублiкi Беларусь.

  Дзяржаўны Герб і Дзяржаўны Сцяг толькі сумесна з Дзяржаўным Гімнам ствараюць свяшчэнную трыяду нашай дзяржавы.

ВЕРШЫ ПРА БЕЛАРУСЬ

МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ

НАШ СЦЯГ

Мы захапляемся
Колерам белым –
Снег як узімку
Зямлю ўсю засцеле,
            Калі пахкі вэлюм
            Сады атуляе.
            Колерам белым
            Мы волю ўслаўляем.
Любім вясновы
Зялёны колер,
Калі адмыслова
Квітнее ваколле,
            Калі ўся прырода
            І рупная ніва
            Пра мір і пра згоду
            Спяваюць шчасліва.
А колер чырвоны –
Колер світання.
За поступ наш годны –
Сімвал змагання,
             Агню і трывогі,
             І кроўнага брацтва,
             Цяжкой Перамогі –
             Святога багацця.
Таму ў нашым Сцягу
Тры колеры маем.
Сардэчнасць, адвагу,
Мір, працу вітаем.

НАШ ГІМН

Гучыць урачыста,
Як водгукі славы,
Гімн нашай вячыстай
Цудоўнай Дзяржавы.
            Усім адкрывае лёс,
            Мужнасць народа,
           Душу, што пранёс
           Трапяткой праз нягоды.
Гімн свету сцвярджае,
Што любім мы працу,
А шлях наш лунае
Да радасці, шчасця.
           Пад гукамі Гімна
          Я моўчкі клянуся
          Сапраўдным быць сынам
          Маёй Беларусі.

ІНА ФРАЛОВА

 *      *      *

Табе ў сэрцы я месца знайшла,
Беларусь мая, побач ля Бога.
Дзе б ні йшла я, куды б ні брыла—
Да твайго мне вяртацца парога.
Так, відаць, ужо вызначыў лёс,
Так нябёсамі наканавана,
Бачыць сны—дзе вясной вербалоз
З бэзам шэпчуцца замілавана,
Дзе цнатлівую квецень далоў
Неабачліва травень скідае.
Не шкадуе зязюлька гадоў—
У тых снах мне кувае, кувае…
Дзе да рання сакрэты свае
Беластволыя шэпчуць аблокам.
Іх пачуеш—і шчасця стае,
І святлее, нібыта, навокал!
І калі я ў паводках бяроз
Патану ў гэтых снах без падману
Так, відаць, ужо вызначыў лёс,
Так нябёсамі накавана.

 *      *      *

Там у светлых барах
Некранутай ад веку раскошы—
На прасторы зямной,
Для мяне не іначай як рай,
Ёсць куточак малы,
Месцаў іншых не лепшы, не горшы,
Але сэрцам сваім адчуваю—радзімы мой край.
            Краю вечнай вясны,
            Дзе і рэха гучыць чысцінёю!
            І як скончыцца шлях—
            На зямлі той знайду супакой.
            Там я ў хаце не госць.
            За сталом са сваёю раднёю
            Наталюся я песняй, нібыта крынічнай вадой.
Акрыляе душу,
Бо і сам гэты край белакрылы!
Сваёй годнасці моц,
Як і прашчуру, мне дараваў.
І цябе, любы край, што было,
Што было толькі сілы
За бацькоўскую шчырасць я ў сэрцы не раз апяваў.
                 
 

МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ
АДКАЗ СЫНУ

Што такое быць сынам? –
Гэта значыць, сынок,
Палюбіць як святыню
Свой радзімы куток,
           Нашу мову і песні,
           Што бацькі збераглі.
          Дружбу клопатам веснім
          Мацаваць на зямлі.
Гэта значыць, заўсёды
Шчырым, сыне мой, быць.
Дзеля шчасця народа
І вучыцца, і жыць.
          Гэта значыць, мой сыне,
          Рупным быць у сяўбе,
         Каб заўжды добрым імем
         Людзі звалі цябе.

14cfdb59b5bda1fc245aadae15b1984a

1. Праз тэрыторыю Беларусі працякаюць 20800 рэк. Рэк, даўжыня якіх больш за 500 км, усяго дзевяць: Бярэзіна, якая працякае цалкам па тэрыторыі Беларусі;. Нёман і Вілія, якія бяруць свой пачатак на тэрыторыі Беларусі; Заходняя Дзвіна, Днепр, Сож, Прыпяць, Гарынь і Заходні Буг з’яўляюцца транзітнымі.

758ce3f0f4218daf4cd8ea352c25142d

2. 345 метраў над узроўнем мора — гэта самы высокі пункт Беларусі, гара Дзяржынская. Знаходзіцца ў межах Мінскага ўзвышша ў 30 кіламетрах на захад ад Мінска, непадалёк ад Дзяржынска, у вёсцы Скірмантава. Раней называлася «Святая гара», а ў 1958 годзе назва была змененая на сучасную.

Картинки по запросу гора дзержинская

3. Беларусь — самая вялікая еўрапейская краіна, у якой няма выхаду да мора. Бліжэйшае марское ўзбярэжжа знаходзіцца на адлегласці 200 км.

Картинки по запросу map of the eastern europe

4. У межах нашай дзяржавы маглі б змясціцца некалькі еўрапейскіх краін: напрыклад, тэрыторыі Грэцыі, Бельгіі і Швейцарыі.

Картинки по запросу map of the europe

5. Беларусь называюць «лёгкімі Еўропы», бо 36% тэрыторыі нашай дзяржавы займаюць лясы. Менавіта таму ў нас неверагодна лёгка дыхаць, а паветра нават у гарадах вельмі свежае ў параўнанні з іншымі краінамі.

04b106a3c21c770bfa97bac0f15bc196

6. Балоты займаюць практычна 1,7 мільёна гектараў Беларусі, яны адсарбуюць з атмасферы велізарную колькасць вуглякіслага газу. А яшчэ балоты набіраюць усё большую папулярнасць у турыстаў.

Картинки по запросу болота беларуси

7. 77% жыхароў Беларусі — гараджане, а значыць, ўсяго толькі 23% жывуць у сельскай мясцовасці. З-за гэтага вандроўнікі могуць не сустрэць нікога на сваім шляху, перасякаючы прасёлкавыя дарогі.

Картинки по запросу знак въезда в город

8. У Беларусі ёсць шмат радовішчаў карысных выкапняў. Самае вялікае з іх — радовішча калійнай солі пад Салігорскам. Гэта самае вялікае ў Еўропе і адно з найбольшых у свеце радовішчаў калійнай солі.

Картинки по запросу солигорск шахты

9. За сваю гісторыю Беларусь змяніла шмат назваў. Напрыклад, мы былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Літва). Яго насельніцтва называлася літвінамі, і размаўлялі яны на старабеларускай мове (якая некалькі стагоддзяў быў дзяржаўнай мовай).

Картинки по запросу вкл флаг

10. Каляды ў нашай краіне святкуюць двойчы: 25 снежня — каталікі, 7 студзеня — праваслаўныя. Гэта афіцыйныя выхадныя дні ў Беларусі.

1f98c57328ad3019ba19c41dc5a0a5ba

11. Беларусь — адзіная краіна былога СССР, якая выкарыстоўвае савецкую сімволіку да гэтага часу (з мінімальнымі зменамі).

12. Продкамі-беларусамі могуць пахваліцца многія знакамітасці. Напрыклад, Ліза Кудроў, Скарлет Ёхансан, Харысан Форд, Майкл Дуглас і Льюіс Мэер.

Картинки по запросу скарлетт йоханссон лиза кудроу

13. Вядомы мастак Марк Шагал — таксама беларус! Многія свае карціны ён прысвяціў роднаму гораду Віцебску, які вельмі моцна любіў.

Картинки по запросу марк шагал над городом

14. Дзякуючы беларусу Барысу Кіту, які працаваў над стварэннем ракетнагна паліва, была здзейснены місія APOLLO — першае падарожжа чалавека на Месяц.

Картинки по запросу борис кит аполлон

15. World of Tanks — вядомая гульня, створаная беларускай кампаніяй Wargaming. У беларускай авіякампаніі «Белавія» ёсць самалёт з сімволікай Wargaming. Прыкладанне Viber таксама створана ў Беларусі — гэта вядомы мессенджер, які дазваляе камунікаваць без выкарыстання сотавай сувязі, але з дапамогай інтэрнэту.

Картинки по запросу belavia world of tanks

16. У Беларусі прафесія праграміста з’яўляецца самай высокааплатнай, і ў нашай краіне вельмі шмат кампаній, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Картинки по запросу viber

17. Наша краіна можа пахваліцца вялікай колькасцю вядомых музыкаў: сярод іх і бітмэйкеры, якія ствараюць музыку для амерыканскіх артыстаў, пераможцы дзіцячага «Еўрабачання» і вядомыя хіп-хоп артысты, а таксама класічныя музыканты.

Картинки по запросу fetty wap и Антон Мацулевич

18. Адна з лепшых тэнісістак свету Вікторыя Азаранка — таксама беларуска. У 2012 годзе яна была Першай ракеткай свету.

Картинки по запросу виктория азаренко

19. У 2014 годзе на «БелАЗе» выпусцілі самы вялікі самазвал у свеце. Яго вышыня — 8,7 метра, а грузападымальнасць — да 500 тон. Гэтага гіганта можна ўбачыць толькі ў кар’ерах.

Картинки по запросу белаз рекорд гиннеса

20. У ліпені 2016 года ўпершыню за найноўшую гісторыю беларускай дзяржавы ў нас з’явіліся манеты. Новыя беларускія рублі падобныя на еўра, і адна з гэтых прыгожых банкнот была намінаваная на «Банкноту года».

Картинки по запросу банкнота 100 рублей беларуси

Чытаць таксама

1ee6792b1394cc43093d116c9f5d5299

ПРАЕКТ: Гонар нацыі. Чым беларусы могуць ганарыцца?

Прапануем паглядзець на нашу краіну з новага пункту гледжання. Давайце даведаемся, чым мы можам ганарыцца. Давайце раскажам пра гэта нашым дзецям. І давайце разам ствараць падставы для гонару ўсіх жыхароў нашай краіны.

3a2cba7d9efef0d0a760028e9430062d

10 нагод наведаць Беларусь

Беларусь славіцца сваім вялікім гістарычным мінулым і багатай культурнай спадчынай. Акрамя гэтага ёсць мноства падстаў пазнаёміцца з нашай краінай, але мы прапануем Вам асноўныя 10.

dfe19b3cd56d65c43df98cc7d2ce233c

Гонар нацыі: вядомыя беларусы — частка 3

Многія беларусы эмігравалі ў Амерыку і Еўропу. Іх дзеці сталі вядомымі мадэлямі і акцёрамі, некаторыя основавали кінастудыі. Давайце пазнаёмімся з гэтымі людзьмі.

  • Рассказы про амонг ас
  • Рассказы подростков про первый раз подростков
  • Рассказы покровского о флоте
  • Рассказы приставкина читать 4 класс
  • Рассказы очевидцев о загробной жизни православные