Рассказ про водяного на белорусском языке 6 класс

Адкуль зявлася жыта жыта самае старшае збожжа, бо з яго мы маем хлеб, а хлеб бацька, хлебам жывуць

Адкуль з’явілася жыта

Жыта — самае старшае збожжа, бо з яго мы маем хлеб, а хлеб — бацька, хлебам жывуць людзі.
Калі Бог стварыў чалавека, дык доўгі час хлеба не было: людзі елі рознае карэнне. Больш за ўсіх галадалі сабакі. Таму яны, узняўшы свае морды ўверх, страшна завылі, просячы ў Бога хлеба. Бог пачуў іх просьбу і кінуў ім з неба адзін жытні колас. Але сабак было многа, дык адзін колас не мог накарміць іх усіх. Сабакі пачалі адбіраць колас адзін у аднаго, рваць яго ў розныя бакі. Разарвалі той колас сабакі на шматкі; зерне рассыпалася, і яны затапталі яго лапамі ў зямлю.
На другі год ад аднаго коласа пайшоў такі багаты ўраджай, што людзі намалацілі цэлую бочку жыта. I з таго часу сталі разводзіць хлеб т.а ўсё пачалося з сабак.
Напачатку ўсе хлебныя расліны — жыта, ячмень, пшаніца мелі колас у даўжыню ўсяго сцябла, ад макушкі да зямлі, і такі цяжкі, што некалькі каласоў толькі і мог падняць чалавек адной рукой.
Выйшлі неяк жанчыны жаць ды сталі наракаць на Бога, што ён даў жыта з такімі каласамі, цяжкімі і нязручнымі.
Бог, пачуўшы такія нараканні, вырашыў атрэсці ўсе каласы і пакінуць адны сцябліны. У той час, калі ён гэта рабіў, у полі знаходзіўся сабака. Зразумеўшы, што калі Бог атрасе ўвесь колас, то хлеба зусім не будзе, ён жаласна завыў, просячы Бога пакінуць хоць нейкую частку коласа на іх сабачую долю. Бог пачуў гэта і злітаваўся, ачысціў не ўвесь колас, пакінуў зерне на версе сцябла столькі, як ён і цяпер расце. Таму людзі ядуць не сваю долю хлеба, а сабачую.
Калі жнуць беларусы жыта, у канцы поля, на мяжы, пакідаюць невялічкае недажатае месца звярам. Бо калі не было На Гэтым Свеце жыта, то звяры пачалі прасіць Бога чаго есці, а Бог ім кінуў жытні колас. 3 таго і з’явіўся хлеб.

Наверх

Адкуль пайшлі ваўкалакі

Некалі даўно жыў адзін хлопец па імені Ваўкалак, любіў дзяўчыну ды не захацеў яе ўзяць, а ўзяў другую. Перад шлюбам пайшоў ён кланяцца бацькам маладой, ды зайшоў да сваёй першай палюбоўніцы ў хату. Маці яе і кажа яму:
— Вот бачыш, якая добрая твая маладая, нават і на шыю нічога табе не дала. На, вазьмі хоць гэту хустачку і завяжы, каб шыя не была голая,— і падала яму беленькую хустачку.
Малады нічога не зразумеў, узяў ды завязаў яе сабе на шыю. Выйшаў ён з хаты, аглядваецца — ажно і рукі, і ногі яго абрастаюць воўчаю поўсцю, толькі на шыі, дзе была хустачка, засталася белая лапінка. Далей стаў ён глядзець, дык і зусім увесь аброс, а замест рук і ног парабіліся ў яго воўчыя лапы. Страшна стала яму ў сяле. Стаў ён на чатыры лапы і пабег у лес і доўга жыў там з ваўкамі. 3 таго часу і стала магчымым перавярнуць чалавека ў Ваўкалака.

Наверх

Адкуль пайшлі дрэвы

Аднаго разу пайшлі бацька з маці і з дачкою ў поле на работу. Бацькі працуюць, а дачка ленавалася, усё пастойвала. Дык маці пачала яе клясці і кажа: «Каб ты стала асінаю! Чаго ты стаіш?» А то была такая гадзіна, калі праклён спраўджваецца. Дачка спалохалася і стала асінаю, а на ёй лісткі трэсліся, як трэслася са страху цела, калі маці яе кляла.
Ад такога няшчасця маці сумелася і стаіць, рукі заламаўшы, ды плача. А бацька раззлаваўся ды з гора кажа: «Ах, каб ты сама стала бярозаю! Што ты найлепшага зрабіла?» I маці ў той жа момант стала бярозаю, апусціўшы галлё так, як былі ў яе рукі апушчаны і заломлены. 3 таго развяліся на нашай зямлі бярозы і асіны.
Нахіленыя над вадой вербы — гэта праклятыя Богам тыя мацеры, што страцілі сваіх дзяцей.
На Купалле адначасова з Папараццю ў поўнач цвіце арэхавае дрэва. Калі арэхавую кветку адарваць і ісці туды, куды яна будзе нахіляцца, то можна знайсці скарб.
Божае дрэўка, таксама як і Папараць, цвіце раз на год, у Купальскую ноч. Хто гэтую кветку здабудзе, усё будзе мець, чаго толькі яго душа пажадае. Аднак гэтую кветку пільнуюць Нядобрыя Духі, і трэба быць надзвычай смелым, каб дачакацца паўночы і сарваць кветку шчасця.

Наверх

Асілкі

Даўно-даўно, калі яшчэ людзі жылі па лясах дрымучых, прыйшлі на нашу зямлю асілкі і пачалі сяліцца па берагах рэк. У лясах вадзіліся звяры ўсялякія: мядзведзі, ваўкі, ласі, кабаны, лісіцы, рысі, а па рэках і азёрах жылі выдры. Рыбы ў водах было такое мноства, хоць кашолкай чэрпай.
Асілкі былі людзі здаровыя, ростам цэлы сажань, у плячах аршыны з два. Голас мелі магутны. Бывала, калі крыкне на увесь голас ды свісне, дык якое б дрэва ні было вялікае, а зваліцца. I жонкі іхнія былі у пару ім: рослыя, дужыя і раджалі кожны раз па двое, па трое дзяцей.
Гаспадарку асілкі ніколі не трымалі. Не было ў іх ніякай худобы, ні скацінкі дамашняй, ні прыпасу, ні запасу. Hi хлеба, ні лёну не сеялі. Карміліся яны тым, што лавілі па лясах звяроў ды па рэках рыбу. Адзежу сабе яны шылі са звярыных скур. Вось так і жылі.
Спадабалася асілкам наша зямля, бо тут ім усяго досыць было. Звяр’я па лясах было не злічыць. Рыбы ў рэках таксама, а ім больш нічога і не трэба было.
Задумалі яны тут пасяліцца і пачалі будаваць гарадзішчы.
Інструменту ў іх амаль ніякага не было, толькі на ўсіх адна сякера, ды і тая не жалезная, а якаясь медзяная. Не маючы досыць інструменту, асілкі перакідвалі сякеру з гарадзішча на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на хаджэнне. Зыкне асілак з аднаго гарадзішча ў другое: сякеру давай! На другім гарадзішчы нехта возьме сякеру ды і кіне яму. Гэта яшчэ нішто — сякеру перакінуць вярсты за тры. Калі была патрэбна на будоўлю драўніна, пойдзе асілак у лес, вырве дрэва з коранем ды так і прыцягне на гарадзішча. Спатрэбіцца камень, дык ён возьме яго ды і кіне за вярсту, а то і больш — прама на гарадзішча.
Ёсць такія мясціны, якія ледзь не засыпаны камянямі. Дзяды казалі, што на гэтых самых мясцінах асілкі ваявалі, кідаючы камяні адзін у аднаго. Яны і звяроў забівалі камянямі, ад таго камяні ляжаць і па лясах. Потым асілкі сышлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і паменшала рыбы ў вадзе, бо ім не стала з чаго жыць. 3 той пары і гарадзішчы іхнія запусцелі, бо посля іх не скора прыйшлі сюды нашы дзяды.

Наверх

Бай і яго сыны

Па некаторым часе чалавек стаў у Гэтым Свеце заводзіць свае парадкі. Ці шмат часу прайшло, ці мала, але меў ужо чалавек сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было ў яго прозвішча — Бай. А як прыйшла пара паміраць, дык ён склікаў сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі пра аднаго сына забыўся. Сын у гэты час быў на паляванні і з ім былі любімыя бацькавы сабакі Стаўры і Гаўры. Прозвішча гэтаму сыну было Белаполь. Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з палявання, а браты яму кажуць:
—  Бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць, а табе ён пакінуў сваіх сабак. Ды яшчэ наказаў, каб ты іх пусціў па волі: аднаго ў правы бок, а другога — у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэта ўся зямля твая будзе.
Пайшоў Белаполь і злавіў дзвюх птушак, што прыляцелі адна з паўднёвага мора, другая — з заходняга. Пусціў паўднёвую птушку на поўдзень, ды і кажа аднаму сабаку:
—  Бяры!
Пусціў другую на захад і кажа другому сабаку:
—  Хапай!    .   .
Паляцелі тыя птушкі; адна ў адзін бок, другая ў другі. Пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася. Як пабеглі тыя сабакі, дык і да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзвіна, а ў друг! бок — Дняпро.
Вось у гэтых абшарах Белаполь і пачаў сяліцца. У гэтага Белаполя ад розных жонак яго развяліся розныя плямёны пад прозвішчам Беларусы. Яны і да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеюць.

Наверх

Бусел

Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. I вырашыў адзін чараўнік знішчыць гадаў, патапіць у якой-небудзь бяздонніцы. Сабраў ён іх у вялізны скураны мех, завязаў, узваліў на плечы аднаму чалавеку і загадаў укінуць у прадонне. Як толькі чалавек рушыў з месца, то ўсе гады, якія былі ў мяшку, заварушыліся, засіпелі, засвісталі. I ўзяла чалавека цікаўнасць: што ён такое нясе?
Чалавек развязаў торбу ды і аслупянеў ад жаху. Гады ж тым часам вылезлі і распаўзліся зноў па зямлі.
Раззлаваны чараўнік не захацеў другі раз збіраць гэтую дрэнь і, накінуўшы на чалавека парожні мяшок, ператварыў яго ў бусла і загадаў збіраць гадаў-уцекачоў усё жыццё аж да самай смерці.
I ходзіць гэты ператвораны ў бусла чалавек з накінутым на плечы мяшком па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтай пары ніяк сабраць не можа. Нават нягледзячы на тое, што чараўнік для дапамогі паслаў яму жонку і дзяцей. 3 прычыны сваей крэўнасці да чалавека гэты пярэварацень не адыходзіць далека ад людскіх сяліб і мала баіцца людзей.
Тую хату і нават сядзібу, дзе бусел уладкуе свае гняздо, можна лічыць шчаслівай, а Пярун ніколі не ўдарыць нават паблізу гнязда.
Беларусы шануюць бусла як карыснае стварэнне, якое нішчыць жаб, змей і вужоў. Але і баяцца іх. Калі чалавек разбурыць буслянку, яны адпомсцяць. Пралятаючы паблізу вясковых сядзібаў, яны могуць распаліць пажар, кінуўшы на дах стадолы ці хаты запаленую галавешку, або нават уторкнуць яе пад страху.

Наверх

Волаты

Першымі людзьмі на нашай зямлі былі велікалюды — волаты. Гэта такія вялізныя людзі, што цяперашнія нават ім да калена не дасталі б. Найглыбейшыя рэкі ім не вышэй як да калена былі. Галовы ў іх былі, як цэбры. Ідзе волат праз лес, возьме за верх агромністую сасну, вырве з карэннем і папiраецца ёю, як кіем.
Волаты папракопвалі рэкі, панасыпалі горкі ды параскідалі ўсюды па свеце вялізарныя камяні, якія і цяпер трапляюцца дзе-нідзе на полі ці ў лесе. Яны, бывала, набяруць камення, ды пачнуць шыбаць утору так, што яно з вачэй хаваецца. А як пойдуць барукацца ці біцца ды пачнуць рваць дуб’ё, дык аж зямля стогне. Волаты павытоптвалі зямлю, пааралі яе карчамі так, што на тых месцах стаяць азёры і рэкі.
Не было на зямлі нікога, хто б мог з волатамі памерацца сілаю. От яны смела хадзілі сабе ды сваволілі. Ведама, калі хто нікога не баіцца, то ён заўжды пачне дурэць, пачне рабіць ліха. Так і тыя волаты пачалі губіць на зямлі жывёлу і ўсялякую расліну, а ў неба шыбаць каменнем. Хацелі нават з Багамі дужацца.
За тое Бог і пакараў волатаў. У адных адняў розум, так што яны пачалі лбамі разбіваць каменныя горы. Разгоніцца той волат, бы баран, ды як рэзнецца лбом аб камень, дык мазгі і пацякуць, а ён сам зваліцца на зямлю, патрапеча трохі нагамі ды й дух вон.
Частку волатаў, якія пайшлі супраць Багоў, Белбог закляў: «Быць вам дужымі і стаяць вякамі, а плады вашы будуць свінні есці». I ператварыў іх у дубы.
Астатніх абярнуў у малых ды кволых людзей, якія і цяпер жывуць.
Сын апошняга сляпога волата ўбачыў нашага чалавека, які араў зямлю, узяў яго на далонь разам з валамі і сахою, прынёс да бацькі і пытае;
—  Што гэта за чарвяк такі зямлю точыць? А банька яму ў адказ:
—  Наша пакаленне ўжо гіне, а гэта новыя людзі, што пасля нас застануцца.
Загінула пакаленне волатаў, толькі адзін яшчэ доўга валачыўся па свеце, але ён ужо быў сляпы, таму насіў у сябе на карку нашага чалавека, каб той яму дарогу паказваў. Аднаго разу зачапіўся гэты волат за прыгорак і як грымнуў, бы сасна на зямлю, дык і сам разбіўся на кавалкі і чалавек на шкуматы разляцеўся.

Наверх

Вырай

Дзесьці на поўдні Сусвету, за гарамі ды за марамі, непадалёку ад яснага сонца ёсць Вырай — мясціна, куды адлятаюць птушкі і душы памерлых людзей. Але не кожная душа трапляе ў Вырай, а толькі тая, якую Багі неба адзначаць. Там чалавечыя душы працягваюць жыць, не ведаючы пакутаў і гора.
Вырай — краіна вечнага святла і цяпла, цудоўных садоў і жывёл. Пры жыцці Вырай даступны толькі птушкам.
Птушкі з ўсёй зямлі ляцяць у Вырай. I з Беларусі некаторае птаства адлятае туды на зіму. Яно там жыве і расце, пакуль у нас зіма. Таму тая старана і на-зываецца Выраем, што птушкі раяцца толькі там. Птаства жыве ў Выраі толькі зіму, а на лета зноў вяртаецца да нас.
Птушак, як і людзей, Бог дзеліць на добрых і ліхіх. Як душы ліхіх людзей ніколі не трапляюць у Вырай, так і ліхія птушкі сланяюцца па зямлі, забіваюць іншых, ды, нарэшце, самі дзе-небудзь гінуць.
Добрыя ж птушкі жывуць лецечка тут, у нашых гаях, цешаць добрых людзей. Так Белбог загадаў: каб птушкі пелі, шчабяталі ды радавалі сэрцы людзей. Як пачне халадаць, яны ляцяць у Вырай, дзе таксама спяваюць ды цешаць душы людзей. Вялікі грэх забіваць тых птушак, якія восеню адлятаюць у Вырай.

Наверх

Легенды озера Нарочь на беларусском языке

Легенды возера Нарач на беларускай мове

Шмат месцаў на зямлі вядзьмарскіх і загадкавых, але край азер, лясоў і балот – заўседы таямніца, натхненне, казка.

Без легенд і казак, народжаных народам Нарачанскага краю, не будзе аповяд пра яго поўным. Толькі аб самім возеры Нарач захавалася некалькі легенд.

Адна з іх распавядае пра тое, што даўным-даўно ніякіх азер тут не было. Стаяў усюды глухі, дрымучы лес. У лесе, у хатцы жыў ляснік са сваей дачкой. Дачка была дзіўнай прыгажуняй з доўгімі бялявымі, як лен, валасамі.

Дачуўшыся аб незвычайнай прыгажосці дзяўчыны, да яе прыязджалі сватацца жаніхі. Але Нара, так звалі прыгажуню, усім адмаўляла. Яна ўжо любіла моцнага і адважнага юнака, які, да таго ж быў майстрам на ўсе рукі.

Аднойчы летам, у ліку іншых падарункаў, юнак падарыў Наре люстэрка, са словамі: «Беражы яго, яно чароўнае, яно адліта з рудниковых пясчынак. У яго празрыстай глыбіні ты зможаш убачыць свой лес». Тады Нара зазірнула ў люстэрка і ўбачыла: яснае чыстае неба, возера колеру неба, хвалі закіпае стромкія і чайка над вадою лунае.

Але ў той момант нішто не прадвяшчала дрэннага каханым, і Нара нічога не зразумела з свайго бачання. Лета прайшло, наступіла восень, яна-то і прынесла бяду. Слугі аднаго з мясцовых багацеяў наляцелі ў хатку лесніка, яго забілі, а дачка схапілі і адвялі да гаспадара.

Плакала Нара і чакала дапамогі ад каханага. І дапамогу прыйшла. Юнак прабраўся ў палац, забіў ненавіснага пана, але прачнулася варта… Ускочыўшы на коней, любасныя паспрабавалі сысці ад пагоні, а яна ўсе бліжэй і бліжэй, і вось ужо наганяе. Юнак адправіў Парушэння ў бок яе дома, а сам адвеў пагоню.

Прымчалася дзяўчына на кані да таго месца, дзе быў яе з бацькам дом, і ўбачыла толькі папялішча. У знямозе апусцілася яна на зямлю і стала чакаць жаніха. Шмат прайшло часу, а юнак усе не з’яўляўся. І тады успомніла Нара пра люстэрка, зазірнула ў яго і ўбачыла – ляжыць на ўзгорку цела забітага юнакі, варта над ім верны конь ды крумкач кружыць. У жаху выпусціла дзяўчына люстэрка…

Таксама існуе іншая легенда ўзнікнення возера Нарач:

Калісьці на беразе вялікага возера з крыштальна-празрыстай вадой жыла дзяўчына Нара. На заходзе любіла яна сядзець ля вады на пяшчаным беразе і спяваць, падыгрываючы сабе на арфе.

Аднойчы песні Нары пачуў пан, стары ўдавец, і захацелася яму ўзяць дзяўчыну ў жонкі. Але ў Нары быў жаніх, і яна адмовілася. Тады слугі забілі хлопца, а дзяўчыну прывялі ў панскія харомы.

У ноч перад шлюбам Нара падпаліла палац і паспрабавала ўцячы. На беразе яе нагнала палацавая ахова. Калі Нара зразумела, што ад пагоні не сысці, кінулася ў ваду.

З таго часу і называюць возера яе імем — Нара або Нарач.

Яшчэ адна легенда распавядае пра тое,

​што даўным-даўно азер тут не было, а стаяў густы дрымучы лес. У лесе ў хатцы жыў ляснік са сваей прыгажуняй дачкой. Многія прыязджалі да яе сватацца, але яна любіла адважнага і моцнага юнака, які да таго ж быў майстрам на ўсе рукі.

Аднойчы юнак падарыў сваей каханай люстэрка і сказаў: «Беражы яго, яно чароўнае і адліта з крынічных пясчынак, у ім ты ўбачыш свой лес.» Калі дзяўчына зазірнула ў люстэрка, то ўбачыла возера колеру неба і чайку, самотна парящую над хвалямі, але яна нічога не зразумела з гэтага бачання.

Аднойчы багаты памешчык паляваў у тых месцах, убачыў прыгажуню Галіну і загадаў сваім слугам даставіць яе ў яго замак. Каханы паспяшаўся на дапамогу. Забіўшы ненавіснага пана, маладыя сабраліся бегчы, але прачнулася вартавога, і юнак, загадаўшы Галіне схавацца, адвеў пагоню.

Доўга чакала дзяўчына свайго жаніха, але так і не дачакалася. Успомніўшы пра люстэрка, яна зазірнула ў яго і ўбачыла ляжачага на зямлі юнака. У роспачы выпусціла дзяўчына люстэрка і там, дзе ўпалі серабрыстыя аскепкі, зазіхацелі возера: з самага вялікага ўтварылася возера Нарач, сама ж дзяўчына ператварылася ў чайку, якая да гэтага часу кружыць над вадой і кліча свайго каханага.

Іншая легенда абвяшчае,

што не было Нарачы тут, не было Баторына і Мястра. Не было гэтых бялявых прыбярэжных бяроз, крыку чаек і выбеленых стагоддзямі аблокаў. Была толькі гінула, чорная зямля, як і яе ограбленная лес. І жыла на гэтай зямлі непрыгожая, як і сама зямля, дзяўчына Аленка. Але душой была Аленка святлей за самы белы дзень – столькі непрыкметнага хараства таілася ў ей.

Радаваліся дабрыні дзяўчыны простыя людзі, не раз сушыла яна слезы іх горкіх няшчасцяў. І ўсім сэрцам палюбіў непрыгожую дзяўчыну хлопец-прыгажун. Толькі сярод людзей былі і злыя людзі. Яны дакаралі, павучалі яго: «Не трэба мець вачэй, каб бачыць, якая непрыемная твая выбранніца».

Захліснула пакутай, смуткам параненае сэрца. Да рассветных зорь хлопец насіў па зямлі чорную смутак, і яна лілася з сэрца журботнай, сумнай песняй. І столькі непадробнага пачуцця было ў яе простых словах, столькі жадання надзяліць прыгажосцю ўвесь свет! Не магла песня не крануць сэрца добрага чараўніка. І ен, расчувствовавшись ею да слез, вырашыў дапамагчы бядзе юнакі: падараваў яму чароўнае люстэрка.

Посмотрелась ў люстэрка Аленка – прыгажуняй стала. Пасвятлела на чорнай зямлі ад яе дзіўны прыгажосці. У сведкі іх шчасця склікаў юнак ўсіх добрых людзей. Упершыню яго сэрца спявала пра шчасце. Аднак нядоўгім было яно.

Пачуў пра цуд князь з палаца. Зайздрасцю засвяціліся хітрыя вочы, калі прыгажуня пераступіла княскі парог. Гэта скарб за ўсе мае даражэй, — толькі і сказаў князь. Закаханых разлучылі. Праклінаючы сваю прыгажосць, жорстка пакарала ў палацы князя чароўнае люстэрка дзяўчына: разбіла яго, і ў шумным радасным гомане прыснуло яно дробнымі асколкамі-пырскамі. І там, дзе ўпалі асколкі, імгненна з’явіўся крыніца, забілася паспяхова і бурна.

Пад хвалямі, празрыстымі і светлымі, як само каханне, хаваў ен княскі палац. А калі пенныя хвалі супакоіліся, вачам людзей адкрыўся цуд: раскінулася перад імі вялізнае блакітнае возера. І тыя, хто глядзеўся ў яго, прыгажэлі душой і сэрцам. А Нарач – значыць, названая хлопца, кажуць людзі. У кожнай казцы прыгажосць і каханне, каханне і трагедыя…

Яшчэ адна легенда расказвае,

што даўным-даўно ў гэтых цудоўных маляўнічых месцах жылі працавітыя, адкрытыя душой і сэрцам, людзі. Беражліва і з любоўю ставіліся да лясоў, азераў, лугах і палях, як да сваей роднай маці, якая іх выпестовала і ўзгадавала. Разумелі мову птушак і звяроў, шолах лісця і травы, плескат азерных хваль.

У гэтым Богам береженом краі, на ўскрайку густога лесу, стаяла весачка, у якой жыла дзяўчына-прыгажуня, быццам бы народжаная сонцам. Імя яе было Нара. Многія аглядваліся на яе, ды толькі сэрца Нары было аддадзена адзінаму каханаму чалавеку – Рочу. Рочь – хлопец высокі, стройны, моцны, працавіты. Бог надзяліў яго добрай, светлай душой і чароўным дарам майстраваць прадметы, якія валодаюць цудадзейнай сілай.

Вельмі ен любіў сваю Парушэння, дня не мог пражыць без яе. Моцна хацелася Рочу зрабіць каханай якой-небудзь незвычайны цудоўны падарунак. Дзе б ен не быў: у лесе, на недалекай речушке, у полі – адусюль прыносіў дадому чароўныя кропелькі расы і крынічныя пясчынкі, якія свяціліся першымі праменьчыкамі сонца, пераліваліся колерамі вяселкі, месяцовым водбліскам ракі. І калі кропелек-пясчынак сабралася шмат, Рочь адліў з іх цудоўнае люстэрка, якое стала валодаць цудадзейнай сілай – магло прадказваць лес чалавека.

Аднойчы, на чароўную купальскую ноч падарыў Рочь сваей каханай Наре гэта цудоўнае люстэрка, сказаўшы: « Беражы яго, яно чароўнае, у ім ты можаш убачыць тое, што чакае цябе наперадзе!» Паглядзеўшы ў яго, дзяўчына ўбачыла вялікае возера колеру блакітнага неба і самотна парящую чайку над ім, але нічога не зразумела з гэтага бачання.

Скончылася дзівосная Купальская ноч, маладыя хлопцы і дзяўчаты разыходзіліся па хатах і ў гэты час адкуль ні вазьміся з«явіўся на беразе возера страшны Змей. З чужых краеў приползло цуд брыдкае, страшыдла рагатая. Спадабалася яму чароўнае возера ў бурштынавых берагах і ен пасяліўся ў ім. Счарнеў возера, высахлі лесу на берагах яго, нават сонейка не з»яўлялася з-за чорных аблокаў. Стала змрочна, няўтульна, страшна ў гэтых краях.

З таго часу пачалі знікаць мясцовыя прыгажуні: птушкі паляцелі, танцорки, майстрыхі лепшыя. Пойдзе да возера якая-небудзь, таму не вяртаецца. У многія дамы прыйшла бяда. Пайшлі чуткі, што вадзяны Змей, якога празвалі Горебедом, дзяўчат забірае да сябе ў возера на забаву.

Адзін раз у годзе, у летнюю купальскую ноч, калі поўню. залівае возера срэбным святлом, Змей выпускае сваіх нявольніц да ўзыходу сонца. І водзяць яны карагоды, ткуць-вышываюць, гуляюць на дудочках, ды песні спяваюць сумныя. І так тужліва-жаласліва яны выводзяць мелодыю сваімі пяшчотнымі галасамі, што людзі, не гледзячы на страшнага Змея, усе роўна прыходзяць у купальскую ноч да возера, каб паслухаць іх крыштальнае спевы.

Прыйшла і Нара з сяброўкамі паслухаць цудоўныя спевы. Плакалі і не заўважылі, як Змей выйшаў з вады і падкраўся да дзяўчат; схапіў самую прыгожую з іх – Вонкі – і ў ваду.

Даведаўся Рочь пра гора страшнае, кінуўся да возера, ды нічога не мог зрабіць: возера глыбокае, дзе знаходзіцца пячора Змяя – не ведае. Тады змайстраваў ен сабе гуслі чарадзейныя, са звонкімі струнамі; стаў гуляць так, што зямля скалыналася, падымаліся вялікія хвалі, возера выходзіла з берагоў.

Не стала нідзе спакою ад гэтых гукаў Змяю Горебеду. І выйшла пачвара з вады, і крыкнуў Рочь:

— Вярні мне маю нявесту, Парушэння каханую, а сам выбірайся з гэтых месцаў!

— Калі хочаш атрымаць Парушэння назад, ты павінен аддаць мне свае чарадзейныя гуслі і стаць такім жа як я!

— Я павінен стаць Змеем?!

— Так! Ты прымеш мае аблічча, а я стану чалавекам, і буду жыць на зямлі, сярод людзей: буду працягваць несці зло і гора ў гэты свет.

Рочь зрабіў выгляд, што пагадзіўся на гэта. Змей адпусціў Парушэння і запатрабаваў у Rocha аддаць яму гуслі. Але ў апошні момант юнак змог ударыць па струнах з апантанай сілай. Ад пранізлівых гукаў Горебед зваліўся нежывым. І ўсе ж праклен пачвары паспела адбыцца: Рочь ператварыўся ў Змея, але душа яго засталася ранейшай: добрай і спагаднай.

Ен не губіў людзей, а дапамагаў ім. Аднойчы зімой некалькі рыбакоў праваліліся пад лед, ніхто не мог ім дапамагчы. Іх крыкі аб дапамозе пачуў Рочь. Ен выграб на беразе дзве жмені зямлі і насыпаў у возера, на гэтым цудадзейным пяшчаным востраве і выратаваліся рыбакі. З тых часоў у народзе сталі называць Роча Добродаром.

Нара не змагла перажыць расстання з каханым. Доўга плакала яна, гледзячы на падарунак Роча – чароўнае люстэрка, успамінала далікатныя сустрэчы і добрыя, крыху сумныя, вочы свайго каханага. Выпала чароўнае люстэрка з аслабелых рук, пырснула яно дробнымі асколкамі – праменьчыкамі. І там, дзе ўпалі асколкі, імгненна забілі бурлівыя крыніцы-крынічкі, напаўняючы возера светлай і празрыстай, як сама любоў Нары і Роча, вадой.

А дзяўчына ператварылася ў белокрылую чайку, якая да гэтага часу летае над азерамі, няўцешна плача і кліча свайго каханага… Імены закаханых, зліўшыся разам, далі назву возера Нарач, на берагах якога калі-то юныя Нара і Рочь святкавалі Купалле.

Непадалек ад возера Нарач размясцілася маляўнічае азярцо Знак, якое ўтварылася на месцы, дзе Змей Добродар браў зямлю. А там, дзе гэтая зямля лягла, з’явіўся востраў – Востраў Змяя Добродара.


  • Рассказ про воздух 2 класс окружающий мир коротко
  • Рассказ про воду для 2 класса по окружающему миру о красоте своими словами
  • Рассказ про воду 2 класс окружающий мир рабочая тетрадь 1 часть
  • Рассказ про воду для 2 класса окружающий мир короткие
  • Рассказ про водяного для детей