Песня пра зубра мікола гусоўскі сочинение

Заданн па тэме даняя лтаратура варыянт 1 1.слова лтаратура перакладзе з лацнскай мове азначае 2.лтаратуразнаства гэта 3.гсторыя

Заданні па тэме
«Даўняя літаратура»

Варыянт 1

1.Слова
літаратура ў перакладзе з лацінскай мове азначае …

2.Літаратуразнаўства – гэта…

3.Гісторыя літаратуры даследуе ….

4.Літаратурны напрамак — …

5.Кірылічную пісьменнасць на стараславянскай мове заснавалі
асветнікі ?стагоддзя ……..(імёны)

6.Пералічыце жанры сярэдневяковай літаратуры.

7. Для эпохі Адраджэння на Беларусі характэрна(ы)): 1)
рост усведамлення значнасці асобы; 2) выхаваўча-асветніцкая накіраванасць
літаратуры; 3) цікавасць да класічнага мастацтва і літаратуры старажытнай
Грэцыі і Рыма; 4) узнікненне мецэнацтва; 5) цесная сувязь з традыцыямі
папярэдняй эпохі.

8. Францыск Скарына напісаў: 1) 23 прадмовы; 2) 59
пасляслоўяў; 3) 17 аповесцей; 4) 15 малітваў; 5) 28 вершаў на рэлігійную тэму

9.Першай кнігай на беларускай мове, якая выдадзена на
тэрыторыі Беларусі, з’яўляецца: 1) “Песня пра зубра” М.Гусоўскага; 2) “Біблія”
Ф.Скарыны; 3) “Катэхізіс” С.Буднага; 4) Статут Вялікага Княства Літоўскага; 5)
“Евангелле” В.Цяпінскага.

10. Адзначце, якія сцвярджэнні, што тычацца асобы
Васіля Цяпінскага, з’яўляюцца правільнымі: 1) яго сапраўдане імя – Васіль
Мікалаевіч Амельяновіч; 2) сучаснік Сымона Буднага; 3) перадавы чалавек свайго
часу, шчыры патрыёт, мужны прадаўжальнік скарынаўскіх гуманістычна-асветніцкіх
і друкарскіх традыцый; 4) вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, служыў у якасці
прапаведніка лютэранскай царквы ў Вільні; 5) у 70-80-я гады 16 ст. выдаў у
сваёй уласнай друкарні “Евангелле” ў перакладзе на беларускую мову і напісаў да
яго вялікую прадмову.

11.Назавіце літаратурны напрмак 17-18 ст.ст.

12.Што такое інтэрмедыя?

Заданні  па тэме «Даўняя літаратура»

Варыянт 2

1.Мастацкай літаратурай называюць від мастацтва, у
якім сродкам адлюстравання свету з’яўляецца…

2.Галіны літаратуразнаўства…

3.Этапы развіцця беларускай літаратуры (з указаннем
стагоддзя)…

4.Пералічыце агульнапрызнаныя стылі і напрамкі ў
літаратуры (усяго 8)…

5.Што такое скрыпторыі?

6.Пазнайце жанр па апісанні: “жанр красамоўства ў
даўняй літаратуры, твор павучальнага зместу”.

7.Залатым векам беларускай літаратуры лічыцца
стагоддзе:

1) ХІІІ; 2) ХІV; 3) ХV; 4) ХVІ; 5) ХVІІ.

      8. Беларускае Адраджэнне прадстаўлена імёнамі: 1) Францыска
Скарыны, Яна Вісліцкага; 2) Міколы Гусоўскага, Льва Сапегі; 3) Андрэя Рымшы,
Сімяона Полацкага; 4) Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага; 5) Кірылы Тураўскага,
Ефрасінні Полацкай.

9. Катэхізіс – гэта: 1) хвалебная прамова з нагоды
якой-небудзь урачыстасці або ў гонар каго-небудзь; 2) рэлігійная кніга, якая
змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах; 3) адна
з кніг Бібліі Старога Запавету, якая складаецца з псалмоў; 4)
маральна-павучальныя песні, у якіх усхваляецца Бог; 5) кніга, дзе змяшчаюцца
асноўныя царкоўныя законы, абавязковыя для ўсіх вернікаў.

10.Васіль Цяпінскі пераклаў на беларускую мову “,,,”

11.Назавіце  творы палітычнай сатыры.

12.Асаблівасці барока ў беларускай літаратуры….

1.Залатым векам беларускай літаратуры лічыцца стагоддзе: 1) ХІІІ; 2) ХІV; 3) ХV; 4) ХVІ; 5) ХVІІ

2.Для эпохі Адраджэння на Беларусі характэрна(ы)): 1) рост усведамлення значнасці асобы; 2) выхаваўча-асветніцкая
накіраванасць літаратуры; 3) цікавасць да класічнага мастацтва і літаратуры
старажытнай Грэцыі і Рыма; 4) узнікненне мецэнацтва; 5) цесная сувязь з
традыцыямі папярэдняй эпохі

3.Беларускае Адраджэнне прадстаўлена імёнамі: 1)
Францыска Скарыны, Яна Вісліцкага; 2) Міколы Гусоўскага, Льва Сапегі; 3) Андрэя
Рымшы, Сімяона Полацкага; 4) Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага; 5) Кірылы
Тураўскага, Ефрасінні Полацкай.

4.Францыск Скарына – гэта: 1) праваслаўны
святар, выдатны аратар; 2) асветнік, мастак, выдавец, лексікограф; 3)
філосаф-гуманіст, вучоны-энцыклапедыст; 4) пісьменнік, перакладчык, медык,
батанік; 5) беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

5.Прадмова да “Псалтыра” была выдадзена на мове: 1) польскай; 2) рускай; 3) беларускай; 4) лацінскай; 5)
царкоўнаславянскай.

6.Францыск Скарына напісаў: 1) 23 прадмовы; 2)
59 пасляслоўяў; 3) 17 аповесцей; 4) 15 малітваў; 5) 28 вершаў на рэлігійную
тэму

7.У 1504 г. паступіў вучыцца ў Кракаўскі ўніверсітэт на факультэт
свабодных мастацтваў:
1) Леў Сапега; 2) Мікола
Гусоўскі; 3) Васіль Цяпінскі; 4) Сымон Будны; 5) Францыск Скарына.

8.Устанавіце адпаведнасць паміж левым і правым слупкамі:

1)
Першая кніга Ф.Скарыны, выдадзеная                                 1) “Песня
песняў”;

6
жніўня 1517 г., называецца                                                     2)
“Іоў”;

                                                                                                      
3) “Псалтыр”

2)
Апошняя кніга Ф.Скарыны, выдадзеная                               4) “Апостал”

ў
сакавіку 1525 г., мае
назву                                                        5) “Малая
падарожная кніжка”

9.Суаднясіце левы слупок з правым:

Калі, на думку Ф.Скарыны, чытач жадае вучыцца:              то няхай
чытае:

1)
музыцы;                                                                                      1)
кнігі Ісуса Навіна;

2)
арыфметыцы;                                                                            
2) кнігу Саламона;

3)
геаметрыі;                                                                                   3)
чацвёртую кнігу Майсея;

4)
гісторыі;                                                                                     
4) кнігі Суддзяў, Параліномена;

5)
рыторыцы;                                                                      
           5) “Псалтыр”, “Песню песняў”

10.Першай кнігай на беларускай мове, якая выдадзена на тэрыторыі
Беларусі, з’яўляецца:
1) “Песня пра зубра”
М.Гусоўскага; 2) “Біблія” Ф.Скарыны; 3) “Катэхізіс” С.Буднага; 4) Статут
Вялікага Княства Літоўскага; 5) “Евангелле” В.Цяпінскага.

11.Катэхізіс – гэта: 1) хвалебная прамова з
нагоды якой-небудзь урачыстасці або ў гонар каго-небудзь; 2) рэлігійная кніга,
якая змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах; 3)
адна з кніг Бібліі Старога Запавету, якая складаецца з псалмоў; 4)
маральна-павучальныя песні, у якіх усхваляецца Бог; 5) кніга, дзе змяшчаюцца
асноўныя царкоўныя законы, абавязковыя для ўсіх вернікаў.

12.”Катэхізіс” з прадмовай Сымона Буднага выдадзены: 1) 10 чэрвеня 1562 г.; 2) у Нясвіжскай друкарні; 3) на беларускай мове
і накіраваны супраць догматаў каталіцызму; 4) пры падтрымцы нясвіжскага пастыра
Лаўрэнція Крышкоўскага і старасты Мацея Кавячынскага; 5) тыражом 4254
экземпляры.

13.Хто мэтанакіравана адстойваў раўнапраўе роднай мовы, дакараў тых,
хто ўзносіў адну мову і прыніжаў іншыя, звяртаўся да маладых князёў Радзівілаў
з заклікам, “каб яны не толькі чужаземныя мовы любілі, але таксама і сваю
шанавалі і іншым ёю карыстацца раілі”?
1) Васіль
Цяпінскі; 2) Сымон Будны; 3) Францыск Скарына; 4) Мікола Гусоўскі; 5) Леў
Сапега.

14.У каго з прадстаўнікоў эпохі Адраджэння светапогляд мяняўся
наступным чынам: католік – кальвініст – крайні антытрынітар – атэіст?
1) Францыск Скарына; 2) Васіль Цяпінскі; 3) Сымон Будны; 4) Мікола
Гусоўскі; 5) Леў Сапега.

15.Сымон Будны як сапраўдны гуманіст: 1)
крытыкаваў блюзнерскія ўчынкі; 2) падкрэсліваў, што кожны чалавек можа мець
маёмасць любых памераў, абы яна набывалася сумленным шляхам; 3) заклікаў да
пашаны бацькоў і старэйшых; 4) сцвярджаў, што чалавек з’яўляецца галоўнай
каштоўнасцю на зямлі; 5) выкрываў несправядлівыя войны.

16.Адзначце, якія сцвярджэнні, што тычацца асобы Васіля Цяпінскага,
з’яўляюцца правільнымі:
1) яго сапраўдане імя – Васіль
Мікалаевіч Амельяновіч; 2) сучаснік Сымона Буднага; 3) перадавы чалавек свайго
часу, шчыры патрыёт, мужны прадаўжальнік скарынаўскіх гуманістычна-асветніцкіх
і друкарскіх традыцый; 4) вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, служыў у якасці
прапаведніка лютэранскай царквы ў Вільні; 5) у 70-80-я гады 16 ст. выдаў у
сваёй уласнай друкарні “Евангелле” ў перакладзе на беларускую мову і напісаў да
яго вялікую прадмову.

17.Выдадзенае “Евангелле” Васіля Цяпінскага: 1)
мае поўную назву “Первая часть Новаго Завета або тастаменту подлуг словеньскаго
розделенья, то есть от чотырех евангелистов светое евангелие Исуса Христа
списанное”; 2) кожная старонка ў ім дзеліцца на дзве калонкі; 3) у адной
калонцы тэкст на царкоўнаславянскай мове, у другой – паралельны пераклад на
тагачасную беларускую мову; 4) на палях аўтар выпісваў незразумелыя словы і
тлумачыў іх; 5) змяшчае ў прадмове ўласныя погляды на ўнутраныя палітычныя
справы ў Польска-Літоўскай дзяржаве.

18.У прадмове да “Евангелля” Васіль Цяпінскі: 1)
дакарае вучоных і высокапастаўленых асоб, што яны не звяртаюць увагі на цяжкае
становішча народа; 2) зазначае, што ніякія перашкоды не маглі пахіснуць яго
ўпартасці ў службе народу, хоць даводзілася часам “упреймость сердца моего им
показать”; 3) смуткуе з прычыны таго, што князі, паны і высокапастаўленыя асобы
занядбалі родную мову, ставяцца да яе пагардліва, не навучаюць на ёй дзяцей; 4)
раіць браць прыклад з іншых народаў, якія зрабілі народную мову мовай
літаратуры, пераклаўшы на яе Святое Пісанне; 5) сцвярджае, што неабходна
будаваць школы, нельга дапусціць, каб Айчына гінула з-за недахопу асветы.

19.Паэма “Песня пра зубра” была напісана на мове: 1) французскай; 2) польскай; 3) італьянскай; 4) нямецкай; 5) лацінскай.

20.”Песня пра зубра” ўпершыню была надрукавана ў: 1) 1522 г. у друкарні Паўла Севярына ў Празе; 2) 1522 г. Фларыянам
Вунглерам у Кракаве; 3) 1523 г.у друкарні Іераніма Вістра ў Кракаве; 4) 1523 г.
Францыскам Скарынам у Празе; 5) 1524 г. Эразмам Вітэліусам у Рыме.

21.Аснову паэмы М.Гусоўскага складае (складаюць): 1) падрабязнае апісанне выгляду зубра; 2) развагі аўтара пра слаўнае
мінулае Вялікага Княства Літоўскага; 3) сцэны, звязаныя з паляваннем на
пушчанскага зубра-волата; 4) паказ Вітаўта і яго прыход да ўлады; 5) паказ
нораваў зубра.

22.”Песня пра зубра” – гэта: 1) твор, які мае
адзнакі эпапейнай грунтоўнасці, энцыклапедычнасці; гімн Бацькаўшчыне,
прыгажосці роднай зямлі; 2) твор памяці, паэма перажытага; каштоўная крыніца
для вывучэння этнаграфіі, асаблівасцей духоўнага жыцця і побыту нашых продкаў,
прыроды і гісторыі Беларусі; 3) аўтабіяграфічная паэма, натурфіласофская паэма,
апафеоз Айчыне; твор, прысвечаны каралеве Боне і яе сакратару Людовіку Альфію;
4) рэалістычны твор, паляўнічая эпапея; паэма жыцця зямлі “пад зоркай
Палярнай”; жамчужына беларускай паэзіі; 5) паэма, якая доўгі час была
забаронена, класічны твор польскай літаратуры.

23.Вітаўт у “Песні пра зубра”: 1) мудры,
дальнабачны палітык, абаронца роднай зямлі, увасабленне вайсковай магутнасці і
дзяржаўнай велічы ВКЛ; 2) чулы, справядлівы, патрабавальны, магутны ўладар,
жорсткі ў адносінах да злачынцаў і хабарнікаў; 3) адважны, смелы, высакародны,
мужны, набожны; 4) ідэальны кіраўнік дзяржавы, не любіў баязліўцаў; разважлівы,
ваяўнічы; 5) суровы і просты ў побыце, уладарны і ганарлівы, самахвярны.

24.У творы М.Гусоўскі ўздымае праблемы: 1)
вайны і міру, дабра і зла, духоўнага і матэрыяльнага; 2) бацькоў і дзяцей,
жыцця і смерці, кахання і здрады; 3) дзяржаўнасці і суверэнітэту, чалавека і
прыроды; 4) адказнасці кіраўнікоў перад народам, гуманізму, сутнасці мастацкай
творчасці; 5) свабоды мастака, аховы багацця прыроды, яго захавання і
рацыянальнага выкарыстання.

25.Асаблівасцямі паэмы “Песня пра зубра” з’яўляюцца: 1) адсутнасць скразной сюжэтнай лініі, вялікая колькасць лірычных і
філасофскіх адступленняў, наяўнасць рэтраспекцый (зварот у мінулае, апісанне
Вітаўта і яго спраў); 2) многа рэлігійнага матэрыялу і вобразаў-сімвалаў,
падзелена на часткі, мае эпілог; 3) галоўным героем з’яўляецца зубр;
нацыянальны каларыт; героем з’яўляецца сам апавядальнік; 4) выкарыстанне
аўтарам уласнага вопыту паляўнічага; ёсць падтэкст, тэматычная двухпланавасць;
выключная вобразнасць мовы; 5) выразныя пейзажныя замалёўкі; аўтар уводзіць у
літаратуру эпохі Адраджэння ідэі, вобразы, міфы розных народаў і эпох; мае
прысвячэнне.

26.Асноўныя тэмы паэмы: 1) асоба і гісторыя,
чалавек і радзіма; 2) услаўленне князя Вітаўта; 3) апісанне
грамадска-палітычнага жыцця сучаснай Міколу Гусоўскаму пары і ранейшага часу;
4) Радзіма і яе лёс, апяванне гераічнага мінулага; адданасць роднай зямлі і яе
народу; 5) сэнс жыцця на зямлі; услаўленне асобы князя Аляксандра; жыццё і
побыт паляўнічага.

27.Кульмінацыйным момантам у творы з’яўляецца: 1) малітва-зварот да Божай Маці, прачыстай Дзевы Марыі; 2) паляванне
караля Аляксандра, калі яго жонка ледзь не стала ахвярай параненага зубра; 3)
зварот са словамі пахвалы да караля-сучасніка Жыгімонта; 4) заклік да яднання і
дружбы розных па веры і культуры народаў Еўропы перад пагрозай турэцкага і
татарскага нашэсця; 5) падрабязнае і дэталёвае апісанне палявання на зубра.

28.”Песня пра зубра” напісана: 1) пяцістопным
ямбам; 2) шасцістопным амфібрахіем; 3) пентаметрам; 4) чатырохстопным
анапестам; 5) дактылем.

29.Устанавіце адпаведнасць паміж левым і правым слупкамі:

Прадстаўнік эпохі
Адраджэння:                                             Гады яго жыцця:

Францыск
Скарына                                                                     каля
1530 г. – 1593 г.

Сымон
Будны                                                                              
каля 1470-1480 г. – пасля 1533

Васіль
Цяпінскі                                                                            1557
г. – 1633 г.

Мікола
Гусоўскі                                                                          
каля 1540 г. – каля 1603 г.

Леў
Сапега                                                                                    1490
г. – 1551 г.

30.Упішыце ў тэкст прадмовы Ф.Скарыны да кнігі “Юдзіф” прапушчаныя
словы:

Як
ад нараджэння ____________, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае;
_____________, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; ___________, што плаваюць
па морах і рэках, чуюць віры свае; _____________ і тым падобныя бароняць вуллі
свае, – так і ____________, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую
ласку маюць.

Імя чалавека — не толькі яго саманазва, але і ў пэўнай ступені адрознасць ад іншых. Таму шмат бацькоў хоча, каб дзіця мела не толькі мілагучнае і зручнае імя, але і вылучалася сярод астатніх.

У мінулым матэрыяле мы прайшліся па шэрагу самых папулярных імёнаў, якімі называюць дзяцей у Беларусі. Але нашыя ЗАГСы складаюць спісы не толькі самых папулярных, але і самых рэдкіх і найменш ужывальных імёнаў у краіне. Што ў іх ёсць беларускага? Паглядзім на прыкладзе Мінска.

Самымі рэдкімі імёнамі ў Мінску летась сярод дзяўчынак былі: Асоль, Венера, Леля, Рагнеда, Зінаіда, Мацільда, Праскоўя, Ірма, Дзіна, Валянціна.

Сярод імёнаў хлопчыкаў самыя рэдкія ў 2020-м: Фадзей, Оскар, Дабрамір, Іў, Вітаўт, Брус, Арнольд, Генры, Ерамей, Захарый, Тарас, Майсей, Эльдар.

Можна адзначыць, што сярод рэдкіх імёнаў ёсць як мінімум два, якія адназначна ўспрымаюцца як беларускія: Вітаўт і Рагнеда.

Усё зразумела: Вітаўт
— гэта Вітаўт (1350–1430). Вялікі князь літоўскі з 1392 года. Сын Кейстута, пляменнік Альгерда і стрыечны брат Ягайлы. Адзін з найбольш вядомых кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ пры жыцці празваны Вялікім.

Але ж і Вітаўта Вялікага назвалі Вітаўтам не проста так! Вітаўт — гэта менавіта беларускае (усходнеславянскае) імя, вытворнае ад імя Вітольд, а Вітольд азначае «лясны валадар». Што не дзіўна: ВКЛ славілася сваімі ляснымі ўгоддзямі, успомнім хоць бы «Песню пра зубра» Міколы Гусоўскага. І варта адзначыць пры гэтым, што Гусоўскі ўслаўляў «лясную гаспадарку» ВКЛ і пісаў сваю «Песню…» ужо праз 100 гадоў пасля праўлення Вітаўта. Дык якія ж былі тады нашыя абшары пры В. Вялікім!

Рагнеда — таксама зразумела. Князёўна полацкая (каля 960 — каля 1000), дачка полацкага князя Рагвалода, адна з жонак вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, маці полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча. І яе назвалі не проста так. У славянскім Рагнеда азначае «вострая, як рог». Не вельмі рамантычна, вядома. Затое ёсць і германская версія гэтага імя — Ragnhild, «дарадчыца ў баі».

У прынцыпе, жыццё Рагнеды апраўдвае тое, як яе назвалі.

У зборніку Сымона Борыса «Беларускія імёны» ёсць некаторыя практычна сугучныя імёны з тымі рэдкімі, якімі называюць дзяцей сёння. Напрыклад, у Борыса ёсць Дабраміл, — славянскае імя, якое азначае «добры і мілы». Адно з рэдкіх імёнаў Дабрамір адрозніваецца ад беларускага ўсяго на адну літару, але не значэннем. Яно азначае тое самае: «добры і мілы».

Ёсць і жаночы варыянт гэтага імені: Дабраміла.

У беларускіх імёнах ёсць жаночае імя Лёля. Гэта памяншальна-ласкальная форма імені Юлія, або імені Алёна, або імені Вольга/Хельга — «святая; свабодная». Другі варыянт— утварэнне ад рэдкага ў 2020-м імя Леля.

Леля — славянскае імя, жаночая форма мужчынскага імені Лель. Леля — багіня вясны, дачка багіні прыгажосці, кахання і ўрадлівасці Лады. Паводле міфаў, яна была непарыўна звязаная з вясновым адраджэннем прыроды, пачаткам палявых работ. Багіню ўяўлялі юнай, прыгожай, стройнай і высокай дзяўчынай. У фальклоры Леля часта згадваецца побач з Ладай. Гэтую пару маці-дачка навукоўцы, якія любяць шукаць падабенствы ў розных міфалогіях, супастаўляюць з Латонай і Артэмідай.

Цікава, што Лёля ў беларускай лацінцы пішацца як Lola (Лола). Але Лола — гэта самастойнае жаночае, імя, якое мае некалькі прыгожых варыянтаў тлумачэння.

Гэта, напрыклад, таджыкская і ўзбекская форма персідскага імені Лала, значэнне — «цюльпан». Або іспанская памяншальна-ласкальная форма імені Далорэс: «журботная». Зазвычай Далорэс звязваюць з маці Ісуса Хрыста Марыяй — Maria de los Dolores, «Марыя літасцівая». Таксама Лола — кароткая форма імені Іяланта, «фіялка». І вытворнае ад імені Луіза — «зіхоткая, светлая, бліскучая».

У зборніку беларускіх імёнаў ёсць імя Захарэй, што амаль Захарый. Гэта імя можа быць самастойным, а можа — і вытворным ад імені Захар.

Для Захара існуе некалькі варыянтаў перакладу: гэта можа быць габрэйскае імя (ыריփ) у значэнні «Гасподзь успомніў; згаданы Госпадам; памятны Богу». Таксама — утварэнне ад біблейскага імені Захарыя. На іўрыце «Захарый» можа азначаць вельмі простую рэч — «самец, мужчына». Імя «Захар» ёсць і персідскае, і азначае яно не менш просты «цукар».

Але найбольш цікавае імя Закарыя ў ісламе — у гонар Захарыя, бацькі прарока Яхі. Яхі больш вядомы хрысціянскаму свету як Ян Хрысціцель.

Тарас таксама лічыцца беларускім імем, хоць ўтворанае яно ад старажытнагрэцкага ταῦρος, у перакладзе азначае «бык, цяля; неспакойны, бунтаўшчык, баламут; з горада Тарас у Вялікай Грэцыі (цяпер італьянскі горад Таранцей)». А горад атрымаў сваё імя ў гонар Тараса, сына бога Пасейдона і німфы Сатырыён.

Беларускім, паводле Борыса, лічыцца і імя Валянціна. Усім на розум адразу прыйдзе «святы Валянцін» і 14 лютага. А вось і не! У жаночым варыянце гэта лацінскае імя, якое азначае «энергічная; моцная, магутная; здаровая; дзейная». Гэта сапраўды жаночая форма мужчынскага імя Валянцін. А вось мужчынская форма азначае «ўплывовы; моцны, магутны; энергічны, здаровы». Што як бы не вельмі спалучаецца з легендай пра таго самага святога Валянціна, які ўпотай вянчаў закаханых і за гэта быў абезгалоўлены.

Імя Валянціна цяпер трапіла ў разрад рэдкіх. Але яно было надзвычай папулярным у Савецкім Саюзе пасля 1963 года. У гэты год у космас паляцела Валянціна Церашкова — дагэтуль адзіная ў свеце жанчына, якая здзейсніла касмічны палёт у адзіночку.

Варта адзначыць, што ў Беларусі з’явілася папулярная тэндэнцыя называць юных беларусак падвойнымі імёнамі — чамусьці яна не тычыцца хлопчыкаў. Дзяўчынак называлі Ганна-Люцыя; Арыф-Сафія; Варвара-Маргарыта; Дамініка-Аліса; Лэйла-Ларыса; Лідзія-Луіза; Мелані-Аляксандра; Мія-Руслана; Стэфанія-Марыя.

Але тут ёсць цікавыя нюансы нашага заканадаўства. Па законе ў Беларусі дазволена даць нованароджанаму два імені, але не больш. Тры ўжо не пройдуць. І тое з імёнаў, якое запішуць у акце аб нараджэнні першым, будзе лічыцца асноўным.


Аліна Бялова, budzma.by

Магчыма, гэта выглядае дзіўным, але велічныя старажытныя лясныя волаты зубры на Беларускае Палессе трапілі дзякуючы… аварыі на ЧАЭС. Ад выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі наша краіна пацярпела мацней за іншых: чацвёртая частка беларускіх зямель была забруджана радыяцыяй. Дзясяткі тысяч гектараў глебы з высокім утрыманнем радыенуклідаў, сотні адселеных вёсак, дзе засталіся без жыцця дыхтоўныя дамы… Гомельская вобласць прыняла на сябе асноўны ўдар: на яе тэрыторыі выпала да 70 % усіх радыеактыўных ападкаў.


Песня пра зубра мікола гусоўскі сочинение

Але ўплыў радыяцыі на прыроду, флору і фаўну ў цэлым нечакана аказаўся меншым, чым меркавалі спецыялісты. Сур’ёзна пацярпелі толькі тыя жывёлы і расліны, якія атрымалі звышвялікія дозы радыяцыі адразу пасля выбуху.

Па назіраннях навукоўцаў, дзікая прырода даволі хутка пачала ажываць пасля таго, як тэрыторыю адчужэння пакінулі людзі. Тое, што на навакольны свет знікла антрапагенная нагрузка ад гаспадарчай дзейнасці чалавека, па сутнасці, стварыла ідэальныя ўмовы для росквіту расліннага і жывёльнага свету. «Сумныя высновы: прысутнасць чалавека і яго жыццядзейнасць аказваюць на дзікую прыроду значна больш негатыўны ўплыў, чым атамная катастрофа», — пісаў вядомы вучоны-біёлаг прафесар Пятро Рыгоравіч Козла. 

У 1988 годзе ў Беларусі на тэрыторыі трох найбольш пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў — Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага — быў арганізаваны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Непасрэднай мэтай стварэння яго было вывучэнне ўплыву розных доз радыяцыі на жывыя арганізмы. За тры дзесяцігоддзі без умяшання чалавека прырода ў пойме ракі Прыпяць набыла амаль некрануты свой першапачатковы выгляд. На гэтай унікальнай тэрыторыі сёння можна сустрэць бурага мядзведзя, рысь, барсука, зуброў, коней Пржэвальскага і іншых рэдкіх звяроў, дзясяткі відаў птушак і раслін, занесеных у Міжнародную Чырвоную кнігу і Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

​Сёння Беларусь — прызнаны сусветны лідэр па колькасці жывучых у вольных стадках зуброў: каля 40 працэнтаў ад агульнай колькасці. Усяго ў нас цяпер жывуць каля за 2 000 зуброў, у Польшчы — прыкладна столькі ж, у Расіі — 1400, Германіі — каля 600.

У ліку першых біёлагаў, якія працавалі вахтавым метадам на заражанай тэрыторыі, была вядучы навуковы супрацоўнік аддзела экалогіі фаўны НАН, кандыдат біялагічных навук Таццяна Георгіеўна Дзярабіна. Мы папрасілі яе расказаць пра тое, як рэалізоўвалася Нацыянальная праграма «Зубр» у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку.

Лясны волат

Зубр у сучаснай прыродзе — гэта такая «дапатопная істота», адзін з самых старажытных прадстаўнікоў мамантавай фаўны, росквіт якой прыходзіўся на сярэдні і позні плейстацэн (70–50 тысяч гадоў назад). Гэта самы буйны від наземных млекакормячых Еўропы, які стагоддзямі служыў у тым ліку і ежай для людзей. Паляваць на ляснога волата было няпроста, аб чым расказвае у сваім эпічным творы «Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч. Другі вядомы паэт Мікола Гусоўскі напісаў паэму «Песня пра зубра», у якой услаўляе велічную моц і неўтаймаваны характар ​​дзікага звера. Сустрэча з зубрам выклікае заўсёды шквал першабытных пачуццяў і эмоцый.

Песня пра зубра мікола гусоўскі сочинение

Так сталася, што зубр перажыў у пачатку XX стагоддзя сваю «клінічную смерць». Беларусь таксама ўнесла важкі ўклад у агульную справу выратавання і захавання гэтага віду на Зямлі. Таму з поўным правам мы можам казаць, што гэта наш нацыянальны здабытак і гонар.

На Беларускім Палессі еўрапейскі зубр з’явіўся дзякуючы Нацыянальнай праграме ў 1996 годзе. Менавіта тады ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку была створана новая мікрапапуляцыя віду Bison bonasus Linnaeus. Засяленне адбылося на тэрыторыях, якія падвергліся інтэнсіўнаму забруджванню даўгавечнымі радыенуклідамі і былі практычна выведзены з гаспадарчага карыстання. З Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» завезлі 16 жывёл, і пасля адаптацыі ў загоне яны былі выпушчаны на вольны выпас. Дастатковая лясная расліннасць, вялікая тэрыторыя запаведніка (216,5 тыс. га), адсутнасць людзей і асаблівы рэжым аховы спрыялі хуткай акліматызацыі зуброў. За першыя пяць гадоў колькасць іх павялічылася ў 5 разоў; у запаведніку нарадзілася 92 цяляты.

Пад апекай чалавека

Зубры палескай папуляцыі ніколі не падвяргаліся селекцыйнаму адбору, чалавек не ўмешваўся ў фарміраванне полаўзроставай структуры іх статка. Асваенне тэрыторыі пражывання адбывалася як і ў старажытнасці — натуральным шляхам.

З 2007 года на запаведнай тэрыторыі вольна адчуваюць сябе коні Пржэвальскага — новы для Беларусі від міжнароднага ахоўнага значэння.

Гэта толькі на першы погляд здаецца ўсё проста: тут зубры пасуцца, а там яны адпачываюць. На самай справе іх прасторавае размяшчэнне — цікавая з’ява, якая адыгрывае пэўную ролю ў іх жыцці. Участкі самцоў заўсёды размяшчаюцца на невялічкіх лясных астраўках пасярод лугавых палеткаў, дзе буяюць травяныя расліны, каштоўныя ў кармавым значэнні. Для адпачынку часцей зубры выбіраюць дубровы — з граба або дуба, змешаныя з насаджэннямі вяза, алешыны і ясеня.

Запаведнік як дзяржаўная ўстанова нясе адказнасць за захаванне і забеспячэнне аптымальных умоў для існавання віду. Таму зубры тут на асаблівым, можна сказаць, нават прывілеяваным становішчы. З усіх насельнікаў запаведніка толькі яны знаходзяцца пад апекай чалавека: для іх робіцца выключэнне і ў асенне-зімовыя месяцы выкладваецца падкормка, падтрымліваюцца ў належным стане месцы іх вадапояў і саланцы, падсяваюцца кармавыя палі і інш.

Нідзе так наглядна не праяўляецца строгая іерархія, уласцівая гэтаму віду, як пры раздачы корму. У першую чаргу да кармушак маюць доступ толькі моцныя дарослыя самцы і самкі, якія стаяць на самай высокай іерархічнай прыступцы. Калі ў гэтых самак ёсць малыя цяляты, то і яны пад прыкрыццём маці таксама могуць аказацца ў першым шэрагу.

Песня пра зубра мікола гусоўскі сочинение

Затым карміцца падыходзяць самкі рангам ніжэй. Маладыя самцы, якія перажылі дзве зімы, дзеляць з гэтымі самкамі доступ да корму. Зубраняты мінулага года нараджэння, якія ўжо выйшлі з-пад апекі маці, стаяць ззаду ўсіх. Пры абмежаваным ліку кармушак і недастатку кармоў яны, як і аслабленыя хваравітыя жывёлы ніжэйшага рангу, могуць застацца без ежы. Такі натуральны біялагічны адбор.

Ёсць у зуброў і смешная, па сутнасці, «дзіцячая» прыхільнасць: пясочныя купанні. Купалкі яны ладзяць там, дзе ёсць магчымасць пакачацца ў рыхлай глебе ці пяску. Варта толькі насыпаць непадалёк ад падкормачнай пляцоўкі невялікую кучу пяску — зубры абавязкова прыдуць купацца. Уявіце сабе такую карціну: агромністы бык раптам валіцца на спіну, задзірае ногі ўгору і дрыгае імі ў клубах пылу. Дзіўна, што і пры гэтай працэдуры зубры захоўваюць іерархію, як і каля кармушкі або пры вадапоі.

Колькасць палескай папуляцыі еўрапейскага зубра на сёння вырасла ў дзесяць разоў і складае каля 170 лясных волатаў. Перасяленне белавежскага зубра можна лічыць паспяховым.

Алена ВАСІЛЬЕВА,

Фота Таццяны ДЗЯРАБІНАЙ

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час!

6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад Бібліі — галоўнай еўрапейскай кнігі — на нацыянальную мову. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа.

У новым матэрыяле Wir.by — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.


1485–1490-ыя гады

001.pngУ полацкага купца Лукі Скарыны і яго жонкі Дамінікі нараджаецца сын Францыск. Дакладная дата нам невядомая, на сёння мы маем ажно пяць версій, калі ж адзначаць народзіны спадара Францыска. Навуковец Мікола Шчакаціхін лічыў, што Францыск Скарына нарадзіўся 6 сакавіка 1486 года, у дзень сонечнага зацьмення. Часта гэта звязваюць з яго выдавецкім знакам, які сустракаецца ў творчасці Скарыны 26 разоў, — на ім выяўлена сонца з паўмесяцам. Аднак гэты сімвал не можа сведчыць пра біяграфію нашага першадрукара, ён з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі еўрапейскага кнігадруку з часоў з’яўлення першых друкаваных кніг, інкунабул. Даследчыкі тлумачаць гэты знак па-рознаму, адно з тлумачэнняў — «сонца маладзіковае» сімвалізуе перавагу Новага запавету над Старым.

Хутчэй за ўсё, прозвішча Скарыны звязана са старажытнаўсходнеславянскім словам «скора», што значыць шкура, футра. Значная частка беларускіх прозвішчаў, што мы сустракаем сёння, узнікла ад назвы прафесіі, якой займаўся чалавек. У часы Вялікага Княства Літоўскага скарынічамі называлі людзей, якія апрацоўвалі шкуру і футра. Існуе думка, што адзін з продкаў Скарыны разбагацеў як рамеснік-скарыніч і пачаў гандляваць. Паступова гэта стала сямейнай справай: дакументы пацвярджаюць, што Лука Скарына і яго старэйшы сын Іван гандлявалі шкурай і футрам.

У Англіі заканчваецца Вайна Пунсовай і Белай ружы. Барталамеу Дыяш дасягае мыса Добрай Надзеі. У Фларэнцыі ўпершыню друкуюцца «Іліяда» і «Адысея» Гамера. Мікеланджэла робіцца вучнем у майстэрні Дамініка Гірландая.

1505 год

002.pngФранцыск Скарына паступае ў Кракаўскі ўніверсітэт, адзін з самых прэстыжных універсітэтаў Еўропы таго часу, на факультэт вольных мастацтваў.

Для навучання там спатрэбіліся б грунтоўныя веды ў розных навуках і валоданне лацінскай мовай. Захаваліся некаторыя звесткі пра школу пры Полацкім кляштары бернардынцаў, дзе якраз выкладаліся багаслоўе, латынь, дакладныя і гуманітарныя навукі. Там мог вучыцца і Францыск Скарына. Акрамя таго, існуюць меркаванні, што падчас навучання ў школе Скарына перайшоў у каталіцтва, што адчыніла перад ім дзверы самых знакамітых і ўплывовых універсітэтаў Еўропы.

Завяршаецца апошняя экпедыцыя Калумба ў Амерыку. Рафаэль пераязджае ў Фларэнцыю. Мікеланджэла прадстаўляе фларэнційскай публіцы «Давіда».

003.pngСкарына паспяхова завяршае вучобу ў Кракаве і атрымлівае ступень бакалаўра вольных мастацтваў.

На факультэце вольных мастацтваў, ці свабодных навук, вывучалася сем дысцыплін, якія яшчэ з часоў Старажытнай Грэцыі былі вельмі важнымі ў адукацыі. Праграма складалася з двух блокаў — ‎«трывіума» і «квадрыума». Граматыка, логіка, рыторыка складалі «трывіум», музыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія — навукі, якія ўваходзілі ў «квадрыум».

Ліцвіны перамагаюць крымскіх татар у Клецкай бітве. Жыгімонт І робіцца каралём Рэчы Паспалітай.

1512 год

004.png5 лістапада, у пятніцу, згодна з запісамі Падуанскага ўніверсітэта, Францыск Скарына атрымлівае права здаваць экзамен па медыцыне. Іспыт доўжыцца тры дні, і Скарына ў выніку аднадушнага рашэння ўсіх вучоных-экзаменатараў атрымлівае ступень доктара лекарскіх навук.

У Венецыі выдадзеная першая армянская друкаваная кніга. Рафаэль піша «Сіксцінскую Мадонну». Мікеланджэла распісвае Сіксцінскую капэлу. Пачатак руска-літоўскай вайны.

005.png6 жніўня Францыск Скарына друкуе ў Празе ўласны пераклад кнігі «Псалтыр».

На тэрыторыі ўсходніх славян «Псалтыр» з даўніх часоў выкарыстоўваўся для навучання грамаце. Другой у друкарні Скарыны выходзіць «Кніга Іова».

У кнігах, якія былі надрукаваныя ў Празе, каля 36% беларусізмаў у галіне марфалогіі і лексікі. Мова пражскіх выданняў Скарыны вельмі далёка адыходзціь ад кананічнай царкоўнаславянскай мовы.

Пераклад Бібліі на нацыянальную мову – гэта і бунт, і вялікі прарыў, бо на той момант літургічнымі мовамі лічацца толькі тры: царкоўнаславянская, грэчаская і лацінская. Дзякуючы Скарыну самая важная кніга еўрапейскага свету робіцца зразумелай звычайнаму чалавеку, бо гаворыць з ім на ягонай мове.

31 кастрычніка Марцін Лютэр у Вітэнбергу абвяшчае знакамітыя 95 тэзісаў. Пачатак Рэфармацыі.

006.pngСкарына друкуе ў Празе пераклады 23 кніг Старога Запавету.

Скарынаўскія кнігі ў першую чаргу прыгожыя: яны маюць гравюры, ілюстрацыі, тэкст дзеліцца на абзацы, выкарыстоўваюцца загалоўныя літары. На думку даследчыкаў, гравюры выконваліся прадстаўнікамі розных мастацкіх школ пры ўдзеле самога Скарыны. Пры выданні выкарыстоўваецца тонкая папера, якая робіць кнігі больш таннымі і даступнымі.

Маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк. Развязваецца вайна паміж Каралеўствам Польскім і Тэўтонскім ордэнам. Канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы. Рылігійны дыспут у Лейпцыгу, дзе Марцін Лютэр крытыкуе асуджэнне Яна Гуса. Фернан Магелан распачынае першае падарожжа вакол свету.

007.pngФранцыск Скарына вяртаецца на радзіму і засноўвае ў Вільні ў доме бурмістра Вільні Якуба Бабіча першую ўсходнеславянскую друкарню.

Фернан Магелан адкрывае Вогненную зямлю. Марцін Лютэр спальвае булу, што адлучае яго ад царквы. Выходзіць «Песня пра зубра»‎ Міколы Гусоўскага.

008.pngФранцыск Скарына выдае «Малую падарожную кніжку», якая выходзіць як зборнік рэлігійных твораў. Гэтае выданне распачынае гісторыю кнігадруку ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Скончваецца руска-літоўская вайна. Карака «Вікторыя» вяртаецца з першага ў гісторыі падарожжа вакол свету.

009.pngФранцыск Скарына выдае ў Вільні «Апостал» — цэнтральную кнігу Старога Запавету.

Кожная кніга Бібліі, выдадзеная Францыскам Скарынам, суправаджаецца прадмовай. Скарына з’яўляецца аўтарам 50 прадмоў, самыя вядомыя з якіх — прадмова да ўсёй Бібліі, прадмовы да «Кнігі Юдзіф», да «Псалтыра», да «Кнігі Іова».

Максім Грэк зняволены ў Іёсіфа-Волацкім манастыры. Сялянскія паўстанні ў Цэнтральнай Еўропе.

Другая палова 1520-х гадоў

010.pngФранцыск Скарына ў Вільні жэніцца з Маргарытай Адвернік, удавой віленскага радцы Юрыя Адверніка. Звесткі пра яе ўзнікаюць у 1888 годзе, калі друкуецца судовы акт 1529 года, у якім Маргарыта выступае адказчыкам: «Малкгорета, жоне доктора Францышъка Скоринина, которая перед тым была за рядцою виленьским Юрем Одверником». Рашэнне караля ў выніку суда было на карысць Маргарыты.

Пачатак Рэфармацыі ў Швецыі. Разграбленне Рыма войскамі Карла V. Караблі Эрнана Картэса прывозяць у Еўропу какава-бабы.

011.pngСкарына працуе лекарам у шпіталі Кёнігсберга. Праз некаторы час доктар лекарскіх навук пакідае горад і вяртаецца ў Вільню. Прускі герцаг Альбрэхт складае Францыску падарожную грамату і пасылае некалькі лістоў да віленскага ваяводы Яна Гаштольда і да віленскай Рады. Альбрэхт просіць паспрыяць знакамітаму доктару ў вырашэнні судовых і маёмасных спраў, якія вымусілі Скарыну пакінуць Кёнігсберг. Чацвёртае ж яго пасланне абвінавачвае «нейкага доктара Францыска Скарыну» ў тым, што ён зманіў з сабой двух іншых падданых — лекара-іўдзея і ўласнага друкара Альбрэхта.

З’яўляецца першае еўрапейскае пасяленне на тэрыторыі сучаснай Аргентыны. Аблога Вены асманскімі войскамі. Эпідэмія «потнай гарачкі». У сувязі з гэтым — заснаванне шпіталю ў Кёнігсбергу.

012.pngПадчас вялікага пажару ў Вільні, верагодна, згарае друкарня Скарыны і гіне ягоная жонка Маргарыта.

Францыск Скарына едзе ў Маскву. Там ён, як таленавіты прадпрымальнік, шукае новыя «рынкі збыту». Але сустракае супраціў. Кнігі, прывезеныя з краіны, дзе пануе іншы палітычны і канфесійны лад, з якой, дарэчы, нядаўна скончылася вайна, выклікаюць падазрэнні. Афіцыйныя спісы Бібліі ў Маскоўскай Русі не прызначаюцца простым людзям. Сам факт перакладу Бібліі расцэньваецца ў Маскве як вялікае блюзнерства. Акрамя таго, выданні Скарыны сваім друкарскім і мастацкім абліччам, мовай, каментарыямі нагадваюць «лютэранскія» друкі. Спроба распаўсюдзіць у Маскве рэнесансныя кнігі завяршаецца іх спальваннем.

Звесткі пра Скарыну ў Маскве паходзяць з пазнейшай граматы Жыгімонта Аўгуста: «…калі ў валадаранне нашага богададзенага бацькі нейкі ягоны падданы, вядомы набожным намерам, вырашыўшы надрукаваць і выдаць на рускай мове Святое Пісанне, прыбыў да маскавітаў, гэтыя кнігі былі публічна спаленыя па загадзе князя, таму што былі выдадзеныя падданым рымскай царквы і ў месцах, якія падлягаюць ейнай уладзе». Пад назвай «руская мова» маецца на ўвазе кірылічнае пісьмо — падрабязней пра гэта можна пачытаць у іншым нашым артыкуле «Як прыгатаваць мову ВКЛ».

У Маскве з’яўляюцца першыя манетныя двары. У Швецыі прынятае «Аўгсбурскае веравызнанне». 2 сакавіка адбываецца вялікі пажар у Вільні, выгарае адна трэцяя горада.

013.pngФранцыска Скарыну арыштоўваюць за пазыкі памерлага брата Івана. Францыск праводзіць паўгода ў вязніцы ў Познані.

Томас Мор падае ў адстаўку. Выдаецца праца «Уладар»‎ Нікало Макіявелі.

014.pngСмерць Францыска Скарыны ў Чэхіі.

Апошнія гады жыцця Скарына працуе садоўнікам і лекарам у Празе пры двары Фердынанда І.

Паўстанне ісландцаў супраць Даніі. Пачатак Аўстра-турэцкай вайны. Акупацыя Шатландыі французскімі войскамі.

015.png29 студзеня кароль Чэхіі і Вугоршчыны Фердынанд І складае «давераную грамату», у якой паведамляецца пра смерць доктара Францішка Рус Скарыны з Полацка.

Паход на Казань Івана Жахлівага. Марская экспедыцыя англійскіх купцоў у пошуку Паўночна-Усходняга прахода ў Кітай.

Чэрвень 1924 года

016.pngУладзімір Пічэта ўздымае пытанне пра святкаванне 400-годдзя са дня выхаду ў свет першай кнігі на беларускай мове. Ствараецца камісія, якая арганізоўвае выставу старадрукаваных выданняў у Дзяржаўнай бібліятэцы, займаецца падрыхтоўкай прац пра Францыска Скарыну, выдае брашуры і лістоўкі на беларускай і яўрэйскай мовах, папулярную кнігу для вучняў і малападрыхтаваных чытачоў, а таксама навуковы зборнік пра Скарыну.


Велікабрытанія прызнае СССР, памірае Ленін, У Нью-Ёрку адкрываецца легендарны Брадвейскі тэатр.

1990 год

017.pngЮНЭСКА аб’яўляе 1990 год годам беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Беларуская мова робіцца дзяржаўнай у БССР, Вояджэр-1 перадае фотаздымкі Зямлі на адлегласці 6 мільярдаў кіламетраў, засноўваецца кампанія Asus, у Маскве адкрываецца першы Макдоналдс, адбываецца аб’яднанне Заходняй і Усходняй Германіі, Беларуская СССР абвяшчае суверынітэт.

Калі вы дайшлі да канца гэтага матэрыялу, то сапраўды заслугоўваеце падарунак! Трымайце наш адмысловы стыкерпак у Telegram ад Wir.by, прысвечаны Францыску Скарыну і ўсяму еўрапейскаму Рэнесансу.

         МІХАСЬ ЗАРЭЦКІ нарадзіўся 20.11.1901 года ў в. Высокі Гарадзец Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер  Талачынскі р-н) у сям’і вясковага дзяка. Бацька М. Зарэцкага паходзіў з бедных сялян, быў чалавекам з крутым, няўжыўчывым (асабліва ў адносінах да начальства) характарам, з падкрэслена крытычным стаўленнем да жыцця, меў значны ўплыў на мастацкае фарміраванне сына. Маці да замужжа спявала ў царкоўным хоры. Дзяцінства М. Зарэцкага прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам (адсюль і псеўданім пісьменніка).

         Чатыры гады ён правучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы, два — у Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1917, пакінуўшы семінарыю, каля паўгода працаваў перапісчыкам у адной з паўвайсковых часцей. Разам з часцю выязджаў у Арлоўскую губерню. Калі вярнуўся, уладкаваўся царкоўным вартаўніком, каб хоць неяк дапамагчы сям’і, якая знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Доўгімі зімовымі вечарамі шмат чытаў.

         У 1919 атрымаў пасаду настаўніка ў адной з вясковых школ на Магілёўшчыне. Пачаўся перыяд, як гаварыў сам пісьменнік, «свядомай грамадскай работы, перыяд паступовага ўрастання ў глыбіню новай савецкай грамадскасці». Працаваў старшынёй валаснога аб’яднання настаўнікаў, загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы, у 1920 — пастаянным членам праўлення работнікаў асветы і сацыялістычнай культуры ў Магілёве. У тым жа годзе ўдзельнічаў у 2 Усесаюзным з’ездзе работнікаў асветы. Амаль сем гадоў служыў у Чырвонай Арміі, быў камісарам. Адначасова вучыўся ў БДУ. З’яўляўся актыўным удзельнікам літаратурна-грамадскага руху.  3 1924 М. Зарэцкі член літаратурна-мастацкага аб’яднання «Маладняк» (уваходзіў у Цэнтральнае Бюро гэтага аб’яднання). КПСС з 1925. У 1926—27 рэдагаваў часопіс «Маладняк». 3 1927— член літаратурна-мастацкага аб’яднання «Полымя» (уваходзіў у ініцыятыўную групу па яго стварэнні).

         У жніўні — кастрычніку 1927 разам з

            Ц. Гартным і М. Чаротам наведаў Латвію, Чэхаславакію, Германію, Францыю. Сябраваў з Я. Коласам, Я. Купалам. У 1929 выключаны з партыі “за праяўленне нацыянал-дэмакратызму”

         У 1934 прымаў удзел у працы Першага Усебеларускага з’езда пісьменнікаў, актыўна выступаў на пленумах, сходах пісьменнікаў. Член СП  Беларусі з 1934 г. На рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 15-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, раман М. Зарэцкага «Вязьмо» быў адзначаны прэміяй як адзін з лепшых твораў на тэму калектывізацыі. Працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва ў Акадэміі навук Беларусі.

         У 1936  М. Зарэцкі незаконна арыштаваны.

          У 1937 прысуджаны да вышэйшай меры пакарання ( 29.10.1937).

         Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957.

         Міхась Зарэцкі адносіцца да ліку той вялікай плеяды беларускіх пісьменнікаў, чыя творчасць доўгія гады знаходзілася пад забаронай або папросту замоўчвалася. І хоць асобныя творы друкаваліся і ў савецкі час, большасць з таго, што складае стрыжань творчай манеры пісьменніка, не было вядома шырокаму колу чытачоў. А між тым пяру Зарэцкага належаць такія выдатныя аповесці і раманы, як «Голы звер», «Вязьмо», «Сцежкі-дарожкі», незакончаны раман «Крывічы». Росквіт таленту празаіка прыйшоўся на часы так званай беларусізацыі і пачатку сталінскага тэрору.

         П. Пруднікаў успамінаў: «Гэта быў стройны, вышэй сярэдняга росту, бландзіністы, маладжавы на погляд чалавек. Заўсёды акуратна апрануты, падцягнуты, добра прычэсаны, чыста паголены. Твар яго меў удумліва-дабрадушны выгляд, вочы сіне-блакітныя. Гаварыў ціха, але пераканаўча. Ніколі не павышаў голасу. Паходка была быстрая, імклівая, але не мітуслівая».

         Я. Скрыган удакладняў: «У 1927 годзе Міхась Зарэцкі выглядзеў зусім іначай. Гэта быў ужо ў поўным сэнсе слова пісьменнік і інтэлігент. Папулярнасці і славе яго адпавядаў вонкавы выгляд. Апрануты ён быў, як тады казалі, чыста па-еўрапейску: самае моднае элегантнае паліто, блішчастыя пальчаткі і капялюш. А капялюш на той час мала хто насіў, гэта было нават вельмі смела. Бачылі яго найчасцей разам з А. Александровічам і А. Дударом… Мы тады зачытваліся М. Зарэцкім. Пісаў ён многа, горача і ярка».

         Арыштаваны 3.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Абутковая, д.23, кв. 3.

        

         Пратакол вобыску ў кватэры М. Зарэцкага:

         Взято для доставления в НКВД Белоруссии следующее:

         Паспорт.

         Заграничный паспорт.

         Удостоверение СП № 1543.

         Другие документы:

         писем — 44 штуки, открытки — 13 шт., адресов телеф. и телег. — 10 штук, телеграмм — 3 шт., 9 пакетов с выписками из контрреволюционной троцкистской литературы, 19 записных книжек, 20 тетрадей с разными записями (магчыма, сярод іх быў і раман «Крывічы». — Л. М.), фотокарточек — 20 шт., групповых фото — 50 шт., написанных общих тетрадей — 2 шт.

         Рукопись на 3129 листах. Разная переписка на 953 листах…

         Книг с автографами — 83 шт., книг разных авторов и изданий — 80 шт., Зарецкий — сочинения — 36 шт.

        

         Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 у 18.30 (пасяджэнне працягвалася 15 хвілін) як «актыўны член нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 7.12.1957. Асабовая справа К. № 11069-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Многія рукапісы З. загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».

         Два дакументы з асабовай справы Міхася Зарэцкага:

         Секретно

         Справка

         Приговор о расстреле Косенкова-Зарецкого Михаила Ефимовича приведен в исполнение в Минске 29/X–1937. Акт о приведении приговора в исполнение хранится в Особом архиве в спецотделе НКВД СССР, т. 8, лист 155.

         Нач. отд. спец. отд. НКВД СССР

         лейтенант госбезопасности Шевелев.

         22 октября 1956. Секретно.

         Начальнику Главного управления милиции МВД СССР,

         Начальнику 1 спецотдела МВД СССР,

         Главному военному прокурору.

         «Зарецкий Михаил Ефимович, 1901 г. рождения, был осужден Военной Коллегией Верховного Суда СССР 28 октября 1937 г. и, отбывая наказание, умер 13 июня 1941 г

  • Песня по рассказам деда есть одна легенда о шальной цыганке слушать
  • Песня под новый год как в сказке полным полно чудес минусовка
  • Песня осенний вальс в осеннюю сказку попали опять слушать
  • Песня осень ласковая сказка ноты
  • Песня осень дивная сказка минусовка