Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Залатая восень на школьным двары казка скончылся рок. наспех запхнушы заплечнк сшытк, кнжк, ручк алок, дзец разбягался па

Залатая восень на школьным двары (казка)

Скончыліся ўрокі. Наспех запіхнуўшы ў заплечнікі сшыткі, кніжкі, ручкі і алоўкі, дзеці разбягаліся па хатах. А на школьным двары красавалася залатая Восень. Усё вакол было заліта сонечным святлом, і толькі халаднаваты ветрык, абдзімаючы дзіцячыя твары, нагадваў пра тое, што не за гарамі восеньская прахалода і дажджы.
     На хаду зашпіляючы куртку, Валік бег да сваёй хаты. А чатырнаццатай гадзіне абяцалі прыйсці яго сябры – Мішка і Кірыл. Хлопчыкі вучыліся ў суседняй школе. Сёння ўсім ім яшчэ трэба будзе рабіць хатнія заданні, аднак зараз хлапчукам вельмі хочацца хоць трохі адпачыць ад вучобы.
     Ды вось і яны!
     – Прывітанне! Што будзем рабіць?
     – Як што? Пайшлі!
     Толькі цяпер Валік заўважыў футбольны мяч у руках сяброў:
     – Ура! Пагуляем трохі!
     Хлопчык памятаў строгі наказ мамы ў шаснаццаць гадзін садзіцца за ўрокі. Аднак школьныя заплечнікі дзяцей ужо звалены ў кучу на лаўцы ў скверыку каля спартыўнай пляцоўкі, а зверху на іх ляглі дзіцячыя курткі і шапкі.
     Надвор’е дзеля гульні выдалася цудоўнае! Суха, ні аблачыны на небе. Толькі шкада, што лета прайшло. Пакуль хлопчыкі гулялі, клён, які рос нападалёку ад спартыўнай пляцоўкі, скідаў і скідаў з сябе жоўтыя і барвовыя пяцівугольныя лісточкі. Яны плаўна апускаліся на зямлю прама ля ног дзяцей. Вось толькі ніхто з іх не заўважаў гэтую восеньскую прыгажосць.
     Набегаўшыся ўдосталь, моцна прагаладаўшыся, падхапіўшы заплечнікі і курткі, хлопчыкі разбегліся па хатах. Лаўка апусцела, але не зусім. Набор каляровых алоўкаў у прыадчыненай скрыначцы, які выпаў аднекуль з рэчаў, так і застаўся ляжаць тут, чамусьці нікім з дзяцей не заўважаны. Сонейка не абышло ўвагай навостраныя каляровыя алоўкі і асвяціла іх так, што яны заззялі ад задавальнення!
     – Так! – прамовіў Зялёны Аловак. – Мне тут падабаецца. Вакол столькі зялёнага колеру!
     – І мне тут падабаецца! – пацвердзіў Жоўты Аловак. – Глядзіце, колькі лістоты афарбавана ў жоўты колер!
     – І мне таксама вельмі падабаецца! – падхапіў Чырвоны Аловак.
     Кожны каляровы аловак, які выглядваў з кардоннай скрыначкі, хутка знайшоў сваякоў у яркай разнастайнасці восеньскай прыроды. Весела абмяркоўваючы ўбачаныя прадметы, алоўкі не адразу звярнулі ўвагу на таго, хто падсеў да іх на лаўку, пастукваючы драўлянай палачкай аб зямлю.
     – І хто ж гэтыя вас тут забыўся? – спытаў доўгабароды сівы дзядок у смешнай чырвона-жоўта-зялёнай шапцы, падобнай на грыб.
     – Валік забыўся, – асцярожна адказалі алоўкі. – А хто вы такі?
     – Хто я? Я дзед Дабрадзед. Абыходжу паркі, бульвары, скверы, сады і, дзе заўважаю непарадак, падфарбоўваю. Бывае, што ліст, трава ці кветка не зусім адказваюць патрабаванням спадарыні Восені. Вось яна і папрасіла мяне дапамагчы ёй у афарбоўцы лістоты ў восеньскія колеры. Сёння я ўжо абышоў пяць паркаў і бульвараў, патраціў усе фарбы, якія браў з сабой. Але вось тут, у гэтым скверы, я яшчэ бачу восеньскі непарадак. А фарбаў няма. Можа быць вы мне дапаможаце ў маёй справе. Вы ж – алоўкі і ўмееце маляваць.
     Алоўкі пераглянуліся. Вядома ж, ім вельмі захацелася паўдзельнічаць у такой добрай справе, і яны тут жа згадзіліся. Тым больш, што на час «восеньскай працы» дзед Дабрадзед зрабіў іх грыфелі чароўнымі! Зараз яны маглі размалёўваць лісце, кветкі, траву і нават неба ў дзіўныя прыгожыя і жывыя восеньскія колеры!
     Усім знайшлася работа: Жоўтаму, Чырвонаму, Бардоваму, Зялёнаму, Аранжаваму алоўкам. Карычневы і Чорны алоўкі падпраўлялі дрэнна афарбаваныя месцы на ствалах дрэваў і кустоў, а сіні і блакітны – дакрануліся да неба, каб трохі падфарбаваць і яго. Дзве гадзіны працы – і сквер ля хаты Валіка яшчэ больш заблішчэў яркімі і вясёлымі фарбамі!
     – Вось і добра! Цяпер і тут поўны парадак, – сказаў дзед Дабрадзед. – Я рады. І людзям, упэўнены, будзе прыемна глядзець на такую восеньскую прыгажосць. Дзякуй вам, алоўкі!
     – Выбачайце, мне трэба ісці. Але я не пакіну вас тут, а аднясу Валянціну. Вы ж мне падкажаце, дзе ён жыве?
     Дзед Дабрадзед узяў скрынку з каляровымі алоўкамі і, пастукваючы сваёй палкай, пайшоў у двор Валькінай хаты. Толькі не паспеў ён падысці да пад’езда, як убачыў хлопчыка. Валік, паабедаўшы і сеўшы рабіць урокі, заўважыў згубу ў сваім заплечніку і пабег яе шукаць. Сёння яму трэба было зрабіць хатняе заданне да ўроку малявання – намаляваць Восень. А калі незнаёмы дзядуля ля пад’езда вярнуў яму скрынку з алоўкамі, хлопчык узрадаваўся і адразу супакоіўся.
     У хаце, разгарнуўшы сшытак па маляванню, Валік дастаў алоўкі і паклаў іх на стол. «Яны такія розныя па колеру. Якім жа з іх маляваць Восень?» – думаў хлопчык.
     Невядома, змог бы ён правільна адлюстраваць на лісце паперы фарбы восені, калі б самі алоўкі не прыйшлі яму на дапамогу. Варта было хлопчыку ўзяць у руку адзін з іх, як на малюнку з’яўляліся выразныя і вельмі яркія прыметы Восені: дрэвы, з якіх аблятала жоўтае і барвовае лісце, бэзавыя, жоўтыя, барвовыя колеры хрызантэм, пунсовыя гронкі рабін.
     Хлопчык паглядзеў на свой малюнак і застаўся задаволены ім.
     А назаўтра Валік раней выйшаў з хаты, каб не спяшаючыся прайсціся праз сквер да школы і палюбавацца на сапраўдныя, жывыя і такія вясёлыя фарбы залатой Восені.
     
     Гэтая казка на рускай мове

8.07.14

Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Бабіна лета

Бела-бела ў полі чыстым.Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.

Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.

Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне.

                          В. Швед

Багаж восені

(Гульня)

 В я д у ч ы:Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

— Восень едзе. Свята ў нас.
Адчыняйце дзверы.

А які вязе багаж?

Д з е ц і:

Зараз мы праверым.
В о с е н ь:

Раскажу я вам сама.

Часу мала страчу.

Вельмі доўгая зіма —

Шмат патрэбна харчу.

Д з е ц і:

Што прывезла, раскажы.
В о с е н ь:

Я прывезла вам мукі.

Будуць булкі, праснакі,

I кулеш, і калачы,

Пірагі і кулічы.

Д з е ц і:

Што яшчэ ёсць, пакажы?

В о с е н ь:

Ёсць капуста, агуркі,

Бульба, морква, буракі.

Д з е ц і:

Што яшчэ, спытаць дазволь?
В о с е н ь:

Гарбузы, часнок, фасоль,
Многа бобу і гароху

I сяго-таго патроху.

Д з е ц і:

Шчыры дзякуй наш прымі,
Восень-працаўніца.

Мы павінны да зямлі
Табе пакланіцца.

Ты — багатая. I мы
Блаславім прыход зімы.

В о с е н ь:

Лепей вы мяне, сябры,
Песнямі пацешце

I усе мае дары
З апетытам ешце.

                            Н. Галіноўская

Скарбонка восеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

На зямлі ― скарбонка восень.
У яе выгодаў восем.
Назапасіла грыбоў
Для вавёрак і яжоў.

***
Адыходзіць лета,
Фарбамі адзета.

***
Адбуялі краскі лета
Толькі успамін пра гэта.
І рамонкі, і ўюнкі
Помняць летнія дзянькі.

***
Зніклі з поля капы жыта.
Поле восенню спавіта.
Сена звезена з лугоў,
Конь у стойла стаць гатоў.

***
Зжатае жыта
Бусламі абжыта.

***
Шчодра восень.
За стол просім!

***
Мышы восеньскай парой
На палях вядуць разбой.

***
Восень дорыць пазалоту
І у ясны дзень, і ў слоту.

***
Мяне ўвосень моцна вабіць
Наліўны духмяны яблык.

***
Вельмі хутка, неўпрыкметку
Пралятаюць дні улетку.
Калі ўвосень шэра, брудна,
Крочаць цяжка і марудна.

***
Між бяроз, арабінаў і сосен
Прайшла чарадзейкаю восень.

***
Як сабрана ажына,
Хутка спее збажына.

***
Спі зімою без журбы,
Калі ўвосень ёсць грыбы.

***
Не змяшчаюцца ў тазы
Гадаванцы ― гарбузы.

                        Л. Сівурава

Восень

Восень падарыла
Людзям парасоны,
Лес пазалаціла
Фарбаю чырвонай.

                     Л. Дайнека

Залатая восеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Залатая восень ходзіць па гаях,

Золатам прыбрала кроны на дубах.

Пажаўцела лісце трапяткіх асін,

Чырванню палаюць гронкі арабін.

Полымем барвовым разгарэўся клён,

За раку на сосны паглядае ён.

Вельмі ён зайздросціць, бо зялёны ўбор

Нават і зімою не мяняе бор.

                                       А. Дзеружынскі

Едзе восень

Змоўкла наваколле,

Лес адгаманіў.

Едзе восень полем

На рабым кані.

Лісце сыпле ў ногі —

Высцілае шлях.

Гушкае дарога.

Мулкая зямля.

А за сінім борам —

Я разгледзеў сам —

Сядзе ў санкі скора

Белая зіма.

                     В. Рабкевіч

Восень, восень залатаяРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,

Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі.

Ніткай срэбнай павуцінне

Ў косах сонейка блішчыць.

Што за цуднае зіхценне!

Што за ціш вакол стаіць!

Я іду лясною сцежкай,

Як па мяккім дыване.

Восень з ветлівай усмешкай

На спатканне выйшла мне.

Ярка, хораша прыбрала

Ўсюды дрэвы і кусты

I зямлю памалявала

Ў колер жоўта-залаты.

                         С. Новік-Пяюн

Лістапад Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

З буйных ліп і бяроз

Лісты валяцца.

Між павалаў і лоз

Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць

Залацістыя,

Ўвысь галінкі глядзяць

Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна —

Ўсё адменіцца,

І галінкі ізноў

Зазяленяцца.

                         Я. Купала

Восень Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

(урывак)

Шумяць па-асенняму

Пушча і бор;

На дрэвах, кустах —

Залацісты ўбор.

Заможная восень

Прыйшла ў калгас,

Дарамі багатымі

Радуе нас.

На полі калгасным

Вялікі ўраджай.

Ляціць аб ім слава

На ўвесь родны край.

                            Я. Журба

Колеры восені

Пафарбавала восень

Клёны

У колер жоўты

І чырвоны.

На спелых гронках

Арабіны —

Бялюткіх нітак

Павуціна.

А за сцяжынкай

Паглядзі ты —

Зялёнай руні

Аксаміты.

І немагчыма

Надзівіцца

На восень —

Цуда-чараўніцу…

                       В. Шымук

У лесеРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Мохам, ядлоўцам і смолкай

пахне ад цёплай зямлі,

колюць зялёныя голкі,

лётаюць важна чмялі.

Колькі б вы казак ні чулі,

колькі б ні зналі забаў —

лепшыя казкі і гульні —

у лесе, між елак і траў.

                              В. Вярба

ВосеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

О хараство асенніх дзён празрыстых,

Бязгутарнасць прыроды і спакой.

Урачыста полем з пушчаў залацістых

Прыйшла туга і пала над вадой.

А там застыла яснасць даляў чыстых

Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,

І холад лёгкі ў косах прамяністых

Разліла сонца хваляй нежывой.

Наўкол сляды павольнага канання

І веліч нетутэйшага маўчання.

Прымаю корна сон зямлі азурны.

І летуціцца сцішанай душы

Такі ж спакой, халодны і бязбурны,

І адцвітанне яснае ў цішы.

                                 У. Жылка

ВерасеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

І туманныя слівы, і яблыкі — вось яны —

На саломе ляжаць у іскрынках расы,

Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,

I рыпяць па дорогах цяжкія вазы.

Халадком задыміліся травы збуялыя.

З агародаў паўзуць праз платы гарбузы,

Шамаціць на іржэўніку лісце апалае,

І рыпяць па дорогах цяжкія вазы,

Аж здаецца, зямля пацяжэла за верасень,

Падабрэла, прыціхла ў асенняй красе.

Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся, —

Пра яе і турботы, і клопаты ўсе.

I яна адарыла пладамі багатымі

Працавітыя рукі шчаслівых людзей.

Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,

Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе.

                               С. Грахоўскі

ВосеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Пуста ў лузе. Толькі стогі

Парыжэўшыя стаяць,

Ды шпакі каля дарогі

Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.

Жыта звезена даўно.

Толькі плаваюць на волі

Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;

Вецер свішча так, як звер…

Колькі лужын каля ганку!

А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.

Слоць, плюхота, холад, цьма.

Эх, скарэй бы закрывала

Зямлю чорную зіма!

                    Я. Колас

Залатая, асенняя раніца!..

Залатая, асенняя раніца!

Хараством ты на свеце адна.

Сонца ў пушчы глыбокай купаецца

І ніяк не дастане да дна…

Мітусіцца лісцё па аселіцы,

Як дзвіна матылькоў-мітульгі.

І ўзвее яна, і пасцелецца,

Распаветрыцца на берагі.

А яны, берагі-беражыстыя,

Не стрымаюць асенні напеў.

І ліецца, віецца сукрысты ён

І разгортваецца каля дрэў.

Залатая, асенняя раніца!

З хараством, з пекнатою — бывай!

Ужо сонца за пушчу хаваецца,

Кармазынам гарыць небакрай…

                         У. Дубоўка (скароч.)

ВосеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц.

Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.

Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі

Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.

Падпаліла касцёр, прылягла у тумане,

Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:

Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,

Па зямлі ад кастра разліваўся агонь.

Загарэліся гнёзды, і іскры пажару

Пачала яна з птушкамі, з ветрам гасіць.

Толькі полымя ўжо разлілося ў імшарах,

Па лясах і палях, па курганах брусніц.

I па сённяшні дзень восень жару не можа

Пагасіць на зямлі, ходзе з краю у край,

Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы

I цалуючы кожны рабінавы гай.

                         М. Танк

Глыбела неба, зоркі халаднелі…Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Глыбела неба, зоркі халаднелі.

Ступала восень зорнай паласой.

Апошні мёд насілі пчолы ў келлі

На санцагрэве з буйных верасоў.

За жураўліным клінам павуцінка

Плыла трывожна з восеньскай вярсты.

…Яшчэ сініцам весела адцінькаць

У голлейку пажоўклыя лісты.

А там дажджы рабінай апякуцца,

I выпадзе халодная раса…

He, не мае красёнцы гэта ткуцца,

He мой — халоднай восені пасаг.

I не мае то вусны загарчылі

Салодкім мёдам позніх верасоў…

I сняцца сны ўспамінамі чужымі.

Ступала восень зорнай паласой.

                             А. Канапелька

Хаджу па нівах, па лугах азёрных…

Хаджу па нівах, па лугах азёрных,

Начую летуценна ў будане

I думаю, чаму мне так прасторна?

I песня прылятае да мяне.

Прыносіць мне дары свае дуброва —

То верас, то крыніцу, то грыбок.

Ўліваецца, нібы ручай, у мову

Палескі нетаропкі гаварок.

Злятае па дасвецці галубіным

То рыжы ліст, то жоўта-залаты.

Упалі задуменна на платы

Даспелыя ружовыя рабіны.

Хаджу па нівах, па лугах азёрных,

Начую летуценна ў будане.

Я думаю, чаму мне так прасторна?

I песня прылятае да мяне.

                      Я. Янішчыц

ЛісцеРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Восень прайшла пералескамі,

Па няголеным ржышчы ніў,

Чырвонымі арабескамі

Лісце лес ураніў.

Глянь на зямлю залатую,

Пяшчотную, сумную, чыстую,

Нехта па ёй вандруе,

Ў паветра ўзнімаючы лісце.

Струменьчыкам тонкім лісце.

Медзь на азёрах сплывае,

Сум у небе імглістым…

Як песня, з галін злятае

Лісце, лісце,

Залацістае лісце,

Сто лісцяў,

Дзесяць лісцяў,

Ліст.

                  У. Караткевіч

ВосеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Надакучыла восені

Паннай быць залатою,

Пажадала застацца

Дзеўчыной маладою.

Той калінкаю кволай,

Сумнай і закаханай,

Прыгажуняй рабінай,

У каралі прыбранай.

Палявою бярозкай,

Віхраста прычэсанай,

І той песняй журботнай,

У вырай панесенай.

Адкупілася восень

Дарагімі дарамі.

Развіталася з просінню

Праліўнымі дажджамі,

Туманамі грыбнымі,

Вятрамі галоснымі,

Кучаравымі хмарамі

Ды скрыпучымі кроснамі.

Да наступнага году!

Да багатага ўроду!

Да ўбораў мядзяных!

Да вяселляў жаданых!

                             Л. Полазава

Восень ціха прыварожвае…Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Восень ціха прыварожвае

Залатою шчымлівай парой.

Лісцяў-кветак мігценне прыгожае

Ашчаджае вястун-лістабой.

Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,

Скіне з дрэваў убранне на дол.

А пакуль сэрца радасцю поўніцца —

Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.

                                          У. Мароз

ВосеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Восень абсыпала дрэвы

Жоўтым прыгожым лістком,

Восень сабрала пасевы

З поля пагодным дзяньком,

Збожжа ў гумно накладала,

Бульбу ссыпала ў мяхі,

Ў косы цыбулю сплятала,

Вешала іх ля страхі.

Лушчыла ў торбы сланечнік,

Мак, і хвасолю, і боб.

Восень у клопаце вечным,

Хай дапаможа ёй Бог!

                   І. Багдановіч

Колеры восеніРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Пафарбавала восень

Клёны

У колер жоўты

І чырвоны.

На спелых гронках

Арабіны —

Бялюткіх нітак

Павуціна.

А за сцяжынкай

Паглядзі ты —

Зялёнай руні

Аксаміты.

І немагчыма

Надзівіцца

На восень —

Цуда-чараўніцу…

           В. Шымук

Асенні малюнакРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Як охра, пажаўцела восень,

Зямля рыхтуецца к зіме.

Мільгне на небе раптам просінь,

А вецер золкі дзьме ды дзьме.

Туман малочны лістапада

Пакрыў палі, пакрыў лугі,

Чарнеюць ля дарог прысады

Ад халадоў і ад тугі.

                        М. Сабалеўскі

Едзе восеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Змоўкла наваколле,

Лес адгаманіў.

Едзе восень полем

На рабым кані.

А за сінім борам —

Я разгледзеў сам —

Сядзе ў санкі скора

Белая зіма.

            В. Рабкевіч

Лісцё ў кастрычніку ляціць…Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Лісцё ў кастрычніку ляціць

На мокрую траву.

Ля весніц клён стары стаіць,

Схіліўшы галаву.

Пяюць вятры, нясуць яны

Халодны змрок і сум.

І сцелюць лісцяў дываны —

Асеннюю красу.

Цябе любіў я і люблю,

Мой звонкі лістапад.

Бы ў грудзі, грукае ў зямлю

Антонаўскі апад.

На ўзлёце крылле распусціў

Знясілены вятрак.

Ён жорны цэлы век круціў,

Стаміўся, небарак.

Калючы дождж яго дзяўбе,

А ён з-пад самых зор

Глядзіць, паставіўшы сябе

Вятрам наперакор.

                    М. Хведаровіч

Залатая восеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Дзіўныя пажары

запаліла восень —

Полымем вясёлым

лісце занялося.

Запалалі клёны,

дуб стары шугае,

Між галля вавёрка

факелам мільгае.

На паляне дымна —

ды не дым віецца:

Тумановы засціл

размятае вецер.

А вялізны жоўты грыб

стаіць у бляску —

Быццам бег пажарнік

і згубіў тут каску.

Восень прыйшла

да нас на палеткі,

Восень прыйшла ў лясы.

Амаль не цвітуць ужо кветкі

I птушак маўчаць галасы.

Ізноў заімжэў дожджык зрання,

Вецер у шыбіны дзьме…

Восень прыйшла на світанні,

Кліча мяне да сябе.

Дрэвы стаяць, а пад імі —

Жоўтыя скрозь дываны,

Дрэвы дыханне стаілі —

Чагосьці чакаюць яны?..

Неба ўсё ніжай і ніжай,

Сонца зусім не відаць.

Толькі за птушкамі ў вырай

Думкі на поўдзень ляцяць.

                       К. Герлоўская

КастрычнікРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Завіруха залатая

З дрэў лістоту абмятае.

Рассцілае дываны,

Дзе ні глянь —

Ляжаць яны.

Ты пазыч мне, клён, клён,

Свой убор да

летніх дзён.

Ён такі залаты —

Адвяду ў ім халады.

Прыйдзе шчодрая вясна —

Верне твой убор яна.

Пачакай, бяроза, трошкі, —

Дай лісця свайго тры ношкі.

Дай лісця свайго ты трошкі —

Я рабінцы ўкрыю ножкі.

Дай, асіннік, лісце, дай,

Што зраблю з ім — не пытай:

Вогненнае, быццам медзь,

Будзе ўзімку траўку грэць…

Прыйшлі Пакровы:

«Ці ўсе да зімы гатовы?..»

Апусцелі ніва, луг,

Гул работ на іх прыглух.

Перабраліся дары

З град у хаты, на сталы.

Лён трашчыць, ляціць кастрыца:

«Хто ўкалоцца не баіцца?..»

Трэ, ляскоча церніца:

«Лён кашуляй вернецца…»

Заміргалі ў небе зоркі:

«Не забылі пра вячоркі?..»

                      М. Чарняўскі

КастрычнікРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Ад дрэва да дрэва ідзе пехатой

Кастрычнік, мастак адмысловы,

I фарбай бурштынавай

і залатой

Распісвае

кроны дубровы.

Зірні на ягонае

ўмельства і спрыт,

На колераў зваблівы россып,

Зірні, як заззяў,

запалаў краявід

На сінім мальберце нябёсаў.

                                А. Мінкін

Залаты лістападРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

У лясах, на балоце

Ліставей,

Лістапад.

I стаіць у пяшчоце

Залацісты сад.

Павуцінай затканы

Сенажаці,

Лугі.

Лёг на лес, на паляны

Сіні водсвет смугі.

Лісце з шэлестам льецца

На траву,

На чабор.

Зелянейшым здаецца

Ад святла ціхі бор.

Клін ляціць жураўліны

Над зямлёй

Наўскасяк.

Заірдзелі каліны,

Пажаўцеў беразняк.

Каля клёнаў барвовых

Вецер кружыць лісты.

У гаях,

У дубровах

Лістапад залаты.

               В. Гардзей

КастрычнікРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Кастрычнік барваю

Прыбраў

Дубы, асіны

I рабінкі;

Лісты ён з дрэў

Параскідаў

На ўзлескі,

Вузкія сцяжынкі.

Хмурліва, зябка

Па начах,

Цярусіць дождж,

Нібы праз сіта,

Пажоўклі травы

На палях,

I толькі

Зелянее жыта.

Ды часам

Выпадуць дзянькі…

Блакіт і сонца.

Ранак звонкі.

I разам з Янкам

Хлапчукі

Ідуць у лес

Збіраць зялёнкі.

            А. Дзеружынскі

Адыход летаРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Зноў верасня чутны здалёку крокі —

З узлескаў, лугавін і бальшакоў,

Бо дні такія чыстыя і крохкія,

Як шапачкі ў тугіх баравікоў.

Астыла лета. Ды яшчэ не верыцца,

Што больш не будзе

Цёплых летніх дзён.

I хочацца, забыўшыся на верасень,

За летам паімчацца наўздагон

I клікнуць, каб яно хоць азірнулася,

I папрасіць,

Каб зноў назад вярнулася

I пасвяціла, хоць адзін дзянёк…

А верасень за ўсіх дзяцей турбуецца,

Як першакласнік радасны, хвалюецца,

Трасе, як грушу спелую, званок.

                                                Ю. Свірка

Верасень

Чарадзейны Верасень

Заквітнеўся верасам.

Голле дуба-волата

Ён прыбраў у золата.

На рабінках быццам кралі.

Гэта — ягады-каралі.

А кляновае адзенне —

Фарбаў рознае адценне.

Як у хустачках дзяўчынкі,

Чырванеюць дзве асінкі.

Чарадзейны Верасень

Расквітнеўся верасам.

                    Э. Агняцвет

Лісток

Звонкі лісток адарваўся ад клёна

I пакаціўся, пабег па зямлі.

А на палянцы жоўта-зялёнай,

Быццам на струнах, іграюць чмялі.

Верас ліловы, як на цымбалах,

Ціха трымціць увесь дзень дацямна.

Колеры лета рабіна сабрала,

I чырванее на сонцы яна.

Як я люблю вераснёвыя дзівы!

Ходзяць па лесе вятры-трубачы.

Толькі грыбы паглядаюць маўкліва —

Песням патрэбны свае слухачы.

                                            Э. Агняцвет

Верасень

Ехаў Верасень па верас

На кабылцы цёмна-шэрай.

Шпарка воз каціўся ўлегцы,

Тузаў Верасень за лейцы.

А за ім сядзеў сынок,

У руках трымаў званок.

Як наскаквалі на пні,

Ён званіў у цішыні.

Забаўляў малога звон:

«Прэч, сум!

Прэч, сон!..»

Верас, верас, верасок —

Назбіралі ўдвух вазок.

З лесу ехалі дахаты —

Сын заснуў, закалыхаты.

Як узбіліся на брук —

Ён, званок той,

Выпаў з рук…

Зёлкі Верасень прывёз,

Сын жа выліў рэчку слёз:

Да змяркання праблукаў,

А званка не адшукаў.

Кажа Верасень сынку:

Не тужы ты па званку.

Павяду на першы ўрок —

Знойдзеш, ведаю, званок.

                    М. Чарняўскі

Верасень

Ціха верасень тчэ павуцінкі,Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Лета бабіна ў мроях сваіх…

Спеюць бэры, антонаўкі, пуцінкі,

Цішынёй наталяецца слых.

Школы ўсе ажылі, загудзелі,

А вяргіні, нібыта шары,

Пасля свята званка зноўку селі

Каля школы і ў кожным двары.

Перад бурай, напэўна, зацішша,

Прадчуванне няяснай тугі…

Па-над хатамі ластаўкі ўвішна

Развітальныя робяць кругі.

                                  П. Саковіч

Адлёт жураўлёўРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Белыя валокны

Сцелюцца над долам.

Не спяваюць птушкі,

Сціхнуў лесу шолам.

Сцелюцца валокны,

Тчэцца павуціна —

Блізка, блізка восень,

Смутная часіна!

Зажурыцца неба,

Схованае ў хмары,

I агорнуць сэрца

Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,

Заціхаюць далі,

Сірацее рэчка,

Халадзеюць хвалі.

                   Я. Колас

Позняя восеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Сонца ўлетку шчыравала,

Прытамілася, відаць,

Мяккіх хмараў прычакала

І пайшло адпачываць.

Шзры дробны дождж цярусіць,

Лісце плаває ў вадзе.

Адляцелі ў вырай гусі,

Восень з кульбаю ідзе.

Прыляціць з-за лесу хутка

Вецер колкі і сухі,

Потым коўдраю бялюткай

Лягуць срэбныя снягі.

                     М. Пазнякоў

Хто мастак?Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Ён даспелы, ён румяны,

Быццам пэндзлем маляваны —

Ажно ззяе на галінцы.

Запыталася Галінка:

— Хто цябе расфарбаваў?

Яблык з дрэва адказаў:

— Мой мастак —

Сама прырода:

Песціла мяне паўгода.

Быў я ў маі белым цветам,

Завяззю зялёнай летам,

Наліваўся, падрастаў

І румяны ўвосень стаў.

                       Я. Хвалей

Прылятай, жураўлік!

Паўлік над пракосамі

Разглядае сінь:

— Што мне, дзед, у восені

Сёння папрасіць?

Як над вёскай плаває

Жураўліны клін,

Папрасі ў жураўліка

Кошык журавін.

І сябрам па бубачцы

Ягады раздай.

Хай усё адбудзецца,

Што ні загадай.

Як паходзіш з кошыкам

Ты сярод людзей,

Журавінка кожная

Стане саладзей.

Журавінным водарам

Ад прысад дыхне.

Стане восень шчодрая

Мілай удвайне.

І сплыве журба твая

Аж за небакрай.

Ты свайго жураўліка

З выраю чакай…

Прылятай,

Жураўлік!

Падрастай,

Наш Паўлік!

              Г. Бураўкін

Дзень добры, восень!

Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Расу на травы ніжа

Пад вечар цішыня.

А сонца ніжай, ніжай

I халадней штодня.

Трапеча аблачынка

У белай чарадзе,

Як школьніца-дзяўчынка,

Што ў першы клас ідзе.

Папрацавала лета —

Збірала дзень пры дні

У бэрах і ранетах

Скарбонкі цеплыні.

I нас цяпер, увосень,

Не спудзяць халады —

Як сонца, мы падносім

Да губ сваіх плады.

Смяёмся мы шчасліва:

Да новых весніх дзён

Нас будзе грэць рупліва

Багаты летні плён.

                       П. Макаль

ВосеньРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Паляцела лета
З птушкамі на поўдзень.
Hi травы, ні кветак,
Пуста ў агародзе.

Вецер гоніць лісцік,
Скурчаны, счарнелы.
Коціцца кудысьці
Ён, асірацелы.

Голы сад знямелы
Да сябе не кліча,

Неба пацямнела
I цяпла не зыча.

                Н. Галіноўская

Верасень

Пад развітальны крык бусліны

У світцы з лісця, з павуцінак

Купчыха восень воз багаты

Вязе бадзёра, зухавата.

Тут лета дбайнага даніна —

I агародніна, і садавіна,

I ад хваробаў лекі-зёлкі,

Тут фарбы лета і вясёлкі.

У свірне ціха дрэмле збожжа.

Дзень нараджэння Маці Божай.

Прымае вернікаў царква.

У школах вучыцца дзятва.

Мастачка-восень адмыслова

Надасць прыродзе выгляд новы,

А потым лісце долу скіне —

I будзе спаць, як на пярыне.

                             Н. Галіноўская

КастрычнікРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Неба дыхае вятрамі,

Кружыць лісця карагод.

I частуюць нас дарамі
Поле, сад і агарод.

Не пазнаць любімы скверык —
Нібы жоўты церамок.

Адчыняе яго дзверы
Ключ — бярозавы лісток.
Нарасціў асенні дожджык
Падзялёнак, маслякоў.

I яны гатовы ў кошык,
Запрашаюць грыбнікоў.

             Н. Галіноўская

Лістапад

У садах, у полі чыста.Рассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Дождж ліецца, як праз сіта.

Хмары ў небе шчыльнай сеткай

Прапускаюць сонца рэдка.

А яно цяпер так нізка.

Свішча ў коміне вятрыска.

Лісцік скурчаны, счарнелы

Вяла коціцца, нясмела.

Дзень санлівы і кароткі.

Вераб’ёў снуюць чародкі

I імкнуцца да жытла —

Хочуць ежы і цяпла.

               Н. Галіноўская

Запрашаю на грыбыРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Верасок, верасок,

Не хавай мой грыбок

Назбіраю грыбоў,

Занясу іх дамоў.

Рады бабка і дзед:

Будзе смачны абед.

Калі ласка, сябры,

Да мяне на грыбы!

              Н. Галіноўская

ЯблыкіРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

У кошыку яблыкі

Розных сартоў.

Я назаву іх.

Ты слухаць гатоў?

Пепін, шафран,

Баравінка,

Цітаўка, крымка,

Пуцінка,

Цыганка, антонаўка,

Белы наліў,

Штрыфель, ранет.

А вось гэты забыў.

Мама на яблык

Зірнула:

— Каштэлі.

Дзеці з ахвотаю

Яблыкі елі.

           Н. Галіноўская

Павуцінка

Хусцінка з павуцінак

Вісіць паміж галінак.

На кожнай павуцінцы

Па кропельцы-расінцы.

Гараць расінкі-шарыкі

На сонцы, як ліхтарыкі.

                 Н. Галіноўская

Кіслінкі-журавінкіРассказы пра восень на беларускай мове 2 класс

Сцяжыначка-сцяжынка,

Куды нас прывяла?

Збірайце журавінкі,

Іх восень вам дала.

Кіслінкі-журавінкі,

Чырвоныя бакі,

Бяруць у кош дзяўчынкі,

Бяруць і хлапчукі.

                Н. Галіноўская

У вырай

У вырай ляцяць жураўлі.

Далёка ад роднай зямлі.

Як дакранецца да іх толькі —

Балюча колюцца іголкі.

Бярозак тонкія галінкі

Скідаюць жоўтыя хусцінкі,

I кружыць, гушкае іх вецер…

Сумуе лес па звонкім леце.

                      Н. Галіноўская

Дзень добры, школа!

Восень дзяцей сустракае.

Дзень добры! — вітае здалёк.—

Гатовы да школы? — пытае.

Гатовы! Чакаем званок!

I лета падносіць букеты:

Віншую з заняткамі вас!

Сігналіць на старце ракета —

У вырай збірацца мне час.

Выдатных адзнак вам, бывайце! —

У небе крычаць жураўлі.—

Зімой нас шукайце на карце,

Вясной — на радзімай зямлі.

Дзень добры, любімая школа!

Мы дружныя будзем з табой!..

I восень з усмешкай вясёлай

Ідзе урачыстай хадой.

                       Н. Галіноўская

Тэма: Ходзіць восень-чарадзейка. В. Вярба. “Восень”;М. Даніленка. “Па лясах і палях”

Мэта: Арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні тэмы “Ходзіць восень-чарадзейка” у выніку чаго вучні будуць ведаць як выказваць пачуцці любові да прыроды роднага краю;будуць умець выразна чытаць

Садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей

Спрыяць выхаванню любові да прыроды

Абсталяванне: падручнік, малюнак жанчыны, малюнак пацерак, малюнак рабіны, лісточкі ў кожнага вучня

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

-Зазвінеў для вас званок.

Запрасіў вас на ўрок.

Ці гатовы вы чытаць

І пытанні задаваць?

-Добры дзень. Сядайце. Спадзяюся, што вы будзеце добра працаваць на ўроку, адзін аднаму дапамагаць.

  1. Моўная размінка

Дзі-дзі-дзі, дзі-дзі-дзі – вакол сябе паглядзі.

Дзе-дзе-дзе, дзе-дзе-дзе – восень па зямле ідзе.

-Звярніце ўвагу на тое, што гук [дз’] мяккі, і адпаведна ен будзе вымаўляцца мякка

  • Прачытайце вочкамі

  • Прачытайце шэптам

  • Прачытайце ўголас павольна

  • Прачытайце ўголас хутка

Тры дравасекі, тры дрываколы на трох дварах дровы колюць

-Звярніце ўвагу на тое, што гук [р] цверды, і адпаведна ен будзе вымаўляцца цверда

  • Прачытайце вочкамі

  • Прачытайце шэптам

  • Прачытайце ўголас павольна

  • Прачытайце ўголас хутка

  1. Праверка дамашняга задання

-Давайце праверым дамашняе заданне. Што было зададзена на дом?

(Дзеці чытаюць верш выразна)

-З якім настроем трэба чытаць гэты верш?

-Якімі словамі можна развітацца з сябрам, з мамай, з настаўніцай?

(Дзеці чытаюць тэкст “Павучковыя арэлі” ланцужком)

-Пра каго гаворыцца ў казцы “Павучковыя арэлі”?

-Хто даў павучку разумную параду?

-Як паступілі павукі з мухай?

-Дзе будзе зімаваць муха?

Гульня “Перакладчык”

-Прачытайце. Злучыце рускія і адпаведныя ім беларускія словы.

Арэлі жужжать

Кепска покарабкался

Пакараскаўся папка

Зумкаць жалко

Татка плохо

Шкада качели

Арэлі- качели, кепска-плохо, пакараскаўся- покарабкался, зумкаць-жужжать, татка- папка, шкада-жалко

Фізкультхвілінка

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

Падрыхтоўка да ўспрымання зместу твораў

-Давайце прачытаем дыялог па ролях на с. 10. Не забывайце пра крытэрыі чытання, правільнасць і выразнасць.

  • Чытанне па ролях

-Дзеці, а каму падабаецца восень?

-А чаму яна вам падабаецца?

-А якія прыказкі і прымаўкі пра восень вы ведаеце? Як вы іх зразумееце?

Вясна красна цвятамі, а восень пладамі

Кастрычнік ходзіць па краю ды ходзіць птушак з гаю

У лістападзе гола ў садзе

-Звычайна восень –час адмірання прыроды: ападаюць лісты, высыхае трава, птушкі адлятаюць у цеплыя краіны, жывелы рыхтуюцца да зімовага сну. Усе гэта выклікае пачуцце маркоты, суму. Але гэта не заўседы так. Бо ў час “залатой” восені паветра празрыстае, вогненна-залаты дыван ахінае нашу зямлю. Сонечныя промні ярка асвятляюць яе. З’яўляецца пачуцце бадзерасці. І мы можам убачыць прыгажосць восені ва ўсей яе моцы, у залатым зіхаценні ціхага сонечнага дня.

-Разгледзьце малюнак на с. 11. Якой паказана восень? Што яна трымае ў руках?

-Гэтая дудачка называецца жалейка. Гэта народны музычны інструмент.

-Паслухайце верш і скажыце, як аўтар назваў восень?

Першаснае чытанне твора настаўнікам

-Прачытайце твор самі сабе і адкажыце, чаму аўтар называе восень чарадзейкай?

  • Дзеці чытаюць самі сабе

-Чаму аўтар называе восень чарадзейкай?

-Знайдзіце ў тэксце, што робіць восень?

-Хто дапамагае восені, зачытайце?

-Куды дзеці запрашаюць восень, прачытайце словамі аўтара?

-Чаму дзеці хочуць навучыць яе, зачытайце?

  • Выбарачнае чытанне

  • Чытанне ў парах

  • Чытанне па адным радку

Фізхвілінка

Падрыхтоўка да ўспрымання зместу твора “Па лясах і палях”

-Адгадайце загадку, каб даведацца пра гераіню апавядання, якое мы будзем чытаць:

Нясу я ўраджаі , палі зноў засяваю,

Птушак на поўдзень адпраўляю,

Дрэвы распранаю,

Ды не чапаю елак і сосен,

Бо хто я?…(Восень)

-Сапраўды, мы будзем чытаць яшчэ адзін твор пра восень . А каб вам лягчэй было зразумець, папрацуем са слоўнікам на с. 12

(Пацеркі-бусы, паказаць малюнак)

(Гронкі-гроздзи, паказаць малюнак)

(Частавацца=угощаться)

(Ззяць=сиять, сверкать, блестеть)

-Паглядзіце на с. 12, як называецца твор, з якім мы зараз пазнаемімся?

-Як вы лічыце, аб чым пойдзе гутарка?

-Я зараз прачытаю твор, а вы послухайце і адкажыце мне, якой аўтар малюе восень?

Чытанне настаўнікам тэксту М. Даніленкі “Па лясах і палях”

-Якой аўтар малюе восень?

Чытанне “ланцужком”

-Што вырашыла зрабіць восень?

-Якога колеру былі грушы і асіны?

Як выглядалі бярозы і клены?

-Што паслужыла восені люстэркай?

-Якога колеру быў асенні ўбор?

-Як выглядалі гронкі рабіны?

-Якія кветкі сабрала восень і ўпляла ў касу?

-Што несла восень у прыполе?

Чытанне “Галава-хвост”

-Як па-іншаму можна назваць тэкст?

-Як восень гасцінна запрашае нас пачаставацца? Прачытайце?

-Успомніце, калі гавораць: “Частуйцеся на здароўе!”?

-Як трэба падзякаваць за пачастунак?

  1. Замацаванне

Гульня “Перакладчык”

Перакласці на рускую мову словы: чарадзейка, жалейка, пацеркі, гронкі, чырвоны, люстэрка

  1. Падвядзенне вынікаў урока

-Якія творы мы сення чыталі?

-Чым яны падобныя між сабой? Чым адрозніваюцца?

  1. Рэфлексія

-Калі вы актыўна ўдзельнічалі ў працы на ўроку і ўсе было зразумела, прымацуйце свой лісток да кашулі Восені. Калі нічога не было зразумела, або было цяжка- прымацуйце лісток да вяночка чарадзейкі Восені

  1. Дамашняе заданне

Выразнае чытанне твораў В.Вярбы “Восень”, М. Даніленкі “Па лясах і палях”

  • Рассказы про алкашей запой
  • Рассказы про афганскую войну правдивые истории видео
  • Рассказы подглядывание в бане
  • Рассказы перевод на татарский
  • Рассказы охотников промысловиков про тайгу и свои аудиокнига слушать бесплатно