Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Класная гадзна радзмы край мой беларусь! мэта: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучня. задачы: адукацыйныя: актуалзаваць веды вучня пра дзяржаную смволку рэспублк

Класная гадзіна «Радзімы край мой – Беларусь!»

Мэта: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў.

Задачы:

адукацыйныя: актуалізаваць веды вучняў пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, пра дасягненні краіны ў вобласці навукі, культуры, спорту, пашырыць уяўленні пра Вялікую Айчынную вайну, знакамітых землякоў;

развіваючая: ствараць умовы для развіцця маўлення, памяці, мыслення, цікаўнасці;

выхаваўчыя: спрыяць выхаванню павагі да традыцый свайго народа, пачуцця гонару за сваю краіну, за свой народ.

Чаканыя вынікі: павышэнне цікавасці малодшых школьнікаў да гісторыі і духоўных традыцый свайго народа.

Форма: вусны часопіс з прымяненнем ІКТ

Метады: расказ-гутарка; наглядна-вобразны прэзентацыя.

Дыдактычны матэрыял і абсталяванне: выстава кніг і ілюстрацый на тэму «Радзімы край мой – Беларусь!»; ноўтбук, мультымедыйная ўстаноўка, магнітафон; прэзентацыя.

Папярэдняя праца: адбор матэрыялу для сцэнарыя класнай гадзіны; падрыхтоўка сцэнарыя; стварэнне прэзентацыі «Радзімы край мой – Беларусь!», падрыхтоўка масак для інсцэніроўкі.

Ход мерапрыемства

Настаўнік. Добры дзень, паважаныя сябры!

Я сардэчна ўсіх вітаю

І на класную гадзіну запрашаю.

Бачу,што ўсе гатова,

Значыць,трэба пачынаць.

Практыкаванне Сурвэткі.

На вашых сталах ляжаць папяровыя сурвэткі. Вазьміце, калі ласка, па адной і згарніце яе напалову любым спосабам. Адарвіце з любога краю вугалок. Згарніце яе яшчэ раз напалову і зноў адарвіце кавалачак з любога вугалка. Згарніце ў трэці раз напалову і зноў адарвіце. А цяпер разгарніце і прадэманструйце тое, што ў вас атрымалася.

Наўрад ці знойдзецца пара сурвэтак, на якіх паўтараецца малюнак. Як вы думаеце, чаму мы атрымалі такі вынік?

Дзеці адказваюць.

Настаўнік. Кожны чалавек унікальны, ён валодае толькі яму уласцівымі якасцямі. Але, нягледзячы на ​​тое, што мы такія розныя, многае нас аб’ядноўвае.

Як вы лічыце, што можа аб’ядноўваць нас з вамі?

Адказы дзяцей.

Настаўнік. Так, усе мы – жыхары выдатнай краіны. Наша Радзіма – Рэспубліка Беларусь. Мне б хацелася нашу сённяшнюю сустрэчу назваць «Радзімы край мой – Беларусь!» (Слайд 1)

Вучаніца. (Слайд 2)

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Вучань. (Слайд 3)

Мяжуе з Польшчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына, жыццё тваё і гонар твой.

Вучаніца.

I ты яе запомні імя,

як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь! (Слайд 4)

Настаўнік.  У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Што ж абазначае слова “Радзіма”?

Адказы вучняў.

Радзіма – гэта шчасце, Радзіма – гэта рай,
Радзіма – гэта песні, што льюцца з краю ў край.
Радзіма – гэта сонца, зямля ў зіхценні рос.
І любім мы Радзіму, яна – наш светлы лёс.

Настаўнік. (Слайд 5)

Зараз я вам раскажу адно паданне.

Ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць – нехта спявае.

Прыслухаўся першы:

— Відаць, жаўрук.

— Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

Дык гэта ж зямля наша беларуская спявае”

Выконваецца песня Саўка ды Грышка”

Настаўнік. Беларусь — еўрапейская дзяржава — зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi. Вакол нас — карагод краiн: Расiя, Украiна, Лiтва, Польшча. Беларусы здаўна жывуць мудрымi запаветамi прашчураў: «Сонца — на ўсiх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое».

Дэманстрацыя відэафільма 1.

Наша Рэспубліка Беларусь – незалежная дзяржава і мае свае сімвалы. Дзяржаўны герб, дзяржаўны сцяг і дзяржаўны гімн. Мы павінны ведаць свае сімвалы і адносіцца да іх з павагай і гонарам, як сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны.

Дэманстрацыя відэафільма 2.

Настаўнік. Кожны ведае, што бусел (Слайд 6 ) — таксама сімвал роднай Беларусі. Над зялёнымі палямі, над векавымі пушчамі, над зялёнымі лугамі, над блакітнымі стужкамі рэк, над люстэркамі незлічоных азёр лунаюць белакрылыя буслы. Таму нашу краіну называюць зямлёй пад белымі крыламі.

Вучань. (Слайд 7)

Над прасторай сінявокай Беларусі

Пралятаў з калыскай у дзюбе бусел.
Аглядаў лясы ён і палеткі,

У калысцы нёс матулям дзетак.
Нас таксама ён прынёс на Беларусь,

Кожны з нас – патомны беларус.
Ведайце ўсе, я ганаруся тым,

Што нарадзіўся ў Беларусі!

Настаўнік. Мая Беларусь…Па нашых землях тапталiся ворагi. Прыходзiлi да нас з мячамi, з ружжамi i гарматамi, на танках i самалётах. Нiшчылi людзей, палiлi хаты, гарады, адбiралi скарбы.

Нiколi i нiкому не ўдавалася зняволiць вольналюбiвы народ. Званы Хатынi (Слайд 8), мемарыял у Брэсцкай крэпасцi-герой нагадваюць жывым: «Людзi! Помнiце! Не дапусцiце новай бойнi

Вялікую цану заплаціў беларускі народ за сваю свабоду. Загінуў кожны трэці беларус у гады Вялікай Айчыннай вайны. (Слайд 9)

У памяць аб загінуўшых у час вайны ўзведзены мемарыялы славы, помнікі, на брацкіх могілках ніколі не вянуць кветкі.

Крысціна і Ваня да дня вызвалення горада Крычава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў склалі верш і зараз вам прачытаюць.

Настаўнік. Памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваімі справамі, думкамі, паводзінамі мы павінны быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Светлая памяць усім воінам, якія абаранялі нашу Радзіму і далі магчымасць роднай краіне стаць самай прыгожай у свеце.

Выконваецца папуры ваенных песень.

Настаўнік. Галоўны скарб нашай краіны — ЛЮДЗI! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаў. Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну.

Полацк даў Беларусі і ўсяму свету шмат выдатных людзей. Наш народ заўсёды будзе памятаць імёны асветніцы Еўфрасінні (Слайд 10), першадрукара Францыска Скарыны і славутага паэта Сімяона Полацкага…

Вучань.

Дрыжыць прастор нябес грамовых,

У родны край ідзе вясна.
Я зноў пра мову, зноў пра мову —

Яна, як маці, у нас адна.
Каб белы свет не здаўся вузкім,

Каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову беларуску,

Любіце з кожным днём мацней.
У ёй абсяг багроў былен
ных і поля мудрая душа.
То мова доктара Скарыны,

То мова дзеда Талаша.
Яна — жыцця першааснова,

Яна – стагоддзяў зорны дым.
Калі забудзем, згубім мову,

Што скажам праўнукам сваім? (Л. Дайнэка)
Настаўнік. (Слайд 11). Сёння кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа ганарыцца дасягненнямі сваёй краіны ў эканоміцы: Беларусь лідзіруе ў СНД па вытворчасці тэлевізараў халадзільнікаў, тканіны і абутку, займае першае месца па вытворчасці на душу насельніцтва цукру-пяску.

Галоўным у развіцці гаспадаркі стаў выраб машын. Іх выпускаецца многа і самых разнастайных. Гэта – грузавыя аўтамабілі, станкі, прыборы, трактары, тэхніка для сельскай гаспадаркі. На дарогах можна бачыць шматтонныя грузавікі – прадукцыю беларускіх заводаў.

Беларусь мае высокія дасягненні ў спорце, навуцы, мастацтве. Можна кожнаму беларусу ганарыцца поспехамі спатсменаў (Слайд 12), трыумфам юных артыстаў на Еўрабачанні. (Слайд 13)

Беларускі народ склаў велікую колькасць казак. З дзіцячых гадоў казкі вучаць чалавека адрозніваць дабро ад зла, праўду ад крыўды.

З маленства знаёмімся не толькі з народнымі казкамі, але і з казкамі беларускіх пісьменнікаў: Якуба Коласа, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Якімовіча.

Сёння вы ўбачыце вершаваную казку Міколы Гамолкі «Мядовая хвароба».

Інсцэніроўка казкі Міколы Гамолкі «Мядовая хвароба».

Танец кветак. Вылятаюць пчолкі. Танец пчолак. Пчолы збіраюць мёд: падлятаюць то да адной кветкі, то да другой, нахіляюцца над імі.

Настаўнік. Рана-раненька пчала пакідала вулей, заспявала-загула, каб усе пачулі.

1 пчала.

Жу-жу-жу, жу-жу-жу (аблятае кветачку).

Я без справы не сяджу. Жу-у (збірае з кветак мядоку збаночак).

2 пчала.

Палячу я на лужок (паказвае рукой на лужок).

Потым — на палетках.

І збяру духмяны сок з самых лепшых кветак (паказвае кветкі, а потым збірае мядок у кубак).

3 пчала. 

Жу-жу-жу, жу-жу-жу (аблятае кветачку).

Я над кветкамі кружу. Жу-у (збірае мядок у шклянку).

Гучыць музыка. Выходзіць мядзведзь. Падыходзіць да бочкі з мёдом. Лезе за мёдам. Пчолы ляцяць на мядзведзя, кусаюць яго. Мядзведзь раве і падымае лапу. Пчолы разлятаюцца.

Настаўнік. У мядзведзя Патапа забалела лапа.

Мядзведзь. Ой, пячэ! Трываю ледзь (перавальваецца з нагі на ногу, махае лапай, раве).

Настаўнік. На ўвесь лес раве мядзведзь. Мыш кавала недзе блізка, дык прыбегла першай ліска і бядуе.

Бяжыць ліска.

Ліса. 

Ой, кумок, дзе ж ты лапу так апёк?

(Спагадліва аглядае мядзведзеву лапу).

Трэба пер’ем аблажыць — і нічога — будзеш жыць!

(Гладзіць мядзведзя, шукае пер ‘е).

Гучыць музыка. Выходзіць воўк, падыходзіць да мядзведзя, аглядвае лапу.

Настаўнік. Воўк спяшаўся, аж узмок, паглядзеў на той апёк, кажа.

Воўк. 

Пацярпі крыху! (Лашчыць мядзведзя).

А я ў аптэку пабягу, і ўздыхнеш з палёгкай, можа, можа націранне дапаможа. (Усміхаецца, дае цукерку, выбягае).

Гучыць музыка. Выходзіць вожык з кошыкам і кійком. Абыходзіць мядзведзя, які сядзіць і плача ад болю.

Настаўнік.

Вожык, глянуўшы на лапу (глядзіць праз акуляры), супакойвае Патапа.

Вожык.

Сапраўды, апухла дужа, ды не вешай галавы!

Прынесу табе я, дружа, ліст трыпутніку — травы (шукае травы).

З ‘яўляецца бусел.

Бусел. Ты жывы яшчэ, Патап? (Дзюбаю дакранаецца да мядзведзя.)

Мядзведзь. Ой, памру! (Раве, качаецца па падлозе.) Трываю ледзь!

Настаўнік. Тут прыбеглі зноў звяры — клапатлівыя сябры. Прыняслі для ратавання : пер’е, зёлкі, націранне…

(Выбягаюцьусе звяры: ліса з пер ‘ем, воўк са шклянкай, вожык з лісцем.)

Бусел кажа ім.

Бусел.

Не трэба шкадаваць яго, глядзець!

Я мядзведзя бачыў з неба, біўся з пчоламі мядзведзь.

Усе (глядзяць адзін на аднаго, перагаворваючыся).

Біўся з пчоламі мядзведзь… Ой!..

Бусел.

Ёсць такі жыццёвы ўрок: атрымаеш, што, заробіш, — у Патапа не апёк, а мядовая хвароба!

Настаўнік. 

I раве — чуваць далека: мёд яму вылазіць бокам!

Мядзведзь раве. А ўсе звяры разыходзяцца, прыгаворваючы: «Мёд яму вылазіць бокам».

Вучаніца. ( Слайд 14)

Слаўлю я свой край любімы, незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь.

Вучань.

Залацістыя прасторы, незлічона ясных зор,
Рэкі, ціхія азёры, галасісты шумны бор!

Вучаніца.

Ты нас ласкай атуліла,

І я ў шчасці гавару:
Як ты сэрцу майму міла,

Дарагая Беларусь! (П. Броўка)

Гучыць песня А. Агурбаш “Белая Русь” у выкананні Дубавай А.У.

Дэманстрацыя відэафільма 3.

Настаўнік. Мы жывем у вялікай і прыгожай краіне Рэспубліцы Беларусь. Вы шмат аб чым даведаліся на нашай класнай гадзіне і яшчэ шмат аб чым даведаецеся. Я хачу, каб вы любілі сваю краіну, ганарыліся сваім родным куточкам зямлі і праслаўлялі яе сваімі поспехамі.

Публикации в научно-методическом журнале «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа»

2021/2022 учебный год

Нормативные правовые документы и инструктивнометодические материалы, регулирующие деятельность I ступени общего среднего образования

Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «Об организации образовательного процесса при изучении учебных предметов и проведении факультативных занятий в учреждениях общего среднего образования в 2021/2022 учебном году». – 2021, № 8.

Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізацуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. – 2020, № 9.

Образовательный стандарт начального образования. – 2019, № 2.

Перечень документов, обязательных для ведения отдельными педагогическими работниками учреждений общего среднего образования. – 2018, № 1.

Учебные программы:

Навучанне грамаце. I клас. – 2021, № 4.

Программы факультативных занятий:

У краіне знаёмых незнаёмцаў. III–IV класы. – 2019, № 1. Будущее начинается сегодня. III (IV) класс. – 2020, № 7.

Учебно-методическое обеспечение образовательного процесса

Введение в школьную жизнь

Францевич И.П. Аспекты готовности ребенка к обучению в I классе. – 2020, № 8.

Тихончук Т.А. Здоровье первоклассников в режиме дня. – 2021, № 8.

Обучение грамоте

Тиринова О.И. Образцы написания элементов, букв и их соединений по новым прописям (I класс). Демонстрационный материал. – 2018, № 5–12; 2019, № 1–4 (цветная вклейка).

Кунцевич А.С. Использование логопедических пятиминуток на уроках обучения грамоте в I классе. – 2019, № 9 (приложение «Школа педагогического мастерства»).

Косякова Н.В. Обучение письму. I класс. Строчная буква п. – 2019, № 9.

Навучанне грамаце

Свірыдзенка В.І, Цірынава В.І. Навучанне грамаце. I клас. Навучанне чытанню. Навучанне пісьму. – 2021, № 4–6, 8–12; 2022, № 1–4.

Тиринова О.И., Свириденко О.И. Весёлые буквы. Дидактический материал к урокам «Обучение грамоте», «Навучанне грамаце». – 2020, 2021, № 1–12.

Беларуская азбука: цикл анимационных фильмов Национальной киностудии «Беларусьфильм». – 2017–2021.

Якімовіч А. Вучым азбуку. – 2020, № 12 (ШПМ).

Математика

Урбан М.А., Муравьева Г.Л., Гадзаова С.В., Копылова С.А. Новый УМК по математике для I класса (2019 г.). Методические рекомендации к урокам. – 2019, № 7–12; 2020, № 1–4.

Урбан М.А., Муравьева Г.Л., Гадзаова С.В. Новый УМК по математике для II класса (2020 г.). Методические рекомендации к урокам. – 2020, № 8–12; 2021, № 1–3.

Урбан М.А., Муравьева Г.Л., Гадзаова С.В. Новый УМК по математике для III класса (2021 г.). Методические рекомендации к урокам. – 2021, № 8–12; 2022, № 1–4.

Урбан М.А., Брановец Т.В. Уравнения и неравенства с переменной в содержании начального математического образования. – 2019, № 4.

Головач Е.В. Математика. I класс. Число и цифра 9. – 2020, № 11.

Орлова Е.В. Математика. I класс. Закрепление. Решение задач изученных видов. – 2020, № 11.

Косякова Н.В. Математика. II класс. Периметр прямоугольника (квадрата). – 2021, № 2.

Валуева И.Н. Математика. II класс. Табличное сложение и вычитание с числом 4 с переходом через десяток. – 2021, № 7.

Побудей Л.А. Математика. II класс. Табличное сложение и вычитание с числом 5 с переходом через десяток. – 2021, № 7.

Иванюшина С.А. Математика. II класс. Табличное сложение и вычитание с числом 5 с переходом через десяток. – 2021, № 7.

Бугайчук Т.А. Математика. III класс. Решение уравнений на основе взаимосвязи между компонентами и результатами действий умножения и деления. – 2020, № 12.

Домаш В.М. Матэматыка. III клас. Пісьмовае множанне з пераходам праз разрад двухзначных і трохзначных лікаў на адназначны лік. – 2021, № 3.

Лизунова Н.А. Математика. III класс. Простые задачи на увеличение числа в несколько раз. – 2021, № 7.

Беларуская мова

Свірыдзенка В.І. Беларуская мова. II клас (для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання). Новы вучэбны дапаможнік (2020 г.). Урокі па новай вучэбнай праграме. – 2020, № 8–12; 2021, № 2021, № 1–4, 9.

Мурашка Н.У., Шылава А.С. Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве на ўроках беларускай мовы ў I класе як сродак фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнiкаў (2020, № 9). Выкарыстанне інтэнсіўных адукацыйных тэхналогій пры вывучэннi скарагаворак на ўроках беларускай мовы ў I класе (2021, № 8).

Арыновіч А.А. Праца па засваенні слоўнікавых слоў: актывізуем зацікаўленасць вучняў. – 2021, № 1.

Меша С.Л., Судакова В.Г. Выкарыстанне камп’ютарнай гульні на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах. – 2021, № 2.

Кавалеўская Н.І. Практыкаванні са слоўнікавымі словамі (для школ з рускай мовай навучання). – 2021, № 4.

Валуева І.М. Беларуская мова. III класс. Тэма тэксту. – 2021, № 7.

Копыл А.Л. Беларуская мова. IV класс. Тэкст-разважанне. – 2021, № 7.

Якімовіч А. Вывучаем буларускі правапіс. IV клас. Дзеяслоў. – 2021, № 6 (ШПМ).

Русский язык

Антипова М.Б. Русский язык. II класс (для учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения). Новый УМК (2020 г.). Методические рекомендации к урокам. – 2020, № 8–12; 2021, № 1–3.

Тиринова О.И. Каллиграфическое письмо. II–IV классы. Образцы написания букв русск. и бел. алфавита, соединений букв (разлиновка в широкую линейку). Демонстрационный материал. – 2019, № 5–12; 2020, № 1–12; 2021, № 1–8 (цветная вклейка).

Тиринова О.И. Интерактивная демонстрация написания букв русского и белорусского алфавитов для II–IV классов (письмо в широкую линейку тетради) – 2019, № 5–12; 2020; 2021 (электронное приложение).

Голованова И.Б. Словарные диктанты на каждый урок. – 2018. – № 12.

Носикова Н.А. Уроки развития речи с мультимедийной поддержкой. – 2020, № 1–2.

Губарь Н.А., Сташелевская В.Э. Русский язык. III класс. Непроизносимые согласные в корне слова. – 2020, № 11.

Тетерук Н.И. Русский язык. III класс. Фразеологизмы. – 2020, № 11.

Беляк Н.А. Русский язык. III класс. Приставка как часть слова. Алгоритм нахождения приставки. – 2020, № 12.

Бугайчук Т.А. Русский язык. III класс. Имена существительные одушевлённые и неодушевлённые. – 2021, № 12.

Авсюк Л.А. Русский язык. III класс. Второстепенные члены предложения. – 2021, № 7.

Литературное чтение

Стремок И.М., Куцанова Т.С., Воропаева В.С. Литературное чтение. IV класс. Уроки по новому учебному пособию. – 2020, № 6, 8–12; 2021, № 1–4.

Ковалевич С.В. Литературное чтение. III класс. Обобщающий урок по разделу «Красива птица пером, а человек – делом». – 2020, № 4.

Трацевская Е.В., Тишалович С.И. Компетентностно-ориентированные задания на уроках литературного чтения в III классе. – 2020, № 4.

Сягло И.В. Литературное чтение. II класс. Е. Чарушин «Страшный рассказ». – 2021, № 4.

Иванова И.В. Литературное чтение. II класс. Два жадных медвежонка. – 2021, № 7.

Побудей Л.А. Литературное чтение. III класс. Лиса и журавль. – 2021, № 7. Копыл Е.Л. Литературное чтение. IV класс. Былина «Вольга и Микула». – 2021, № 7. Корсикова С.В. По страницам сказок Х.К. Андерсена. Урок внеклассного чтения. IV класс. – 2021, № 4.

Лазарева О.Ю., Фролова Т.В. С Незнайкой в ХХІ век. Путешествие по страницам книг Н. Носова. – 2021, № 6.

Помяловская Н.Л. Проверочные тесты по внеклассному чтению. – 2021, № 3.

Літаратурнае чытанне

Жуковіч М.В. Літаратурнае чытанне. IV клас. Новы вучэбны дапаможнік. Метадычныя каментарыі да ўрокаў. – 2018, № 7–12; 2019, № 1–4.

Жуковіч М.В. Пазакласнае чытанне. II–IV класы. – 2019, № 8–12; 2020, № 1–4.p

Кучык А.А. Літаратурнае чытанне. III клас. Беларуская народная казка «Лёгкі хлеб». Прыказкі пра адносіны да працы. – 2020, № 2.

Васілеўская А.С., Яскевіч К.М. «Чытанка для ласункаў». Урок пазакласнага чытання ў IV класе. – 2020, № 11.

Санюк А.М. Любі, шануй і ведай беларускую казку. Літаратурная гульня для III–IV класаў. – 2021, № 1.

Мурашка Н.У., Шылава А.С. Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве як сродак фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнiкаў: урокі літаратурнага чытання ў II класе. – 2021, № 4.

Человек и мир

Цитович И.Н. Человек и мир. I класс. Изменения в жизни домашних животных весной. Труд людей весной. – 2020, № 2.

Жук М.И. Человек и мир. II класс. Птицы. – 2020, № 1.

Лизунова Н.А. Человек и мир. II класс. Вода и её свойства. – 2021, № 7.

Авсюк Л.А. Человек и мир. II класс. Вода и её свойства. – 2021, № 7.

Захар А.Т. Человек и мир. III класс. Забота о своём здоровье. – 2020, № 3.

Иванова И.В. Человек и мир. III класс. Ориентирование по Солнцу и местным природным признакам. – 2021, № 7.

Иванюшина С.А. Человек и мир. III класс. Ориентирование по компасу. – 2021, № 7.

Марысаева М.І. Мая Радзіма – Беларусь. IV клас. Усяслаў Чарадзей. – 2020, № 10.

Русак І.П. Мая Радзіма – Беларусь. IV клас. Урокі па новаму вучэбнаму дапаможніку. – 2019, № 1–4, 7–9, 11, 12; 2020, № 1–4.

Музыка

Ковалив В.В. Музыка. I–II классы. Ноты для голоса в сопровождении фортепиано; фонограммы «плюс» и «минус»; методические рекомендации по разучиванию песен: «Гусанькі», «Мама моя милая» (2019, № 9); «Начавала ночка», «Ёлка-вясёлка» (2019, № 10); «Песня о дирижёре» (2019, № 12); «Вясенняя раніца» (2020, № 3), «Песенка о гномиках» (2020, № 5), «Где живёт музыка» (2020, № 6), «Первоклассник» (2020, № 8).

Ковалив В.В., Никитенко С.М. Элементарное музицирование: творчество и самовыражение. – 2020, № 6.

Ковалив В.В. Методические рекомендации по проведению уроков музыки II во классе. – 2020, № 9 (электронное приложение).

Трудовое обучение

Зенченко С.Б. Трудовое обучение. IV класс. Художественное вырезание из бумаги. Вытинанка «Дерево жизни». – 2020, № 2.

Факультативные занятия

Петрушенко С.А., Максюк О.В. Основы православной культуры. I класс. Факультативные занятия. Почитание родителей. Сергий Радонежский – любящий сын, почитающий своих родителей. – 2021, № 5.

Петрушенко С.А., Максюк О.В. Основы православной культуры. II класс. Отношение к семье. Уклад православной семьи. – 2021, № 2.

Петрушенко С.А., Максюк О.В. Основы православной культуры. III класс. Факультативные занятия. Ты и твои родители. Человек в кругу семьи. – 2021, № 6.

Петрушенко С.А., Максюк О.В. Основы православной культуры. IV класс. Факультативные занятия. Православная семья. Святые Пётр и Феврония – образеци супружеской любви и верности. – 2021, № 6.

Попова Т.Е. Основы православной культуры. IV класс. Факультативные занятия. Рождество Христово. – 2020, № 12.

Консультации специалистов, учителей-методистов

Дистанционное обучение. Информационные технологии

Васильева И.Н., Тихоновецкая И.П. Дистанционное обучение школьников. – 2020, № 11.

Рыбак Л.А. Stepik – платформа для организации дистанционного обучения. – 2020, № 6.

Тихоновецкая И.П. Электронная платформа ClassDojo – 2021, № 7.

Тихоновецкая И.П. Соre – конструктор интерактивных уроков. – 2020, № 7.

Пчельник Е.В. Использование чат-бота в образовании. – 2020, № 9.

Информационные технологии в образовательном процессе. – 2019–2021 (ежемесячный вкладыш «Университет педагогического самообразования»).

Организация образовательного процесса

Тиринова, О.И., Кузнецова Л.Ф. Домашние задания: работаем без перегрузки учащихся. – 2019, № 1.

Шилова Е.С. Повышение эффективности организации и выполнения домашних заданий младшими школьниками. – 2019, № 1.

Лукашенко С.Э. Разноуровневая цель как основа объективного оценивания. – 2020, № 1.

Яцкевич М.В. Тайм-менеджмент в I классе: как за 35 минут урока всё успеть? – 2021, № 8.

Ведение документации

Лочмелис М.В. Образцы оформления заданий на уроках математики. – 2021, № 8.

Одновол Л.А. Образцы оформления заданий на уроках русского (белорусского) языка. – 2021, № 8.

Организация исследовательской деятельности учащихся

Горбунова М.Б. Реализация принципа доступности при организации исследовательской деятельности учащихся. – 2019, № 5.

Методика преподавания учебных предметов

Русский язык. Беларуская мова

Трофимович Т.Г. Сопоставительный курс русского и белорусского языков – учителю начальных классов. Белорусско-русские соответствия (2020, № 3). Звуковые системы русского и белорусского языков в сравнительносопоставительном аспекте (2020, № 5). Графические системы русского и белорусского языков (2020, № 6). Фразеологические составы русского и белорусского языков в сопоставительном рассмотрении (2020, № 9). Нормы ударения в русском и белорусском языках: сравнительно-сопоставительный аспект (2020, № 10).

Трофимович Т.Г., Король К.В. Типичные произносительные ошибки в русской речи белорусов и возможности их предупреждения и коррекции. – 2021, № 2.

Качан В.Г. Да праблем кадыфікацыі сінтаксічных варыянтаў: падабны да ці падобны на. – 2020, № 11.

Жданович Н.В. Изучение состава слова в начальных классах: трудности морфемного разбора и словообразовательного анализа. – 2020, № 8.

Антонович Н.М., Лапкина Я.И. Формирование универсальных учебных действий у учащихся в процессе закрепления навыка правописания словарных слов во II–IV классах. – 2020, № 9.

Марукевич Л.С. Формирование грамматических понятий на уроках русского языка через проблемное обучение. – 2021, № 4.

Литературное чтение. Літаратурнае чытанне

Трофимовч Т.Г. Выразительное чтение в системе начального филологического образования. – 2020, № 4.

Жуковіч М.В. Арганізацыя ўрокаў пазакласнага чытання ў ІІ–ІV класах. – 2020, № 9.

Угляница О.Н. Учить стихи? Легко! Мнемотаблицы спешат на помощь. – 2021, № 4.

Человек и мир. Мая Радзіма – Беларусь

Угляница О.Н. Как сделать процесс наблюдения за объектами природы увелекательным и познавательным. – 2020, № 12.

Контроль и оценка результатов учебной деятельности учащихся

Примерные контрольные работы:

по итогам первого полугодия. – 2020–2021, № 10.

по итогам обучения за год. – 2020–2022, № 3.

Тиринова О.И. Обучение грамоте. Комплексные проверочные работы. Диагностические материалы по обучению грамоте для оценки сформированности личностных и метапредметных компетенций учащихся. – 2020, № 4. Комбинированная проверочная работа по обучению грамоте (чтение и письмо). – 2021, № 3.

Новые технологии обучения

Базыльчик И.М., Свистунова О.В., Гаврилюк М.Н. Активные методы и приёмы организации учебного взаимодействия (шестиугольное обучение, кроссенс): деловая игра. – 2020, № 1.

Тихончук Т.А. Квесты как средство формирования информационной грамотности учащихся: мастер-класс. – 2020, № 2.

Авсюк Л.А. Использование приёма «Гексы» для формирования универсальных учебных действий. – 2020, № 7.

Локис С.И. и др. Интерактивные «шестиугольники». – 2020, № 10.

Яковчик Е.М. «Пчелиная» технология или технология шестиугольного обучения как эффективное средство визуализации учебного материала. – 2020, № 10.

Недбас А.Н. Кроссенс как метод развития логического и творческого мышления. – 2020, № 12.

Шилова Е.С. Обучение в команде: реализация технологии обучения в сотрудничестве. Закрепление изученного материала на уроках математики в III классе (2020, № 11). Турниры на уроках математики в III классе (2021, № 2). Технологии «Пила» и «Пила-2» на уроках математики в ІV классе (2021, № 3).

Шилова Е.С. Интерактивные методы обучения. «Волшебные станции» на уроках русского языка в III классе (2020, № 12). «Творческие перекрёстные команды» на уроках литературного чтения в III классе (2021, № 4). «Аквариум» на уроках «Человек и мир» в III классе (2021, № 5). «30 секунд говорения» на уроках математики в III классе (2021, № 5). «Спроси команду знатоков» на уроках русского языка в III классе (2021, № 6).

Работа с родителями

Шилова Е.С. Учитель – родители: официальные (деловые) отношения. – 2018, № 1–3, 6.

Гудач С.В. Формирование у детей интереса к чтению. – 2018, № 10.

Ковальчук Н.Н. Как помочь детям стать внимательнее. – 2019, № 5.

Анисечкова Н.Л. Родительское собрание с использованием элементов активной оценки. – 2019, № 10.

Пустошило Е.В. и др. Портфель первоклассника (2020, № 9). Личная готовность детей к школе (2020, № 11).

Баранова Л.И. Вырастить мужчину! Особенности воспитания мальчиков. – 2020, № 11.

Шихель Т.А. Игра – дело важное. – 2020, № 11.

Пустошило Е.В. Школа домовитых родителей. – 2021, № 4.

Долотова В.С. Как научить ребёнка экономить воду? – 2021, № 5.

Чепелова Т.В. Папа, мама, я – бережливая семья. – 2021, № 5.

Шилова Е.С. Кризис 7 лет. Родительское собрание в форме мирового кафе. – 2021, № 9.

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

esse Rodina

«Она многолика. Для одних это родной город или деревня, где прошли лучшие детские годы, для других — кусочек дикой природы, который радовал глаз и дарил чувство наполненности и покоя. А для тех, кто уехал искать счастья в другие страны, малой родиной стала Беларусь».

Президент Республики Беларусь
А.Г. Лукашенко

***
Милая малая родина,
Тёплый родительский дом.
Сколько дорог было пройдено —
Думали всюду о нём.

Милая малая родина,
Точка на карте Земли,
Сердце навек тебе отдано,
Мы тебя помним вдали!

Крепкими узами связаны
Мы с этой доброй землёй.
Мы ей навеки обязаны
Всей нашей жизнью земной.
Т. Залесская

***
Мая маленькая радзіма,
Заўсёды сэрцам я з табой,
І ні адно з сусветных дзіваў
Не затуманіць вобраз твой.
Л. Кебіч

***
Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,
Каб на старасці чэрпаць адтуль успаміны —
Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,
Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам…
П. Панчанка

ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ
Бо тут знаёмыя сцяжынкі
Жывуць са мной і днём, і ў сне,
Навокал кожная травінка,
Нібы сваячка для мяне.
Тут побач продкі і нашчадкі,
Як маці, родная зямля…
Адны ва ўсіх бяда і шчасце,
І пахне вечнасцю ралля.
Заўсёды шчыра ганаруся,
І лепшая з узнагарод,
Што я — часцінка Беларусі,
Маёй радзімы патрыёт.
С. Карыцька

РАДЗІМА
Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі —
Гэта ўсё мая Радзіма.

Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, —
Гэта ўсё мая Радзіма.

Курганы і абеліскі,
Спапялёных вёсак спіскі
І Чарнобыль за плячыма —
Гэта ўсё мая Радзіма.

Мары смелыя на старце,
Пагранічнікі на варце,
Ясны свет перад вачыма —
Гэта ўсё мая Радзіма.
М. Маляўка

МОЙ КРАЙ
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
В. Бароўская

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

.

.

.

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

.

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

.

.

.

.

ЗЯМЛЯ МАЯ

Хлапчук з пабітымі каленцамі,

Па сцежках родных гойсаў я,

І ты здавалася маленькаю,

Мая, над Нёманам, зямля.

За жураўлямі рваўся ў вырай,

Не разумеў тады, малы,

Чаму з такой тугою шчыраю

Гучыць адлётнае «кур-лы».

Ад успамінаў вочы ясняцца

Цяпер, у век немалады,

Бо тут вясёлкі перавясялам

Спавіты лепшыя гады.

Не цешыць прыгажосць чужая,

Як свой куточак на зямлі,

Таму на лёс яны і жаляцца

Ў асеннім небе, жураўлі.

Здаецца, сам лячу над пожнямі,

Твой сын, вясёлы і ў журбе,

Я не змагу да дня апошняга

Адкрыць і ўсю спазнаць цябе.

Такая ты ў жыцці вялікая,

Мая, над Нёманам, зямля, —

Ад хаты матчынай пад ліпамі

Да неба з плачам жураўля.

                              М. Маляўка

НАШ КРАЙ

Наш край яснавокі —

З маленства любімы куток.

Тут слова і песні вытокі.

На карце — кляновы лісток.

На радасць жыві і на славу,

Ні гора, ні ліха не знай.

Стой мужна за верную справу,

Наш край!

                                  У. Паўлаў

АДКРЫЦЦЁ

Нарэшце

Я таксама

Убачыў

Мірскі замак,

Нясвіжскі,

Навагрудскі…

А потым —

Пояс Слуцкі.

Гляджу зачаравана:

Уся аперазана,

Нібыта паясамі,

Стагоддзяў галасамі

Любімая Айчына.

Здаецца,

За плячыма

Я адчуваю

Крылы.

А вы

Свой край

Адкрылі?

                У. Мазго

РАДЗІМА

Жыццё падарыла нам дзіва:

Як ветрыку лёгкі павеў,

Аднойчы пачуеш:

— «Ра-дзі-ма…»

Пасля зразумееш — навек.

І будуць дарогі вяртацца

У той незабыўны куток,

Дзе ў квецені белых акацый

Жыцця твайго чысты выток,

Дзе змалку да болю знаёмы

І дрэвы, і твары людзей,

І роўнага болей якому

Ніколі не знойдзеш нідзе.

                           М. Пракаповіч

РАДЗІМА

Я люблю цябе, Радзіма,

Мой прыгожы, мілы край.

Ад душы жадаю ўздыму —

Ты квітней і нас натхняй.

Можа, буду я далёка —

Не забуду родных слоў,

Спеў крынічкі, буслаў клёкат,

Шлях той, што вядзе дамоў.

                                  Ю. Ціхан

РАДЗІМА

Дарагая спадчына —

Гэта ты, зямля мая,

Гэта мова матчына,

Без якой нямая я.

                    А. Казючыц

БЕЛАРУСКІЯ КРАЯВІДЫ

Беларускія

Краявіды…

Перазвоны

Азёр і бароў.

Над палеткамі

Бульбы і жыта —

Песня

Велічных курганоў.

Гэта наша

Зямля дарагая,

Гэта нашы

Лугі і палі,

Над якімі

Спрадвеку лунае

Бусел —

Сімвал

Бяссмерця

Зямлі.

                А. Грачанікаў

БЕЛАРУСЬ МАЯ

Бягуць жыты за небакрай

А месяц — ягадны і ройны.

За наш духмяны каравай

Сягоння чалавек спакойны.

Зямлі багатыя дары,

І працаўнік адвеку дбайны:

Свае плугі і трактары,

Свае машыны і камбайны.

Над лесам неба ў жураўлях,

І ўвосень напрарочаць гусі

І новы дзень, і светлы шлях,

І росквіт мілай Беларусі.

                          В. Гардзей

БЕЛАРУСЬ

Ад Нёмана да Сожа —

Так светла і прыгожа.

Дзе Нарач, Белавежа —

Гаюча так і свежа.

Суладна і супольна,

Гасцінна, хлебасольна.

І радасна на дзіва,

Бо гэта ўсё — Радзіма!

                        У. Мазго

КАРТА РОДНАЙ БЕЛАРУСІ

Разглядаем

Мы з Марусяй

Карту

Роднай Беларусі.

Колькі сёл тут,

Гарадоў!

Колькі рэчак

І лясоў!

Вадаёмаў жа,

Азёраў

Быццам тых

На небе зорак.

Што й казаць:

Багаты край

І прыгожы —

Чым не рай?

               К. Жук

НАШ РОДНЫ КРАЙ — ПРЫГОЖЫ САМЫ

Вядома ўсім, што вельмі шмат

Куткоў на свеце дзіўных.

Але не менш, а болей, брат,

Іх на тваёй радзіме,

У нашым краі дарагім,

У Беларусі роднай.

Не памяняешся ні з кім

Яе красою годнай.

                     І. Муравейка

ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ

Зямля бацькоў з блакітам ясным неба!

Я кожны раз вяртаюся сюды,

Дзе сустракаюць госця соллю, хлебам

І след дзяцінства бачны праз гады.

Дзе белы бусел звіў гняздо ля хаты,

А на стале — з арнаментам абрус.

Дзе кожны крок ўспамінамі багаты,

А дзеда з бацькам клічуць — беларус.

Дзе ўсё жыццё на покуці — ікона

І вышываны макамі ручнік.

А маладзік на небе, як карона,

І месяц март завецца сакавік.

Зямля бацькоў, зямля маёй Радзімы!

Звініць твой голас срэбны жаўруком.

З табой мы ніццю звязаны адзінай,

Сцяжынкай роснай — у бацькоўскі дом.

Няма той сцежцы роснай канца-краю.

Лячу, як птушка з выраю дамоў,

Бо ты — усё, зямля мая, што маю:

Жыццё, багацце, вера і любоў.

                          Л. Воранава- Супрун

МАЯ РАДЗІМА

Яна мне дадзена адзіная

На ўсё жыццё, на цэлы век.

Мая адзіная, радзімая

Ў вянках лясоў і стужак рэк.

Заўсёды самая прыветная,

Як сонца, свеціцца сама,

Жыве, як мара запаветная,

І роўных ёй — нідзе няма.

Яе праменнямі сагрэтая,

Наліта сілай маладой,

Іду, нястомная, па свету я

Яе часцінкаю жывой.

І ганаруся ўсюды смела я,

Што вырасла на той зямлі,

Якую клічуць Руссю Белаю,

Што тут дзяды мае жылі.

                       М. Шаўчонак

ДА АПОШНЯЕ БЯРОЗКІ…

Ты такі ненаглядны —

Мой радзімы куточак зямлі.

Ты такі ненаглядны —

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,

Дзе асколачкам неба

Васілёк ў мірным полі цвіце

І ля кожнай хацінкі

Прыгажуня бяроза расце,

Край азёраў глыбокіх

І чаромхавых белых завей,

Ідэалаў высокіх,

Працавітых і шчырых людзей.

Тут з адкрытай душою

Запрашаюць гасцей у свой дом.

Тут накормяць, напояць,

Абагрэюць сардэчным цяплом.

                                   Я. Жабко

ТВАЯ БЕЛАРУСЬ

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

                          Ю. Свірка

БАЦЬКАЎШЧЫНА

Што такое Бацькаўшчына,

Знаеш?

Гэта рэчка, сцежачка лясная,

Гэта ў лузе залатая пчолка,

А ў вачах тваіх — вясёлка.

Бацькаўшчына — гэта дом твой,

Школа,

Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,

Гэта тата твой і мама

І сябры твае таксама.

                        П. Панчанка

БЕЛАРУСЬ

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе, Радзіма,

Тваім палям, тваім лясам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

У Беларусі — ясныя вочы,

Многа любові ў грудзях:

Звонкае поле, звонкія сосны,

Звонкі і сонечны шлях.

У Беларусі кожны куточак,

Дзе ты не пойдзеш, пяе…

Звонкае слова, звонкая песня,

Звонкае сэрца яе.

                             А. Бубен

***

Xiбa можна кут не любіць,

Дзе твае нарадзілісь бацькі,

Дзе жыццё пражылі дзяды,

Дзе спрадвеку твае карані?

Любы край Беларуссю завецца,

I няма за яго мілей.

I старым, i малым тут утульна,

З кожным годам жывецца мажней.

                              П. Броўка

***

Праз лугі-разлогі,

Паміж рэчак звонкіх

Праляглі дарогі

Роднае старонкі.

…Кожны кут радзімы —

Гэта быль i казка.

Кліча край любімы:

Дзеці, калі ласка!

                       П. Броўка

БЕЛАРУСЬ

Змалку звалі цябе

Мы прыгожай Радзімаю.

Беларусь, Беларусь,

Як ты сэрцу любімая!

Беларусь, над табою

Неба з яснымі зорамі.

Паглядаеш на іх

Ты вачамі — азёрамі.

                    П. Броўка

МОЙ КРАЙ

Куды ні глянь — лясы шумяць,

Цвіце над полем гай,

А поле — вокам не абняць,

І гэта ўсё — мой край!

Пшаніца, жыта на палях,

Усюды ўраджай.

Стагі, як горы на лугах,

І гэта ўсё — мой край!

Куды ні глянь — лясы шумяць,

Цвіце над полем гай,

А поле вокам не абняць

І гэта ўсё — мой край!

                            А. Русак

БЯЛЫНКАВІЧЫ

Малюю —

Мілую

Радзіму малую:

Закутую рэчку,

Лясное мястэчка.

Малюю старанна

Сярэбраны ранак,

Сасоннік, алешнік,

Рабіну, канешне ж,

З адвечнай самотай

На сінім сумёце.

Вось дом

Пад бярозай,

Вось дым

На марозе,

Вось след

Каля брамы:

МАМА…

                     А. Пісьмянкоў

ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, БЕЛАЯ РУСЬ

Жытнёвае поле, лясы і азёры,

Крынічанька ў лузе і ў небе жаўрук, —

Услухайся толькі — усё тут гаворыць:

Люблю цябе, Белая, Белая Русь.

Ну як не любіць тыя хаты ля гаю,

Ля сініх азёр і палёў залатых,

Дзе хлебам і соллю сяброў сустракаюць

І з песняй праводзяць, як родных сваіх.

                                  У. Карызна

АДНА ЗЯМЛЯ

Зямля бацькоў — цудоўная зямля!

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён і зблізку, і здаля

Табою, любы край, мне ганарыцца.

Адна зямля у нас з табой, адна!

Дае нам сілы чыстая крыніца,

Куды б мяне дарога ні вяла,

Табе жадаю нізка пакланіцца!

Мой край рамонкаў, сініх васількоў,

Тут плакаць і смяяцца можна ўволю,

Тут сустракаюць дарагіх сяброў

І песняй звонкаю, і хлебам-соллю.

Я рада зноў вярнуцца ў родны дом.

Сустрэнуць тут бярозы і таполі.

Пакуль гарыць рабіна пад акном,

Маленства казку не забыць ніколі!

                           Т. Трафімава

ПРАПІСКА

Я да цябе прапісаны, мой край,

Рачулкаю, што ў полі запятляла,

Сцяжынкай, што з бацькоўскага двара

Мяне ў жыццё і ў людзі выпраўляла.

Я да цябе прапісаны, мой край,

Сузор’ямі і месяцам над хатай,

Жытамі, што падперлі небакрай

І абяцаюць ураджай багаты…

Я да цябе прапісаны, мой край,

Матулі наймілейшымі вачыма,

Якіх, хоць цэлы свет ты абшукай,

Мілей знайсці — ніколі немагчыма.

                               М. Шабовіч

МАЯ АЙЧЫНА

Да болю родная зямля,

Лугі і пералескі.

І шэпт ляснога ручая,

І ўсмешка першае пралескі.

І зорак вечны карагод

У шчодрым небе.

І працавітых душ узлёт

У лусце хлеба.

Сюды вяртаюся з дарог.

І ёсць прычына:

Паходняй свеціць мне здалёк

Мая Айчына.

                          З. Падліпская

МОЙ МІНСК

Мой горад старажытны й малады.

Мой Мінск у промнях ранішняга сонца.

Табою ганаруся я бясконца,

З’яднаў нас лёс на доўгія гады.

Ты перажыў нямала на вяку.

Нямігі боль у сэрцы аж да скону.

Здавён самаахвярнасцю вядомы,

Даваў адпор ліхому чужаку.

…Удалеч воды Свіслачы імкнуць,

Трымціць слязой на веях Востраў слёз.

Тых ліхалеццяў, што адмераў лёс,

Нам не забыць. Ды час не павярнуць.

Ямчэе колкай памяці сувой,

Як абярэг надзеі чалавека.

Так ёсць цяпер. І так было спрадвеку:

У промнях сонца — велічны спакой.

І лёсу ільняное палатно

Нам разам ткаць, любімая сталіца, —

Маёй душы празрыстая крыніца.

І адчуваць: мы — цэлае адно.

……………

Мой Мінск — у промнях ранішняга сонца.

Мой горад, старажытны й малады…

                              З. Падліпская

ГЭТА РАДЗІМА

Тое, што сэрцам любіма, —

Гэта Радзіма:

Маміны вочы і словы,

У вокнах рабіна.

Гэта Радзіма,

Дзе крылы растуць за плячыма,

Дзе не смяяцца шчасліва,

Не пець немагчыма.

Хлеб на стале вечаровым,

Хлеб — на світальным

Цветам заўсёды чароўным,

Крышачку тайным.

Гэта Радзіма,

Дзе ўсё табе роднае міла.

Гэта Радзіма —

І сонца не пройдзе тут міма.

                           У. Карызна

НАША КРАІНА

Мы любім прасторы

Радзімы сваёй

І солнца, і зоры

над роднай зямлёй.

Нам час бы паскорыць —

хутчэй бы раслі.

Мы марым у космас

вадзіць караблі.

Жывём мы ў азёрнай краіне,

Яе Беларуссю завуць.

Пад небам праменістым, сінім

Гасцінныя людзі жывуць.

І тут, на зямлі,

хопіць кожнаму спраў,

І тут, на зямлі,

шмат цікавых забаў.

Мы шчыра заўжды

будзем з ёй сябраваць,

Адборным насеннем

яе засяваць.

Жывём мы ў азёрнай краіне,

Яе Беларуссю завуць.

Пад небам праменістым, сінім

Гасцінныя людзі жывуць.

Абдыме цяплом

наша зерне ралля.

Красою і хлебам

аддзячыць зямля.

Ты, сонейка, моцы

зямельцы дасі.

І жыць стане лепей

на Белай Русі.

Жывём мы ў азёрнай краіне,

Яе Беларуссю завуць.

Пад небам праменістым, сінім

Гасцінныя людзі жывуць.

                    Н. Галіноўская

РАДЗІМА

Лепей за ўсё на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном і на полі каліна…

Ціхае сонца, блакіты нябёс…

Можа, другому не скажа нічога

Сціплая смолка на ўзлессі ў траве,

Мне ж у ёй радасць гучыць і трывога,

З ёю маё захапленне жыве.

Выйдзеш за вёску — жытнёвыя хвалі

Коцяцца, цёплыя, плыняць наўсцяж…

Клічуць дарогі ў бясконцыя далі…

Самы ты вольны, край бацькаўскі наш!

Колькі мне маці тут песень спявала,

Колькі радзілася ў сэрцы тут мар,

Колькі мне ласкі жыццё аддавала,

Позіркам шчасця тут гледзячы ў твар.

Тут я быць верным і чулым вучыўся,

Сілу здабыў тут, якой не зламіць.

І сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся,

Мне аніколі нідзе не забыць.

Дзе ні жыву, ўспамінаю да рыскі

Усё, аб чым слова ў душы берагу,

Кожны куточак, знаёмы і блізкі,

Усюды са мной.

Не згадаць не магу

Рэчкі люстранай, між лозаў і вязаў,

Што на лугах быстра воды нясе,

Поля, дзе смутак забудзеш адразу,

Сэрцам аддаўшыся светлай красе.

Матчыных слоў не забуду ніколі.

Дружбу шаную, што з вамі ствараў,

З вамі, сябрамі, якіх яшчэ ў школе

Роднымі сэрцу навечна абраў…

                            К. Кірэенка

ХЛОПЧЫК І ЛЁТЧЫК

Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне.
                                                Я. Купала

Я дзякую, добры мой лётчык,

Што ўзяў у палёт ты мяне.

Убачыў удзень я і ўночы

Свой край наяву, а не ў сне.

Ніколі ў жыцці не забуду,

Як нізенька «ІЛ» наш ляцеў!

Над Полацкім нафтабудам —

Пабачыць яго так хацеў!

Уночы пазнаў я адразу

Здалёк Салігорска агні,

Хоць я і не быў там ні разу,

Чуў толькі пра соль, сільвініт.

А над Белавежскаю пушчай

Ты доўга кружыўся знарок,

Каб мог я з машыны лятучай

Разгледзець зуброў церамок.

Ляцелі над Гомелем ранкам,

Ты крыкнуў:

— Увага, вунь наш…

Шырэй я рассунуў фіранку.

— Глядзі, там завод «Гомсельмаш»!

А колькі заводаў у Мінску!

І ты мне пра ўсё расказаў…

Ляцеў я высока і нізка.

Ля самага неба бываў.

Я бачыў азёры і рэкі,

Лясы, і лугі, і палі,

Нязвыклым і казачным нейкім

Здавалася ўсё на зямлі.

Мой добры таварыш, мой лётчык,

Цябе аб адным папрашу:

Вазьмі мяне ў космас разочак —

Што ўбачу, пра ўсё напішу.

                           Н. Галіноўская

НАШ ГОМЕЛЬ

Мы вельмi любiм Гомель родны наш!

Гiсторыю яго шануем шчыра.

Вядома, што краiн у свеце шмат,

Але ўсё ж лепш i даражэй Айчына!

Ля помнiкаў i Вечнага Агню,

Ля велічных скульптур i абелiскаў

Мы ўдзячны светламу і радаснаму дню,

Тым, хто здабыў яго, паклонімся мы нiзка!

У старажытным парку гарадскiм

Мiнулага лунаюць таямнiцы.

Стагоддзяў гонар велiчны над iм

I водар кветак, i святло зарнiцы!

Красуйся i квiтней, край любы мой!

У буднях i ў час святаў па-над Сожам!

Ты ў сэрцы музыкай гучыш жывой:

Прываблівай, пяшчотнай і прыгожай!

                                    Т. Навуменка

ПРЫПЫНЮСЯ Ў ЧАРОМХАВЫМ ГАІ

Прыпынюся ў чаромхавым гаі

І заслухаюся цішынёй.

Патаемнай, празрыстаю хваляй

Ветрык песню нясе над зямлёй.

А ў лугах зіхацеюць рамонкі

У крыштальных агеньчыках рос!

Беларускі мой край сінявокі!

Край азёраў, палёў і бяроз!

Ля крыніц тваіх чыстых, празрыстых,

Ля блакітных і срэбраных рэк,

З незгасаючай зоркай Радзімы

Застануся душою навек!

Гэта песня з бабульчынай казкі,

Гэта песня бацькоўскай зямлі

Ў маё сэрца заходзь, калі ласка,

І салоўкіным спевам гучы!

                         Т. Навуменка

ГАРАДЫ З КАНЧАТКАМ — ы

Загадалі на занятках

Першакласнікам загадку.

Каб назвалі гарады,

Што канчаюцца на — ы.

Першай выгукнула Ганна:

— Асіповічы, Пружаны!

— Лельчыцы! — дадаў Барыс.

Хто працягне гэты спіс?

                               А. Зэкаў

У БЕЛАРУСІ — ЯСНЫЯ ВОЧЫ…

У Беларусі — ясныя вочы,

Многа любові ў грудзях:

Звонкае поле,

Звонкія сосны,

Звонкі і сонечны шлях.

У Беларусі

Кожны куточак,

Дзе ты ні пойдзеш, пяе…

Звонкае слова,

Звонкая песня,

Звонкае сэрца яе.

                    П. Броўка

НАШ КРАЙ

Наш край беларускі —

Азёры, лясы.

Тут плешчуцца хвалі,

Шумяць каласы,

Тут сонца пяшчотнае,

Неба блакіт,

І зоркі глядзяцца

У люстра ракі.

Буслы на буслянках

Клякочуць штогод.

Жыве тут руплівы

І шчодры народ.

                   К. Базылёва

БЕЛАРУСЬ

Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Спеюць бульба, жыта, лён…

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзісна…

Тут крыштальныя азёры —

Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір…

Полацк — наш найпершы горад,

Віцебск, Тураў, Быхаў, Мір…

Тут з народам на ўвесь голас

З кніг, што мудрасць нам нясуць,

Песняры Купала, Колас

Шчыра гутаркі вядуць.

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар «Беларус»,

Тут ствараюцца БелАЗЫ —

Трохсоттонны везці груз…

Тут сыны лятуць у космас,

Песні матчыны пяюць…

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.

                        М. Пазнякоў

МАЯ РАДЗІМА

Мая Радзіма мае пах духмяны.

Так пахнуць ў лузе скошаныя травы,

Грыбы у лесе і салодкія суніцы.

Так пахне глеба пасля навальніцы.

Яшчэ яна так пахне малаком,

Гарачым хлебам, ліпавым мядком,

Квітнеючай духмянай грэчкай,

Чаборам, што цвіце ля рэчкі.

Я пах Радзімы з асалодаю ўдыхаю,

Найлепшага я водару не знаю.

Мая Радзіма мае голас звонкі,

Як у паднябессі песні жаваронкаў,

Як клёкат бусла у гняздзе на хаце,

Як калыханка, што спявае маці,

Як скрып у пушчы волатаў-дубоў

І рокат ў полі трактароў,

Як шэпт паспелага калосся —

Я так люблю Радзімы шматгалоссе!

Мая Радзіма мае колераў суквецце,

Яна найпрыгажэйшая у свеце.

Такая яркая, як кветкавы вянок.

Тут у промнях сонца сіні васілёк,

Блакітны лён і сціплыя рамонкі,

І колас залаты на сцябле тонкім.

Тут зелень зёлак лугавых,

Балотаў, гушчароў лясных.

Тут чырвань журавін, сунічак

Ды срэбра рэк, азёраў і крынічак.

Гляджу навокал —

Не магу я наглядзецца,

Усё такое дарагое майму сэрцу!

Усёй душой адданы Беларуси,

Гісторыяй Радзімы ганаруся,

Народ свой працавіты паважаю,

Квітнець і багацець зямлі сваёй жадаю!

                        Т. Палашавец

БУСЕЛ ВЕРНЫ БЕЛАРУСІ

Бусел з Афрыкі гарачай

Родную зямельку ўбачыў.

Зноўку з выраю вярнуўся

Да айчыннай Беларусі.

Ён з бусліхай-прыгажуняй

Распазнаў гняздо на клуні.

Хутка у буслоў цыбатых

Будуць дзеці-бусляняты.

Дзеці вырастуць праз лета

І пакінуць свой палетак.

Прыляцяць увесну.

Бусел заўжды верны Беларусі.

                        В. Швед

БЕЛАЯ РУСЬ

Белай Руссю край мой клічуць,

Краем сосен і бяроз,

Край, дзе жураўлі курлычуць,

Я люблю, люблю да слёз!

Любы мне лугі ў расінках,

У жытнім полі васілёк,

Гаманлівыя асінкі

І рабінак аганёк.

Васільковым край завецца,

У гэтым краі добра жыць!

Шчодра сонца мне смяецца —

Як цябе мне не любіць?!

Я заўжды, мой край, з табою,

Мне не трэба край другі.

З табой сэрцам і душою!

Ты — навекі дарагі!

                       Я. Жабко

БЕЛАРУСКІЯ КРАЯВІДЫ

Беларускія краявіды…

Перазвоны азёр і бароў.

Над палеткамі бульбы і жыта —

Песня велічных курганоў.

Гэта наша зямля дарагая,

Гэта нашы лугі і палі,

Над якімі спрадвеку лунае

Бусел — сімвал бяссмерця зямлі.

                          А. Грачанікаў

МОЙ КРАЙ

Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі.

Мой край — бялюткія бярозы

Абапал сіняе ракі.

Мой край — лугі і пералескі,

Крыніцы звон і шум лясны,

Мой край — блакітныя пралескі

На сцежках ранняе вясны.

Высока ў небе вырай кружыць:

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа,

Сваю зямлю, свой родны край.

                         В. Вярба

БЕЛАРУСЬ

То ялінкі,

То сасонкі

Падпіраюць небакрай…

Прыгажэйшае старонкі

Не знайсці, як не шукай.

Скачуць сонейка асколкі

Пасля дожджыку ў вадзе.

Весялейшае вясёлкі

Не пабачыш анідзе.

Пахне збожжа свежым хлебам,

Сыпле золата жніво.

Жаўрукі звіняць пад небам —

Славяць свету хараство.

На бярозе — белы бусел,

Пад бярозаю — ручай.

А завецца

БЕЛАРУССЮ

Непаўторны родны край.

                       А. Вольскі

НАШ МІНСК

Ты прасторны, чысты,

Горад наш герой,

Свеціш прамяніста

Зоркай залатой.

Кожнаму кварталу

Аддаём салют!

Любім дом Купалы —

Ціхі, родны кут.

Светлыя дарогі

Нас вядуць далей.

Плошча Перамогі

Слухае дзяцей:

Мы, як птушаняты,

Любім неба шыр,

Дзякуем салдатам

За жыццё і мір!

                   Э. Агняцвет

МОЙ МІНСК

Горад Мінск я шукаю на карце

У сярэдзіне Беларусі.

Памыліцца я не баюся,

Ані ў радасці, ані ў скрусе.

Бо мой горад — гэта сталіца,

Бо мой горад прыгожы самы.

Тут пашчасціла нарадзіцца

Мне, і тату майму, і маме.

Тут пажары тушыў мой дзядуля,

Памагчы быў заўжды гатовы.

Тут вучыла дзяцей бабуля

Першым словам роднае мовы.

Тут праспекты, завулкі, плошчы,

Храмы, помнікі ды фантаны.

Горад Мінск ад славутых продкаў

Намі ў спадчыну атрыманы.

Хай пакліча мяне чужына

(Ў свеце добрых мясцін даволі),

Ты, мой Мінск, у мяне адзіны.

Я не здраджу табе ніколі.

                       А. Церашкова

МЫ — БЕЛАРУСЫ

Плыве ў блакіце

Белы бусел,

І луг квяцісты,

Як абрус.

А мы з табою —

Беларусы.

Радзіма наша —

Беларусь!

                     М. Пазнякоў

ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ

У родным краі, як у раі.

Кожнаму свой куток мілы.

Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка.

Усюды добра, а дома лепей.

Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.

Жыве кулік, дзе прывык, і кожны сваё балота хваліць.

Кожная сасна свайму бору песню пяе.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Жыць на чужой старонцы, як на скале адзінокай сасонцы.

На чужой старане і сокала назавуць варонай.

Там добра, дзе нас няма.

Родная зямля — маці, чужая старонка — мачыха.

Чужбіна не грэе.

Што край, то звычай.

Ідзеш на чужую сторану — пільнуйся, каб не было сораму.

Рассказ пра радзіму на беларускай мове 4 класс

Літаратура да пазакласнага чытання ў 4 класе

Чалавек, слова і кніга

Чалавек і грамадства

Чалавек і яго род

Цяжкое пытанне

Часамі пытаннем ашпараць, як варам:

— Чаму вы гаворыце па-беларуску?

А чаму па-балгарску гавораць у Варне?

А над Сенай  — чаму па-французску?

Варта смеху, ды не да смеху,

Хоць на месцы маім смяяўся б усякі:

Чаму не па-польску гавораць чэхі?

І не па-чэшску – палякі?

Гавораць сур’ёзна, пытаюць цвяроза,

Чаму ад бяроз расце тая ж бяроза,

Чаму, як дзятва, дубнячок у дуброве

Лапоча з дубамі на той жа мове? Чаму?

************************************************

Мы дзеці мовы беларускай

Наша мова журавінкай

І вясёлкавым мастком

Лашчыць кожную хвілінку,

І бярозку, і ялінку,

І сунічку пад кустом.

Гэта ластаўка пад стрэшкай

І стракаты дзяцел,

Гэта маміна ўсмешка,

Павучок, які за печкай

Сплёў гамак у хаце.

Наша мова – гэта бусел,

Белавежскія зубры.

І я вельмі ганаруся,

Што і ў радасці, і ў скрусе

Мы з ёй верныя сябры!

******************************************

Родныя словы

Яны даспадобы мне, хай і старыя,

Не толькі ў гучанні хвалюючы змест.

Як многа гавораць мне назвы такія —

Мінск,

        Пінск,

                Брэст.

Калі паразважыш, няцяжка дазнацца,

Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,

Што продкі любілі спакойную працу —

Шклоў,

        Клецк,

                Мір.

А вораг находзіў,— бязлітасна білі,

Трываць не хацелі абразы і слёз,

І разам з Бярозаю катаў тапілі —

Пціч,

        Друць,

                Сож.

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,

Каб звонка звінела, была, як агонь.

У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў,—

Блонь,

        Струнь,

                Звонь!

**********************************************************

Добры дзень

Надзейка выйшла са свайго двара, стала каля брамкі і глядзіць на вуліцу.

Звычайна тут поўна вясковых дзяцей. Хлопчыкі на роварах гойсаюць. На лаўках, каля брамак, дзяўчаткі ў лялькі гуляюць. А сёння нікога не відаць – выхадны дзень. Раніца. Усе дзеці яшчэ па дамах сядзяць. Вось і стаіць Надзейка, чакае, калі хто-небудзь з іх выгляне са сваёй брамкі. Тады сяброўку ці сябрука можна паклікаць у госці і пагуляць разам. Самой жа дзяўчынцы нельга адыходзіць далёка – малая яшчэ.

Вось ідзе паўз іх двор суседка, цётка Галя, – у прыгожай сукенцы, з сумкай. Мусіць, у краму.

 – Добры дзень! – гучна і радасна сказала Надзейка.

Цётка Галя глянула на малую, усміхнулася і адказала таксама радасна:

 – Добры дзень, Надзейка! Вой, якая ты ўжо вялікая вырасла, малайчына!..

І пайшла далей.

Услед за цёткай Галяй ішла нейкая незнаёмая маладая цётачка.

 – Добры дзень! – Надзейка павіталася і з ёю.

Незнаёмая цётачка здзіўлена глянула на дзяўчынку, а потым усміхнулася:

 – Добры дзень!

І таксама пайшла далей.

Цяпер Надзейка, хто б ні ішоў паўз яе двор, усім радасна гаварыла: “Добры дзень!”. А людзі, знаёмыя і незнаёмыя, усміхаліся і адказвалі: “Добры дзень!”

Праз нейкі час з крамы вярталася цётка Галя і несла поўную сумку прадуктаў.

Надзейка ізноў гучна і радасна сказала:

 – Добры дзень!

Цётка Галя засмяялася:

– Яшчэ раз – добры дзень! З прыемным чалавекам прыемна і ў другі раз павітацца!

І пайшла дадому.

– Вось ты дзе!.. А я цябе паўсюль шукаю! – раптам пачуўся знаёмы голас.

– Што ты тут робіш?

З двара выйшла мама Надзейкі.

– На вуліцу гляджу і з людзьмі вітаюся. Усім кажу “добры дзень”, – адказала дзяўчынка.

– Малайчына! Гэта правільна! У нашай вёсцы ўсе людзі вітаюцца, нават незнаёмыя, – пахваліла дачушку маці.

– А цётцы Галі я ажно два разы сказала “добры дзень”! – аб’явіла Надзейка.

– Ну, два разы вітацца з адным і тым жа чалавекам у адзін дзень не трэба, – сказала маці.

– А цётка Галя гаварыла, што з прыемным чалавекам прыемна і ў другі раз павітацца! – запярэчыла Надзейка.

– Пойдзем ужо дахаты, прыемны чалавек! – усміхнулася мама і павяла дачку ў двор.

******************************************************************

Слова

З аднаго зярнятка малога Вырастае магутны вяз. Колькі год яму жыць? Вельмі многа. Сто і дзвесце — залежыць ад нас.

Колькі год на яго верхавіне У гняздзе клекатаць буслам? Гэта самі мы ведаць павінны, Гэта ўсё падуладна нам.

Колькі раз адлятаць ім у вырай I вяртацца дамоў у свой час? Усё залежыць ад нашае шчырай Дабраты — і ці ёсць яна ў нас.

Лес, і рэчку, і клёкат бусловы, Чалавечую ўсмешку ўраз Можна знішчыць адным толькі словам, Што бяздумна вырвецца ў нас.

Стогнуць пілы, скрыгочуць бульдозеры Наламана нямала дроў. I чарсцвее душа ад карозіі Безадказных, бяздумных слоў.

Іх не возьмеш назад, іх не вернеш. Камяком боль у горле засох. I ніколі не ўзыдзе зерне, Што упала ў бясплодны пясок.

******************************************************************

Шляхі-дарогі

Шляхі-дарогі… Паміж гарадамі яны даўжэйшыя і шырэйшыя. Паміж вёскамі – карацейшыя і вузейшыя. Яшчэ меншыя і вузейшыя сцежкі і сцежачкі, пратаптаныя людскімі нагамі. Каб выбіцца на дарогу, вы доўга блукаеце па сцежках. А то і кіруецеся напрасткі, ці, як яшчэ гавораць, нацянькі, назіркам, разораю, цераз поле. У нас адно паселішча так і называецца: Церасполле. Вы ўжо здагадаліся, чаму яго так назвалі. Каб патрапіць у Церасполле, трэба перайсці цераз поле. Няцяжка, вядома, здагадацца, як утварыліся назвы вёсак: Заполле, Загор’е, Падгор’е, Залессе, Падлессе, Прылессе, Залужжа, Падлужжа, Зарэчча, Надрэчча, Прырэчча.

   А як вы растлумачыце назву вялікай дарогі – гасцінец? Ці мае гэта назва дачыненне да гасцінцаў, якія звычайна прывозяць нам родныя, блізкія, калі прыязджаюць у госці? Ну вядома ж, мае, бо ўсе гэтыя словы аднаго кораня: госць, гасцінна, гасціная, гасціннасць, гасцяванне, гасцінцы.

   Шлях – таксама вялікая дарога, але мае значэнне болей шырокае і ўжываецца ў самым разнастайным сэнсе. Можа пралягаць не толькі па зямлі, а і па вадзе – водны шлях, нават па небе – Млечны Шлях, шлях да іншых планет – зорны шлях. Ёсць яшчэ жыццёвы шлях, баявы шлях, гістарычны шлях, а таксама – шлях як напрамак дзейнасці, спосаб і сродак, якімі дасягаецца мэта.

   Якія шляхі-дарогі, вялікія і малыя, праходзяць па вашай мясцовасці? Куды вядуць? Ці ёсць такія, што перасякаюцца? Як называецца месца, дзе крыжуюцца дзве або некалькі дарог?

   Крыжы, скрыжаванне, ростань, на ростанях. Якія яшчэ словы можна дадаць да слова дарога?

   Дарожны, падарожны, прыдарожны, падарожнік, спадарожнік, здарожаны, здарожыўся. Сцежка, сцежачка, сцяжынка. Аднолькавы сэнс усіх гэтых слоў ці розны? Складзіце сказы, дзе будзе адно ці два з гэтых слоў.

***************************************************

Кніга

П’еса-казка

Дзейныя асобы

Кніга

Пеця-пастушок

Невук

Лужок

Цішыня

З’ява першая

Лета. Побач з возерам –лугавая раскоша травы, красак.  Сутонне.  На небе ўбіраецца ў сілу поўня.  На траве ляжыць Кніга.

Кніга (прыўзнімаючы галаву, тужліва).  Забыў мяне тут Пеця-пастушок… Няўжо ў траве і заначую? .. (Чуецца шоргат чыіхсці ног.) Што гэта? Я чыесьці крокі чую! (Кніга прыслухоўваецца. Набліжаецца Невук.)

Наплывае хмара,  і цьмянее святло поўні.

Невук (гучна). Што, пані, падабаецца лужок? (Заліваецца смехам.)

Кніга (устаючы).  Вы да мяне?..

Невук.  А да каго ж ?! Па мойму, людзям ты – на ліха, бо іншых мучыш, а сама ляжыш, лайдачыш.

Кніга.  Хто вы такі?

Невук.  Хіба не бачыш? Я – Невук! Як магла ты не пазнаць?!

Кніга.  Пазнала я.  І ты павінен знаць, што маю працу не заўжды відаць, але няма ў тым сакрэту, што без мяне было б нялёгка свету.

Невук.  Што ты сказала?  Я – павінен знаць! Мяне яшчэ ты будзеш павучаць!..

Кніга. А што я дрэннае раблю? Табе што дрэннае  зрабіла? 

Невук.  Такіх спрадвеку не люблю.  Я паважаю толькі сілу. (хапае Кнігу, трасе яе.)

Кніга. Пусці! Пусці мяне! Балюча!

Невук. Маўчаць! Твой лепет надакучыў!

Кніга. А я ж цябе даўно цярплю…

З’ява другая

На сцэну, задыхаўшыся, выбягае Пеця. Ходзіць па траве, шукае Кнігу, і не знаходзіць яе.

Пеця. (да Лужка, прачула.) Ці не бачыў, Лужок, ці не чулі, краскі, я тут Кнігу забыў – там такія казкі! Я ж яе так бярог! Так яе люблю я! як забыць яе мог? Без яе гарую…

Лужок (голас за сцэнай). Толькі што была яна, чулася і гамана — злоснік яе мучыў, ён і мне тут надакучыў.

Пеця (занепакоена).  Ясны Месяц! Месяц ясны! У пакутах я! ці не бачыў, даражэнькі, Кніга дзе мая?

Месяц (голас за сцэнай). Кніга? Бачыў кнігу, бачыў, на траве яна была. Але потым недзе знікла, калі хмара наплыла.

Пеця. Цішыня! Ты памажы мне – у пакутах я.  ці не бачыла, не чула, Кніга дзе мая?

Цішыня (голас за сцэнай).  Чула, хлопча, й зараз чую, ты прыслухайся і сам – Кнізе гора: завалодаў ёю Невук!

Пеця прыслухоўваецца.

Пеця. Чую, чую галасы.

З’ява трэцяя

Невук (да Кнігі). Ну, вось, і вадзічка, як вока, азерца… Купацца не любіш, але ж давядзецца…

Невук цягне Кнігу ў возера. Неперарэз яму бяжыць Пеця.

Пеця. Ах, ты, злыдзень! Скуль прыйшоў? Што ты ўчыняеш? Пачакай жа! Кухталёў зараз атрымаеш!

Баязлівы Невук губляецца, пакідае ахвяру і ўцякае.

Пеця. Вось так, герой… Пабег! Пабег, адно мільгаюць пяты… (да Кнігі). Прабач мне, родная, прабач, я страшна вінаваты.

Кніга. Нічога, застаюся жыць… З табою век хачу дружыць.

Кніга і Пеця бяруцца за рукі, кланяюцца гледачам.

Заслона

***************************************************

Роднае слова

Адкрываю, як свет, нанова 

Беларускае роднае слова, 

Пералівістае — як каменьчык, 

Весялковае — як ручэй,

Цёплае — як агеньчык 

Добрых тваіх вачэй,

Светлае — як маланка,

Гнеўнае — як пярун,

Ціхае — як калыханка,

Вечнае — як Беларусь!

**********************************************************

Скарына

Асветнік, вучоны

I першадрукар,

Наш гонар —

Францішак Скарына.

Запомні ўсім сэрцам

Як велічны дар

Радзімы

Славутага сына.

Праклаў ён дарогу

Да Слова,

Святла,

За Матчыну Мову

Паклікаў змагацца,

Каб вольнай заўсёды

Між вольных магла

Дзяржаваю

Белая Русь

Называцца.

******************************************************************

Хлебныя словы

Адценне слоў — не глупства,

Ты ім не пагарджай.

Скарынка. Скіба. Луста.

Акраец. Каравай.

Акраец — шлях, дарога

І зайцаў хлеб лясны.

Скарынка — сум, трывога

І боль былой вайны.

Здараецца, вядома,

Што, выпіўшы ў гасцях,

Грызе скарынку дома

Пахмурны халасцяк.

А скіба — дзень вясновы.

Ралля. Плугі. Сяўба.

Наш хлеб — жыцця аснова,

Працяг і барацьба.

А луста — слова сытнае,

Духмянае і шчодрае.

Яно ад маці — сітнае

Ці наздравата-чорнае.

А каравай — вясельнае,

Святочнае яно.

На ручніку нясе яно

І радасць, і віно.

І справа тут не ў ежы,

А ў смачным змесце слоў,

І ў жытным ветры свежым,

І ў звоне каласоў…

*****************************************************************

Твая мова

Ты забыць сваю мову не мусіш,

каб агеньчык яе не ачах.

Пазнаюць нас, што мы з Беларусі

па гаворцы, па нашых вачах.

Ціха звоніць у полі калоссе,

зоркі свецяцца ў вышыні.

Наша родная мова прыносіць

столькі ласкі, святла, цеплыні.

Збажыною яна каласіцца

і вясёлкай іскрыцца ў вадзе.

Мова – вечнасці нашай крыніца,

ты шануй яе, дружа, штодзень.

******************************************************************

Словы

У нас сваiх хапае слоў

Крамяных,

росных,

васiльковых

Ад мурагоў i ад лясоў,

Ад светлых высяў жаўруковых.

У нас хапае слоў сваiх

(Іх пазычаць няма патрэбы)

Ад чыстых даляў веснавых,

Ад глыбiнi улетку неба.

Сваiх хапае слоў у нас

Суровых, мужных, як яднанне,

Яны гучаць у грозны час

I заклiкаюць на змаганне.

У нас хапае слоў такiх

Чысцюткiх, ядраных, як ранне.

Яны выказваюць услых

Пяшчоту, ласку i каханне.

Хапае слоў i гаманкiх,

I мяккiх, як у лузе травы,

І, чуйна слухаючы іх,

Запамінай не для забавы.

У нас хапае рэдкiх слоў,

I палюбi ты iх бязмежна.

Яны ад чысцінi снягоў

I ад пялёсткаў беласнежных.

Яны ўвабралi звон крынiц,

Шум лесу i дыханне ночы…

Ад лiўняў i ад навальнiц –

Грымяць, iскрацца i шапочуць.

Журыцца ўмеюць i звiнець,

Спяваць у шумным карагодзе.

Iх трэба сэрцам разумець

І ўмець знаходзіць у народзе.

*****************************************************************

Прыгода з Коскаю

Спяшаўся Мікітка

І быццам для кпінаў

Ён лішнюю Коску

У сшытку

Пакінуў.

Дзень Коска,

Як козка,

Па сшытку блукала:

Пакутніца Коска

Прыпынку шукала.

Куды ні прыстане,

Капрызныя словы —

Без слоў

Кухталёў

Ёй падсыпаць гатовы.

Адны лямантуюць:

“Што стала са сказам?

Нашто нас разбіла?

Ты ж бачыш –

Мы разам!”

Другія аж плачуць,

Угледзеўшы зваду:

“Нашто нас змяшала?

Ні ладу,

Ні складу!”

А трэція хорам:

“Ганебна!

Ганебна!

Хіба ты да месца,

Хіба тут патрэбна?..”

Ноч Коска, як козка,

Па сшытку блукала:

Знямоглая Коска

Прыстанку шукала.

Крыўдлівыя

Словы

Шумелі, як хвалі,

Пагарды,

Спагады

Сваёй не хавалі:

“Па сшытку бадзяцца

З такой пагалоскай

Не сорам табе,

Памаўзлівая Коска?

 Хто гэты нягоднік?

Хто згубнай рукою

Пакінуў цябе тут

Няшчаснай такою?..”

Тулялася Коска,

Як козка,

Па вёсках,

Надумала ўраз

Беспрытульная Коска:

“Зраблюся двукоссем,

Схаваюся ў сшытку,

Хай сорамна будзе

Не мне, а –

Мікітку!”

*****************************************************************

*****************************************************************

Праспалі свята

Прынеслі ёлку ў хату,

Паставілі ў кут.

І мы чакалі з братам –

Калі ж наступіць цуд?

Павесілі ўсе цацкі,

Гірлянды і шары.

Да свята дачакацца

Ніяк мы не маглі.

Змарыліся, здаецца,

Паснулі ўдваіх.

Апоўначы нарэшце

Настаў жаданы міг.

Зірнулі мы пад лапкі

Зялёнай чараўніцы,

Запляскалі ў ладкі:

Не мог той цуд не збыцца!

Смяюцца мама з татам:

– Прыходзіў Дзед Мароз.

А мы праспалі свята.

Цяпер шкада да слёз…

*****************************************************************

Воўк і навука

Не даецца навука

Ваўку!

Вунь сядзіць ён адзін

На пяньку,

Уздыхае

I ледзьве не плача:

Не рашаецца зноўку

Задача!

А навокал у лесе

Так хораша!

А вучыцца пад лета

Не хочацца!

І даўно ўжо

На шумнай палянцы

Мяч ганяюць

Вясёлыя зайцы.

Пазяхае над кніжкаю Воўк,

Уздыхае над кніжкаю Воўк:

– Ох, і цяжкія сёння

Урокі!

Мо пайсці папрасіць мне

Сароку,

Каб задачу рашыць

Памагла?

А то можа пайсці

Да Лісіцы?

Ці мо з Зайцамі мне

Памірыцца?

Ды гняздо

У Сарокі –

Высока,

А лісіная хатка –

Далёка.

А мірыцца з касымі –

О гора! –

Замінаюць

І голад,

I гонар!

I сядзіць Воўк адзін

На пяньку.

Не даецца навука

Ваўку!

******************************************************************

Добры чалавек

  Шмат у лесе дзічак – і груш, і яблынь. Ідзеш-ідзеш, і раптам стомленае вока як не ўзрадуецца. Без усякай маскіроўкі, не трэба і прыглядвацца, ляжаць пад дрэвам яблыкі…  Сустракаю  ў лесе знаёмую бабу Веру. Нагрузілася, як мурашка: у адной руце кіёк і торбачка, а ш другой – перагароджаная папараццю на дзве палавіны лубянка. У адной палавіне грыбы, у другой – грушы і яблыкі. На спіне напакавала нечым заплечны мяшок. Не бабуля – турыстка!

  • А-а, і ты тут, — узрадавалася яна, ўбачыўшы мяне. – Не трэба з лесу ісці з пустымі рукамі. От я і нясу ўсяго… Давай пройдзем крыху ды сядзем, адпачнем. Ідзем, гамонім. Бабуля азіраецца кругом, нешта ўсё выглядае. 
  • Ну, вось тут і прысядзем, — гаворыць яна і апускаецца на траву.
  • На, пакаштуй… Не махай рукамі, не аднеквайся: ты такія не еў… — і падае яна мне дзве грушы. Смакую. І праўда, адна лепшая за другую. І сок смачны, і каменьчыкаў амаль няма.
  • А паляжыш – за за вушы не адцягнеш. Ого – грушка-гнілушка, ды яшчэ лясная… Унукі мае прыгаршчамі іх цярэбяць. Іх і сушыць можна. А які кампот смачны з яблык-дзічак! І павідла з іх, і варэнне можна рабіць. Ну, а цяпер пакаштуй во гэту…  Трэцяя груша  была як садовая.  Мо бэра, мо вішнёўка.
  • А цяпер во гэта яблычак… — падала мне бабуля вялікі, з курынае яйка, яблык.
  • Штрыфель?! – пазнаў я па смаку. – Але пахне незвычайна, як мёдам. На дзічку і не падобны.
  • А гэта і не дзічка. Быў такі чалавек у нашым сяле – Захарка. Капаў у лесе дзічкі, у сады пераносіў, прышчэпліваў. Вельмі смачныя яблыкі, калі прышчэпліваць да лясных. А потым стаў па лесе хадзіць, дзе маладзенькую грушу ці яблыньку сустрэне – зрэжа, прышчэптць. Дзе старэйшую – то галінку ці дзве прышчэпіць. Знойдзеш цяпер такое дрэўца – як падарунак да свята.
  • Помнік чалавек сабе зрабіў… кажу я.
  • – Але каторы год, як яго няма, а людзі ўсё дзякуюць чалавеку. Дабро – яно жывучае. А цяпер паглядзі назад!

Я азірнуўся. На паляну схілілася Захаркава яблыня.  Дзве галіны на ёй былі незвычайныя – на адной яблыкі былі белыя, як папера, на другой – жоўта-аранжавыя, сплюшчаныя, як рэпкі. Мы падышлі бліжэй.

  • Як сонца… Налілася проста…Залаты ранет, — сказала бабка Вера.

Твар яе свяціўся, нібы не Захарка, яа яна ствырыла гэты цуд.

******************************************************************

Падарожжа мураша Бадзіні

Прыгнаў аднойчы вецер Газэту, што згубілі Ля пералеску дзеці, Калі ў грыбы хадзілі.   Знайшоў яе пад елкай Неспадзявана вожык. Адна бяда: газэты Сам прачытаць ня можа.   Паклікаў ён лісіцу Зь мядзьведзем-дабрадзеем, Ды і яны ня вельмі У чытаньні разумеюць.   Зьвярнуліся да бусла, Што гнездаваў на школе, Які, чуваць, кумекаў У грамаце найболей.   I той праклекатаў ім, Што з Байканура скора Ў ракеце касманаўты Адправяцца да зораў   I вось па цёмнай пушчы, Па пералесках хутка Пайшла, загаманіла Пра гэта дзіва чутка.   Шмат хто ў яе ня верыў, Але было нямала Той раці, што да зораў Ляцець паспрабавала б.   Сярод яе – хто б думаў! – Быў і Мураш-Бадзіня, Які любіў залазіць У неба па хваіне.   I з вышыні паднебнай Глядзець на сонца, зоры Ды марыць пра вандроўку Ў захмарныя прасторы.   I хоць ніхто ня раіў З дарадцаў мураўіных Рызыкаваць дарэмна, За сьвет ляціць Бадзіні –   Ён не паслухаў рады I празь лясы, разлогі, Узяўшы кій ды компас, Падаўся без дарогі,   Блукаў – ішоў ён доўга Па нэтрах невядомых, Пакуль не апынуўся Каля аэрадрома.   Ды тут ён схамянуўся: – А як ляцець адгэтуль, Калі няма ў Бадзіні Ніякага білета?   Аж чуе, каля касы Гавораць пасажыры: – Лячу ў Арджанікідзе. – А я –ў тайгу Сібіры…   – А я – да Байканура, Там – мой сыночак мілы… I тут ідэя раптам Бадзіню асяніла:   А што, калі забрацца У кошык да бабулі? I вось ужо сядзіць ён, Схаваўшыся пад дуляй,   Сярод гасьцінцаў розных, Што везла маці сыну. – Хаця б хто не заўважыў, – Хвалюецца Бадзіня.   Але прайшла пасадка, I адлягло на сэрцы. I самалёт узьняўся, Як легкакрылы вецер.   Хацеў зірнуць Бадзіня, Ці карабель харошы, Ды ўбачыў сьцюардэсу I зноў схаваўся ў кошык.   А там і не заўважыў, Як ахінула стома. I ён заснуў нібыта У роднай пушчы дома.   Ці доўга спаў, ці мала – Таго і сам ня знае. Прачнуўся толькі, помніць, За новым небакраем,   Калі матораў змоўкла Грымець грымуча рэха, Калі да самалёта Высокі трап пад’ехаў.   Гурмою пасажыры Пайшлі ў вясёлым гуле, За імі падалася З гасьцінцамі бабуля   I трапіла адразу Ў абдымкі свайго сына: – Ну, як здарова, мама? Ідзём хутчэй ў машыну!   – Вось бачыш, сынку, жыва, Хаця і пастарэла… – Як добра, што ты ў госьці Нарэшце прыляцела…   Пакуль ішла гамонка, Наш Муравей-Бадзіня Пасьпеў прыхарашыцца Прад тым, як кош пакіне.   Ён выйшаў і падаўся Туды, дзе зьзяла сонца I нейкі слуп вялізны Гарэў на гарызонце.   Такое ўпершыню ён Убачыў. Няўжо гэта, Зьдзівіўшыся, падумаў, Касьмічная ракета?   I ўпершыню страх нейкі Ў сабе адчуў Бадзіня: Малюсенькі які ён Прад гэткаю махінай!   Мо’ лепш сядзеў бы дома, А то аж неяк млосна Ад думкі, што сабраўся Ляцець у сьцюжны космас.   Але ж і адступаць як, Калі ўсе ў родным краі Пра гэта падарожжа На кожнай сьцежцы знаюць.   Ды і карціць самому Пабачыць дзівы сьвету… Памалу абышоў ён Касьмічную ракету,   Якую да палёту, Знаць, людзі рыхтавалі I правяралі ўважна Ўсе часткі і дэталі.   Таму мо’ не зьвярнулі I ўвагі на Бадзіню. А той, па кранах, скрытна, Дабраўся да кабіны.   Нырнуў у глыб ракеты, Дзе між дратоў, утулак, Дзівосных апаратаў Знайшоў сабе прытулак.   Прылёг. Але ня сьпіцца Яму ад хваляваньня. Прыйшлі два касманаўты Ў кабіну на сьвітаньні.   Праверылі прыборы. – Гатова ўсё як трэба!.. I гул маланкагромны Узьняў ракету ў неба.   I тут адчуў Бадзіня Груз перагрузкі цяжкі, А потым наступіла Дзівосная бязважкасьць.   Каб не ўчапіўся добра За нейкую там скрыню, Напэўна, стаў бы плаваць Ці лётаць па кабіне.   Празь нейкі час ён звыкся. Гучалі тэлехвалі. Ён чуў, як касманаўты Зямлі рапартавалі,   Што ў іх усё ў парадку, Да працы прыступілі, Прывет касьмічна-зорны Ўсім перадаць прасілі.   Калі ж іх сном глыбокім, Стамлёных, агарнула, Бадзіня асьцярожна Пакінуў свой прытулак.   Знайшоў запасы ежы, Падсілкаваўся, потым Празь люк палюбаваўся Нябёсаў пазалотай.   А ў тэлескоп як глянуў Ён на зямлі прасторы, Убачыў акіяны, Даліны, рэкі, горы,   Знаёмыя мясьціны – Баравіковы ельнік, Сярод густой ажыны Свой родны муравейнік.   Ад радасьці, зьдзіўленьня Пра ўсё забыў Бадзіня. – Глядзіце, як лячу я! – Гукнуў ён у кабіне,   Нібыта яго голас Мог даляцець да дому, Да нарачанскіх нэтраў, Да блізкіх і знаёмых.   Ён толькі касманаўтаў Збудзіў, якія, дужа Зьдзівіўшыся, спыталі: – Адкуль ты ўзяўся, дружа?   Ды ты ўжо не хавайся. Цяпер нас будзе трое. Работу падшукаем I для цябе, гэроя.   Пра тое, што ты з намі, У рапарце адзначым. На’т можаш інтэрв’ю даць Па тэлеперадачы…   Цяпер, як паўнапраўны Ўжо касманаўт, Бадзіня Дасьледаваў з усімі Падзорныя глыбіні.   Шырот паўночных зьзяньне, Камэт агністых грывы, Дзівосных, серабрыстых Аблокаў пералівы.   Нагледзеўся ён столькі У палёце дзіўным гэтым, Што на’т сябрам ня змог бы Ўсё расказаць за лета.   Таму, калі палёт іх Праграмны завяршыўся, I карабель касьмічны Дзе трэба прызямліўся,   I касманаўтаў гучна Віталі ўсе, – Бадзіня Кабіну непрыкметна Ў той мітусьні пакінуў.   Калі ж яго адсутнасьць Заўважылі, далёка Ужо ішоў ён стэпам Квітнеючым, шырокім.   Ішоў і ехаў доўга Ў дажджы і сухавеі… Ды хто ўсю прыгадае Бадзіні Адысею!   Адно,калі вярнуўся У свой стажок жывічны, Ўсе жыхары лясныя Яго сустрэлі зычна,   Сустрэлі як гэроя. I расказаў усім ён Пра ўсе свае прыгоды У падарожжы дзіўным.   I сёньня, калі часам Заглыбіцеся ў нэтры, Дзе векавыя хвоі Шумяць пад весьнім ветрам,   Дзе Нарач хвалі сініць I звон стаіць птушыны, Пачуеце вы гэту Пра мураша быліну.

******************************************************************

Вухуцік

Маленькая дзяўчынка Уладзіслава вельмі любіць маляваць. Яна яшчэ і ў школу не хадзіла, а маляваць ужо навучылася. У яе неяк само сабой гэта атрымлівалася. Улада проста сядала за стол, адкрывала альбом і малявала. З-пад яе пэндзліка выходзілі прыгожыя кветачкі, матылькі, птушкі, звяры… Адным словам, усё тое, што ёй прыдумвалася.

Неяк раз Улада гуляла з лялькамі і раптам адчула, што ёй вельмі захацелася маляваць. Ёй нават здавалася, што альбом і алоўкі проста клічуць яе! Дзяўчынка паклала лялькі ў кораб з цацкамі і села за любімую справу, але што намаляваць не прыдумала. Кветак у яе было намалявана ўсялякіх, матылькоў разнастайных, птушак і звяроў якіх хочаш… Уздыхнула Улада, сумна ёй стала. Першы раз не магла прыдумаць, што намаляваць! Дзяўчынка разглядала бялюткі аркуш паперы і адчувала, што слёзы пачынаюць пячы павекі. Яны ўжо нават набеглі на вочы і белы аркуш паперы задрыжэў. Улада кулачкамі выцерла вочкі. Аркуш больш не дрыжаў, толькі ў цэнтры яго мігцела кропка. Дзяўчынка яшчэ раз працерла вочкі, але кропка не знікла, яна па-ранейшаму то з’яўлялася, то прападала.

— Чаго ты мітусішся? – Спыталася ў кропкі Улада.

Дзяўчынка хацела дакрануцца да кропачкі алоўкам, каб яна перастала мігцець. Але як толькі Улада паставіла на яе дзюбку алоўка, кропка адскочыла крыху ўбок. Нібыта сам сабою, аловак пабег даганяць кропчаку пакідаючы за сабой след, а кропка спрытна ўцякала, быццам, прыняла гульню. І Уладзе спадабаліся гэтыя даганялкі. Яе рука вадзіла алоўкам па паперы, старалася злавіць кропачку. Лінія вымалёўвалася мудрагелістая, бегла то ўверх, то ўніз, то круцілася. Нарэшце кропачка вярнулася ў цэнрт ліста, туды, адкуль пачала свой забег. Аловак дагнаў яе і спыніўся, гульня скончылася, кропачка знікла.

Улада сумна ўздыхнула, ёй хацелася б яшчэ пагуляць з мітуслівай кропкай. Дзяўчынка кінула позірк на пакрэмзаны аркуш паперы і здзіўлена акругліла вочкі. Аловак, які бегаў за кропкай, намаляваў нейкую істоту! Выява атрымалася вельмі незвычайнай, але сімпатычнай. Сілуэт нагадваў тоўсценькі агурок, дзве рукі, дзве нагі. На галаве зверху нешта падобнае на невялікі шарык. Тварык прывабны, нават пацешны: авальныя вочы, прыпаднятыя бровы надаюць яму мілы, крыху здзіўлены выгляд. Рот таксама нагадваў авальчык, а самым дзіўным быў нос, які меў форму дудачкі.

— Які цудоўны малюнак! – Узрадвалася Улада. – Хто ж гэта ў мяне атрымаўся?

Дзяўчынка ўзяла аркуш паперы ў рукі, каб лепш разгледзець намаляваную істоту. Раптам папера задрыжала, а выява… аддзялілася, набыла аб’ём і саскочыла прама на стол. Стаіўшы дыханне, Улада назірала за тым, што адбывалася. Істота варухнулася, паглядзела дзяўчынцы ў вочы, а потым гучна і выразна сказала:

— Ву-ху!

Улада прыняла гэта за вітанне і таксама адказала:

— Ву-ху!

Істота прыязна ўсміхнулася, пайшла ўздоўж стала і пачала размаўляць на незразумелай мове.

— Гу! Бінутуту нана. За. Лукалулу дада. Ма! Футашаша пупу. Са…

— Прабачце, але я зусім не разумею, што вы гаворыце. – Сумна ўздыхнула Улада.

Істота спынілася, задумліва паглядзела на дзяўчынку і паўтарыла яе словы:

— Прабачце, але я зусім не разумею, што вы гаворыце…

Праз імгненне маленькі незнаёмец дадаў:

— Мова беларуская. Пераходжу на тваю родную мову. Будзем размаўляць.

— З вялікім задавальненнем! – Узрадавалася дзяўчынка. – А ты хто?

— Я твой новы сябар з далёкага космасу.

— Нішто сабе! – Здзівілася Улада. – А як цябе завуць?

Істота вымавіла такі дзіўны гук, які дзяўчынка і паўтарыць не змагла, бо ён сказаў гэта праз свой незвычайны нос-дудачку. Заўважыўшы, што Улада разгубілася, ён прапанаваў:

— Ты можаш называць мяне любым імем, якое прыдумаеш, я разумею, што маё сапраўднае імя для цябе такі гук, які ты паўтарыць не зможаш.

Дзяўчынка ўзгадала, слова, якое першае пачула ад госця з далёкага космасу: “ву-ху!”

— Я буду зваць цябе Вухуцік! – Прыдумала яна.

— Цудоўна! На маёй мове “ву-ху” азначае “Прывітанне”!

—  А мяне завуць Улада. – Прадставілася дзяўчынка. – Я жыву на цудоўнай планеце Зямля і вельмі люблю маляваць.

— Тое, што ты любіш маляваць — сёння выратавала мне жыццё. – Усхвалявана сказаў Вухуцік. – Я быў на дні нараджэння ў свайго сябра, які жыве ў другой частцы галактыкі. А калі вяртаўся на сваю планету, то трапіў у сапраўдную непагадзь. Узняўся моцны касмічны вецер, пайшоў метэорны дождж… Мой маленькі касмічны карабель трапіў у эпіцэнтр буры! Абломкі касмічнага смецця, якія ўзняў вецер, так моцна білі па маім карабліку, што ён ледзь не разваліўся на кавалкі. Мне стала страшна… Я ўявіў, як будзе плакаць мая мама, як будзе перажываць тата, калі са мной нешта здарыцца. А тым часам мой касмічны карабель проста гнала ветрам, круціла і шпурляла так, што мяне прыціснула да крэсла і немагчыма было паварушыцца. Наперадзе я ўбачыў страшную варонку – жарало чорнай дзіркі. Мяне несла прама туды! У той момант я падумаў, што больш ніколі не вярнуся дадому, не пабачу бацькоў. Сам не ведаю, як мне ўдалося дацягнуцца да кнопкі SOS і націснуць яе. Менавіта ты, Улада, убачыла мой сігнал, гэта ён замігцеў кропачкай на тваім аркушы паперы. Ты паставіла на яе аловак, значыць, пачула мяне. Тады мне заставалася толькі тэлепартавацца. Твой аловак спрытна забегаў па паперы і намаляваў мяне. Дзякуючы гэтаму я жывы і здаровы зараз расказваю табе ўсё гэта.

—  Вось дык справы! – Прашаптала дзяўчынка. – Мне здаецца я сплю і ўсё гэта мне сніцца. Хіба можа быць такое ў рэальнасці?

—  Можа! – Адказаў Вухуцік. – І я вельмі рады пабываць у гасцях на Зямлі. Мяркую, у вас тут шмат цікавага.

Улада з радасцю прыняла госця з космасу і за тыя некалькі дзён, якія ён правёў на Зямлі, імкнулася паказаць яму наша жыццё.

Вухуцік пасяліўся ў шуфлядзе пісьмовага стала. Улада паставіла там для яго лялечны ложак, на якім госцю, па яго словах, вельмі салодка спалася. Кожную раніцу ён вылазіў з шуфляды і вітаўся з дзяўчынкай:

—  Ву-ху!

—  Ву-ху! – Адказвала Улада.

Яны разам снедалі. Вухуцік пакаштаваў маннай ды аўсянай кашы, з задавальненнем піў кісель, кампот і гарбату і вельмі палюбіў дранікі са смятанкаю.

Хаваючыся ў партфелі, разам з Уладай ён некалькі разоў наведаў школу, паглядзеў як цікава на ўроках і весела на перапынках. Паназіраў, як гулялі ў футбол хлопчыкі.

—  Якая цудоўная гульня! – Дзяліўся ён уражаннямі са сваёй сяброўкай. – Абавязкова навучу гуляць у яе нашых хлопчыкаў.

Улада падарыла Вухуціку маленькі сувенірны футбольны мяч, якому ён вельмі ўзрадваўся.

Касмічны госць пабываў у музычнай школе на канцэрце і пачуў цудоўную музыку, якая не пакінула яго раўнадушным. Асабліва спадабалася яму “Купалінка” у выкананні яго сяброўкі Улады, якую яна цудоўна сыграла на цымбалах.

—  Я запісаў гэты канцэрт. – Сказаў Вухуцік дзяўчынцы. – Калі вярнуся дадому дам паслухаць яго ўсім-усім. А “Купалінку” абавязкова навучуся іграць. Для гэтага добра падойдзе мой нос-дудачка.

Улада пакатала Вухуціка на ровары. Гэты від транспарта быў незнаёмы для яго, але спадабаўся малечы.

— А ў нас увесь транспарт толькі лятаць умее! – З сумам адзначыў Вухуцік. – А я б таксама хацеў педалі пакруціць.

— А мне б хацелася мець касмічны карабель. – Марыла Улада. – Ну хоць самы маленькі! Я б на ім да зорак лятала, а можа і ў школу б таксама…

Звазіла Улада касмічнага жыхара на рэчку. Плаваць Вухуцік навучыўся адразу, як толькі ў ваду зайшоў. Вельмі спадабалася яму ныраць. Як нырнуў ён першы раз, то і прапаў, чым невымоўна напалохаў ён сваю сяброўку Уладу. Дзяўчынка кінулася ў ваду, шукала яго навобмацак, колькі даставала. А сэрцайка ад трывогі хутка-хутка забілася шчочкі расчырванеліся, яна ўжо і плакаць пачала. Вынырнуў Вухуцік побач з ёй.

— Як ты мяне напалохаў! – Лямантавала Улада. – Я думала, ты ўтапіўся!

— Што ты, я проста паглядзеў што там пад вадой робіцца і назад вярнуўся. Прабач, што вымусіў цябе хвалявацца.

— І што ты там рабіў так доўга? – Крыху супакоілася дзяўчынка.

— Прагульваўся. З рыбай пагаварыў.

— З рыбай? Пагаварыў? – Перапытала Улада. – І што яна табе расказала?

— Што завуць яе Плотачка, што такога цікавага экземпляра як я, яна ніколі не сустракала. Запрашала заўтра з раніцы сюды прыходзіць, казала, што на досвітку тут чарвячкамі частуюць.

— Ага, рыбакі, якія такую вось дурненькую рыбку ловяць, на патэльні смажаць і ядуць! – Адказала Улада.

Вухуцік хваляваўся за неразумную Плотачку, таму зноў вярнуўся ў рэчку, знайшоў яе і папярэдзіў, каб яна чарвячкоў не глытала.

Кожны вечар Улада і Вухуцік выходзілі на балкон. Яны доўга сядзелі і глядзелі ў начное неба. Шарык на галаве Вухуціка пачынаў мігцець мяккім жоўтым святлом.

— Гэта маленькі маячок. – Растлумачыў госць з далёкай планеты. – У цемры мяне можна заўважыць, такімі вось светлавымі сігналамі я і іншыя насельнікі нашай планеты можам размаўляць. А яшчэ вельмі зручна асвятляць дарогу, як ліхтарыкам.

Уладзе вельмі падабаліся такія вечары, вельмі хораша было сядзець з сябрам на балконе і глядзець у зорнае неба. Вухуцік гадзінамі мог расказваць пра зоркі, пра планеты, пра космас.

А потым, калі вочкі пачыналі закрывацца, яны ішлі класціся спаць. Улада адчыняла шуфляду, Вухуцік уладкоўваўся на лялечным ложку і развітваўся:

— Камін-мака!

— Камін-мака! Дабранач! – Адказвала Улада.

Адной раніцай дзяўчынка па звычцы адчыніла шуфляду і сказала:

— Ву-ху!

Але лялечны ложак быў пусты. Улада спалохана падумала, што Вухуцік паляцеў дадому і не развітаўся з ёй.

— Ву-ху! – Пачула яна ў адказ і супакоена ўсміхнулася.

Вухуцік сядзеў на кніжнай паліцы.

— Я думала, што ты вярнуўся дадому, нават не развітаўшыся са мной! – Падзялілася дзяўчынка сваімі перажываннямі.

— Я б так не зрабіў. Але мне сапраўды пара вяртацца дадому. – Адказаў Вухуцік.

— Што ты! Пабудзь яшчэ! – Папрасіла Улада.

— Я б з радасцю. – Уздыхнуў сябра. – Але там мама з татам зачакаліся. Мабыць, хвалявацца пачалі.

Улада разумела, што нельга хваляваць бацькоў. Ціхім голасам яна запытала:

— Калі ты паляціш?

— Сёння.

— А на чым? – З таемнай надзеяй вымавіла дзяўчынка. – Твой касмічны карабель паглынула чорная дзірка. Яго больш няма…

— Буду прасіць цябе дапамагчы мне. – Адказаў Вухуцік. – Намалюй, калі ласка, для мяне новы касмічны карабель. На ім я і палячу дадому.

Уладзе вельмі не хацелася адпускаць сябра, але што ж тут зробіш — заўсёды настае момант, калі трэба вяртацца дадому. Яна ўзяла альбом, алоўкі і села за стол. Вухуцік уладкаваўся побач. Дзяўчынка старалася, яна малявала касмічны карабель, які панясе яе сябра між зорак далёка-далёка ў космас, на яго родную планету. Касмічны карабель атрымаўся цудоўны. Па форме авальны, з мноствам ілюмінатараў, праз якія можно разглядаць касмічныя пейзажы. Улада вырашыла размаляваць лятальны апарат і аздобіць яго малюнкамі. На добры ўспамін яна пакінула на ім выявы, якія нагадаюць Вухуціку той час, які ён правёў на Зямлі. На борце карабля з’явіўся футбольны мяч, ровар, цымбалы з ноткамі, Плотачку ў рэчцы.

— Як прыгожа! – З замілаваннем прашаптаў Вухуцік.

— Каб не забыўся пра тое, што тут убачыў. – Адказала дзяўчынка.

— Напішы назву карабля. – Папрасіў сябар.

— А як ён называецца?

— Улада. – Адказаў Вухуцік.

Дзяўчынка адчула, што вось-вось расплачацца. Касмічны карабель з яе імем паляціць на далёкую планету…

Надпіс “УЛАДА”, аздоблены бела-чырвоным беларускім арнмаентам, быў зроблены.

— Што ж, будзем развітвацца. – Сумна сказаў Вухуцік. – Мне пара тэлепартавацца.

— Ужо? – Голас дзяўчынкі дрыжаў.

— Ужо. – Рэхам адказаў Вухуцік.

— Бывай! Камін-мака! – Сказала Улада.

Шарык на яго галаве замігцеў.

— Камін-мака! Дзякуй за ўсё!

Вухуцік падыйшоў да намаляванага касмічнага карабля, пацягнуў за ручку на дзвярах і… яны адчыніліся. Ён увайшоў і шчыльна зачыніў за сабой дзверы. Праз імгненне Улада ўбачыла сябра ў ілюмінатары. Ён памахаў ёй, дзяўчынка адказала тым жа. Улада заўважыла, што выява карабля і Вухуцік у ілюмінатары пачынаюць знікаць. Мінула хвіліна і ад яркага малюнка застаўся толькі слабы след.

— Тэлепартаваўся. – Адзначыла Улада. – У добры шлях!

Дзяўчынка зноў узяла алоўкі і намалявала той самы касмічны карабель, а побач з ім Вухуціка.

Гэты малюнак у рамачцы вісіць у пакоі Улады. Яна глядзіць на яго і ўзгадвае свайго незвычайнага сябра, які аднойчы завітаў да яе ў госці.

******************************************************************

Урок ветлівасці

Дзяўчынак хлопцы

Не чапаюць,

За косы нават

Не скубнуць.

Папросяць кніжку –

І чакаюць,

Пакуль ім кніжку

Пададуць.

Як імянінніцы,

Дзяўчынкі,

Ажно цвітуць:

Прыемна ім:

Наш класны стараста

Навінку

Прыдумаў

простую зусім:

Быць паслухмянымі,

дзяўчынак

Не крыўдзіць болей

Анідзе!

Ці будзе ўрок,

Ці перапынак, —

Трымацца ветліва

Ўвесь дзень!

Куды падзеўся

вечкаў ляскат?

Дзе лішні

Ўздуджаны шумок?

На ўроку:

  • Дзякуй!
  • Калі ласка!..

На ўроку

  • Ветлівасці ўрок.
  •  

А на бліжэйшам

перапынку

Да Генкі

  • Згодзіцца ці не?

Як змоўшчыца,

Падсела Зінка:

  • Памый анучку

За мяне…

Ды адмахнуўся

Злосна Генка:

  • Сама памыеш,

Не паненка!

І Зінка,

Глянуўшы звысоку,

Спытала ўсё ж:

  • Забыў няўжо?

Ты што казаў

На тым ўроку?..

  • А ўрок..

Урок мінуў ужо…

****************************************************************

****************************************************************

Слова пра маці

Раней за ўсіх яна ўстае,

пазней за ўсіх кладзецца.

Яна жыве, яна пяе, –

і дзецям лепш пяецца.

Ты рос, як цёплы каласок,

пры месяцы і зорах

Пачуеш мілае «сынок»,

хоць будзе і за сорак…

За словам «маці» ў свет пайшлі

маленства,

мара,

мова.

I мір, і мужнасць па зямлі –

жыцця твайго асновы.

Каб не тужыла па начах, –

ёй падрастай на ўцеху!

Хай будзе ў матчыных вачах

пабольш іскрынак смеху!

Ты не шкадуй ласкавых слоў

для роднай, для адзінай.

Адказвай маці на любоў –

будзь верным, добрым сынам!

******************************************************************

Адзіная, як маці

Не трэба мовы роднае цурацца –

На покуце ёй месца, ля святых.

Я беларусам маю гонар звацца.

І памятаю продкаў я сваіх.

На мове роднай пела песні маці

І казкі баіла бабуля мне.

Дзяцінства ў вясковай нашай хаце

Дагэтуль прылятае да мяне.

Няхай сабе абутая ў лапці,

Ды зіхаціць, як зорачка ўначы.

Пяшчотная. Адзіная. Як маці!

І мы яе павінны зберагчы.

******************************************************************

Вавёрчына гора

Казка пра Веру-вавёрачку,

Пра яе гора-горачка,

Пра яе маленькіх дочак,

Пра вавёрчын малаточак,

Пра птушынага пасла —

Даўганосага бусла,

Пра жыццё-быццё лясное

І яшчэ пра тое-сёе.

Забалелі ў вавёрачкі зубкі,

Не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі.

Плача Вера-вавёрачка:

— Ой, гора маё,

Горачка…

Сабралася ўся вавёрчына радня.

Думаюць, гадаюць усю ноч да дня:

Як тут быць,

Што рабіць?

Прыкладаюць дочкі

Мамачцы прымочкі,

Грэюць унучкі

Бабульцы анучкі.

Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі —

Не можа крануць арэхавай шкарлупкі.

Вестку паслалі старэйшаму сыну,

Той адразу ўсе справы пакінуў,

І праведаць хворую маці прыехаў,

І прывёз поўны мех ёй арэхаў.

Ён не знаў, што баляць у вавёрачкі зубкі,

Што не можа крануць яна імі шкарлупкі.

Госцю маці гаворыць:

— Сыночак,

Ты прывёз бы мне малаточак.

Не трудзіла б я зубкі,

Не верадзіла,

Малатком бы шкарлупкі

Біла.

— Што ж, — кажа сын, —

У маёй старане

Ёсць каваль — лепшы мой друг,

Ён можа скаваць для мяне,

Што я захачу, — нават плуг.

— Мне плуг не патрэбен, сыночак,

Хай зробіць ён мне малаточак.

— Мама, —

Гаворыць ёй сын у адказ, —

Я дам тэлеграму,

Ён зробіць ураз.

Сарваў сынок

Дубовы лісток —

Тэлеграма гатова:

«Я жывы і здаровы.

Толькі баляць у мамачкі зубкі —

Не можа кусаць арэхавай шкарлупкі.

Прашу, дружок,

Зрабі малаток».

Сказалі сёстры брату:

— Навошта

Табе самому хадзіць

На пошту?

Мы самі знаем, дзе стары граб.

Даўно мы хацелі

Збегаць на тэле…

Даўно мы хацелі

На тэле-

Граф.

— Ну, што ж, імчыце, —

Сказаў браток, —

Занясіце лісток,

Вазьміце квіток.

— Нясіце, — сказала мама, —

Каб сёння ж

Дайшла тэлеграма,

Няхай сам начальнік на бланку

Паставіць пячатку,

Што гэта «маланка».

Імчацца шустрыя сёстры,

Мільгаюць дрэвы

І вёрсты.

Прымчаліся

Ў самы гушчар.

Што тут такое?

Пажар!

Усё ў агні — і лісцё, і галіны,

Але здагадаліся сёстры,

Што гэта —

Прыбеглі

На самы разгар лета

І палаюць агнём

Не галіны,

А спеюць

Чырвоныя арабіны.

Імчацца далей сёстры няспынна,

Мінаюць гушчар

І пажар арабінны.

І вось перад імі

Новая пацеха:

Дрэва,

А на дрэве — арэхаў, арэхаў!

А спеленеча-ча-ча-чкія,

А жоўценеча-ча-ча-чкія,

А поўненеча-ча-ча-чкія,

А на вяршэча-ча-ча-чку, —

Шкада,

Не ўзялі з сабою

Мяшэчачка.

І тут яны ўспомнілі,

Што баляць у матулі зубкі,

Што не можа яна раскусіць арэхавай

Шкарлупкі.

Хутчэй жа,

Хутчэй,

Хутчэй туды,

Туды,

Дзе растуць

Старыя дубы!

Лістамі сцежку

Сцеле

Граб,

Прыбеглі сёстры

На тэле-

Граф.

Шматпавярховы дом —

Высознае дрэва

З акном-дуплом,

Уваход налева.

Калі ўмееш — чытай сам,

Што напісана пад аконцам:

«Прыём тэлеграм

Да захаду сонца».

Вавёрка ў дупло

Лапкамі: стук-стук,

А ім у адказ:

— Хто тут?

Хто тут?

Не лезьце ў дупло —

Ужо сонца зайшло!

Сталі сёстры прасіць:

— Дзядзюхна начальнік,

Тэлеграму трэ адбіць,

Гэтак мы імчалі,

Гэтак беглі

Праз гушчар,

Праз агонь,

Праз пажар…

Хворая ў нас маці,

Дзядзюхна дзяцел…

Падабрэў начальнік,

Непрыступны маўчальнік,

Акуляры надзеў,

На лісток паглядзеў.

— Добра, — кажа, — пашлю

Заўтра ўранку кавалю.

— Як гэта заўтра ўранку?

Нам загадала мама,

Каб вы паслалі з маланкай

Нашу тэлеграму.

— З маланкай? — здзівіўся дзяцел. —

А дзе ж яе ўзяці?

Не працуе бесперастанку

У мяне на пасылках маланка.

Бывае

І яна выхадная.

— Хай тады кавалю на дом

Заімчыць тэлеграму гром.

— Гром? — усміхнуўся начальнік. —

Гром?

Ён толькі з работы

І спіць

Непрабудным сном.

— Хто ж перадасць тэлеграму,

Хто ж?

— Дождж, — сказаў ім начальнік, —

Дождж!

І застукаў

Начальнік,

Непрыступны

Маўчальнік,

Дзюбаю: тук-тук!

Тоўстаю: ток-ток!

І з лістка

На лісток

Пацёк

Ручаёк…

Бягуць вавёркі дадому

І чуюць,

Як іх тэлеграму

Кроплі друкуюць:

«Тук-ток,

Кавалёк,

Прышлі маме

Малаток.

Разбалеліся ў мамачкі зубкі,

Не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі».

Паплыў паток,

Пагнаў лісток,

Панёс удаль,

Дзе жыве каваль —

Стары воран,

Як вугаль, чоран.

Прыйшла тэлеграма якраз у час,

Кавалю не дае спакою заказ.

Сон яго не бярэ,

Яда не лезе:

Як зрабіць малаток —

Няма жалеза.

— Знайсці жалеза я бяруся, —

Сказаў кавалю даўганосы бусел.

Ён абуў чырвоныя боты

І палез

У балота.

А праз гадзіну ўжо бусел

Вярнуўся:

— Так і так.

Ляжыць у канаве «тыгра» —

Нямецкі танк.

Пайшоў каваль

З прыладамі, —

Чоран воран, —

Паставіў кавадла,

Распаліў горан,

Скінуў кажух,

Надзеў хвартух,

Узяў абцугі,

Прайшоў раз-другі.

Жалеза не відаць —

Гара іржы.

— З чаго мне каваць

Малаток —

Скажы?

Падумаў бусел:

«Прыйдзецца, мусіць,

Самых дужых звяроў склікаць,

Каб забітага «тыгра»

Па костачках разабраць».

Прыйшоў мядзведзь,

Злуецца, равець,

Прыйшоў воўк —

Зубамі шчоўк-шчоўк,

Прыйшоў бабёр —

Хвастом пацёр.

Доўга так раўлі і вылі

І нічога

Не зрабілі.

Беглі ў гэты самы час

Маленькія зайкі,

Узяліся і — ураз

Развінцілі гайкі.

Тады гусі і сініцы

Знялі вежу,

Гусеніцы.

Наскублі яны так-сяк

З паганага «тыгра» шэрсці шматок.

Вось табе і хвалёны танк —

Ледзь хапіла вавёрцы

На малаток.

Добра сказаць —

Заказ гатовы,

А як паслаць

Яго ў бор сасновы?

Другі дзень вавёрка малатка чакае,

Можа, яна, бедная, з голаду канае.

Гэтак моцна баляць у вавёрачкі зубкі,

Што не можа крануць арэхавай шкарлупкі.

Апусціліся галовы ніц

І ў зайцоў,

І ў сініц.

Сядзяць у скрусе

Бусел

І гусі.

Стаў ад гора

Воран

Яшчэ болей

Чоран.

Паўзе крот,

Зямлі повен рот:

— Ду-ду-ду, ду-ду-ду,

Я вашу бяду

Адной лапай

Развяду.

Сталі ўсе яго прасіць:

— Краточак,

Крот,

Браточак

Фядот,

Ты можаш зрабіць

Самалёт?

— Угу.

Я магу.

— Нам трэба, браточак,

Паслаць малаточак…

— Добра, — кажа ім крот, —

Я зраблю самалёт.

Скідай, каваль,

Свой чорны хвартух,

Прынясі мне

Шырокі лапух,

А вы, зайкі, травы нарвіце,

Вяровачкі звіце,

Малаток

У вузялок

Завяжыце.

— А цяпер, —

Кажа крот, —

Я буду галоўны пілот.

Мяне вы прасілі.

Падымай, бусел, крыллі,

Бяры ў дзюбу лапух —

Павязём малаток мы

Удвух:

Верхам сяду ў цябе я на шыі,

Паляцім мы пад хмары густыя,

Будзеш ты

Крыламі махаць,

А я

Буду табой кіраваць.

— Дзякуй, — бусел яму ў адказ. —

Гэта раз.

Памагла нам твая галава —

Гэта два.

Ну, а болей не гавары —

Гэта тры.

Памагатых такіх мне

Не трэба.

Калі ж хочаш

Пабачыць ты неба

І зайздросціш адно нам,

Буслам, —

Паспрабуй

Узніміся

Сам!

Цвёрдае слова —

Слова буслова.

Ўзяў лапух у дзюбу ён.

Варухнуў крыламі —

І ляціць наш паштальён

Лугамі,

Лясамі.

А куды ён ляціць —

Можа, боты шыць,

Можа, ніткі віць? —

Адкажыце

Самі.

Ну, вядома,

Ляціць да вавёркі-галубкі,

Вельмі ж моцна баляць яе зубачкі-зубкі.

Ён нясе ёй вузялок,

Там завязан малаток,

Каб вавёрка зубоў не трудзіла,

Каб арэхі малаточкам біла…

У вавёрчынай жа хаце

Поўна шуму, весялосці,

Перадаў ім вестку дзяцел,

Што ляціць сам бусел ў госці.

Вось унучкі

Сталы засцілаюць,

А дачушкі

Пачостку стаўляюць,

Сын

Пясочкам ля самага дома

Высыпае пляцоўку

Аэрадрома,

Каб птушыны пасол мог спусціцца,

Паміж соснаў густых

Прызямліцца.

Гасця сустракаці

Выходзіць маці:

— Што на белым свеце чуваці —

На балоце,

На сенажаці?

— Ат, якія ў нас навіны, —

Ёй адказвае бусел, —

Вы ж самі ведаць павінны,

Што ўсе мы ў самоце і скрусе.

Як прыйшла тэлеграма,

Што баляць у вас зубкі,

Не спалі мы цэлыя суткі,

Не зналі шчаслівай мінуткі.

Цяпер я спакойны

За ваш раток, —

Вось вам бранябойны

Малаток.

— Ай-яй-яй! — дзівяцца сёстры. —

Які ён цяжкі,

Які ён востры…

Мы хацелі другую адбіць

Тэлеграму,

Што даўно не баліць

Раток у мамы…

І няхай будзе сказана толькі між намі —

Лепей грызці арэхі сваімі зубамі.

Мы хацелі,

Мы вельмі хацелі

Зноў збегаць

На тэле…

На тэле…

— Перастаньце! — на дочак

Прытупнула маці. —

Малаточак

Спатрэбіцца ў хаце…

Доўга ў іх ішла бяседа-

Гаворка.

Ўсе суседзі

Былі

У вавёркі.

Стары дзяцел

З сваім зяцем,

Тры сініцы-сястрыцы,

Цётка Гануля —

Шэрая зязюля,

Пяць зайцоў-малайцоў,

Удод-удавец —

Слаўны на дудзе ігрэц,

Два глухія глухары

Білі ў бубен

Да зары.

І я там быў

За тым сталом

І еў і піў

Разам з буслом.

Што там было весялосці

І смеху.

Папаелі госці

Грыбоў і арэхаў.

Былі мёд і квас там,

Бульба, селядзец.

Хто праслухаў казку —

Той маладзец.

******************************************************************

Татаў родны куток

Па маленькім,

зялёным, як сад,

гарадку

крочыць тата,

узяўшы

мяне за руку.

Я амаль паспяваю

за ім –

крок у крок.

Тата кажа:

– Глядзі,

прыглядайся,

сынок.

Для мяне,

як для птушкі,

быў ён

родным гняздечкам –

гарадок,

што даўней

называўся мястэчкам.

Я адсюль

паляцеў

у нязведаны свет…

Мне б

за татам прайсці

шлях яго –

след у след!..

******************************************************************

Hад калыскай

Люлі, спі, мой сынку!

Годзе плакаць, драцца!

Зашануй слязінку:

Некалі прыдасца.

Глянуць з неба зоры

На жыццё, на беды;

Пойдзеш ты з пакорай

Свайго бацькі следам.

Вырасцеш, дзіцятка,

Сасніне па вуха,

Будзеш дуж, мой братка

Як мядзведзь-маруха.

Толькі будзеш ніжай

Беднаты пакорнай,

Не пазбудзеш крыжа

Сваёй долі чорнай.

Сцяжыну блудліву

Нойдзеш ты за хатай,

Змерыш свет шчасліва,

Не спаткаўшы брата.

Сам скуеш ты путы

Гора векавыя,

Сам саўеш пятлю ты

На сваю ты шыю.

Сыдзе год за годам,

Сыдзе чарадою,

Буры, непагоды

Свіснуць над табою.

Ты з мучэннем зжыўся,

Давядзе да рэшты:

Бедным нарадзіўся —

Бедным і памрэш ты.

Дык жа спі, мой сынку!

Годзе плакаць, драцца!

Зашануй слязінку:

Некалі прыдасца.

************************************************************* 

Мой дом

    У кожнага з нас ёсць дом. У каго ў горадзе, у каго ў вёсцы. Першы мой дом, дзе прайшло мае маленства, мне асабліва дарагі.

   Паспрабуйце сперша ў думках, а пасля на паперы ў альбоме намаляваць свій дом. Які ён? Што асабліва адметнае і дарагое ў вашым доме і паблізу яго – двор, дрэвы,вуліцы, мясціны, дзе вы з сябрамі гуляецеў свае любімыя гульні? А самыя родныя і блізкія вам людзі, суседзі, знаёмыя? І яны ўсё ў вас перад вачыма.

   Мая карціна таксама называецца “Мой дом”. Гэта дом, у якім я нарадзіўся і вырас. Некалі ён мне здаваўся вельмі вялікім. Але кожны раз, калі я падыходжу да свайго дома, да мяне вяртаецца маё маленства. Вось зусім яшчэ маладая,  але ўжо з цяжкімі стомленнымі рукамі, мая маці. Успамінаю свайго бацьку. Колькі шчасця было, калі ён вярнуўся дадому пасля вайны з перамогай, з двума салдацкімі ардэнамі Славы!

Так складалася гэта карціна. У кожнага — свой дом, сагрэты ласкаю і цяплом блізкіх людзей.

Мне хацелася, каб кожны, хто будзе глядзець гэту карціну, успомніў сваё маленства. Мне ў маім доме і вакол яго дарагая кожная прыкмета.

Вось паўз наш дом з грукатам пралятаюць цягнікі. Праводзячы іх вачыма, хацелася і самому ляцець за імі услед, каб убачыць яшчэ неспазнанае і невядомае.

Тут, у маім вясёлым чырвоным доме з расчыненымі насцеж вокнамі, усё мне так блізка і дорага. Мае суседзі, мае сябры – усе простыя і добрыя людзі. Кожны заняты сваёй работай, у кожнага – свой клопат.

З дома, дзе мы нарадзіліся, пачынаецца Радзіма. Стаўшы дарослымі, мы яшчэ мацней любім яго. І кожны з нас гатовы берагчы, шанаваць і свой дом, і сваю Радзіму.

*****************************************************************

Я нарадзіўся беларусам

Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную клянуся

Шанаваць, цаніць, любіць.

Сваю родную старонку

Я люблю як і бацькоў,

Што вучылі песні звонкай,

Прывівалі мне любоў:

І да мовы, да дубровы,

Да палёў і да лугоў.

І заўсёды да народа,

Што жыве тут ад вякоў.

Я клянуся: не зракуся

Сваё роднае любіць.

Быў і буду беларусам,

Пакуль толькі буду жыць!

******************************************************************

Дзед Манюкін і ўнукі

Казкі

Такога дзеда, як мой, са свечкаю не знойдзеш. Дзесяткі казак ведае. Чуў ён іх ад свайго дзеда, а той — ад свайго. Гісторый у яго — мех пад завязку. Дарослым ён не любіць баяць — не даюць веры, зноў, кажуць, стары дзівак за сваё ўзяўся, ілжэ не падсяваючы. І якіх толькі мянушак не прыдумалі дзеду: і Манюкін, і Мюнхгаўзен, і Ачмуровіч, і Дзед Абуй Лапці… Дзядуля не крыўдуе: што з іх, разумнікаў, возьмеш. Манюкін дык Манюкін, затое дзеці чарадою ходзяць за дзедам — за вушы не адцягнеш іх ад старога. Нават да мяне падлабуньваюцца, каб не прагнаў з надворка; вачэй не спускаюць з дзядулевага крэсіва. А яно, відаць, чарадзейнае, нездарма ён не прызнае запалак і запальнічак. Ды што тыя запалкі!.. Стукне дзед камень аб камень, пасыплюцца іскры, задыміць трут, пыхне люлькай стары, загаворыць: «Э-э, слухайце, саколікі, шчырую праўду раскажу, дзед Манюкін не салжэ. Раней, каб вас качкі ўбрыкнулі, нячыстай сілы, ведзьмаў розных, пярэваратняў, вурдалакаў было, не раўнуючы, як тых уюноў у старой копанцы». Дзед на ўсякі выпадак пакруціць галавою, ці няма побач каго-небудзь з дарослых, і толькі тады бае далей. А мы стоімся як мышы пад венікам, слухаем. Дзед збіваецца, забягае наперад, паўтараецца… І ўсё ж колькі ні слухай — самае цікавае наперадзе.

Хочаце даведацца, як змагаўся дзед з нячыстай сілай, шчасліва рыбачыў, смела ратаваўся ад мядзведзяў і ваўкоў?.. То не лянуйцеся, перагарніце старонку. Чэснае слова, не пашкадуеце.

Чортаў млын

Сёння наш дзед Манюкін імяніннік. Да яго, як кажа бабуля, без дулі не падступіцца. Нос задраў угору, ходзіць важна, нібы бусел па балоце.

— Ты ж глядзі, Манюкін, не лопні ад гонару, — пасміхаецца бабуля.

Дзед нават не глядзіць у яе бок, дарэчы, як і на нас, малечу. Гэта ж трэба — «Опель» завёўся. Ён не чмыхаў, не кашляў, а гыркнуў і роўна затарахцеў. Я на дзедавым месцы таксама заважнічаў бы: не штодня «кайзераўскія» машыны заводзяцца. Гарадскія разумнікі з паўгода біліся, каб ажывіць яго, а дзед за месяц справіўся. Ведай нашых. Цяпер і я буду нос задзіраць перад Міколкам і Змітручком. Зайздросцяць нябось. «Опель» не грузавік, ды і не трактар, на якіх бацькі іх шчыруюць.

Дзед рашуча выбівае люльку аб шуло і садзіцца ў машыну. Паехаў. І мы, і баба глядзім услед.

— Каб хоць не разбіўся, стары корч, — кажа баба, — яму б не на машыне, а на карове ездзіць.

Я грукаю кулаком па шуле. Хіба можна так плявузгаць? Нядоўга і сурочыць.

Дзед вярнуўся праз паўгадзіны. Ліха заруліў на падворак.

— На племянным жарабцы, — кажа, — ездзіў, на соме ездзіў — ездзіў, — загінае пальцы. — На мядзведзі, на чорце, на ваўку ездзіў… І вось цяпер на «Опелі». Цуд! Толькі трэцяя перадача заядае. Нічога. Чурылава не за адзін дзень будавалася…

Дзед аж заспяваў ад шчасця:

І кажух на мне,

І жупан на мне,

Як па вуліцы іду —

Не чапайце мяне!

Хто ж зачэпіць такога геройскага дзеда? Мы маўчым. Нават бабуля праглынула язык. Я памог бы дзеду, заспяваў, ды слоў не ведаю. А дзед ужо ўпрысядку пусціўся.

Шый, старая, нагавіцы,

Я не баба у спадніцы.

Выцінаю і скачу,

Пакуль боты не стапчу.

А стапчу — не забядую,

Лапці новыя абую.

І прытопне дзед, і прысвісне дзед. Люба глянуць.

— Хочаце казку пра чарцей? — пытае, перавёўшы дух.

З якой гэта нагоды мы павінны адмаўляцца ад казкі? Толькі баба і тут нораў паказала. Бразнула вёдрамі, крутнулася і па ваду паджгала. Ведама, кабет убачыла каля студні. Можна, між іншым, пахваліцца, што дзед «Опель» завёў і цяпер яна не будзе, як усе, хадзіць пехатою на кірмаш ці плішчыцца ў перапоўнены аўтобус.

— Дзеду, дзеду, — просіць Алёнка, — а можна мы ў машыну залезем і ты ў машыне нам казку раскажаш?

— Можна! — дазваляе дзед. Ён сёння добры, хоць ві з яго вяроўкі, на ўсё згаджаецца.

Нас прасіць не трэба. Міколка і Змітручок садзяцца ззаду, мы з Алёнкай побач з дзедам. Цеснавата на адным месцы ўдваіх, але бліжэй да дзеда і да руля. Так што можна выцерпець.

— Вось пракаціўся я з вецярком, — кажа дзед, — і здагадаўся: ніякі гэта не «Опель», а «Мерседэс», надта ж цяга добрая. Вывеска толькі опелеўская. Ашукаўся пляменнік. Хіба ў «Опеля» можа быць такі добры ход? Нізавошта. Толькі вы ні гу-гу. Даведаюцца зладзеі — і цю-цю наш «О-оп…», даруйце, «Мерседэс». Лепш ужо самі будзем ездзіць.

Мы клянёмся ні гу-гу, цю-цю нам ніяк не падыходзіць.

Дзед узяўся за руль, глянуў у бакавое люстэрка, ці не відаць каго-небудзь з дарослых, і таямніча пачаў:

— Спалохаць такога смелага чалавека, як я, усё роўна, што на калгасным кані абагнаць «Мерседэс». Прама скажу: я не ведаю, што такое боязь, сполах, жах, паніка, пераляк. Гэта для іншых людзей, не для мяне. Але і я аднойчы дрыжэў як асінавы ліст, свят-свят, не тут казана, каласочкі-красачкі.

Хітрыя людзі хаты трымаюцца, а мяне хлебам не кармі — дай куды-небудзь пайсці ці паехаць. Відаць, і памру ў дарозе. Не магу доўга ўседзець дома, усё роўна як нейкі сверб точыць. Характар такі. Яго не пераробіш. Баба Аўдоля лаялася, абяцала кінуць мяне, з’ехаць да дзяцей у горад, калі буду бадзяцца, як самы апошні валацуга, але ж неяк церпіць. Хто яе чакае ў тым горадзе? Тут яна гаспадыня, а там прыжывалка. Ды і дзе знойдзеш такога геройскага дзеда, як я? І рукі ў мяне растуць адкуль трэба. Плот загарадзіць — калі ласка, свінні дрот у лыч зацягнуць — няма праблем, «Мерседэс» завесці — і тут за мной не стане.

Закончылася, гэта, касавіца. Невялічкі перадых. Можна пахадзіць, свет паглядзець. Выцягнуў я з куфра свой рэчмяшок армейскі, паклаў у яго сала, хлеба, некалькі цыбулін, сцізорык, тое-сёе з адзежы, кітайскі ліхтарык на батарэйках і… калоду карт. Надумаў схадзіць да стрыечнай сястры ў Світалаўку. Дзеці ў яе разляцеліся па свеце, адна жыве, як старая вярба пры дарозе. Будзе госцю рада.

Баба на гэты раз не пярэчыла. Ведае, хоць кол на галаве чашы, але ад свайго не адступлюся. І пайшоў я. Іншы б аўтобуса чакаў, а я не такі, люблю сваім ходам. Урэшце, мне ж і за сотню толькі нядаўна пераваліла. Маладзён!

Не спяшаюся. Перастаўляю ногі памаленьку. Пагода ясная — ні хмурынкі. Спыніўся ля зенькаўскай ямы. Там хлапчукі гарадскія рыбу лавілі. Не клюе ў іх. Ат, ведама, блазнюкі! Я, канечне, давай парады даваць. Не слухаюць, падшыванцы, смяюцца: «На табе, дзед, вуду, — кажуць, — і злаві хоць печкура, тады паверым, што ты не мокрая алешына, а дуб мораны».

Эх, не люблю я, калі мой рыбацкі гонар зневажаюць. І хто? Смаркачы! Выбраў я вуду, выцягнуў з ракі ламачыну, набраў шыцікаў, папляваў на чарвяка і закінуў на шчасце… Торг паплавок — і паляцеў стралой па вадзе. Падсякаю. Ялец. А там другі, трэці. Плотка, акунь…

Я забыў, куды іду, чаго прыпыніўся на гэтай кладцы. Толькі паспяваю рыбу з кручка здымаць. Во захапіўся! Дзеці воч не зводзяць з мяне. Стараюся апраўдаць давер. Гэта няпраўда, што з гадамі кроў у жылах стыне. У мяне нібыта наадварот. Спяшаюся жыць. Хочацца і вас, унучкі, падгадаваць, і рыбу палавіць, і на паляванне схадзіць, пакуль Кашчавая самога не ўпалявала.

Агледзеўся, а ўжо сонца ўніз коціцца. Аддаў я дзецям вуды і рыбу, мяшок за плечы і — бягом.

Гадзіны дзве шыбаваў, а там сцішыў ход. Мінуў Сыманскі барок, выбраўся на поле. Праваруч насоўвалася чорная хмара. Спачатку здавалася маленькай, пасля вырасла і неўзабаве зацягнула ўсё неба. Я, вядома, прыбавіў ходу. Не дай бог, калі навальніца застане ў полі. Да ветранога закінутага млына заставалася кіламетры два. Там можна перачакаць навальніцу, а то і пераначаваць. Да таго ж жывот зводзіць, есці хочацца. Нішто так не падганяе чалавека, як страх і голад. (Не дай бог вам такіх падганятых.)

Хмара ўсё ніжэй і ніжэй. Бліскавіца. Гром. Іду подбегам. Вось і млын. Дровы ляжаць каля невялікай самадзельнай грубкі. Гэта ўжо ратунак. Вось толькі б трут не адсырэў. Дзе там — мокры, а трэскі крэсівам не запаліш, хоць лоб размалаці. Бачу, старая куфайка вісіць. Тут ужо, каласочкі-красачкі, павесялеў я. Нашчыпаў ваты, ляснуў крэменем і агонь выбіў. Там і дровы распаліў. Заскакала полымя ў грубцы, зазіхацела, асвятляючы вялізныя жорны, паліцы, засекі.

Найперш развесіў я адзежу сушыцца, намазаўся салам, каб не прастыць. (Вучыцеся, пакуль я жывы.) А там нанізаў астаткі на ражончык і сунуў у агонь. Смажанае сала з цыбуляй, хлеб. Якія лепшыя прысмакі патрэбны старому салдату?

Штаны і кашуля мокрыя, не нацягнеш на цела, а спаць хочацца. Прытаміўся, ды і дождж цурболіць, усё роўна як сон навявае. Падышоў я да засека, глянуў туды і павесялеў — там нейкае пер’е, вата, трантаў поўна. Не замерзну. Даў нырца я ў той засек і адразу ж заснуў.

Доўга спаў ці нядоўга, прачнуўся ад гаманы і бразгацення. Прыслухаўся. На стале, каля жорнаў, штосьці звякае, і хрыплыя галасы выкрыкваюць: «Туз!.. Кароль!.. Шасцёрка!.. Гы-гы, мая ўзяла!.. Тваё біта!!!»

Ясна, карцёжнікі высвятляюць адносіны. Добра, калі не разбойнікі з вялікай дарогі. Мусіць, пакуль я драмаў, яны сюды з’явіліся. Далікатныя, будзіць мяне не сталі, а можа, у цемры не заўважылі. Так ці гэтак, вырашыў я наўперад зірнуць, што за народ там. Ціхутка падняўся, глянуў праз шчыліну ўгару. Матка найсвентшая, уратуй і памілуй. Ледзь енк не сарваўся з губ. Чэрці! Такіх я не бачыў. Адзін, мабыць, галоўны: не меншы за добрага бугая. Галава, як свіная рашка, вочы савіныя, нос сіні, парэпаны — з добрую бручку, хвост метры два, капыты бычыныя, зубы жоўтыя, вострыя, рукі, быццам у гіганцкай малпы пазычыў, зарослыя шчаціннем, учэпістыя, з доўгімі кіпцюрамі. Дакранецца да цябе такая брыда хоць адным пальцам — і халэмус.

Другі з выгляду нагадваў казла — доўгая сівая барада, губы тоўстыя, вочкі маленькія, а хвост і капыты гадавалага бычка. Выгляд хоць і страшны, але не такі люты, як у першага. Напэўна, жартаўнік і махляр, бо ўсё зубы шчэрыць, па баках азіраецца. Відаць, сумленне не чыстае, усіх дурыць, вунь цэлую горку залатовак падгроб да сябе.

Трэці чорт маладзейшы. Вельмі падобны на другога, толькі меншы. Гатоў пабажыцца, што сын ці ўнук яго.

— Утрох не гульня, — зароў галоўны, — вы ў адну руку гуляеце з пляменнікам. Абжуліць мяне захацелі, ды я вас адным мезенцам укіну ў жорны і ў парашок змялю. Убачыце, дзе каза хвост носіць!

Дзіва, але сваякі не спалохаліся.

— Не сярдуй, Ваша Нізасць, — заекатаў тоненькім голасам сярэдні, — учацвярох яно, канечне, спадручней, вы маеце рацыю. А дзе ўзяць чацвёртага гульца? Намалюем? Наўкруг лес і поле. Ні людзей, ні анёлаў, ні Вашых пакорных слуг, Ваша Нізасць. Не верыце, то я гукну!

Чорт з казлінай барадой ускочыў на жорны і нема зароў:

— Ой, я-яй, ой, я-яй! Адгукніцеся!

Мне здалося, што млын закалыхаўся і паплыў, а жорны сталі круціцца. І тут мяне міжволі як нейкая сіла падштурхнула. Яшчэ рэха не сціхла, а я ўжо наперад ступіў.

— Гатоў сыграць з вамі ў карты, — кажу, — толькі цур-цура — не махляваць!

Сказаў так і здрыгануўся. Толькі цяпер дайшло, што я голы, увесь у пер’і, ваце, а галоўны чорт — сам Люцыпар, яго аднаго завуць Ваша Нізасць. Вырваў бы язык сам у сябе, ды позна, слова не верабей.

— Хто такі і як сюды трапіў? — загрымеў Люцыпар. — Пакажыся. Хачу бачыць!

Давялося падняцца па прыступках наверх.

— Глядзіце, — кажу, — лівень застаў у дарозе, вось і заначаваў тут, Ваша Нізасць.

І тут чэрці ўбачылі мяне. Ім аж мову адняло. Не дзіўна: пер’е прыліпла да свінога тлушчу, вата таксама, твар у сажы.

— Хто ты такі? — спытаў нарэшце Люцыпар.

— Праваслаўны, Ваша Нізасць. Не верыце, то магу перахрысціцца, а то і пацеры пачытаць…

— Маўчаць! Тут табе не царква, а млын закінуты, котлішча наша.

— Як загадаеце, Ваша Нізасць!

— Скажы, як зваць цябе, рызыкант?

— Завіце Манюкін. Так поп ахрысціў.

— Я цябе зараз так перахрышчу, што вочы на лоб палезуць. Не ўспамінай даўгагрывых, цярпець іх не магу…

— Як загадаеце.

— Ты часам Ачмуровічу не родзіч? — спытаў другі чорт. — Надта ж падобны на яго. З маленства мяне за нос водзіць.

— Стрыечны брат мой. Жулік. Мне таксама пыл у вочы пускае.

— Бачу, ты нармалёвы дзед, — засмяяўся Люцыпар, — трапіш у пекла — не прападзеш, прыстаўлю да катла са смалой. Вось табе дзесяць залатовак. Распіскі, што прадаў душу, не трэба. Бяры напавер, я — добры. Выйграеш — вернеш доўг.

Не хочацца гуляць з чарцямі ў карты, але дзе ты дзенешся — мусіш. Не да пацераў, калі хата гарыць. Трэба ж трапіць у такую бяду. Хто мог падумаць, што ўладар пекла каля Сыманскага барка пасяліўся? Даўно, мусіць, тут поп кадзілам махаў, раз чэрці лагаўё ўстроілі.

Эх, адзін раз Марку жэняць. Толькі не выйграць мне — карты ў калодзе нябось мечаныя. Не чакай дабра, спадар Манюкін, калі Бог ад нашых мясцін адвярнуўся і чэрці тут запраўляюць.

Селі гуляць. Я — насупраць Люцыпара, сваякі — адзін насупраць другога. Кожны паставіў у банк па дзве залатоўкі… Глянуў я ў карты, і ў грудзях пахаладзела. Хіба гэта карты? Каб горш, то і не трэба — адны малодкі. Бачу, і Яго Нізасць скрывілася. Няпруха. Тут хоць савой аб пень, хоць пнём аб саву. Каюк!

І другі раз я прадуў, і трэці. Калі так пойдзе, то прымусяць душу ў заклад ставіць. Што прыдумаць? Люцыпар таксама прайграе. Сваякі золата грабуць. Эх, было не было.

— Даруйце, Ваша Нізасць, — кажу, — мы з вамі ніколі не выйграем. Карты мечаныя. Сваякі ашукаюць нас. Ёсць у мяне з сабою нераспячатаная калода, дазвольце ўзяць яе.

— Дазваляю! — гыркнуў Люцыпар.

Сваякі замітусіліся, кінуліся ў спрэчку. Маўляў, на пераправе коней не мяняюць. Будзем гуляць як гулялі, старой калодай.

— Глядзіце самі, Ваша Нізасць, — падпускаю туману, — я не свае грошы прайграю, а вашы. Мне не шкода.

— Нясі тваю калоду, Манюкін! — зароў Люцыпар.

Я, канечне, рад старацца. Прынёс карты. Э-э, зусім па-іншаму пайшла гульня: то я залатоўкі падграбаю, то Люцыпар. Сваякі зусім галовы апусцілі. Злуюць, вядома, нервуюцца, а ў картах без вытрымкі ты нуль. Я ў Грамадзянскую вайну ўсіх ахвіцэраў абгульваў. Вытрымкі мне не пазычаць.

Пад раніцу добрую сотню залатовак выйграў, доўг аддаў Люцыпару. Думаю, гэта, дом двухпавярховы з цэглы пабудую, унукам машыны куплю. У санаторыю з бабай махнём.

На вачах пачало святлець. Чэрці нервуюцца, памылкі робяць, павышаюць стаўкі, прайграюць. А я ўсё падбіраю залатоўкі з партрэтамі цароў-амператараў. Во, пашэнціла. І раптам дзесьці далёка, пэўна ў Сыманчычах, певень азваўся. За ім другі. Чарцей як ветрам здзьмула. Былі — і няма ні Яго Нізасці, ні сваякоў. Хвокуснікі. Глядзь на стол, а там замест залатовак гарошыны казіныя. Свят, свят. Падхапіў я рэчмяшок і дай бог ногі з паганага котлішча, забыў нават адзежу забраць. Папёр у пер’і і ваце. Прападзі пропадам тыя залатоўкі і тая адзежа, добра, што галавой не налажыў.

Тэлеграма ад Радзівіла

 Ой, дзед, ой, хітрун! Апрануўся, як у нядзельку, і ўсё нешта на вуліцу паглядае. Мы хацелі збегаць на рэчку, там акунь добра клюе. Не пускае дзед, пасадзіў нас на лаўку насупраць хаты і зубы замаўляе. Нябось кагосьці чакае… Нас не правядзеш: пэўна, паштальёнку. Вунь яна ходзіць ад хаты да хаты. Зараз каля нас апынецца.

— Дзень добры! — вітаецца цётка Соня. — Вам, дзеду, тэлеграма нейкая дзіўная. З-за мяжы. На пошце начальніца казала — з Англіі, во!

Дзед здзіўлена хмыкнуў, загадаў Алёнцы бабулю гукнуць. Тая адразу ж выйшла на вуліцу, павіталася з паштальёнкай.

— Тут мне тэлеграма, — сказаў дзед, — нібыта ад ангельцаў. Там у мяне блізкіх сяброў і сваякоў нямашака, хіба што стрыечны брат успомніў…

— Чулі, чулі, — засмяялася бабуля, — князь Радзівіл. Ты, Сонечка, не зважай на старога дурня. Ён, калі ўчаўпе сабе што-небудзь у галаву, то сам сабе паверыць. Знайшоўся мне нашчадак Радзівілаў!

— Але тэлеграма сапраўды з Лондана, — сказала паштальёнка, — і падпісаў яе Радзівіл.

Каб гром грымнуў з яснага неба, мы так бы не здзівіліся. І баба Аўдоля, і мы з Алёнай, і хлапчукі-суседзі быццам анямелі.

— Чытай ужо хіба, — папрасіў паштальёнку дзед, — я акуляры ў хаце пакінуў.

«Паважаны спадар Манюкін, — прачытала цётка Соня, — у бліжэйшы час я прышлю афіцыйнае пацвярджэнне, што вы належыце да самага старажытнага і шляхетнага роду Радзівілаў. З гэтай паперай вас, несумненна, прымуць у клуб беларускай шляхты пад старшынствам дробнага шляхцюка Г.

Такі смелы, знаходлівы і рашучы чалавек, як вы, не можа не належаць да нашага слыннага роду.

Чытаю кнігу аб Вашых прыгодах. Разам з Вамі ваюю з нячысцікамі, ратую звяроў і птушак, баю дзецям казкі.

Сто лят Вам жыцця, добрага здароўя, шчасця.

Ваш Радзівіл

Лёндан. Вялікабрытанія.

31 жніўня, год 1999-ы ад Нараджэння Хрыстова».

Дзед пераможна глянуў на бабулю. Як самы сапраўдны шляхціч, пацалаваў руку паштальёнцы, забраў тэлеграму і, падміргнуўшы нам, падшывальцам, пайшоў у хату, кінуўшы няўзнак: «Нягожа, калі беларускай шляхтай запраўляе драбнарыбіца. Тут на самацёк пускаць нельга… ой, нельга».

Мы моўчкі глядзелі ўслед. Ну і дзед, усіх здзівіў. Гэта ж трэба, сам Радзівіл даў яму тэлеграму. Вунь як горда барадой затрос. Мусіць, і нам з Алёнай не выпадае з кім папала хаўрусаваць. Мы — беларусы!

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая, —

Мая слязінка — са святла наскрозь,

Маё прычасце, мой святлісты лёс…

З табой і паміж бедаў я світаю.

                                            Н. Загорская «Мае ўсе думы звязаны з табою…»

Быць

Быць Беларусам —

Гэта значыць,

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —

Гэта значыць,

Вясёла з сумнай долі кпіць,

Да Бога сцежку верай значыць,

Нагбом з карца надзеі піць.

Быць Беларусам —

Гэта значыць,

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым.

                                                 Р. Барадулін

Бацькаўшчына

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве.

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

Дымная, сцюдзёная раса,

Цёмныя ў траве ад ног сляды.

А такога рослага аўса

Я не бачыў доўгія гады.

Бач, хмызы спляліся, як павець,

Светлякі мігцяць, гараць святлей.

Перад тым як звонка ў лозах пець,

Прачышчае горла салавей.

Лашчыцца трава да босых ног.

З дальніх паплавоў плыве ракой

Ледзь прыкметны сумны халадок —

Подых юні ўходзячай маёй.

Паімчаць за ёю наўздагон? —

Хоць і схопіш — усё адно падман.

Дзе каханне тых мінулых дзён —

Весніх паркаў бэзавы туман?

Нават шкадаванне — дзе яно?

Зноў вясна, і жаль знікае зноў.

(Так губляюць пах перад вясной

Ссохлыя сцябліны палыноў.)

Ціха цмокае у сне рака.

О, як добра, як прыгожа жыць!

Раска, як русалчына луска,

На вадзе ад месяца гарыць.

А вакол травіцы роснай рай

I бярозак белая сям’я.

Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!

Інфармацыйны змест урока “Мая Беларусь сінявокая!”

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая …

Н. Загорская. Мае ўсе думы звязаны з табою…

1. Эмацыянальны настрой вучняў

Для стварэння эмацыянальнага настрою ў пачатку ўрока гучыць песня (на выбар: «Спадчына», словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка; «Белая Русь», словы Л. Пранчака, музыка В. Раінчыка), вучні разглядаюць фотаздымкі, ілюстрацыі, выставу кніг і часопісаў, малюнкі дзяцей. (Калі ў школе ёсць мультымедыйнае абсталяванне, то дзецям паказваюцца фотаздымкі: гарады Беларусі, помнікі архітэктуры Беларусі, партрэты знакамітых людзей, пейзажныя замалёўкі.

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Таму першы ўрок мы з вамі прысвячаем нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь.

Беларусь — край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрам, працавітымі і шчырымі людзьмі.

Настаўнік або падрыхтаваны вучань чытае пад музыку верш (на выбар), ствараючы адпаведны настрой.

Яна мне дадзена адзіная

На ўсё жыццё, на цэлы век.

Мая адзіная, радзімая

Ў вянках лясоў і стужак рэк.

Заўсёды самая прыветная,

Як сонца, свеціцца сама,

Жыве, як мара запаветная,

І роўных ёй — нідзе няма.

Яе праменнямі сагрэтая,

Наліта сілай маладой,

Іду, нястомная, па свету я

Яе часцінкаю жывой.

І ганаруся ўсюды смела я,

Што вырасла на той зямлі,

Якую клічуць Руссю Белаю,

Што тут дзяды мае жылі.

М. Шаўчонак. Мая Радзіма

Ты такі ненаглядны —

Мой радзімы куточак зямлі.

Ты такі ненаглядны —

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,

Дзе асколачкам неба

Васілёк у мірным полі цвіце

І ля кожнай хацінкі

Прыгажуня бяроза расце,

Край азёраў глыбокіх

І чаромхавых белых завей,

Ідэалаў высокіх,

Працавітых і шчырых людзей.

Тут з адкрытай душою

Запрашаюць гасцей у свой дом.

Тут накормяць, напояць,

Абагрэюць сардэчным цяплом.

Я. Жабко. Да апошня бярозкі …

Не голас, сэрца гаворыць гэтыя словы — з любоýю, з гонарам, з душэýнай пяшчотай. Тут — наша гiсторыя. Тут — мае каранi. Тут — напеýная родная мова. Тут — жывём мы!

Быць Беларусам —

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —

Гэта значыць

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым

Р. Барадулі. Быць

2. Беларусь — еўрапейская дзяржава

Мая Беларусь… Еýрапейская дзяржава — зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi. Вакол нас — карагод краiн: Расiя, Украiна, Лiтва, Польшча. Беларусы здаýна жывуць мудрымi запаветамi прашчураý: «Сонца — на ýсiх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое».

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

Твая Беларусь

(Вучні з дапамогай настаўніка паказваюць на карце Рэспубліку Беларусь і суседнія краіны, з якімі яна мяжуе.)

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак (малую радзіму) як часцінку нашай Бацькаўшчыны. (Вучні на карце паказваюць абласныя цэнтры, родны горад (раён), расказваюць цікавыя звесткі, легенды і паданні пра малую радзіму.)

3. Навекі ў памяці народнай

Мая Беларусь… Па нашых землях тапталiся прышэльцы, ворагi. Прыходзiлi да нас з дзiдамі i мячамi, з ружжамi i гарматамi, на танках i самалётах. Нiшчылi людзей, палiлi хаты, гарады, адбiралi скарбы. Нiколi i нiкому не ýдавалася зняволiць вольналюбiвы народ. Званы Хатынi, мемарыял у Брэсцкай крэпасцi-героi нагадваюць жывым: «Людзi! Помнiце! Не дапусцiце новай бойнi!»

Вялікую цану заплаціў беларускі народ за сваю свабоду. Загінуў кожны трэці беларус у гады Вялікай Айчыннай вайны. У памяць аб загінуўшых у час вайны ўзведзены мемарыялы славы, помнікі, на брацкіх могілках ніколі не вянуць кветкі. (Настаўнік паказвае фотаздымкі помнікаў.)

Шануйце родны край — Айчыну,

Тых, хто яе абараняў,

Хто ў бітвах з ворагам загінуў,

Хто перамогу атрымаў. (Аляксандр Гладкіх)

(Калі вучні разам з настаўнікам былі на экскурсіі ў Хатыні, тады можна арганізаваць гутарку з выкарыстаннем вершаў пра Хатынь.)

Пакружыўся над Хатынню бусел

сонечна-пагодлівай вясною:

каміны стаяць. І людзі ў скрусе.

А нідзе хаціны ні адной.

Заміраюць галасы людскія,

гукі абуджальнае вясны,

і плывуць трывожныя такія,

тонкія жалобныя званы.

Пакружыўся над Хатынню бусел

і паплыў у светлую смугу.

Ён не ведаў болю Беларусі,

пэўна ж, ён адчуў яе тугу.

Пакружыўся бусел над Хатынню

і ў смузе пад воблакамі знік.

Папялішча ўсё яшчэ не стыне,

і ў грудзях не замірае крык.

В. Жуковіч. Бусел над Хатынню

Памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваімі справамі, думкамі, паводзінамі мы павінны быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Светлая памяць усім воінам, якія абаранялі нашу Радзіму і далі магчымасць роднай краіне стаць самай прыгожай у свеце.

Крыніца

Нам ніколі не памерці

ані ў якім горы, —

з баявой зямлі не сцерці

сінія азёры:

нашу Нарач, нашу Свіцязь,

Вечалле, Асвею…

Партызанскі край, што віцязь,

Нам здабыў надзею.

Нам ніколі не памерці,

Не растаць, як свечкі:

Прападуць азёры ў свеце —

Застануцца рэчкі: наша Ясельда, і Шчара,

І Дняпро, і Нёман…

Беларусь — край светлых чараў —

Кожнаму знаёма.

Нам ніколі не памерці,

Не растаць, як знічкі:

Пасля нас і нашы дзеці

Стануць ля крынічкі —

І Айчынаю прадвесняй

Будуць ганарыцца…

Беларусь — крыніца песні

І любві крыніца!

Сяргей Панізнік

4. Мая Беларусь… Мая зямля …

У яе нетрах знойдзены нафта, калiйныя i каменныя солi, торф, глiна, гранiт, сланцы, руды, золата… Вялікае значэнне для Беларусі маюць запасыкалійных солей. Па запасах і здабычы гэтай каштоўнай хімічнай сыравіны Беларусь уваходзіць у першую пяцёрку краін свету.

Новыя паселiшчы ХХ стагоддзя: Салiгорск — горад хiмiкаý, Наваполацк — горад нафтавiкоý, Жодзiна — горад машынабудаýнiкоý, Новалукомль — горад энергетыкаý. (Пералічаныя гарады паказваюцца на карце. Па жаданні настаўнік можа спыніцца на адным з гарадоў больш падрабязна).

5.Людзі зямлі беларускай

Галоýны скарб маёй краіны — ЛЮДЗI! Яны ýслаýляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаý.

«Ці задумваліся, які ён, беларус?… Што гэта за народ? Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар — вёска талакою ішла красці панскі лес, калі не было свайго, за пару дзен ставілі пагарэльцу новую хату, дзялілася з ім жытам … . Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто палатно, хто гаршкі. Галоўнае ў нашым характары — гасціннасць добрага да добрых». (Уладзімір Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі.)

Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі.

(Настаўнік можа паказаць вырабы народнай творчасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметаў быту і працы беларусаў.)

Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну. Полацк даў Беларусі і ўсяму свету шмат выдатных людзей. Наш народ заўсёды будзе памятаць імёны асветніцы Еўфрасінні, першадрукара Францыска Скарыны і славутага паэта Сімяона Полацкага…

(Настаўнік прапануе вучням ў парах падрыхтаваць апавяданне пра нашых славутых землякоў. Тэксты дае настаўнік.)

Францыск Скарына

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. І наш славуты зямляк Францыск Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Адраджэння.У асобе Францыска Скарыны талент даследчага вучонага, мудрага асветніка і вялікага патрыёта роднай зямлі шчасліва спалучаўсяз талентам выдатнага паэта і мастака. Скарына — першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына — наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля.

Еўфрасіння Полацкая

Свецкае імя Прадслава. Першая жанчына ва ўсходнеславянскім рэгіёне, прылічаная да святых. Дачка князя Георгія Усяславіча, унучка полацкага князя Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). Еўфрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў. І ўсё сваё жыццё прысвяціла служэнню Богу і людзям: перапісвала ўласнаручна кнігі і будавала ў родным краі храмы, вучыла грамаце дзяцей і лячыла хворых.

Еўфрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры. Па заказе Еўфрасінні полацкі майстар Лазар Богша зрабіў для царквы Святога Спаса надзвычай прыгожы шасціканцовы крыж. Крыж Еўфрасінні Полацкай для беларусаў з’яўляецца святыняй. Паданне сведчыць: крыж свяціўся ў самай непрагляднай цемені, хворым вяртаў здароўе, знявераным і знясіленым — надзею на лепшае жыццё.

Тэма радзімы хвалявала беларускіх пісьменнікаў і паэтаў усіх часоў і народаў. У вершаваных радках паэты праслаўляюць зямлю сваіх бацькоў: багацце, прыгажосць і непаўторнасць прыроды роднага краю, талент і добразычлівасць яе жыхароў, выказваюць прызнанне ў шчырай любові да яе.

***

Не цалавала рук

нікому я ў жыцці,

Табе ж, мая зямля,

Я цалавала б ногі…

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты — мой, я — твой: ад роду і навек.

Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю

Твой ліст дубовы — як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,

За шчасце звацца іменем тваім —

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты — мой, я — твой: усюды і ва ўсім!

Ніл Гілевіч

Гэтыя пранікнёныя радкі — выражэнне любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі, бо для кожнага з нас зямля — самая ласкавая і непаўторная. І дзе бы мы ні апынуліся пазней, у якіх бы цудоўных палацах-музеях ні пабывалі, мы заўсёды будзем чакаць сустрэчы са сваёй радзімай Гэтыя знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы жывем, — часцінка таго вялікага і святога, што мы называем словамі «Айчына», «Бацькаўшчына».

Бацькаўшчына

Што такое Бацькаўшчына,

Знаеш?

Гэта рэчка, сцежка лясная,

Гэта ў лузе залатая пчолка,

А ў вачах тваіх — вясёлка.

Бацькаўшчына — гэта дом твой,

Школа;

Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,

Гэта тата твой і мама.

І сябры твае таксама.

П. Панчанка

6. Беларусь мая сінявокая

Мая Беларусь… Гэта азёрны край. Дзесяццю тысячамі блакiтных, чыстых вачэй пазiрае мая радзiма на Млечны Шлях. А на знакамiтых азёрах — Нарачы, Свiцязі, Браслаýскi — адпачывае, кажуць, сам Бог.

Усе рэкі Беларусі вельмі прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам, неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў. Прыпяць з яе празрыстай цёмнай вадой, астравамі, пратокамі і шапкамі буслянак на прырэчных дрэвах. Ласкавы Нёман, у воды якога глядзяцца старажытныя вежы. Нават невялічкая Шчара ў цяні таполяў. (Паводле У. Караткевіча.)

Край Нарачанскі… Святая беларуская зямля, мілая і дарагая сэрцу мясціна. Край паэтаў і ваяроў, рамантыкаў і шчырых духам людзей. Яго любяць пяшчотна і раўніва тыя, хто тут нарадзіўся; узнёсла і аддана тыя, хто хоць раз наведаў гэты цудоўны куток. Хіба ж можна забыцца на высокія і стромкія ўзгоркі, што пакінуў тут у глыбокай мінуўшчыне ледавік; на багатыя і разнастайныя лясы, што кружаць галаву сваім смалістым водарам; на празрыстае і чыстае паветра, што можна піць як цудадзейныя лекі; на добрых і шчырых людзей, якія сваёй прыязнасцю і гасціннасцю раскрываюць усю прыгажосць беларускай душы…

Але Нарачанскі край — гэта, найперш, азёры. Менавіта яны надаюць гэтай зямлі непаўторную адметнасць, якая вабіць да сябе блізкіх і далёкіх падарожнікаў.

Азёр у Нарачанскім краі шмат, каля паўсотні, і кожнае з іх не толькі цікавы прыродны аб’ект, але і скарб духоўны, у якім, як у чароўным куфэрку, назапашаны легенды і паданні, прыказкі і прымаўкі, цікавыя назвы і мясцовыя здарэнні. Каб азёры маглі гаварыць, то мы пачулі б шмат цікавых апавяданняў пра вадзянікоў і русалак, рыбакоў і аматараў вандровак, птушак і звяроў.

Так, самае вялікае возера Беларусі — Нарач, якое многія называюць то «блакітным сэрцам» краіны, то «беларускім морам», а мясцовыя жыхары ласкава — Нарочча. Возера, напэўна, расказала б нам пра свой адзіны востраў Выспу, легенду пра трагічнае каханне дзяўчыны Нары-Найрыты і простага хлопца Андрэя…

Суседняе возера Мястра, напэўна, згадала б гістарычную драму свайго замка, успомніла б адметныя асаблівасці горада Мядзел ды лёс старога татарскага мізару, а таксама белы цагляны слуп ля возера, у якім была замуравана Белая Панна.

Сваім замкам пахвалілася б і возера Мядзел: на востраве Замак да нашага часу захавалася высокая гара, на якой раней стаялі магутныя ўмацаванні.

Шмат цікавага мы маглі б пачуць і пра дзесяткі іншых азёр.

На жаль, азёры не размаўляюць. Але кожнае возера мае сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна — у мелодыях хваляў, у шэпце чаротаў і трыснягоў, у плёскаце рыбы, галасах жывёл, птушак, дрэў. Варта толькі паехаць да возера — чуламу сэрцу заўсёды адкрыюцца таямніцы дзівосных беларускіх скарбаў…

http://narochpark.com/legends/

7. З любоўю да прыроды

Краса прыроды кліча да чысціні душы

Янка Брыль

Мая Беларусь… Гэта — зубры ý Белавежскай пушчы. Гэта — бабры, мядзведзi ý Бярэзiнскiм запаведнiку. Гэта — ласi i дзiкi ý Налiбоцкай пушчы. Гэта — векавыя дубы, лiпы, клёны, вербы, сасновыя бары, бярозавыя гаi, духмяныя лугi… Куды б нi паехаý, цябе сустракаюць непаýторныя краявiды. З душы вырываецца мелодыя Iгара Лучанка на словы славутага паэта Якуба Коласа:

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае ўбогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю.

(Пад музыку настаўнік расказвае пра Белавежскую Пушчу, паказвае ілюстрацыі і фотаздымкі)

Ахова прыроды з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай і справай кожнага грамадзяніна У нашых запаведніках ахоўваюцца непаўторныя куточкі беларускай прыроды. Зараз мы з вамі заплюшчым вочы і перанясемся ў Белавежскую пушчу. У гэтым годзе яна адзначае свой юбілей — 600 гадоў запаведнага рэжыму. Па сваіх памерах, багаццю і разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету Белавежская пушча займае першае месца сярод буйных лясоў Еўропы. Белавежская пушча — сапраўдны музей жывой прыроды!

З даўніх, вельмі даўніх часоў Пушча была аплотам нашых продкаў, надзейным прытулкам ў цяжкія гады. Яна карміла і паіла, гартавала мужнасць і сілу людзей.

Зубр — слава і галоўная прыкмета Пушчы. Зубр, як кожны, хто мае сапраўдную сілу, рахманы і добры звер. Праўда, ёсць адно правіла — не чапай яго.

Усё тут было. Каралеўскія і царскія паляванні, браканьеры, масавыя высечкі лесу іншаземнымі фірмамі, грабежніцтва акупантаў. Цяпер тут запаведна-паляўнічая гаспадарка. Высякаюць толькі нязначную частку лесу.Рэдкіх звяроў берагуць. Стрэл у Пушчы — падзея. Непрыемная для таго, хто страляе.

Шмат птушак у пушчы. Вучоныя абмеркавалі і вырашылі, што белавежскія салаўі — самыя галасістыя і багатыя на спевы ў цэлым свеце. Самыя-самыя! А тут яшчэ больш за дзвесце відаў птушак! Уяўляеце, што такое веснавы белавежскі канцэрт?!

Паводле У. Караткевіча

8. Спадчына продкаў

Мая Беларусь! Вось i да цябе завiтаý Год роднай зямлi. Гэты год павінен стаць годам пазнання багатай i загадкавай гiсторыi нашай краіны. Мы кожны дзень адкрываем для сябе гаючыя крынiцы роднай мовы, народнай мудрасцi, самабытнай культуры беларусаý.

Зямля для народа неабходна, як глеба для дрэва. А мова, літаратура кожнай краіны, яе культура — плён гістарычнага развіцця нацыі. Толькі на роднай зямлі чалавек дыхае свабодна, адчувае падтрымку сваіх блізкіх і родных, можа карыстацца спадчынай продкаў.

Настаўнік можа прапанаваць вучням розныя заданні з прыказкамі і прымаўкамі:

·     растлумачыць сэнс прапанаваных прыказак і прымавак;

·   завяршыць прыказкі (вучням даецца толькі пачатак прыказкі, неабходна дапоўніць апошняе слова);

·     гульня «Знайдзіце пару» (прыказкі і прымаўкі падзяляюцца на часткі і раздаюцца вучням). Пасля таго як складзена прыказка (прымаўка), вучням неабходна растлумачыць яе сэнс.

Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Усякай птушцы сваё гняздо міла.

Радзіма — матка, чужына — мачыха.

Роднаму зямелька, як зморанаму — пасцелька.

У сваім краі, як у раі.

На чужыне і камар загіне.

Кожнаму свой куток мілы.

Усюды добра, а дома лепей.

Кожная сасна свайму бору песню пяе.

Родная зямля мякчэй чужой пярыны.

На чужой старане не сагрэе і сонца.

Той Бацькаўшчыну любіць, хто ёй сумленна служыць.

Для сваёй Айчыны не шкадуюць сілы.

Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае.

Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся.

З роднага боку і варона мілая.

Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.

Шануй людзей, то і цябе пашануюць.

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц.

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова.

М. Танк. Урывак з верша «Родная мова»

Мова продкаў нашых і нашчадкаў —

Шэпт дубровы і пчаліны звон, —

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён.

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.

Г. Бураўкін. Урывак з верша «Роднае слова»

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Дратавалі, здзекваліся, мучылі …

Ты жыла ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечнае дзіва,

І Купала, ды і ўсе мы снілі сны.

П. Панчанка. Беларуская мова

Настаўнік чытае верш і прапануе дзецям спець беларускую песню

(у залежнасці ад наяўнасці фанаграм песень і таго, словы якой песні ведаюць вучні класа).

Як кажуць сярод людзей,

Без песні няма надзей.

Народ без песні — не ўмее,

Народ без песні нямее.

Без песні свайго народа

Нямее нават прырода.

Ты любіш народ свой і край?

Песні яго спявай!

А. Грачанікаў

9. Абагульненне

Чалавек без бацькоўскага краю,

як без песні ў гаі салавей

Антон Бялевіч

Кожны з нас, хто жыве ў Беларусі, павiнен задаць сабе пытанне: што я зраблю сёння, цяпер для сваёй адзiнай Айчыны, як пражыву год, каб не было сорамна нi мне самому, нi маёй сям’i. (Думкі дзяцей.)

Давайце, сябры, у Год роднай зямлi нанова адкрыем для сябе нашу Беларусь, заганарымся ёй i зробiм усё-усё, каб нашу краiну ведаý i паважаý увесь свет.

Беларусь — мая радзіма, мая любімая зямля. Я вырасла тут і цяпер жадаю ўсе свае сілы, здольнасці, стараннасць укласці ў гэту краіну. Я веру, што ў маёй радзімы вялікая будучыня, і я жадаю будаваць яе разам са сваім народам — беларусамі. Я жадаю аддаць маёй Айчыне ўсю маю любоў. Вельмі хочацца, каб і вы ў сваіх сэрцах назаўсёды захавалі гордасць, павагу і любоў да роднай зямлі, якая вас гадуе, пестуе і стварае ўсе ўмовы для вашай шчаслівай будучыні.

— Што ж мы запомнілі на нашым уроку, якія веды возьмем разам з сабой?

Віктарына

1. Як называюцца людзі, ад якіх мы вядзем свае паходжанне.

(Продкі)

2. Назавіце сталіцу нашай рэспублікі.

(Горад Мінск)

3. Пералічыце абласныя гарады нашай рэспублікі.

(Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў)

4. Пералічыце краіны , з якімі мяжуе Беларусь.

(Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія)

5. Каго называюць беларускім першадрукаром?

(Францішка Скарыну)

6. Каго называюць нябеснай заступніцай зямлі беларускай?

(Еўфрасінню Полацкую)

7. Што называюць «беларускім морам»?

(возера Нарач)

8. Як называецца нацыянальны парк, які ў гэтым годзе адзначае юбілей?

(Нацыянальны парк «Белавежская Пушча»)

9. Пад якім дэвізам сёння праходзіць наш першы ўрок?

(Зямля бацькоў — мая зямля)

Вось мы і абышлі нашу радзіму, сустрэліся са сваімі продкамі, пабачылі блакітныя азёры і рэкі, векавыя дубы, бярозавыя гаі і духмяныя лугі, касцёлы і Белую вежу, задумалі, што значыць для нас зямля бацькоў нашых. І дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды будзе з намі адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў.

Беларусь

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе, Радзіма,

Тваім палям, тваім лясам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

Алена Бубен http://ztmn-bel.narod.ru/texts/Buben2

  • Рассказ почему 2 класс 2 часть
  • Рассказ почему я люблю собак
  • Рассказ пра восень на беларускай мове 2 класс
  • Рассказ почему я люблю лето
  • Рассказ почему без растений невозможна жизнь на земле 3 класс окружающий мир